Гусоўскі М. Песьня пра зубра

Песьня пра зубра
Песьня пра аблічча, дзікасьць зубра і паляваньне на яго
САКРАТАРУ ЯЕ КАРАЛЕѕСКАЕ ВЯЛІКАСЬЦІ
ЯСНАВЯЛЬМОЖНАМУ ЛЮДОВІКУ АЛЬФІЮ
О, Людавік, гэту сьціплую кніжку табе давяраю
З просьбай пранікнуць у сутнасьць і глыб яе зьместу,
А на выпадак, калі  ёй нічога ня гледзіш,
Што далікатнейшы слых Каралевы магло б улагодзіць,
Хай яна сыдзе за сьціплы табе мой дарунак.
Гэта не я, а твой розум і талент цябе прызначаюць
Справу такую зрабіць. Застаюся табе вінаватым.
 
ДА НАЙЯСЬНЕЙШАЙ УЛАДАРКІ І ПАННЫ БОНЫ З ЛАСКІ БОЖАЙ КАРАЛЕВЫ ПОЛЬШЧЫ, ВЯЛІКАЙ КНЯГІНІ ЛІТВЫ, РУСІ, ПРУСІІ І ІНШ. ПАННЫ
МІКОЛА З ГУСАВА
Калі я бы у Рыме, яснавяльможная каралева, папа Ле Х, прыгадваючы аднойчы паляваньні на Поначы і велічыню зьвяро, перакана красамонымі словамі надзвычай шанонага пана плоцкага біскупа Эразма, пасла вашай Высокасьці тады пры ім, каб чучала бізона, якога мы называем зубрам, яго набітая сенам шкура была дасталена  Рым.
Калі біскуп плоцкі паабяца гэту просьбу выканаць, ён адасла лісты Радзівілу, ваяводу віленскаму, просячы падшукаць шкуру найвялікшага зьвера гэтай пароды, а мне, у той час свайму дарадцу, загада напісаць што-небудзь аб прыродзе і паляваньні на зьвера, жадаючы паказаць папу постаць зубра ня толькі  рэчах, але і  словах.
Аднак з-за нечаканай сьмерці Льва сё гэта ня здзейсьнілася. Застаецца толькі невялікі твор, напісаны тады мною сьпехам (мне не ставала ні часу, ні здольнасьці), твор гэты я рашы выдаць у сьвет у гонар тваёй Вялікасьці. Гэтае пісаньне хачу я паднесьці табе замест сьціплага падарунка, спадзеючыся, што надарыцца выпадак, калі яго Каралеская Вялікасьць па сваім звычаі адправіцца на паляваньне, і гэтая кніжка, што змяшчае лясныя прыгоды, цябе зацікавіць і ты яе прачытаеш. Гэтым самым жадаю я ня так палепшыць сваё становішча, як пракласьці шлях вучоным мужам, каб і яны табе свае творы паднесьлі. І каб ты, найвучонейшая княгіня, узважыла іх здольнасьці і нараіла свайму яснавяльможнаму мужу, які абавязаны больш мець часу для вядзеньня война, чым для чытаньня кніг, тых, каго палічыш найбольш таленавітымі. Бо бачу я з найвялікшым для сябе жалем і, зразумела, з пэнай стратай для дзяржавы, што славуцейшыя сэрцы зусім не паважаюцца. Яны з-за матэрыяльнай нястачы і беднасьці цалкам ня могуць сябе праявіць. Бачу я таксама, што ёсьць нямала людзей, якія валодаюць і багацьцем і талентам. Але калі яны заважаюць, што вучоных, мастако і паэта так мала шануюць і паважаюць, то імкнуцца больш узбагачацца, чым ахарошваць душу. З-за такой нікчэмнай справы ахвяруюць яны самым высакародным прызначэньнем сваіх асоб. А калі возьмеш ты на сябе агульнае апякунства над гэтымі захапленьнямі, тады збуйнеюць таленты і прынясуць карысьць Каралескай Вялікасьці  яе значнай працы, так што дзяржава будзе зберагацца  сваім стане  гэты злавесны час.
Дзяржава абапіраецца больш на мужнасьць духу, чым на сілу цела, пра што сьведчаць як грэкі, так і рымляне. Іх магутнасьць квітнела найбольш тады, калі расьцьвіталі навукі. А як толькі пачалі нікнуць таленты, сілы іх згасьлі, а з заняпадам апошніх абрушылася іх дзяржава і сталявалася рабства. Таксама і  нас. Тыя ж, хто вядзе войны паводле звычая старажытных, што адлюстраваны  кнігах, няхай узьнімуць ваенныя подзьвігі і кінуць тое, што замінае грамадзкай дзейнасьці, ды падумаюць, дакуль нам баяцца турка! Няхай жа разважаць тыя, хто добра ведае з чытаньня старых кніг, што і грэкі і рымляне  найвышэйшым росквіце сіл сваіх разгарнулі калісьці ваенныя дзеяньні  кірунку гэтых краіна сьвету, пакуль ня пэняцца, што для рымскай зброі Германія, а для грэка Дунай былі амаль вечнымі межамі і рубяжамі на гэтым шляху. Так што і Вялікі Аляксандар, які дума панаваць над усім сьветам, застрашаны мужнасьцю таго народа, не адважыся перайсьці Дунай, на беразе якога спыніся, і, як добра вядома, павё войскі супраць неваянічых народа Азіі.
Хоць нам не ласьцівыя ні норавы, ні звычаі старажытных, аднак вечная сіла неба і мужнасьць нашага воіна-ратніка не падвядуць, як справа дойдзе да зброі, калі толькі мы, бяззбройныя, ня будзем раздушаны нейкім наканаваным няшчасьцем, ці, ясьней кажучы, спрытным круцельствам некаторых і сваёй бяздзейнасьцю - і гэта, як мне здаецца, нас і зьвязвае.
Мне добра вядома, найсьвятлейшая пані, якога вялікага шчасьця ты зычыш гэтаму каралеству і як шмат разважаеш і дбаеш аб паляпшэньні ягонага становішча. Але я сапрады не яляю, чым ты можаш яму дзейсна дапамагчы. Калі ж ты праявіш сябе добразычлівай, схільнай да апякунства навукі і мастацтва, тады ад іх будзе і дзяржаве вялікая карысьць, а высокая слава імя твайго распасюдзіцца такім чынам яшчэ вышэй з ухвалай тваіх выхаванца. Бо што можа быць больш цудоным і вартым тваіх продка і тваёй найславуцейшай з арагонскага дома сям'і, больш дасканалым з усіх форм дабрачыннасьці, калі на іх грунтона глядзець і  мірны час, і  вайну, і  справе рэлігіі? Але і яны ніколі не напонілі б землі сьвету гэткай агромністай славай жыцьця і подзьвіга з прыязьню сяго пакаленьня і не паказалі б сябе  такім дзівосным сьвятле  розных выпрабаваньнях лёсу перад нашчадкамі, калі б іх уласная вучонасьць і ласьцівая гэтаму роду асаблівая прыхільнасьць да вучоных мужо ня знеслі б іх на такую вышыню, што яны былі слалены звонкай лірай вялікіх талента; таму мне застаецца заслужана мачаць пра іх, асабліва тут, дзе я падпарадкаваны непазьбежнаму закону выказвацца сьціпла.
Жадаю здароя і быць вартай свайго славутага роду.
 
 
Будучы  Рыме, зь вялізным натопам пасполу,
Бачы аднойчы я гульні, што се з захапленьнем віталі:
Жорсткую бойку быко, гледачам на пацеху.
Лётныя стрэла раі ды бліскучыя дзіды
Ранілі целы жывёла і боль ім чынілі нясьцерпны,
Аж вар'явалі ахвяры, іх лютасьць, як пена скіпала...
Тут вось, пакуль я глядзе на быко ашалелых,
Спуджаных болем ды пляскам далоня з трыбуна,
З нашых сказа хтось: «Зусім як на ловах зубровых!»
Я пагадзіся, і сьлед, тутка ж пача успаміны
Ходаньня, дзіна падобных, із волатам-зьверам.
Як у той прыказцы, мне ж мой язык і пашкодзі:
Усьлед атрыма я загад без адмовы й адкладу
Выліць у верш мой спамін пра зубровыя ловы.
Бачыце, я - між паэта прыпадкам выбраны -
Песьню складаю аб нашым зьвяры невядомым,
Дзівам зь вяко захаваным пад зоркай паночнай...
Ён, што абвешчаны  сьвеце крывавым забойцам,
Часта  мяне выкліка смак жуды ці агіды,
Мне так нясвомы, і сорам прызнацца, што скуру
Часам уцёкамі я ратава, ажно людзі
ѕсьлед мне плявалі, бо  нас баязьліца ня любяць.
Тут, з ганаровым заданьнем, ды большаю мо небясьпекай,
Змушаны буду я выявіць зручнасьць са зброяй
Гэтак нязвычнай руцэ, муштраванай на луку.
ѕзя, дрыжучы, я пяро і баюся пад гэтым цяжарам
Ці мо палегчы, нядольнасьць засьветчышы гэтым,
Ці можа дзёрскасьцяй страх патаптаць і скарыцца
Волі вялікага мужа, каму забавязаны сім я.
З гэтаю думкаю буджу я крыніцу натхненьня:
Рынь і паймкні жыцьцядайнай вадою айчыны,
Піць дай пасеву майму на некраненым полі!
Бо ж на зямлі Італійскай, даней нам нязнанай,
Мне загадалі тварыць маю песьню, - з пакорай
Я пагадзіся і вось - пільна зяся за працу,
Нат без надзеі, што сё будзе  ёй дасканалым.
ѕсё ж запытацца хачу я, і болей нічога,
Як, чытачу мой, даць рады зь пяром неслухмяным?
Веда дасюль я ж адно лёт апераных стрэла,
З гэтых бачын устае уваччу вобраз бою,
Сутычкі сьмяротныя, рой дзіда імклівых, гудлівых...
З лукам мне радзіць лягчэй, а табе - ізь пяром наравістым.
Ронымі быць мо маглі б мы з табой у майстэрстве.
Што ж, як ня сё мне дасца, дык права за вамі:
Рвеце бязьлітасна сказ чужаземца-нямекі.
Ёсьць падабенства  пяра і стралы - у абодвух
Роныя джалы й калі іх напоіш атрутай,
Ранкі даволі малой, каб паранены зьгіну.
 
