ШПОРЫ ПА БЕЛЬСКАМУ


1.Літаратура перыяду Вялікай Айчыннай вайны
Нягледзячы на вельмі неспрыяльныя абставіны, беларуская літаратура ў часы Вялікай Айчыннай вайны ўсё-такі развівалася. У тыл ворага дастаўляліся беларускія газеты і часопісы: "Савецкая Беларусь", "За Савецкую Беларусь", "За свабодную Беларусь", "Звязда", "Раздавім фашысцкую гадзіну", "Партызанская дубінка", а з 1943 г. — часопіс "Беларусь". Актыўны ўдзел у гэтых выданнях прымалі К. Крапіва, М. Лынькоў, А. Куляшоў, П. Броўка, П. Глебка, М. Танк, П. Панчанка, М. Лужанін, В. Вітка, А. Астрэйка, А. Бялевіч, К. Кірэенка, А. Вялюгін, М. Аўрамчык. Вершы беларускіх паэтаў перакладаліся на рускую мову. Акрамя публікацый у перыёдыцы былі выдадзены асобныя кнігі перакладаў: "Беларусь в огне" (1943), "Стихи о Родине" (1941) Я. Купалы, "Голос земли" (1942) Я. Коласа, "Тебе, Беларусь" (1942) П. Панчанкі.
На мемарыяльнай дошцы ў Доме літаратара ўвекавечаны імёны 26 пісьменнікаў, якія загінулі ў барацьбе супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў: З. Астапенка, Я. Бобрык, Л. Гаўрылаў, А. Гейне, А. Дубровіч, Р. Жалязняк, А. Жаўрук, Э. Каган, А. Коршак, С. Крывец, П. Левановіч, Р. Лынькоў, С. Ляльчук, А. Мілюць, Р. Мурашка, М. Нікановіч, А. Пруднікаў, У. Рагуцкі, Р. Рэйзін, М. Сурначоў, М. Сямашка, Л. Талалай, А. Ушакоў, I. Шапавалаў, Г. Шведзік, X. Шынклер.
Паэзія ў агульнай сістэме мастацкай літаратуры часоў Вялікай Айчыннай вайны заканамерна займала першае месца. За чатыры гады ваеннага ліхалецця беларускімі паэтамі было створана шмат твораў, сярод якіх ёсць і сапраўдныя шэдэўры.
Літаральна ў самым пачатку вайны, у яе першыя дні, М. Сурначовым (дарэчы, наш зямляк, з Рагачоўшчыны) быў напісаны славуты верш-балада "Ніколі не ехаць хлапцу маладому..." Сам жа аўтар, прайшоўшы амаль усю вайну, загінуў у ноч з 19 на 20 красавіка 1945 г. пад Берлінам, пакінуўшы разам з вершамі даваеннага часу нізку "акопнага спеву".
Умовам і запатрабаванням суровай пары адпавядалі вершы-заклікі, пасланні, нават заклінанні. Гэта такія творы, як "Душою і сэрцам мы з вамі, героі", "На абарону", "Народу-барацьбіту", "Байцам-камсамольцам", "Абаронцам роднай зямлі" (1941) Я. Коласа; "Пісьмо землякам", "Дрыжыце, падлюгі-фашысты!", "Помста" (1941) П. Броўкі; "Вастрыце зброю", "Падымайся, Беларусь!" (1941) М. Танка; "Мужайся", "Мы вернемся" (1941) П. Глебкі; "Змагайцеся адважна за Радзіму" (1941) П. Панчанкі). 24 чэрвеня ў "Правде" быў надрукаваны на беларускай мове верш Якуба Коласа "Шалёнага пса — на ланцуг". Хрэстаматыйнымі ў шэрагу твораў заклікальна-эмацыянальнай формы з'яўляюцца вершы Янкі Купалы "Беларускім партызанам" і "Зноў будзем шчасце мець і волю" (1942). Гэтым творам уласціва кантрастнае спалучэнне двух пачуццяў — любові і нянавісці, традыцыйныя вобразы-сімвалы, лірычна-песенная інтанацыя, а таксама прыёмы публіцыстычнага выяўлення ідэі.
