Танцавальны фальклор маёй малой радзімы


Міністэрства культуры Рэспублікі БеларусьУстанова адукацыі "Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў "Кафедра этналогіі і фальклоруЭСЭ ТАНЦАВАЛЬНЫ ФАЛЬКЛОР МАЁЙ МАЛОЙ РАДЗІМЫ (в. Жмурнае, Лельчыцкага раёна, Гомельскай вобласці)
Студэнтка 103 группыспецыялізацыі « Этнафоназнаўства »Струнеўская ДанаВыкладчык: Козенка М.А.
Мінск 2016
Са старажытных часоў культурнае жыццё беларусаў было цесна звязана са святамі каляндарнага года, не сталі выключэннем і танцы. Усе святы і народныя абрады беларусаў суправаджаліся гульнямі, карагодамі і танцамі HYPERLINK "https://be.wikipedia.org/wiki/%D0%91%D0%B5%D0%BB%D0%B0%D1%80%D1%83%D1%81%D0%BA%D1%96%D1%8F_%D0%BD%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%B4%D0%BD%D1%8B%D1%8F_%D1%82%D0%B0%D0%BD%D1%86%D1%8B" \l "cite_note-.D0.91.D0.9D.D0.A2-3" [3]. Першапачаткова танец быў цесна злучаны ў адно сінкрэтычнае цэлае з песняй, музыкай, элементамі драматычнай акцёрскай гульні, але паступова вылучыўся ў самастойны від мастацтва.
Самымі старажытнымі лічацца паляўнічыя і ваенныя танцы, а таксама тыя, у якіх адлюстроўваюць працэсы працы HYPERLINK "https://be.wikipedia.org/wiki/%D0%91%D0%B5%D0%BB%D0%B0%D1%80%D1%83%D1%81%D0%BA%D1%96%D1%8F_%D0%BD%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%B4%D0%BD%D1%8B%D1%8F_%D1%82%D0%B0%D0%BD%D1%86%D1%8B" \l "cite_note-.D0.AD.D0.91-2" .
Беларускае танцавальнае мастацтва пачало складвацца ў XIV—XVI стагоддзях, калі пачала ўтварацца беларуская народнасць. Далейшае развіццё яно атрымала ў перыяд раскладання і распаду феадалізму і зараджэння капіталістычных адносін, прыкладна да канца XVIII стагоддзя — часу фарміравання беларускай нацыі. З сярэдзіны XIX стагоддзя ў беларускім харэаграфічным мастацтве пачынаецца новы працэс — асіміляцыя традыцыйнага фальклору з танцавальнымі формамі кадрылі і полькі, якія прыйшлі з Заходняй Еўропы.
Пры гэтым трэба адзначыць, што нягледзячы на ўплыў суседніх культур, беларускі народны танец з'яўляецца самабытнай і ўнікальнай формай танцавальнага мастацтва.
У танцы ў мастацкай форме выявіліся адчуванне прыгажосці жыцця, эмацыянальнасць, тэмперамент і характар ​​народа. Асаблівасць беларускага танца -дынамічнасць і жыццерадаснасць, эмацыйнасць і калектыўны характар ​​выканання.
Беларускі танец мае своеасаблівы малюнак, часам выкарыстоўваюцца дастаткова складаныя кампазіцыйныя прыёмы. Кожны танец мае сваю групу элементаў руху, сваё музычнае суправаджэнне, свой ​​рытмічны малюнак.
Беларускія танцы амаль усе масавыя, парныя. Рухі танцораў поўныя дынамізму, унутранага эмацыйнага напалу і народнага духу.
Асаблівасцю многіх беларускіх народных танцаў з'яўляецца таксама іх сюжэтнасць. Рухамі танца выканаўца распавядае аб сваім жыцці, аб сваёй працы, адносінах да прыроды HYPERLINK "https://be.wikipedia.org/wiki/%D0%91%D0%B5%D0%BB%D0%B0%D1%80%D1%83%D1%81%D0%BA%D1%96%D1%8F_%D0%BD%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%B4%D0%BD%D1%8B%D1%8F_%D1%82%D0%B0%D0%BD%D1%86%D1%8B" \l "cite_note-.D0.90.D0.BB.D0.B5.D0.BA.D1.81.D1.8E.D1.82.D0.BE.D0.B2.D0.B8.D1.87_.D0.9B..D0.9A._.D0.91.D0.B5.D0.BB.D0.BE.D1.80.D1.83.D1.81.D1.81.D0.BA.D0.B8.D0.B5_.D0.BD.D0.B0.D1.80.D0.BE.D0.B4.D0.BD.D1.8B.D0.B5_.D1.82.D0.B0.D0.BD.D1.86.D1.8B.2C_.D1.85.D0.BE.D1.80.D0.BE.D0.B2.D0.BE.D0.B4.D1.8B.2C_.D0.B8.D0.B3.D1.80.D1.8B._.E2.80.94_.D0.9C.D0.BD..E2.80.941978.E2.80.94.E2.80.9427-14" .
Кампазіцыі танцаў часта нагадваюць малюнкі народнага мастацкага ткацтва і вышыўкі, выкарыстоўваюцца простыя геаметрычныя фігуры: квадрат, трохвугольнік, палоска. Пабудовы аб'ядноўваюцца ў адзінае цэлае з дапамогай перастраення, пераходаў і перапляценняў.  
Беларускія танцы часта нясуць у сабе нейкі сюжэт, яны напоўнены пэўнай доляй тэатральнасці і акцёрства.