2
 
Вейкі стулю й быццам бачу іх стойбішча знову:
Ельнік правечны і ён, паміж елка схаваны.
Грозны, пануры, як бор, як баро небясьпека.
А зараве, зарыкае - і  верш уварвецца
Рэхам раскоцістым гром, - вось і гармонія песьні.
Хай яна поніць радкі, аж прыгледземся пільна
Пушча далёкай Літвы тут нязнанаму дзіву.
Целам сваім маналітным ён гэткі вялізны,
Што, калі з ранай сьмяротнай падзе на калены й сканае,
Трох палянічых маглі б сесьці на йлбе між рагамі.
А паранаць паспытацца ягоную шыю ці пысу -
Дык парананьня, баюся, такіх і ня знойдзеш.
Жмут барады рыжым вехцем тырчыць з гарлавіны,
Поныя злосьці застыглай і полымя вочы,
Грыва калматая з плеча магутных спадае,
Лоб і грудзіну й калены цалком накрывае.
Возьмем калі ж парановаць малое зь вялікім
Ды як падыйдзе мясцовае  нас парананьне, -
Гэта казёл барадаты з распасьвеным целам.
Вось ён які, наш бізон, што  нас зубрам завецца!
Посьці прысмажанай ён, чорнай з бурым, як быццам
Водбліск закалкі ад горна мінулых стагодзьдзя.
Дзіна, ды  кнігах пісалі аб ім недакладна,
Я ж не павінен уявай псаваць тут натуру.
Дзе ж гэта бачы хто рожкі  зубравых храпах?
З выгляду зубар ня прадзіць свае апісаньні,
Што прыпісаць усю моц намагаліся пысе.
Не, не такі прыгажун мой, баро нашых слава!
З кніга вучы я славянскіх наш сьвет старавечны,
З грамата рускіх, пісаных скрозь літарай грэцкай.
Вязь абэцадля народ наш для собскай карысьці
ѕзя бо у грэка, ды роднае гутаркі гукі
ѕ літары лішы чужыя, сабою застася.
Кожны ж народ із глыбокай сваёй даніною,
Хто б ён ні бы, а на ім старавечча адбітак...
Ды, як наш зубар, зьвяра мо няма жо на сьвеце,
Толькі пад зоркай паночы іх лёс захава нам.
Пліні пакіну свае апісаньні й зубра, і тура:
«ѕ пушчах правечных паночы вядуцца быкі» - нам ён кажа, -
(Зубрам завуць іх у нас), - старавечныя сьветчаць:
«Створа дзічэйшых няма, чымся гэты вырослы
Вольна на травах урочышча цар над зьвярыма».
Людзі  роднай зямлі запэняюць, што  сьвеце
Слава аб ім не прайшла, што нідзе ён ня знаны.
«Люты, дзікі, да бізона падобны грывасты» -
Пліні нам піша, а больш - вам хто іншы раскажа!
Не сумляваюся, будуць папрокі: «Дзівосныя казкі!»
Што ж, ці адзін ня дасьць веры  вялізнасьць зьвера...
Хто хваляваньня у пушчах паночных ня зьведа,
Той не паверыць, і хай супярэчыць, бо прада -
Як ты раскажаш. Спрачацца ж і дурань патрапіць.
 
3
 
Шмат мог сказаць аб зуброх кожны  нас палянічы.
Што ж да мяне - паляваць я жо, хіба, ня буду:
Час хваляваньня міну і жыве толькі памяць
Сумнага сэрца... Вяртаюся думкай туды я,
ѕдзень і начы пасткі памяці зно рассталяю,
Сочачы пільна за кожным каштоным імгненьнем,
Згубленым некалі, сяньня ж, на жаль, незваротным.
Што з тых спаміна! Вярнуць даніну немагчыма.
Гонішся сьледам за згубленым часам, сьмяротны,
І не здагоніш - забіты... Няхай сабе й гіне,
Часу бурліваму волі сваёй не накінеш...
Што ж я чакаю? Пара жо за працу мне брацца.
Вусьцішна сё-ткі: начытчыка чым ты задзівіш?
Зьведалі сё яны, столькі згарнулі бачына!
Хай сабе спрадзяць па кнігах, які зь сябе зубар,
Але ды будзе вядомы й мой ім дадатак:
Тайніцу крыюць бары й напішу я пра справы,
Што не знайсьці вам ні  кнігах, ні  граматах даных.
Нават і Палюс Дыякан, у Дзеяньнях тых Лянгабардзкіх,
Нам аб памерах зубровага цела ня кажа,
Піша адно, што на скуры забітага зьвера
Спалі - там дзесьці - пятнаццаць ажно палянічых!
Не захапляся ніколі ні скураю я, ні рагамі,
Як разьбіралі на ловах у пушчы здабычу...
Я палянічыя сьцежкі разьведа з маленства,
Зьведа цяжары жыцьця, яго працу й турботы,
Собіла ж мне бо - із Рэчы пасполітай родам -
Край мой гушчарны, ня  прыклад паэтам данейшым,
Крокам наважным з канца  канец перамераць.
Змалку вучыся я  бацькі майго - зьвералоцы -
Сьцішнай хадою прасочваць лясныя гушчары,
Зоркасьцяй вока у логаве зьвера высочваць...
Кемлівасьць, нюх - паляваньне бязь іх гэта кпіны:
Ступіш ізь ветрам, а зьвер ужо счуя, схавася.
Колькі ж ён поту сагна зь мяне зімку, у сьцюжу,
Дзіды з пляча прымушаючы кідаць з разгону!
Колькі я скона зьлічы, зграй браханьня начуся
Дзіцем яшчэ, брыдучы сьледам лочага-бацькі!
Сьцямі усё: скуль выходзіць мядзьведзь ізь сям'ёю,
Як і калі йдзе вяпрук на папас у дуброву,
Пасткі як трэба сталяць на ласё палахлівых,
Каб як пятлі не заважы і  сетку ускочы.
Бачы і чу, як ад стрэла трымцела паветра,
Цяжка, з бурчаньнем на сьнег асядала здабыча,
Бачы, як коньнік мільгае  гушчары, як пырскі
Зыркай крыві і яго й гурбы сьнегу чырвеняць.
Вось жа-ж у гэткіх прыгодах у нашай старонцы
Часта бы зь іншымі роны я  справах лавецкіх:
Рэкі лясныя, Дняпра панаводнага стрыжань
Конна з буланым адольва у гоне за зьверам.
Што ж, прызнаюся: ахвотна  баку б я застася,
Ды адставаць ад сябро у нас ганьбай лічылі.
Колькі нягод паспытаць давялося мне  пушчах літоскіх,
А без хвальбы гавару, бы я і спрытны і локі.
Творчасьць ляснога майстэрства, мой плод недасьпелы,
Ты, чытачу мой, сарві з кроны ягонай нястройнай.
Мэта мая - цябе зяць на прыроды улоньне,
Зь ёй пазнаёміць, і з норавам дзікага зьвера.
 