У пару выпрабаванняў абвастрылася любоў да Радзімы. Мабыць, у гісторыі нашай літаратуры не было перыяду, які пакінуў бы па сабе столькі непасрэдных зваротаў да Беларусі, столькі замілаваных вобразных выказванняў пра родны край. Дастаткова згадаць назвы твораў ("Беларусі" М. Танка, П. Панчанкі, П. Глебкі; "Беларусь" П. Броўкі, М. Танка, К. Кірэенкі, А. Астрэйкі). Любоў да Радзімы выяўлялася не толькі праз заклікі да барацьбы з ворагам, адлюстраванне родных краявідаў, але і ў напамінанні, што самым каштоўным нацыянальным скарбам з'яўляецца мова. Менавіта гэта і падкрэслілі ў сваіх паэтычных шэдэўрах М. Танк ("Родная мова") і Н. Арсеннева ("Жыве Беларусь").
У беларускай ваеннай паэзіі быў надзвычай шырока распаўсюджаны жанр гераічнай балады з моцным рамантычным пачаткам. Плённа працавалі ў жанры балады А. Куляшоў ("Балада аб чатырох заложніках", 1942; "Маці", 1943; "Камсамольскі білет", 1943; "Балада аб знойдзенай падкове", 1945), М. Танк ("У завею", 1943), П. Панчанка ("Сямёра дачок", 1942; "Песня пра чатыры магілы", 1945), П. Броўка ("Смерць героя", "Кастусь Каліноўскі", "Надзя-Надзейка"), П. Глебка ("Пасланец", 1943), А. Вялюгін ("Балада аб уральскім танку", 1943).
У часы Вялікай Айчыннай вайны П. Панчанкам быў напісаны першы ў беларускай паэзіі высокамастацкі цыкл "Іранскі дзённік" (1944—1945), куды ўвайшлі такія вершы, як "Герой", "Сустрэча з бярозай", "Бутэлька Цынандалі", "Рамантыка", "Сон пра апошні залп" і інш.
Паэзія ваенных гадоў у яе патрыятычным гучанні прадстаўлена не толькі беларускімі савецкімі паэтамі. У часы вайны пісалі вершы і паэмы Н. Арсеннева ("Жыве Беларусь", "Малітва" ("Магутны Божа")), Л. Геніюш ("Як хмарны дзень", "Князь Усяслаў Чарадзей"), Р. Случчанін ("Рагнеда"), А. Салавей ("Гуманізм", "Хрыстосаў лес"), а таксама некат. інш. аўтары.
Паэтычныя творы не толькі пісаліся, але і выдаваліся на акупіраванай ворагам тэрыторыі. Так, напрыклад, У 1943 г. супрацоўнікі слуцкай падпольнай газеты "Народны мсцівец" сабралі лепшыя вершы А. Астрэйкі і выдалі асобным зборнікам пад назваю "Слуцкі пояс". Творы з гэтага зборніка карысталіся асаблівай папулярнасцю.
Нягледзячы на тое, што падзеі, пачуцці па гарачых слядах насамперш знаходзілі ўвасабленне ў кароткіх формах як найбольш аператыўных, мабільных, значнае месца ў беларускай паэзіі ваеннай пары належыць паэме ў асноўным як жанру сінтэтычнаму з арганічным спалучэннем эпасу, лірыкі і драмы ("Суд у лесе" (1942), "Адплата" (1944) Я. Коласа; "Прыгоды цымбал" (1944), "Дом № 24" (1944) А. Куляшова; "Ясны кут" (1944) П. Броўкі; "Маладосць у паходзе" (1945) П. Панчанкі; "Мой майстра" (1944) А. Бялевіча; "Поўдзень" (1944) В. Віткі).