1028703810Жму́рнае — вёска ў Лельчыцкім раёне Гомельскай вобласці, за 8 км на паўночны захад ад Грабянёў, за 11 км на поўдзень ад раённага цэнтру Лельчыцы. Вядома з 1808 году. Упамінаецца таксама ў царкоўных дакумэнтах у 1879 годзе як вёска Лельчыцкай воласьці Мазырскага павету. У 1909 годзе каля вёскі знаходзіліся яшчэ 2 хутары з назвай Жмурнае.У чэрвені 1943 году нямецка-фашысцкія захопнікі спалілі вёску і загубілі 30 жыхароў. Адметнасцю вёскі Жмурнае з'яўляецца наяўнасць дыялектаў , характэрныя для Усходняга Палесся.
Калісьці гэта вёска з'яўлялался галоўнай мясцовасцю, у якую з'язджаліся з суседніх вёсак : в.Лучынкі (Украіна ) в. Лохніца, в. Грабяні, в. Кавыжаў , каб праводзіць абрады народнага календара - Вясны ( Гуканне вясны, Масленіца, Вялікдзень, Юр'я, Тройца, Ушэсця), Лета ( Купалле, зажынкі, дажынкі), Восені (Жаніцьба коміна), Зімы ( Каляды, пасты), а таксама сямейна- родавых абрадаў (вяселле, хрэзьбіны , провады ў войска ). Вясной вадзіліся карагоды, гукалася з узгоркаў вёскі Вясна. Летам ладзілася Купалле. Хлопцы і дзяўчаты ладзілі ігрышчы, пускалі з гары падпаленыя колы. Зімой калядавалі і вабілі час на вячорках. З навакольных вёсак з'язджаліся, каб адсвяткаваць вяселле. 
Амаль кожны вечар у мясцовым клубе ( які на сённяшні час закансервіраваны) арганізоўваліся і правадзіліся танцавальныя вечарыны.

(Мясцовы клуб вёскі Жмурнае)
На танцавальныя вечарыны прыходзілі ўсе : ад маленькіх да старых жыхароў вёсак.Рэпертуар вёскі багаты і разнастайны, але да нашых часоў захавалася не вялікая колькасць танцаў. Носьбіткі паказалі праграму, якая складалася з парных танцаў ( Месяц, Кракавяк, Падэспань, Карапет, Яблочко, Лявоніха), парна-гуртавых ( Полька), сольныя імправізаваныя танцы ( Полька, Зайчык), танцы тройкамі ( Кракавяк). 
Танцы выконваліся ў рознай паслядоўнасці. Аднолькавай чарговасці не было.
Як паведамілі носьбіткі, танцы заўсёды былі з музычным суправаджэннем. На вячоркі запрашалі музыкаў. Часцей за ўсё музычны гурт складаўся з гармоніка і барабана, радзей дадавалася скрыпка. Дзякавалі музыкаў за іх працу смачнай вячэрай, а бывала што і грошамі. 
Народны строй ў жанчын складаўся з спадніц, вышываных фартухоў і тканых сарочак. У мужчын строй адзення складаўся з вышытых сарочак, штаноў і цяжкіх чобат з абцасамі, каб выбіваць чачотку.
Удзел у дэманстраванні мясцовых танцаў прымалі : Сасноўскі Фёдар Фёдаравіч (1934 г.н.)Зайцэва Таісія Грыгореўна (1943 г.н.)
Зінаіда Анатольеўна Сечко (1954 г.н.) 36195104775
5029200 Сасноўская Таццяна (1954 г.н.) Грае на гармоніку і барабане.Сечко Петр (1952 г.н.) грае на гармоніку.
Марыя Ўладзіміраўна Сасноўска
(1954 г.н.) centercenter
centercenter Фіцнер Марыя Арсенцьеўна ( 1954 г.н.)
(Касінская Антаніна Аляксандраўна (1947 г.н.); Леўкавец Таццяна Дзянісаўна (1954 г.н.); Фіцнер Марыя Арсенцьеўна (1954 г.н.); Сечко Зінаіда Анатольеўна (1954 г.н); Сасноўская Марыя Ўладзіміраўна (1954 г.н.); Сасноўская Таццяна Фёдароўна (1954 г.н.); Сечко Петр Алексеевіч (195689610-38104 г.н.))

Приложенные файлы

  • docx 469398
    Размер файла: 566 kB Загрузок: 0

Добавить комментарий