4
 
Хай хіжаком не раня, сіх іх наш зубар люцейшы,
Але людзей не кране, як яго не зачэпяць:
Толькі няспынна глядзіць, рух найменшы цікуе,
Пільна на варце стаіць і сябе, і сямейкі.
Створа сьмялейшых няма  гушчарох нашых родных.
Бачыш часьценька - пасецца спакойна, а вочы
Сочаць усё, касавурацца права і лева.
Ты аж замёр, зьвералоца, ты шчэз між кустамі,
Дзе там! Ён бачыць! Міргнеш - і прыкмеціць адразу!
Шоргат слабенькі, нязнак трэсьне сучок пад нагою, -
Вушы свае нашатырыць, уміг страпянецца!
Калі не зазьзяе твой меч і ня бліскае дзіда,
Сьмела мінай у яго на ваччу - не зачэпіць,
Толькі таропіцца тупа й стаіць нярухома,
Вокам праводзіць цябе, аж пакуль не схавася.
Розна бывала... Здаралася зь ім сутыкнуцца:
Спыніць хаду, гляне скоса - і болей нічога.
Але як собіць на самку зь цялём напароцца,
Ледзь зварухнешся, ухопіш за зброю з гарачкі, -
ѕвомірг разьярыцца й бор агалосіць рыканьнем,
Знакам шалёнага гневу: як сьмееш трывожыць!
Ды як адбой ты заб'еш і прабуеш уцёка,
Выйдзеш зь бяды непамяты, здагон ён ня рыне!
Люба сачыць зубранят: скачуць, малечча, дурэюць,
Маці й падлетка сваёй жвавай гульнёю лякаюць.
Зубар - ён кемлівы зьвер, хай сабе вось і цяляты:
Зь першага кроку ва сім маці яны пераймаюць,
Бегаюць сьледам, зажды пасьвяцца побач старэйшых,
Скачуць праз выкратні, пні, дробныя рожкі прабуюць,
Як напаткаюць зьвера, згледзяць карча  бураломе,
І - у гульні й барацьбе - целы з маленства гартуюць.
Бо ж і спачыну, як трэ, хіба ніколі ня знаюць.
Хай волат наш трывалкі, намаганьня вялікіх
Зьверу каштуе пыніць сваё ймкненьне да руху.
ѕсьцешна глядзець, як ляціць ён у бегу імклівым
Рэдкім узьлесьсем або балацянай сьцяжынай,
Зь месца ірве, як падкінены нечаю прашчай,
І у імгненьне, сё цела назад павярнушы,
Ловіць нагамі памёт, што яшчэ  паветры,
Ды зазьбівае яго, каб сьлядо не пакінуць.
Але нічым не зранаць гэтак частыя  статку
Бойкі быко за саміца у гульнях бяскроных.
Сьвята Вэнэры спраляюць зубры  лістападзе
Кожнае восені, часта вясельлі трываюць
Тыдзень ці больш. І у часе такой насалоды
Чуецца толькі, як скрозь, заклікальна й пяшчотна
Пушча рыкае, а  подыху кволым паветра
Лістам трапёткім шасьцяць векавыя дубровы...
Хто гэта бачы і чу - будзе сьветчыць напэна:
Музыка нашых лясо саладзей, чымся лера,
З поклічам ейным ня  лік нат грымотныя трубы,
Хорам жа-ж гука лясных строга й стройна кіруе
Голас нястрымнай крыві, мне за сё наймілейшы!
Як дога зубар жыве, не скажу, бо ня знаю,
Хто ж вядзе лік дагавечнасьці гэткага зьвера?
Пішуць аднак, быццам недзе, памечаны  статку
Бы правадыр двухсотгодні, прыкметны із грывы
Чорнай, як ноч, зь сівізною бялявай на чолцы.
Гэткай прыкметаю нібы назвалі весь статак.
Калі паданьні данейшыя прадзяць дакладна,
Вока згубі у сутычцы ён, бы аднавокі.
Гэта магчыма. Ці ж з правам сумленым - бо дужы -
Бой ці адзін пачынае, а спрэчкі прычына
Аж праз гады толькі робіцца яснай, хай шрама
Уладалюбы ня могуць пазбыцца да скону...
Я не скажу й колькі год, няпрызнаны, у статку
Зубар той жы, але  гэных народных паданьнях
Ёсьць напаміны занадта жо догага часу:
Выдумкай погалас часта вушам дагаджае.
Я ж тутка права ня маю пісаць, што ня знаю:
Тым, для каго я пішу, да душы толькі прада.
 
5
 
Шлях, мой чытач, бы намечаны загадзя намі.
Шлях у лясы, што хінуцца пад подыхам ветру,
На лугавіны расьцьвілыя, дзе на прывольлі
Мірна пасуцца зьвяры, карыстаючы з права.
Стойбішча дружна бароняць зубры, і старожа
Пільна глядзіць, каб у статку бы добры парадак.
Дужы зь нядужым уладай дзяліцца ня будзе,
Моц бо й дазнаньне - адны могуць даць панаваньне.
ѕсюды, у статку зубровым, загоне, дарозе,
Пэне ж, адольвае  бойцы сьмяротнай дужэйшы
І без трывога ні ймгненьня  барох не мінае.
Смыль панаваньня злабу скрозь крывавую родзіць,
Кожны таму паядынак, а кончыцца сьмерцяй.
Той, хто слабога пабі, дастае знагароду,
Ну, а пабіты, калі не скана, невясёлы
Разам із жонкай са статку ідуць у выгнаньне.
Зубар, што статак пакіну, адгэтуль баіцца
Нават рагаціны,  статку ж зажды бы спакойны.
Часам ня грэбуюць статкі й самотнікам-зубрам,
Гэткіх прыймаюць чароды блізу без замінкі.
Калі ж у бойцы лясной памірае сужонак,
Вернасьць сябро нечаканая сьмерць парушае:
ѕдова выгнаных узнокі у статак прыймаюць.
Княжы наказ, што бароніць і маці, і нашчадзь,
Множыць тым самым багацьце ды скарбы краіны.
 
6
 
Знае народ, што лясы нашы - скарб неацэнны,
Ён не зьмяняе яго нат на золата. Морам
Чэргі чужых караблё па яго да нас цягнуць,
Дзівы вязуць нам багатых заморскіх тавара.
Шчодрая вільгаць з прыродных у лесе жарола
Цёплым дажджом палівае раджайныя нівы,
Рэкі у сьвет спрытна лес наш сплаляюць плытамі,
Што, як масты, заляглі паміж землямі княства.
Глебы багатыя працы цяжкое ня просяць,
Толькі  жніво скрозь пярэсьцяцца жнеямі нівы, -
Статкі  суценьню узьлесься пасуцца на волі,
А у лугох - табуны скакуно хутканогіх.
Дар нашых ніва, лясо прадаем мы за мора
Іншым краём і, няхай мы раня па багацьці,
Цэнім заморскае менш, чымся родныя пушчы.
Княства Вялікае нашае - край дабрадзейны,
Больш, чым красу  сваім моры зялёным хавае.
Ён - і складніца жывіцы й смалы карабельнай,
Скурка куніцы, і мёду, і воску й дзічыны.
Так што чужынцы-купцы трасянуць калітою
Могуць цяжкой, не скупіцца на торжышчах нашых.
Знойдуць усё: і сасну карабельную й дубу
Стырты й драніцу на дахі чужым багацеям
Тамка, дзе лесу няма. Нашы пушчы на дзіва
Борзда растуць. Не знайсьці гэткіх волата-сосна
Пэне нідзе. Шчодра нас надарыла прырода!
Водараць пахамі краска лясныя узьлесьсі -
Месца любёнае вёска на гульні ды йгрышчы,
Бортнікі нашыя дзюплі дзябуць у камлішчах
Дрэва старых і жо маюць вульлі незабаве.
Вёснамі - птушкі лясной не палічыш у пушчы,
Б'юць яе стрэламі  нас, а часамі й мушкетам
Тых пявуно, аб якіх яшчэ Пліні нам піша,
ѕ пушчы бязь ліку. У нас тут іх клічуць глушцамі.
Птушка важкая, вагою гуся перавысіць,
Пах асаблівы глушцоваму мясу ласьцівы.
Большай уцехі нямаш, чымся бачыць, як певень,
Трапна падбіты, падскочыць... і падае долу!
Зь цягі нясе палянічы дзьве нібы здабычы:
Страву для цела, адлі і спажыву для духу.
Дзе ні паткнешся - майструюць ці сеткі, ці пасткі:
Гэтай ня зловіш - у гэную трапіць дзічына.
Лесу закон скрозь адзін для здабытчыка-лоцы!
Гэткім прырода наш край надарыла багацьцем,
Што лішкі тутка даюць нам свабоду здабычы:
Ёсьць у ашчадных удосьць і птушыны і зьвера,
Процьма марнуецца. Бачы я сам нерастоі
Поныя дохлае рыбы, што сетку мінула.
Горш із даглядам: дзічэюць сады год па годзе,
Збожжа ня родзіць на нівах, нязжатых улетку...
Наша айчына - краіна загадка і дзіва!
Можа так Бог загада, каб усё было вольна,
Мо з чаранічае моцы расьце сё, каб зьгінуць?
Часта з трывогаю думаеш: чым растлумачыць
Сілу, што свомая зёлам паночным ды словам,
Песьня уплывам магутным? І часам здаецца
Гэта сё казкаю мне чараніцы Мэдэі...
Словы мае найшчырэйшая прада. Я знаю,
Жорстка карае Хрыстовая вера паганых,
Тайна зьвязаных із моцамі зла чарадзея.
Як іх даюць, з памагатымі, на катаваньне!
Хопіць таго, каб пайшлі пагалоскі  народзе:
«Ён, бач, вядзьмяр і ціхцом із нячыстым вядзецца!»
Схопяць у міг бедалагу, павяжуць і рукі, і ногі
Й кінуць з высокага берагу  вір галавою!
Бачаць, што топіцца, - што ж, вінавайца - бязьвінны,
А як ня топіцца, лічаць, што вінны напэна!
Гэткія кары ці раз назіра я:  прадоньні
Б'ецца ахвяра зьвязаная з хваляй, прабуе
Рынуць у вір з галавою, а натапы прагна
Ходаньне гэтае сочаць, клянуць, гарлапаняць!
Бачачы гэткае, я камяне ад уразы
Мрсьцілася, быццам вада - не вада, як засёды.
Суне вось хваля, здаецца - канцы... праглынула...
Не, не кранула, цякае... жыве йшчэ ахвяра!
Справядлівейшы агонь: і чарадзея, і ведзьму
Ён пажарэ сё адно, як агідных зладзея...
Мо што да слова маіх вы займелі сумлевы?
Верце! ѕ Літве адбываецца гэткае яна.
Я толькі прады трымаюся, хай, як вядома,
Нат у звычайныя выдумкі, бабскія казкі,
Верыць гатовыя часта й разумныя людзі.
Кіньма жа-ж казкамі трызьніць, спрабуем цяжару
Трошкі лягчэйшага: знойдзем баро насалоду.
Шчодра табе, чалавеча, адкрыла прырода
Сьвету прывабнасьць, а дзе ж твая будзе падзяка?
Першапачатная гожасьць і трава і дрэва,
Статкі лясной зьвярыны, баравая дзічына, -
ѕсё захапляе а цешыць мужо добрародных,
Пасьля пахода прыбылых увосені  пушчу
Папаляваць, адпачыць ад вайсковых цяжара.
Праца й спачын тут - найлепшая страва для духа,
Цела гартуе яна і старэчую немач
Аж на дагія гады адганяе і гэтым
Спранасьць заховае й век падажае сьмяротным.
Гэта дазнаньнем пацьверджана: сунецца старасьць,
Цела ж здаровае, слых няпрыглушаны, вуха
Ловіць найменшыя шэляхі, добрае й вока
Мэту бясьхібна здалёку ужо прыкмячае.
Практыкай лепшай для вока ці лекам для вуха
Ловы лічу я ізь іхнай няспыннай старожай.
Вуха і зрок - памагатыя нам у прыгодзе,
Калі, прыкмецішы лочага, зубар злачыцца,
Каб вас адолець, ня спрытам, дык моцай сваёю.
Ён, што з прыроды напорысты, кемлівы, грозны,
ѕзагрудкі пойдзе й нічога жо вас не ратуе...
Зжышыся зь лесам, дасьветчышы сам усё гэта,
Я васкрашаю так вобраз прадзівы, і знаю,
Што для каго - гэта прада, а хто ня дасьць веры.
Хай будзе й гэтак... Я песьню на суд справядлівы
Гэтта сталяю. Няхай яе згодна із правам
Тыя асудзяць, што працаю сталай у Музы
ѕменьне займе лепш цаніць і пісаць, чымся тутка
Сам я, і  часе кароткім, і сьпехам, накіда.
 