Ля вытокаў беларускай паэмы ваенных гадоў стаяць два розныя па стылю творы гэтага жанру, а менавіта — "Сцяг брыгады" А. Куляшова і "Паэма пра Смалячкова" П. Броўкі, напісаныя ў 1942 г. Апошняя ўяўляе сабой дакументальна-рэпартажны твор, якія былі распаўсюджаны ў пачатковы перыяд вайны ("Слова пра 28 гвардзейцаў" М. Ціханава, "За намі Масква" С. Васільева, "Сябры", "Безыменная вышыня" М. Матусоўскага). Пры ўсёй значнасці аўтарскага голасу яны шырока, панарамна адлюстроўвалі сацыяльны свет, стваралі вобразы аб'ектывізаваных герояў. У сваёй паэме П. Броўка дае разгорнуты паэтычны партрэт воіна-героя, абаронцы Ленінграда. Факты біяграфіі не замінаюць аўтару ўзбуйніць вобраз і ў фінале твора паказаць Фядоса Смалячкова ў абліччы быліннага асілка, якому родная зямля дала "арліныя крыллі" і "зоркія вочы".
Паэма А. Куляшова "Сцяг брыгады" напісана ў ліра-эпічным ключы. Сцяганосец артылерыйскай брыгады Алесь Рыбка выратоўвае ваенную святыню і выносіць з поля бою цяжка параненага камісара Заруднага. Сюжэт паэмы даваў магчымасць шырока паказаць драматычныя малюнкі першага ваеннага лета. Форма паэтычнай споведзі, дзённіка садзейнічала паглыбленаму паказу псіхалогіі чалавека на вайне, дзе сярод экстрэмальных умоў абвастраліся ўсе чалавечыя якасці. А. Твардоўскі назваў "Сцяг брыгады" "голасам сэрца, поўнага болю за родную беларускую зямлю, плачам па ёй і гарачай светлай верай у яе сілы, у яе вызваленне" (Твардовский А. Статьи и заметки о литературе. М., 1963. С. 63—64.). Твор насычаны вобразамі народнай паэзіі: лірычны герой звяртаецца да ляснога ручая, крыніцы як да сваіх паплечнікаў, яго вядуць палявыя сцежкі, сляды замятаюць сваёй лістотай дубравы.
У ліра-эпічнай паэме-маналогу П. Броўкі "Беларусь" (1943), дзякуючы гісторыка-публіцыстычным рэмінісцэнцыям, шырокай хвалі гістарычных успамінаў і асацыяцый, паўстае вобраз Радзімы — прыгожай зямлі са слаўнай мінуўшчынай. Паэт згадвае Скарыну, Каліноўскага, Вашчылу, Хвяська, агульныя перамогі беларусаў, рускіх, украінцаў пад Грунвальдам, на Чудскім возеры, выгнанне Напалеона. Твор арганізаваны па прынцыпу ідэйна-мастацкага сумяшчэння розных часавых плыняў, чаму садзейнічаюць гістарычныя і этнаграфічныя паралелі, параўнанні і метафары, уласцівыя для беларускай народнай паэтыкі.
Героіка-рамантычная паэма М. Танка "Янук Сяліба" (1943) з'яўляецца адным з першых беларускіх буйнапаэтычных твораў ваеннага часу, выкананым найбольш у "класічна-строгіх формах" (М. Арочка).
Вопытнай рукою майстра напісана і паэма "Эдэм" (1944) З. Астапенкі. Гэтаму твору належыць асаблівае месца не толькі ў паэзіі ваеннай пары, але і ўвогуле ў беларускім прыгожым пісьменстве XX стагоддзя. Пастаўленымі пытаннямі і спробай адказу на іх (у творы закранаюцца складаныя рэаліі 1930-х гг.) паэма відавочна выходзіць за межы перыяду свайго напісання.
Адпаведна з эвалюцыяй іншых жанраў развівалася і сатыра ваеннага часу, найперш вершаваная. Напачатку цалкам плакатныя пародыі, фельетоны, байкі, сатырычныя вершы, частушкі, эпіграмы паступова насычаліся канкрэтнымі падрабязнасцямі, якія рабілі іх дакументальна дакладнымі. У сферы сатыры актыўна працавалі амаль усе беларускія пісьменнікі — як празаікі, так і паэты (М. Лынькоў, К. Чорны, П. Панчанка, М. Танк, П. Броўка, П. Глебка, А. Астрэйка, М. Лужанін, В. Таўлай). Аднак асаблівая роля ў развіцці сатырычных жанраў належыць К. Крапіве — рэдактару газеты-плаката "Раздавім фашысцкую гадзіну" і аўтару шэрагу сатырычных вершаў і баек.
