Асаблівасці вымаўлення некаторых зычных


Асаблівасці вымаўлення некаторых зычных.
У беларускай мове гукі [г], [г`] працяжныя (фрыкатыўныя) а не выбухныя: [г]аварыць, [г`]ерой; як выбухныя яны вымаўляюцца толькі ў некаторых запазычаных словах: [г`]анак, [г`]узік, роз[г`]і.
Гукі [дз], [дз`], [дж] вымаўляюцца як адзін гук: [дз`]веры, [дз]ынкаць, ха[дж]у.
Заўсёды цвёрда вымаўляюцца гукі [дж], [ч], [ж], [ш], [ц], [р]: даж[дж]ы, [ч]орны, [ж]ыць, [ш]ыць, [ц]элы, [р]эчка.
Падоўжаныя гукі вымаўляюцца як адзін гук: су[дз]я, га[л]ё, насе[н]е, кало[с]е.
Губныя [б], [п], [м], [ф] перад мяккімі і на канцы слоў вымаўляюцца цвёрда: [б]`е, голу[п], се[м], вер[ф].
Звонкія на канцы слова аглушаюцца: но[ш], ду[п], маро[с].
Вымаўленне спалучэнняў зычных гукаў.
Глухія зычныя перад звонкімі вымаўляюцца як звонкія, а звонкія як глухія: казка [каска], барацьба [барадз`ба].
Свісцячыя перад шыпячымі вымаўляюцца як шыпячыя і наадварот: грузчык [грушчык], вучышся [вучыс`а].
Свісцячыя [з], [с] перад мяккімі зычнымі, за выключэннем [г`], [к`], [х`], вымаўляюцца мякка: снег [с`н`эх], звер [з`в`эр], але [з]гінаць, [с]кідаць, [с]хіляць.
Гукі [д], [т] перад [ч] вымаўляюцца як [ч], а перад [ц] - як [ц]: лётчык [л`очык], перакладчык [пераклачык], у лодцы [у лоцы], у хатцы [у хацы].
Спалучэнне [дс] вымаўляецца як [ц]: гарадскі [гарацкі].
Спалучэнні [зс], [жс], [шс] вымаўляюцца як [с]: каўказскі [каўкаскі], нясвіжскі [н`ас`в`іск`і], чэшскі [чэск`і].

Приложенные файлы

  • docx 4850867
    Размер файла: 16 kB Загрузок: 0

Добавить комментарий