7
 
Вецер падзьму і залівісты брэх у гушчарах
Чутны мацней. Колькі шчырае жарсьці  нас будзяць
Водгукі лова! Як сэрца трапеча, пачушы
Шум у вяршалінах дрэва! Плыве ён, як хваля,
Раз - ападае, раз - знокі узносіць у неба.
Злое рыканьне чуваць, нечы віск... Што за ліха?
Гэта зьнялі мядзьведзя у бярлозе, ці хтосьці
Рані стралой вяпрука... Не пабачы - ня скажаш,
Як атрыманыя раны й магутнага зубра
Могуць разьюшыць, і зьвер, вар'яцеючы, глуха
Ровам гушчары страсае, разьзявішы ляпу.
Гне у вар'ята яго абярну, ён - жахлівы!
Зрок, спадылба, злосна кідае іскры накола!
Аж камянееш з жуды, калі горлам прадонным
Хрыпла рыкаючы, гойсае ён паміж дрэва,
Хочачы растрыбушыць вас - страшэнная зьява!
Варта яму аказацца - й турбота бязь ліку
ѕраз у цябе: і трывога, і жуда, і наважнасьць!
Ці ж апануеш ты сё гэта  буры пачуцьця,
Ці зразумее цябе, хто іх сам не дасьветчы!
Праца нялёгкая  нас, ды ці хто паранае
Нашыя клопаты з важкай бядою айчыны?
Як тутка лекі знайсьці, яе немачы сходаць?
Думкі, адлі, павяртаюць да дача лавецкіх,
Больш бо здароя для цела у іх, чымся  леках.
Кожны сьпяшаецца справамі лова заняцца,
Сьцегны свае натаміць нясупыннай хадою.
Як жа-ж у змрочных барох гэткай працы цурацца,
Злую нуду ня гнаць прочкі здаровай разьмінкай?
Выкпішы сіх эскуляпа, лавец гэтым самым
Чуе сябе юнаком, дай, нарэшце, мікстуры
Сродак у нас не адзіны, аж чэрава пухне
Й вусьцішна нават, што лопне ад зельля зьнячэку!
Сівер паночны - драбніца для моцнага духам,
Лоца зацяты дасьць рады й турбоце й нягодам.
Непераборлівы, нат і бяз ласых прысмака
Ён і здаровы й пад'ешы, аж думаеш часам
Ці не аддаць перавагі жыцьцю зьвералоцы?
Часу нястача пыніць мне гэтта развагі,
ѕсёткі апіс паляваньня на грознага зьвера
Я папярэджу паданьнем народу паночнага краю:
Зубар - змагар, браць яго трэба загрудкі, сілай,
Не ашуканствам: стралою здалёк, ці мушкетам.
Вераць спрадвек бо  народзе: ён пушчу пакіне,
Калі  сутычцы жываеш ня моц ты, а хітрасьць.
Пэне паданьням старым хай якога народу
Свомае сё растлумачваць таёмнаю сілай,
Прады ж у казках няшмат, я лічу, бо каб нават
Гэткае штосьці й было - гэта выпадак толькі.
Я, адкідаючы домыслы, тое пяру давяраю,
Што давялося самому дасьветчыць ці бачыць.
Мне ці ж баяцца казаць аб трафеях Дыяны
Або аднэй із паплечніца лова багіні!
Мо прыгадаць тутка трэба і лук Апалёна,
Стрэлы у цёплай крыві пранізанага зьвера!
ѕсе усхваляюць Юпітара або Юнону,
Я ж паважаю Ісуса і Госпада Бога,
Сэнсу ня бачу у блытаньні прады із басьняй.
Мець я хаце бы дазвол, хай сабе і  скароце,
Праду сім тым расказаць, хто высочвае дзівы
Ды стараданых памылка ману патарае.
Прада - нутры. Пэне плоцкі наш біскуп Эразмус
Тых не пахваліць, хто Госпада Бога зьніжае.
Ён толькі тое у хорам сьвяты дапушчае,
Што і прыстойна, і  згодзе із станам сьвятарскім.
Я, служка верны ягоны, вось тутка й прабую
Словы жываць, што майму Спадару да спадобы.
Гэта прычына, чаму  маю песьню трапляе
Штосьці з рэлігіі нашай. Вы  ёй не шукайце
Ні асалода жыцьцёвых, ані весялосьці -
Лёд і сьнягі закавалі крыніцу натхненьня,
Краска нямашка на гэткім няробленым полі.
 
8
 
ѕлетку  сутычках усобіца собскіх па шыю,
Нашыя ратнікі маюць узімку спачынак
І знагароду: зьвярыныя ловы у пушчы.
Ці не  Літвы пераня Марс стары ейны звычай
Нат спачываючы, меч гартаваць на марозе?
Войны й сутычкі! Яны у мяне выклікаюць
Гне і пакуты. Адны, год па годзе, сам-на-сам,
Йдзем ваяваць мы за сіх, за сьвятое братэрства.
Вораг наш край аблажы, каб ушчэнт, із карэньнем
Зьнішчыць і нас, і Хрыстовае Ймя у краіне.
Злодзей-чужак уварвася у нашыя межы,
Весьціць нахабна, што йдзе ён ня дзеля здабычы,
З Божым іменьнем адно і ад Божага йменьня
Топіць людзей у крыві ды выпальвае сёлы...
Там, дзе Арда пабыла - скрозь адны папялішчы,
Ды груганьнё і сабакі зьдзічэлыя. Лепей
Тутка ж сканаць, чымся жыць пад пятой пераможцы
Доляй нявольніка, век пад ярмом і  пакутах...
Караю Божаю нехрысьця нам не спалохаць:
Вера й парадкі чужыя у іх у пагардзе.
Пынячы горды грудзіма сваймі, як заставай,
Мы падупалі, мячы нашы целы пасеклі,
Кро наша льлецца ракой, пераймаючы поступ
Зграя варожых, тым часам - шчыты нашы  шчэрбах
Скрозь ад няшчадных удара, бо ворага зброя
Над галавою ня нашай адно, і ахвяры
Нашы па тое адно, каб сябрам даць нагоду
Сілы сабраць ды лучыцца у бой із Ардою.
Нашых суседзя бяда шчэ як сьлед не кранула,
Певень чырвоны іх стрэха стральчастых ня крата,
Іхнія дні ціхамірна мінаюць і сяньня,
Толькі таму, што наш край палымнее  пажарах.
Ім - памагчы б нам, яны ж выступаюць у згодзе
Шчыльнай з чужынцам у словах і чынах, мяркуюць
Вомірг на нашым загіне узьняцца, пыхліцы!
Можа шалёныя сётакі сім, што тут гінуць
Некалі лекі й прапішуць, ды будзе запозна!
Мае хто вочы - пабачыць, а вушы - пачуе:
Недзе грыміць, пяруны ды маланкі жо блізка!
Прага захопа, міні вараго стараною,
Сьмягнуць калі ж, хай міжсобку грызуцца зацята!
Хай скрозь насякне зямля іхнай чорнай крывёю -
Нашы сьнягі напіліся жо нашай чырвонай!
Смага падбоя для іх жа самых нарыхтуе
Путы грымлівыя й ім і нашчадкам навечна!
Што наканована - будзе! Гаспод непадкупны:
Прыйдзе і помста і кара на сякую погань.
Час ахінуцца, ачуцца! Няхай яшчэ зводдаль
Бура грыміць, але чорная, грозная хмара
Борзда імкне... І нашэсьце - падобнае сьмерці.
Розумам жах небясьпекі, як сам не пабачы,
Сьцяміць няможна, ды затрашні дзень пад пагрозай...
Ты ж, наш суседзе, адкажаш, калі твае месты
Й сёлы пачнуць разьлягацца і плачам і стогнам,
Каяцца будзеш: дзе ж нашыя моц і адвага
Гэтта былі? Як маглі мы сваёю ахвотай
Шлях адчыніць пагарджаным усімі паганцам?
Ім, што палон і нялюдзкую долю рыхтуюць
Нам, і суседзям, і нават далёкім народам!
Як жа-ж маглі мы наклікаць навалу, якое
Хопіць і дзецям, і нукам і пранукам нашым!
 