Проза ваеннай пары ў адпаведнасці з патрабаваннямі часу выяўляла сябе найперш у патрыятычнай публіцыстыцы як самым аператыўным жанры. Палымяныя артыкулы друкаваліся на старонках газет, гучалі па радыё, на мітынгах. Іх аўтарамі былі Я. Купала, Я. Колас, К. Чорны, К. Крапіва, М. Танк, М. Лынькоў. Фельетоны К. Чорнага склалі зборнік "Кат у белай манішцы" (1942). У жанры празаічнага памфлета і фельетона выступалі ў ваенныя гады Я. Колас ("Гітлер і чарадзей" (1945), К. Крапіва ("Апошняя пасылка" (1942), "Елкі і палкі" (1943), "Наглядная геаграфія" (1944)). Агульны патрыятычны пафас, канкрэтныя агітацыйна-прапагандысцкія задачы не заглушалі творчай індывідуальнасці.
Напісаныя на легендарнай аснове апавяданні і навелы, што пабачылі свет у зборніках К. Чорнага "Вялікае сэрца" (1945) і М. Лынькова "Астап" (1944), дасюль захоўваюць сваю мастацкую значнасць.
Запамінальныя характары ў апавяданнях "Маленькая жанчына" (1942), "Бацька" (1942), "Аксёніны сляды" (1942), "Прасторны дом" (1944), "Вялікае сэрца" (1944), "Заўтрашні дзень" (1944) разгортвае К. Чорны. Сумленна, дзень за днём выконваў спаконныя сялянскія абавязкі, назіраючы штовечар, як сонца прысядзе на магутны, яшчэ дзедавай рукой пасаджаны дуб, сціплы, маўклівы Пархвен Катлубовіч ("Вялікае сэрца"). Жыў ён у трывалай згодзе са светам, шчаслівы той неўсведамляемай гармоніяй існавання, якая ўласцівая толькі шчырым працаўнікам, што адчуваюць сябе адзінай кропляй плыні жыцця. Калі ж стала бурыцца гэтае "важнае і патрэбнае", нібы прачнуўся ў Пархвена новы чалавек. Ляціць пад адхон нямецкі эшалон, бо Пархвен разабраў рэйкі на чыгунцы. Ён ратуе жыхароў мястэчка ад фашысцкай расправы, узяўшы на сябе віну за забойства нямецкага афіцэра Пфайфеля. Смеласць, мужнасць, самаахвярнасць — гэтыя якасці "звычайных" людзей сталі звыклаю з'яваю ў гады вайны.
Аб тым, як праз жыццёвы шлях аднаго чалавека ў лёсаносныя для краіны часы можа выявіцца сутнасць гераічнага ў нацыянальным характары, яскрава сведчыць вобраз Астапа з аднайменнага апавядання (1943) М. Лынькова. Сусанінскі сюжэт набываў скразны парадак, паўтараючыся ў сярэдзіне XX ст. З'яўляючыся лірыкам і рамантыкам у прозе, М. Лынькоў у значнай ступені захаваў рамантычную прызму бачання і ў ваенную пару, што знаходзіла выяўленне ў рэзкай кантрастнасці характараў, аднабаковасці ў абмалёўцы ворага, рамантычнай умоўнасці многіх сітуацый. Такая манера пісьма ў значнай ступені адпавядала запатрабаванням часу і ім жа дыктавалася. Парушаліся адвечныя законы жыцця — гінулі дзеці. Пра гэта можна было, анямеўшы, у жалобе маўчаць або шукаць і знаходзіць словы, якія б сведчылі, даносілі боль і адначасова не адымалі надзею ў перамогу над злом. Адно з лепшых апавяданняў М. Лынькова "Васількі" (1942) пры выключнай трагічнасці сюжэта не пакідае па сабе спапеленасці, пачуцця безвыходнасці. Гістарычны, сацыяльны, нацыянальны змест выяўляўся якраз найбольш поўна ў прозе ваеннай пары праз вобразы простых, звычайных людзей. У творах М. Лынькова гэта маладая жанчына, якая свядома гіне, падрываючы нямецкі эшалон на мосце праз раку ("Ірына" (1942)), малады хлапец Алёшка, які падрывае камендатуру ("Салют" (1942)).
Не ўсім празаікам удавалася сапраўды па мастацкі перадаць складаныя ваенныя рэаліі. Так, у апавяданнях Я. Коласа "Партызан Купрэй", "Санітарка Таня", "У разведцы", а таксама ў шэрагу твораў I. Гурскага, А. Стаховіча, А. Якімовіча, як слушна заўважае А.А. Майсейчык, паслаблена ўнутраная канфліктнасць, а сюжэтная напружанасць падмяняецца прыгодніцкай займальнасцю, што тлумачьщца недастатковым веданнем пісьменнікамі рэчаіснасці ваеннага часу.
Вядома, нават у самую суровую, неспрыяльную пару адбывалася сталенне творчых індывідуальнасцей: у 1943 г. у армейскай газеце "Часовой Севера" было змешчана апавяданне I. Шамякіна "У снежнай пустыні", напрыканцы вайны ім жа напісана аповесць "Помста".
К. Чорны як вопытны таленавіты мастак слова прыхільна адазваўся аб першым апавяданні І. Мележа "Сустрэча" (1942), напісаным ім у тбіліскім шпіталі.
Менавіта К. Чорнаму належыць першае ў беларускай літаратуры раманнае, эпічнае асэнсаванне падзей Айчыннай вайны: раманы "Вялікі дзень" (1941—1944), "Пошукі будучыні" (1943), "Млечны шлях" (1944) і аповесць "Скіп'ёўскі лес" (1941—1944). Эпічнаму голасу К. Чорнага ўласцівы свой адметны, менавіта агульначалавечы тэмбр з багаццем інтанацый, якія вылучаюць яго сярод іншых творчых індывідуальнасцей. К. Чорны стварае ў сваіх сацыяльна-філасофскіх раманах абагульнены вобраз беларускага народа, якому пагражала татальнае знішчэнне, прадугледжанае ў планах Гітлера. Сваім чуйным сэрцам пісьменнік востра адчувау небяспеку фашызму не толькі для суайчыннікаў, але і ўвогуле для чалавецтва.
У час вайны былі напісаны, але апублікаванны пазней, такія творы, як аповесць "Шумяць лясы" А. Стаховіча, аповесць "Пульс жыцця" (Запіскі тэлеграфіста)" X. Шынклера, раманы "Таварыш" і "Насуперак лёсу" Р. Мурашкі. Праблематыка іх як уласна ваенная, так выходзячая за межы ваеннага часу ("Таварыш" Р. Мурашкі).
Беларускую драматургію перыяду вайны, як слушна адзначае М.М. Барсток, належыць разглядаць у сувязі з жыццём і працай тэатраў, якія былі эвакуіраваны ў Арэхава-Зуева, Каўроў, Іванава, Томск, Уральск, дзе ставілі свае нацыянальныя п'есы: "Паўлінку" Я. Купалы, "Несцерку" В. Вольскага, а таксама — "Фронт" А. Карнейчука, "Рускія людзі" К. Сіманава, "Нашэсце" Л. Ляонава. Драматычных твораў у час вайны было напісана мала. Сярод іх асаблівае месца займае п'еса К. Крапівы "Проба агнём", змест якой вызначаюць маральна-этычныя праблемы. Асабістыя ўзаемаадносіны маёра Караневіча, яго жонкі Наталлі і лейтэнанта Перагуда драматург напоўніў вялікім грамадзянскім зместам. У драматургіі, як і ў іншых жанрах, назіраецца зварот да каштоўнасцей мінулага: опернае лібрэта "Кастусь Каліноўскі" і драматычную паэму "Адплата" стварае М. Клімковіч. Арыгінальныя лібрэта ў акупаваным Мінску для опер "Лясное возера", "Усяслаў Чарадзей" і "З выраю" піша Н. Арсеннева. Тэма партызанскай барацьбы ўперамешку з паказам антыфашысцкага падполля раскрывалася ў поўнафарматных п'есах "Палешукі" і "Таварыш Андрэй" (у цэнтры гэтага твора — вобраз К. Заслонава) Я. Рамановіча, "Заложнікі" (п'еса распрацоўвае матыў, звязаны з захопам у заложнікі сям'і вядомага партызана М. Шмырова) А. Кучара, а таксама ў малафарматных п'есах "Валодзеў гальштук" К. Крапівы, "Сігнал" У. Няфёда. Гэтыя творы, аднак, не ўяўлялі сабой прыкметнай эстэтычнай з'явы. Відавочна, што ваенная пара не садзейнічала развіццю такога складанага сінтэтычнага жанру, як драматургія.