9
 
Што ж распачаць, наракаць нам? Усё разумеем...
Ціха у пушчы. Няхай жа-ж пачуецца зноку
Гусаца голас аб нашых вялізных жывёлах!
Як меркавалася, пойдзем у нетры лясныя,
Там, згодна правіла нашых адвечных лавецкіх,
Складзена сьценка із сьцятых ташчэзазных дрэва,
Што углыбкі адыходзіць на дзесяць-пятнаццаць
Міля італьскіх, із мноствам драбнейшых адсека.
Тых, што  сярэдзіну трапяць, сьцяна абкружае,
І безупынна старожа глядзіць, каб праходы
Былі зачынены й зьвер з агарожы ня выйша.
Лёгка увойдзеш, а выйсьці - ня выйдзеш: пілнуюць.
Зьвер патрапляе  загон безь вялікіх турбота,
Нат не прыкмеціць, што выхады раз завалілі
Моцнай завалай. На пасьбішчы, быццам, спакойна,
Мы ж, палянічыя, зьвера з загону цікуем.
Ён ужо  пастцы, і мы паляваць пачынаем.
Страх - нам нішто, хай навокала скрозь небясьпека:
Сябра дзесь побач, а прыйдзе бяда - і нямашка.
Верны слуга спадару у сутычцы - ня помач,
Клічу  сумятні ні бацька, ні сын не пачуюць!
Собскую справу сваймі ты бароніш рукамі,
Кон свой трымаеш у іх жа, а выпусьціш - зьгінеш.
Важыш жыцьцё бо, а сьхібіш - пра літасьць забудзься...
Існасьць загаду сім ясная - наступ наперад,
Перамагчы ж, па магчымасьці, трэба бяскрона.
Выручыць конь хутканогі, адскочыць ад сьмерці,
Толькі у гэтым ратунак і  гэтым надзея!
З намі наш князь, ён кідаецца  гушчу змаганьня:
Хто ж бы да послух нясьмелым, пайшо з баязьліцам!
Як перад боем з татарамі зброя асілка
Мужнасьць у воях распальвае - знак перамогі, -
Так і на ловах літоскіх адвага старэйшых
Іхнай удачы у ходаньні й славе ня шкодзіць.
Чую: нязнак зно пяро маё з простай дарогі
Гэтта зыйшло, каб табе, войча наш Жыгімонце,
Славу аддаць, прыгадаць дасягненьні у справах
Важных у хаце й важнейшых мо йшчэ паза хатай.
Гэта ня проста, мне  гэтым ніхто не паможа,
Тут бо, за межамі пушча, мачыць твая слава,
Тутка нялёгка цябе схваляваць, дык дазволю
ѕсё ж прыгадаць твае ходаньні з ворагам хай бы...
Нам бы - ціхога жыцьця, ну, а слова ніхто не шкадуе.
 
10
 
Вось ён стаіць у гушчары, варожыць, што будзе!
Долі чакае... Яго й апяем мы у песьні.
Часта у вершы апісваюць цэлыя статкі,
Мы ж на адным ім увагу із вамі запынім,
Сіла ня стане сказаць аб усіх бо, ні часу!
Збаю, але аб адным, што бяды не пачушы,
ѕ пастцы,  мяне на ваччу, апынуся зьнячэку:
Выхад старожа замкнула і рынулі стрэлы.
Імі увомірг апераны, ён ірвануся
Й трапі на дзіды, што лоцы сыпнулі з засады,
Шыю, бакі пранізалі. Напасьніка зрокам
Палячы, волат заро, разьдзімаючы храпы,
І як віхор закруціся, падскочы, паймчася.
Коньнікі зь гіканьнем мкнуць наздагон, пераймаюць,
Тупат да зора шугае, а зубар, як бура
Йрве праз паляну, наперадзе - сьценка, з разгону
Хоча яе пераскочыць, на жаль, завысока!
Ста, як укопаны... Як ратавацца? А  цела
Зноку убілася з сыканьнем нечая дзіда.
Лютасьць кіпіць, палымнее пагляд і бруіцца
Зыркая кро із глыбокай гарачае раны...
Дзе ж варагі: ён шукае, гатовы змагацца,
Зьмяць іх, раструшыць, і першыя дары кіруе
ѕ зграю сабак стогалосых, дзярэ, раськідае,
Потым - імкне на людзей із жахлівым рыканьнем.
Людзі - у россып, насьлепа кіруючы коні.
Хрыпам, рыканьнем, галёканьнем поніцца пушча!
Лоцам скакаць напрасткі няма сэнсу й надзеі,
Можна адно ратавацца, адскочышы набак:
Гне і разьбег паз лацо яго мо перакіне,
Велічы ж гэткай нялёгка зьвярнуцца у бегу!
Конны ланцуг замыкаецца. Зьвер мітусіцца:
Цяжка разгон пастрымаць, пачынаючы наступ.
Целам важкім налятае ён бурна, падскокам,
Бачыш - угрэся, сапе, а калматая грыва
Б'ецца на ветры, і весь ён - нястрымнае ймкненьне!
Дога яшчэ зьвер із ровам бушуе  загоне,
Сочыць, на кім бы памсьціцца, гарачку спатоліць,
Зрок яго люты спаліць вокал мог бы сё чыста
Й прыкладам гэтта прадзівым пацьверджу я зараз:
Нехта з мушкетам, вядома, ня простага роду,
Стрэліць дазволі сабе  зьвярыну, - і пацэлі.
Гольлем схаваны, бач, песьці дурніца надзею
Выцалець неяк і толькі сачы із трывогай
Скуль спадзявацца нападу... Зайгралі сабакі:
Блізка напасьнік! Аж, ломячы з трэскам ламачча,
Сьнег раськідаючы,  хмарах бялявае пары
Зьвер аказася зьнянацку, абкружаны зграяй,
І затрымася, сабаку адкіну ды зрокам
Поным шалёнай злабы утаропіся  хвойнік, дзе  жаху
Бедны стралец здрыгануся: няйначай, прыкмеці!
Хай ад яго бы наш зубар даволі далёка,
Страх чалавека уразі: бядак із мушкетам
Так, як стая, і скана з аднаго перапуду!
Дзіву даваліся людзі з канцо баязьліцы,
Труп небаракі застыглы знайшошы назатра.
Чулі яны, што забіць можа зрок Базыліска,
Ды вось памёр жа-ж бяздольны, някранены зьверам
Гэты юнак, баязьлівага нораву й сэрца!
Сам я бы сьветкам здарэньня, яшчэ не забыся
Нават напісу, што нехта зрабі на магіле:
«Тут пахаваны Ларук, што забіты ня зубрам, -
Выглядам толькі ягоным. Ці ж лёс вінаваціць?»
 
11
 
Бачы я шмат, ды найбольш мяне сё ж уражалі
Зьвера падскокі - о, гэтая лютасьць дзікая!
А як ня можа знайсьці, што б скрышыць ці разьдзерці,
Храпы свае разьдзімаючы, ловіць паветра,
Нюхам сваім найтанчэйшым уцягвае пахі!
ѕсё, што жывое, ці мае адзнакі жывога,
Топча, прабуе на рогі узьняць, пакалечыць,
Вінных шукае, хто важыся раніць асілка.
Скокі  два-тры дастае неклямягу-ахвяру,
Дзікім рыком падкідае гару, прабівае,
А недабітага, хай гэта конь або коньнік,
Знокі на рогі бярэ ды камечыць няшчадна,
Ажно пакуль небараку ушчэнт не раздушыць.
Кро застывае, як гэткую бачыш расправу:
Ста конь дыбка, ашалелы, з распораным брухам,
Коньнік завіс у страменьні, крывёю заліты, -
Вось наляце, абярну абаіх і спад насту
Зь мешанкі кро адно льлецца цурком незабаве.
Як на мярлог медзьвядзя, на дзіка ён найрвецца,
ѕвомірг пайрве, аж шмацьцё разьляціцца па дрэвах!
Часам трапляліся нам і казлы у гушчарах -
Лютага зубра ахвяры на сьцежцы вузенькай.
Тыя, хто бачы ягоную сілу, мне сьветкі:
Хай ён з разгону з аленьнем зударыцца часам, -
Скрозь адаб'е сё нутро - і вантробы, і сэрца
Параськідае вакол па лапчастых ялінах.
Цяжка явіць, не пабачышы, гэткую зьяву:
Птушкі драпежныя ймкнуць на баёвішча з граем,
Дзёрзка дзяруць на шматкі яшчэ цёплыя часткі
Цела павіслай дзесь высака  гольлі ахвяры...
Неверагодна, а бачы: конь, зьліты крывёю,
Б'ецца, канаючы, коньнік жа доль галавою
Недзе вісіць угары... А бывала й такое:
ѕзьня ён на рогі каня, але гэтак, што коньнік
Проста зь сядла шугану на сасну, цалюсенькі!
Прыклада стане, ці мала іх ведае пушча,
Лішнія ж словы зьніжаюць давер да расказу.
Той, хто зубровую лютасьць ня бачы, няздольны
Сьветчаньням верыць, як прэ ён, раве, ашалелы,
Быццам бурлівая хваля  часы навальніцы,
Як ад грымотнага рыку страсаецца пушча,
Аж пад нагамі зямля і здыхае, і стогне!
Але хай сьцяміць, што помстаю гне не спатоліць, -
Будзе храпсьці перарывіста, гола пахіліць,
І па рагох кроплі сьвежай крыві забруяцца
Проста  гурбы... Ня знаю, ці знойдуцца словы,
Каб апісаць нам належна жахлівую бойку.
Ён, быццам ветру зудары, і дужы, і спрытны,
ѕвомірг зьмяняецца  сьмерч, гураган, і, вядома,
Скон будзе долей таго, каго бура засьпее.
Сьнег палымнее й дыміцца на месцы забойства,
А на кустох ды на дрэ сукох чырванеюць
Рэшткі ахвяры й зусюль крывяжэрныя птушкі
Плоймай лятуць за сваім дабрадзеем рагатым.
Ён жа-ж, што кіну бы, зно падыходзіць,
ѕспора рагамі яе, пераверне, зно кіне...
Скончы, забі, але сёткі у смак не памсьціся:
Цела  шматох, растаптаныя косьці, ды злосна
Гэтую мешанку пора ды трэ ён рагамі,
Коньнікі ж зьвера прабуюць узнокі разьярыць
І  вабцугі зяць: галёкаюць, дзідамі колюць...
Гэта бядой пагражае ці рэдчас, хай кажны
Й спрытны, бо кон падвядзе - і загіне
Нат найспрытнейшы. Найлепш у сядле раніною
Гнацца з ганьнёю за зьверам, ды іншая справа
Пушчаю ймкнуць, дзе сё можа прытрапіцца часам:
Там і калоды гнілыя і выкратні й ямы,
Норы барсучыя, пні, прыхаваныя сьнегам,
Козкая лужына - бачыш, і конь спатыкнуся,
Гольле зламанае, лапы дагія хваіна, -
ѕсё гэта пасткі, з каня бо зьляціш, і загінеш:
Зубр не змарудзіць, імгненьне - пайрве на часьціны
Цела бяздушнае й высака  гольле закіне.
Цудам адважны ж ад зьвера хінецца, адскочыць.
Той налятае узнокі, ажно і заколе.
Каб апісаць мог я тутка, адкінушы дробязь,
Толькі важнейшыя рысы лясное пачвары,
Хто яго ведае, стала б мне слова ды часу
І як дагая была б мая гэтта паэма!
Судзячы сё апісанае, гэтыя ловы
Зь лікам вялізным забітых былі б мо шаленствам,
Змыць што ня лёгка было б пачынальніку й славай,
Толькі ж усё гэта мела карэнь у княжэньне
Вітата, князя вялікай Літоскай дзяржавы.
Тымі гадамі, калі моц слабела айчыны,
Трэ было здыму, вось князь наш бязьмежныя пушчы
ѕ стан баявы й абярну, дзе б нарошчваць сілы.
Часам спакойным, прадбачачы прышлыя войны,
Воя сваіх рыхтава ён на ловах зьвярыных,
Чым прымуша забываць пра нястачы й нягоды!
Ён - міратворца й баё заразом пачынальнік,
Будучы князем, сваёю аголенай зброяй
Ставі запын варагом і блізкім і далёкім.
Нават татарын, схілішыся ніцма, слухмяна
Лук свой зламаны яму аддава, зразумешы,
Што, хай зьбіра ён калым на прасторах літоскіх,
Сам жа-ж агіднай літоскай здабычай рабіся.
З тымі лічыся князь толькі, каго, падабашы,
Сам выбіра, нат Ардой кірава, захацешы.
Князю і сходні сусед сла лісты з прапановаю згоды,
Хай і з багацьця ды моцы Маскоскія знаныя землі.
Турак, і той, прысыла яму часта гасьцінцы
З думкай таёмнай яго задабрыць, ну і помсты
Князя літоскага неяк ня выклікаць часам, -
Трох, што трымалі весь сьвет у трымценьні ды жаху,
Прад Ліцьвіном пахіляліся мочкі з пакорай.
 
12
 
Сланае гэта прызнаньне ня вырасла  пушчы:
Шырыся пошчак аб ім і усьцяж і усюдых,
Станам ваяцкім было тады кожнае поле,
Дні супакою - спачынкам між война кароткім.
Конскія  коле сусьцігі, стральба на дакладнасьць,
Скрозь, дзе ні глянеш - спаборніцтвы, лука трымценьне:
Моцы адзнака, і пэнай рукі, і адвагі.
Лучнік, спакойна пацэлішы  клін жураліны,
Правадыра у крыло патрапля, не даткнушы
Цела птушынага. ѕ небе, на дрэве, у хвалях -
Птушка - найлепшая мэта для стрэла, і білі
ѕ пушчах яе, балатох, а тады  падарунак
Князю давалі, ад сэрца, не для знагароды.
ѕ ловах нястомных жыцьцё - людзі мелі за гонар.
Зь першай парошай чароды лавецкія князя
Зьвера сьціскалі у пушчы і, понячы нетры
Гоманам, крыкамі, гналі пад стрэлы ды дзіды.
Спрытна высочваць зьвяра у мярлогу лічылі
Справай штодзённай, а вырыне з логава, густа
Стрэламі крыты ды рыне на сьмелага з рыкам,
Локім ударам падняць яго трэба й асядзе.
Гульні былі й прыямнейшыя - гонкі на спрытнасьць,
Сланая справа, калі мо за сотняю стадый
Мэта сталявалася: конна пакрышы адлегласьць,
Перамажы  хутчыні ды ва меньні, спаборнік!
Толькі  грамадах вось гэткія цехі бываюць!
Зь месца імкнуць скакуны чарадой, табунамі,
ѕ лёце чуваць адно тупат ды коня хрыпеньне,
Вось, вось дапялі пярэдніх, зраняліся  гоне!
Зрок гаспадарскі злавішы, скакун падсталяе
Пану сьпіну і з налёту  імгненьне мяняюць
Коньнікі месцы на конях, адно ізьлятаюць
Плоймай птушын калчаны  пёрх стрэла, крыж-на-крыж!
Цёмнаю ночай ізно выдумляліся гульні,
Дзе пасароміць бы мог баязьліца адважны.
ѕсім пераможцам давалі зажды знагароды,
Ну, а хто сьхібі, заслужва і сорам і кпіны.
Часам ішлі аб заклад, што было шмат цяжэйшым:
Рэкі адолець шырокія плынь, хай чакаюць
Гушчы чарота плаца, і віры, і глыбіні,
Б'ецца рака белагрываю хваляй у строму,
Рвецца з шаленствам дзікім і драпежным на бераг.
Звычай у коньніка бы свае лукі ды стрэлы
ѕкручваць у клунак з адзежай і гэтак сухімі
Потым выносіць на бераг... Вось рынулі коні,
Пырханьне чуеш адно, бачыш вушы ды храпы,
А на стырне, упілішыся  грывы, мільгаюць
Конных галовы. Свабоднаю левай рукою
Кожны грабе, памагае каню выбірацца.
ѕсім нагароды давалі: вышэйшыя - лепшым,
Рэшце ж, як хто заслужы. Не міналі нікога.
 
13
 
Выпрабаваныя доляй ня раз і ня двойчы
Воі масто не шукалі, а рэка запыны
Перамагалі на конях, сухою выносячы зброю:
Княства для прышлых рыхтуючы война, карысна
Гэтак адным рыхтаваньнем ды працай пратрапіць
Боязі й жахі змагчы, ізь нястачамі зжыцца.
Князь, ваянік найгартонейшы, большага шчасьця
Нат не шука, чымся сьцяж гартаваць сваё войска.
Годнасьцяй першай лічылася  князя адвага.
Сочачы пільна, знайходзі ён сам адважнейшых,
І на аглядах адразу й абдорва шчодра,
А баязьліца, няхай і з багатага роду,
Не шанава і была іхнай доляй няслава.
Вось як судзі ён, суровы, але справядлівы,
Тонкім чуцьцём прыкмячаючы прады адзнаку!
Злая мана перад ім пасьцілалася ніцма,
Сам абвяшча ён прысуд, вінавайцы ж, як кажуць,
Тутка ж з пакорай праступствы свае прызнавалі,
Кары ды сьмерці прасілі - вярокі на шыю -
Ведалі добра бо - літасьці тут ім ня будзе
Горай за сё ілжасьветка князь ме у пагардзе,
Іх аддава на жахлівыя ён катаваньні -
Суд справядлівы ня сьмейце ашукаваць княжы!
Поглядам лютым усьлед выкрыва вінавайцу,
Аж прызнавася  мане парушальнік прысягі.
Жорсткі прысуд бы удзелам засуджаных, іх бо,
ѕ скуры зашышы зьвярыныя, кідалі проста
Злоснай ганьні вакадава, што іх трыбушылі.
Жорсткая кара чакала за хабар і судзьдзя.
Недзе было, што гасьцінцам судзьдзю падкупілі,
Й княжы наказ абмінуць нешчасьліца наважы.
Выкрыты бы ён, жахліва пасьля катаваны
I, як навука для іншых, пайрваны на часткі.
Кожную сквапнасьць князь нішчы з карэньнем, і гэтым
Сёньня і затра заслужана славіцца будзе.
Справа бліскучых ці мала заладзі ён, гэта
Кажнаму ясна, як зь песьні маёй, паміж іншым.
 