2. Творы беларускіх паэтаў, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
Дваццаць шэсць імёнаў ушанаваныя на граніце мемарыяльнай дошкі ў мінскім Доме літаратара
Дваццаць шэсць беларускіх пісьменнікаў падзялілі лёс кожнага трэцяга жыхара сваёй краіны, які загінуў у час Вялікай Айчыннай вайны. Мірныя людзі — студэнты, настаўнікі, журналісты — яны ў ваенных умовах сталі салдатамі — радавымі, камандзірамі, палітрукамі, работнікамі армейскіх рэдакцый. Старэйшыя з іх мелі ўжо творчыя набыткі, малодшыя яшчэ толькі "станавіліся на крыло". Але яднала іх апантаная адданасць мастацкаму слову, вера ў яго дзейную сілу. І глыбокае ўсведамленне свайго грамадзянскага абавязку, мэты: здабыць у суровай барацьбе Перамогу. Нават самай высокай цаной...
Згадаем, агучым зноў імёны гэтых самаахвярных абаронцаў роднай зямлі. Іх лёс адлюстраваў гісторыю і геаграфію ўсенароднага подзвігу.
Астапенка Змітрок (1910—1944), Бобрык Янка (1905—1942, у Ленінградзе), Гаўрылаў Леанід (1918—1941), Гейне Аркадзь (1919—1942, пад Сталінградам), Дубровіч Алесь (1910—1942, падпольшчык), Жаўрук Алесь (1910—1942, пад Сталінградам), Качан Эля (1909—1944), Коршак Аляксей (1920—1945, ва Усходняй Прусіі), Крывец Сяргей (1909—1945, пад Гдыняй), Левановіч Павел (1914—1943), Лынькоў Рыгор (1909—1941, у Беларусі), Ляльчук Сямён (1918—1944), Мілюць Алесь (1908—1944, ва Усходняй Прусіі), Мурашка Рыгор (1902—1944), Нікановіч Мікола (1902—1944, у Чэхаславакіі), Пруднікаў Алесь (1910—1941), Рагуцкі Уладзімір (1917—1941), Рэйдзін Рува (1911—1942), Сурначоў Мікола (1917—1945, пад Берлінам), Сямашка Мікола (1914—1941), Талалай Леў (1906—1942), Ушакоў Андрэй (1912—1941), Шапавалаў Іван (1907—1941), Шведзік Генадзь (1914—1942), Шынклер Хвядос (1903—1942, пад Сталінградам), Юдэлевіч Міхась (1914—1941).
Змітрок (1910—1944), Бобрык Янка (1905—1942, у Ленінградзе), Гаўрылаў Леанід (1918—1941), Гейне Аркадзь (1919—1942, пад Сталінградам), Дубровіч Алесь (1910—1942, падпольшчык), Жаўрук Алесь (1910—1942, пад Сталінградам), Качан Эля (1909—1944), Коршак Аляксей (1920—1945, ва Усходняй Прусіі), Крывец Сяргей (1909—1945, пад Гдыняй), Левановіч Павел (1914—1943), Лынькоў Рыгор (1909—1941, у Беларусі), Ляльчук Сямён (1918—1944), Мілюць Алесь (1908—1944, ва Усходняй Прусіі), Мурашка Рыгор (1902—1944), Нікановіч Мікола (1902—1944, у Чэхаславакіі), Пруднікаў Алесь (1910—1941), Рагуцкі Уладзімір (1917—1941), Рэйдзін Рува (1911—1942), Сурначоў Мікола (1917—1945, пад Берлінам), Сямашка Мікола (1914—1941), Талалай Леў (1906—1942), Ушакоў Андрэй (1912—1941), Шапавалаў Іван (1907—1941), Шведзік Генадзь (1914—1942), Шынклер Хвядос (1903—1942, пад Сталінградам), Юдэлевіч Міхась (1914—1941).