14
 
Ме селянін адзін клопат - гараць сваю ніву,
Сэрцы ж сялянскія князь гартава паляваньнем.
Зьвер здабывася сяляк, і найлепшай здабычай
Тая была, калі зьвера у стан прыганялі
Без пакалечаньня, рана, блізу што бяз шкоды.
Гэта лічылася скрозь дасягненьнем найвышшым,
Ну, а зь нядбайных маглі і спагнаць па загаду.
Трэба сказаць, што сяляне стараліся добра,
ѕсе даручэньні выконвалі пільна, адважна,
Нат і зубро пакладалі да ног валадарскіх.
Што так бывала зажды, я усёткі ня веру,
Цьвердзяць старыя, адлі, быццам гэта сё прада.
Але пра кемнасьць народную  сталеньні пастка,
Трэба сказаць без сумлеву, што гэта - мастацтва!
Сьценку з падвойных бярвеньня, падобную кліну,
ѕ пушчы сталялі, рассовалі шырака перад,
Потым звужалі патроху, а  сьценцы засовы
Спрытна хавалі пад гольлем ялін і травою,
Каб небясьпекі ня вычу як зьвер асьцярожны.
ѕ сьвітцы чырвонай лавец-заклікайла дож кліну
Раптам імчыць, меч зіхціць над яго галавою.
Зубр гэта бачыць, крывёй наліваюцца вочы,
Ды парушальнік спакою жо зьгіну, расстая:
Ёсьцека лазы бо  сьценцы, лавец і схавася.
Зьвер, разагнашыся  гоне, тым часам трапляе
Проста у пастку: засовы вомірг дарогу
Пыняць яму і наперадзе й ззаду - злавілі!
Бегма бягуць із схаванка лацы, абкружаюць
З крыкам пачвару, пятлю закідаюць на шыю,
Сьцягваюць шчыльна раменьне, а заднія ногі
Путамі моцнымі вяжуць, хаду запыняюць.
Непераможаны зброяй, атрадамі воя ня зяты,
Тутка таймуецца зьвер адно зьменлівым конам...
Цела магутнага зубра скруцішы вярокай,
Цягнуць яго, як гару й дзікім жахам працяты,
Пеніцца люты асілак, але паддаецца,
Йдзе, дрыжучы, паз натопы людзкія  няволю.
Зьвера, у табар прыгнашы, разьвязваюць, гоняць
Потым у чыстае поле, каб мэтай жывою
Коньнікам княжым ён бы - беце стрэламі й дзідай,
Ды набывайце каштонае гэтак дазнаньне!
Як запэняюць, ня толькі на стрэлах і дзідах
Клалі знакі, але мэту жывую знакамі
Густа пярэсьцілі, й той, хто дакладна пацэлі,
Узнагароджвася сьлед як найлепш, бо за князя
Вітата тых адзначалі, хто цела жывёлы
Дзідай уме пранізаць і глыбока й дакладна.
Вітата княжаньня час, я мяркую, названы
Найпрыгажэйшы ня толькі з прычыны ваяцкіх
Княжых удача, але мо й таму, што над грошы,
ѕдачы ды славу сталя Вітат духа багацьце,
Глыбака веры у праду ѕсямоцнага Бога...
Першы з народамі княства прыняшы хрышчэньне,
Веры старое усе асудзішы памылкі,
Зманных паганскіх бажко ён спалі і паставі
Хорамы Богу ѕсявышняму. Бышы пабожным,
Шчодра й сьвятарства дары ён майном і зямлёю.
Славу пяяць адлі Вітату сланаму годзе!
Хай неахвотна, ягоныя дзеі мінаю
Тут я, бо зно захапіся, а трэба трымацца
Пільна згаданае тэмы - Паночнай краіны,
Дый пра зубро бы бы час ужо скончыць спаміны,
Ходзячы кола бо, шчэнт я ад іх адхіліся,
А, паміж намі, час бы бы вярнуцца да лова!
Крыкам, пагоняй загнаны і стомлены зубар
Здася, зьнясіле нарэшце, астыгла і зьнікла
Лютасьць, маля зразуме зьвер, што скон ужо блізка.
ѕвесь упаце ён і дыхае цяжка, із хрыпам,
Ногі жо ледзьве трымаюць і цела абмякла,
Вось-вось, глядзі, спатыкаецца, падзе і сканае,
Гасьне злаба уваччу, што яго паланіла...
Коньнікі коні вядуць у гушчар, не марудзяць.
Вось сьмелым крокам, як звычай ім кажа, выходзіць
Сьцяг юнако скончыць зьвера ва пор, вока  вока
ѕдарам клінко, і стаяць ізь дзіною адвагай
Тварам да сьмерці хлапцы із надзеяй на славу.
Вось узьняліся клінкі, расьсякаюць паветра:
Кожны заве да сябе спахмурнелага зьвера,
Ён жа-ж, зьнясілены шчэнт, а сё ж ірвануся
Сьлепа на постаць лаца й той адскочы за дрэва.
Зубр разьвярнуся, нацэліся й раптам з разгону,
Быццам маланка  магутнае дрэва дары.
Гольле ляціць у бакі, з трэскам сыплюцца трэскі,
Сьмерцяй лацом пагражае камель надламаны.
Пільна, малойчык, глядзі, уважай, бо нязважным
Гэтае месца нарад ці на схо надаецца!
Трапіла бачыць мне: сьмелы адзін палянічы
Меч упусьці, калі зьвер набліжася падскокам
Проста на дрэва, дзе той, скамянешы, стаіся,
І каб сам лёс не прыйшо бедаку з дапамогай,
Гэны юнак пэне трапі бы сьмерці  вабдымкі.
Шчасьцем, аднак, было гэтае дрэва сасною,
Шапкай вялізнаю сьнегу прыкрытаю, вось жа
Як здрыгануся камель, страсянулася й гольле
Й белая сьнежная хмара згары сыпанула.
Сьмелы лавец зьнік на ймгненьне, ды зараз
Рыну нацёкі паз белую ймглу - ратавацца!
Моцна жо ж кпілі сябры зь юнака і зь нягоды,
Быццам ад сьмерці цякаць - гэта сорам і ганьба,
Як і  змаганьні - да хуткай імкнуць перамогі.
Грымну удар - упіліся рогі  дрэва,
ѕзяшы  абоймы камель... Ды стрывала карэньне
Хвоі-асілка у пушчы радлівым суглінку.
А як сасна баравая - быць пэным яе немагчыма,
Хто за ёй стоіцца, зь ёю ж пасполу і рыне.
Гэнае й буры зь вятрамі ня вывярнуць, гэта ж
Гіне парой пад імпэтным зубровым ударам.
Ну ж і відовішча! Мкнецца сасну перакінуць
Зубар, здрыгаецца, кружыць, бадзе, у шаленсьцьве
Сьлепне й розьніцы болей ня робіць між дрэвам
І чалавекам, рагамі камель разьбівае,
Быццам ён - вораг, і пэне ж мяркуе: забіты!
Нат не разрозьніш у мітусі пары ды сьнегу,
Дзе палянічы, дзе - зубар шалёны - абодвы,
Ёсьць аднак розьніца  лютасьці кожнага зьвера:
Шмат зь іх і  бойцы заховаюць зрок непамыльны.
 
15
 
ѕсе яшчэ, думаю,  памяці маюць здарэньне
Што тут было за гадо караля Аляксандра.
Гэта няшчасьце магло б патапіць каралества
ѕ горкіх сьлязах, ды Бог зьлітавася - гора мінула:
ѕ пушчы памост збудаваны бы моцны  чатыры,
А можа й болей падпора - сачыць паляваньне.
ѕ коле магнацтва ды фрэйлін сама каралева
Тамка сядзела, нізе ж ледзь трывала юнацтва,
Каб найхутчэй паказаць свае спрыт ды адвагу
ѕ бойцы з магутным і дзіка разьюшаным зьверам.
Жэжык Амур, на старой затаішыся хвоі,
Лук нацягну і насьлепа пацэлі у сэрца.
Што ж, забаляйся, свавольнік, гуляй у ахвоту,
Толькі ня сяньня, ня  пушчы! Юнак-палянічы
Прыпадабацца каханай сваёй захацешы,
Зробіць мо рыцарскі гэст і напэна загіне
Тут празь цябе нечаканай, бяздумнаю сьмерцяй!
Вось і зубры паказаліся з лочых ганьнёю.
ѕсе на памосьце замерлі і зь месца зьняліся.
Колерам зыркай вясёлкі бліснулі апраткі,
Золатам тканы вузор па чырвоным і белым.
Ледзь гэта зыркасьць у вочы дзікія шугнула
Правадыра, ён прыста і піліся паглядам
У вараго. І загасла увомірг цікавасьць,
Бо не скажу, каб відовішчам цешыцца гэткім
Тыя маглі, што злабою зьвяро не кіруюць,
Гэта - нязвычна. Тут тупат пачуся здалёку
І паміж дрэва, падскокам, праймчася, як вецер
Статак зубровы, цаляючы  гурт палянічых.
Раптам на луг, у няпамяці гневу, варвася
Зубар-асілак, жахлівай крывавячы ранай.
Ён прыпыніся, затрос галавою, прыкмеці
Зыркасьць страё на памосьце й пача прыглядацца,
Быццам пазнаць намагася асобныя твары:
- Цешыцца сьмерцяй маёю зыйшліся? Чакайце ж,
Вось пакажу я вам сьмерць, што й вякі не забудуць!
Тутка заро ён, дзьмучы у магутныя храпы
(Гэта сыгнал небясьпекі для кожнага  статку),
Скончы, удары рагамі і выбі падпору.
Мост затрашча і каб, воляю кону, удары
Зубар яшчэ, сё бы рынула, шчодрай крывёю
Зьлішы зямлю ды хварбуючы стромыя рогі.
Не, не магу я явіць нат, ушчэнт скамянешы,
Што б нарабіць мог зьвер гэтта усьпененай пысай!
 
16
 
Бы ён загнаны усёткі й паранены. Чэзьне
Гневу шаленства у ім, хай мо лютасьць ня згасла:
Сьцёбае злосна хвастом, ажно сьвішча паветра,
Зь ляпы ж вужакай віецца язык вялізарны
Ды вырываецца хмараю пара із храпа.
(Моц непастрымную сьцюжа бадзёрыла пэне,
Але ж ужо, хай мароз, і яна занікае).
Дыхае важка, трымціць зьвер, бо гненая лютасьць
Бродзіць шчэ сёткі пад скурай, у чэраве сьпеклым,
Пеністым потам кіпіць, ды прыгледзься - і бачна:
Згоднасьці  рухах нямаш, а здыхне і на грыве
Космы падскочаць, - адразу ж іх вырве са злосьцяй,
Б'е капытамі па бруху, рве, тузае цела.
Ліст скалынецца пажоклы на гольлі дубовым -
Рыне на дрэва, націсьне, паломіць на трэскі,
Сьцень мільгане, шугане між галінамі птушка -
Топча, бадзе тое месца, за сьценем нясецца...
Тысячы розных нягода, прыгод, успаміна
Раптам вяртаюць цябе  дні твае маладосьці!
Чую я хібу у складзе сваім, раз-па-разе
Сказ мой драблю і  адцягваньне быццам, гуляю,
Словам пустым захапляюся... Будзь жа-ж цярплівы
І пачакай абурацца, чытач мой, - разьвязка
Блізка жо: лочы за дубам, а зубр наступае.
Вось ён ля дрэва, прытык палянічы і зубар,
Ані пакроку  бакі, дык трымайся, бо сьхібіш -
Зразу ж цябе, безбароннага, рогам дастане.
Круцяцца, нібы  танку, й палянічы і зубар,
Скачуць з абодвух старона навокала дубу.
Лочы мяркуе клінком пад лапатку патрапіць,
Зьвер языком яго чэпістым мацае, ловіць.
Ну, а ня дай Бог, падчэпіць за полы - і годзе, -
Скон непазьбеглы: памне, забадае, загубіць.
Каб як ад гнуткай зьмяі языка адкаснуцца,
Спрытны лавец коле зьвера кароткім ударам -
Захад адзіны, дзе й стрэлы клінку саступаюць -
Бачыць лавец, што з часінаю кожнай слабеюць
Ногі пад зубрам, падцяненасьць цела зьнікае.
Знокі, адлі, страпянуся, бадзе зьвер - хавайся!
Чуеш, як духам гарачым цябе прыпякае з-за дубу,
Бі! І клінок яшчэ раз патрапляе бясьхібна.
Важка, ахутаны парай, асе зьвер, канае.
Недзе жо іншы раве й каб з ахвяраю скончыць,
Трэ праявіць літасьцівасьць - дабіць не чакашы,
Спрытным, апошнім ударам, наблізішы гэтым разьвязку.
 
17
 
Рог затрубі. Пераможца у коле сяброскім.
Жарты, уцеха. Ля ног зьвер, ужо таймаваны.
ѕ пушчы хаваецца іншы ды я не прабую
Рынуць пагоняй за гэным, бо час падганяе.
Годзе забойства! Разбуджаны розум трывогу
Кажа ладарна мне зьняць, разьвітацца з разбоем.
Дось ужо Марсу  крыві тапіць сьвет хрысьціянскі,
Веры асновы страсаючы скрозь і усюдых.
Сяньня хісткая яна, нат на полі змаганьня,
Губяць яе варагі, ці свой меч расьсякае,
Дашы чужынцам на зьдзек, на загін. Застаецца
Толькі сяго, што на літасьць нябёс спадзявацца.
Ды, патанушы  злачынствах, ці нам даваць веры
ѕ хуткую зьмену, ратунак, - ня сьмеем нат думаць!
Сьпіць бо сумленьне зямлі ладаро непрабудна,
Іхныя чынкі, на жаль, не клапоты аб сьвеце.
Рупіць балей ім за сё, каб мячы баявыя
Лепш нагайстрыць, як мага больш пазносіць галова.
Бойкі, напады, міжсобіцы, братазабойствы -
Вось іх заняткі й сапрадная цеха для духа.
Гінуць з абодвух бако воі  гэткіх сутычках,
Што бо князём сьлёзы людзкія, кро і пакуты,
Ім - панаваць каб адно, захаваць сваю ладу,
Вось і злачыняць, ізь лёсам падданых гуляюць.
Ворагі, бачачы гэткае, кпіны з нас строяць:
Княжы высокі пасад ёсьць зарукай апекі,
Ну, а яны, як вакі, йрвуць і катуюць ніцых.
Вось да чаго можа лютасьць сьляпая давесьці,
Глыбака  сэрцы зь зялеза злаба караніцца!
Лютыя сваркі ды бойкі, злабу, варажнечу
ѕцяміць нялёгка,  адказнасьці ж, горы - народы.
Але бяды ладаром да спакою людзкога!
Ёсьць ці на сьвеце хто гэткі чульлівы, каб меч свой
Нашай крывёй не мачы ужо, толькі ж у Княстве
Гора дагэтуль пануе й скрозь нішчацца людзі.
Туркам бязьлітасным цэрквы ганьбуюцца, месты
Паляцца й вёскі, і горды чужыя палоняць
Нашу зямлю, гасяць смагу бязьвіннай крывёю
І сысунко, і старых, ды агіднасьці чыняць:
ѕлоньне цяжарных жанок успароць ятаганам -
Гэта забава для вылюдка, што ж ты ім зробіш,
Як, абарону зламашы, забрашы  нас зброю,
Ім ці ж баяцца, што голы пастанеш нявольнік!
Ой, як сьляпы наш народ, як бяздольныя людзі!
Мы - яшчэ натап, князі ж паданейшаму душаць
Кожную, дробную нават, праяву бунтарства,
Ймкнуцца, ці гэтак, ці так зьнесьці кожнаму гола,
Хто за правы свае стаць і за Бога патрапіць.
Як толькі Госпад, наш Збаца, у зьзяньні нябёса
Бачачы гэткія зьявы зямныя, знайходзіць
Гэтта пабожных, што вераць у Божае слова!
 
18
 
Панна Марыя, калі Тваё ймя я накрэсьліць
Тутка наважы, рука затрымцела у жаху.
Ніцы нявольнік Твой, я прад Табой із маленьнем
Кленчу, ня знаючы, што мне сказаць, а што змочаць.
Вось, я мачу, але знаю - гаднейшая сіх Ты,
Каб галасамі стварэньня зямных маліцьвенна
Сьвет зазьвіне, пяючы Табе вечную славу.
Розум ня знойдзе, язык наш ня вымавіць слова
Пышных удось, да Цябе каб належна зьвярнуцца!
Верачы  любасьць Тваю, разумеючы седараваньне,
Панна, Тваё, прад Табою зьгінаю калены,
З сэрцам трапёткім, зьбялелым, зламаны бярэмам
Важкіх грахо, і з пакораю ніцай прабую
Вымаліць, Панна, Тваю я над намі апеку.
Знаю, ці ж мне да Цябе з гэтай просьбай зьвяртацца,
Толькі ж малю - заступіся, бо ж Бог чалавеку
ѕзвышнай Цябе Апякункай прызначы. Як сонца
Сьвяціць паставі і Ты нам - памога й апека.
Як пад матулі крыльлём мае схо птушанятка,
Гэтак зьвяртаемся й мы пад Тваё апякунства,
І як дзіця - немаля маці туліць і песьціць,
Так утулі Ты і нас, Твае дзеці, што гінуць.
О, найсьвяцейшая, чыстая Панна Марыя!
Послух дай нашым маленьням, ратуй нешчасьлівых!
Зрок свой зьвярні на палі нашы й нівы, дзе войны
Жорсткія ймкнуць быццам хваля марская па хвалі,
Глянь Ты, якое бясчынства мячы нам спраляюць
Над хрысьціянамі, хай вера іхная  згодзе
З Сынам Тваім, хай жадаюць яны супакою.
Розум здаровы вярні ладаром нашым, Панна,
Каб абавязкі забытыя спомнілі знову.
ѕсе ж яны  гэтым вар'яцкім, разбэшчаным сьвеце
ѕ словах адно міратворцы, вакі жа-ж ва чынках.
Не прычакаць нам, пакуль яны працьверазяцца,
Край наш тым часам злы вораг палоніць і гоніць
Бедных людзё безбаронных на зьдзек і пакуты.
О, запыні пал варожы няхай бы на ймгненьне!
Час не стаіць і адцягваньне горшае сьмерці!
Папскі пасад Адрыяна быць можа памогай,
Дык не чакай, о, Марыя, хай зь ветрам паверне
Ветразі ён і прыпыніць мячы варажнечы,
Хай ён пакажа сьляпым і дурным небясьпеку
Ды пакарае сіх вінных уладай закону,
Гэтак, каб той, хто ня спэцка яшчэ сваё йменьне.
Меч наш усюды й зажды кірава справядліва
І ладара згадава бы зь сябе, што патрэбны
Кожнаму конча сягоньня  хаосе сусьветным.
 
К а н е ц
 
1523

nђ Заголовок 215

Приложенные файлы

  • doc 4849422
    Размер файла: 174 kB Загрузок: 0

Добавить комментарий