Няхай жа прагучаць іх жывыя галасы — з франтавых дарог.
"Без перамогі свет не мілы,
Калі не я, жыць будзе ўсё ж
Зямля, што нас з табой расціла..."
(Мікола Сурначоў, 4-ты Украінскі фронт).
"Я б закрыў навек спакойна вочы,
Каб мой любы край
Больш не ведаў злой,
пакутнай ночы,
Красаваў, як май".
(Аляксей Коршак, 1942)
"На сцяжынцы,
маем утрамбованай,
Мяне стрэне юны і бадзёры
Дзень вясенні,
у зелень афарбованы!"
(Павел Пруднікаў, 1941).
У гэтых радках — прага перамогі, летуценнасць і спадзяванне, хай сабе і падсвядомае, на водгук з мірнай будучыні... 9 мая, бясспрэчна, унікальная (вось ужо 65 гадоў) дата календара. Менавіта ў гэты дзень уладарыць усеабдымная Памяць, узнімаючы сапраўды дзявяты вал разнастайных эмоцый — радасці, жальбы, трывогі. Сутыкаючы ў грымотным супрацьстаянні, зводзячы твар у твар вайну і мір, памяць выяўляе праўду Перамогі, выкрываючы высілкі некаторых найноўшых фальсіфікатараў-"летапісцаў".
Нізкі паклон, удзячнае ўшанаванне ветэранам Вялікай Айчыннай ад сучаснікаў і нашчадкаў.
4.Бел.літ-ра 50-80.
Тэма вайны стала на доўгі час вызначальнай у беларускай літаратуры, пашыраючы магчымасці псіхалагічнага і экзістэнцыяльнага асэнсавання гістарычных падзей і лёсу беларускага народа. Радасць перамогі, услаўленне Радзімы, гераізму, мірнай стваральнай працы, асуджэнне антыгуманнай сутнасці вайны — асноўныя матывы шматлікіх паэтычных зборнікаў першага пасляваеннага дзесяцігоддзя. У 2-й пал. 1950-х г. працягваюць літаратурную працу рэпрэсіраваныя пісьменнікі Я. Бяганская, Л. Геніюш, С. Грахоўскі, У. Дубоўка, А. Звонак, С. Новік-Пяюн, П. Пруднікаў, Я. Скрыган, М. Хведаровіч, С. Шушкевіч і інш. Першыя кнігі прозы выдалі А. Адамовіч, В. Адамчык, А. Асіпенка, В. Быкаў, У. Дамашэвіч, У. Караткевіч, І. Навуменка, А. Савіцкі, Б. Сачанка, І. Пташнікаў, М. Стральцоў, І. Чыгрынаў і інш. У 2-й пал. 1960 — 1-й пал. 1970-х г. у беларускую прозу прыйшлі А. Жук, В. Казько, В. Гігевіч, М. Гіль, Г. Далідовіч, В. Карамазаў, Л. Левановіч і інш.Асэнсаванне тэмы вайны паступова перарастае ў летапіс жыцця беларускага народа на акупіраванай тэрыторыі, які асабліва ўзбагачаецца ў 1960-я г. на хвалі «хрушчоўскай адлігі» з прыходам у літаратуру паэтаў і празаікаў т.зв. «філалагічнага пакалення»3 канца 1950-х г. пачынаецца паглыбленае пераасэнсаванне далёкай і блізкай гісторыі. У раманах «Векапомныя дні» (1948-57) М. Лынькова, тэтралогіі «Трывожнае шчасце» (1957-65) І. Шамякіна, «Палескай хроніцы» (1961-76) І. Мележа, «Серадзібор» (1961-63) П. Пестрака, «Засценак Малінаўка» (1961-64) А. Чарнышэвіча, «На парозе будучыні» (1961-63), «Гарадок Устронь» (1967-68), «Шэметы» (1980) М. Лобана, «Сасна пры дарозе» (1962) І. Навуменкі, «Птушкі і гнёзды» (1963) Я. Брыля, дылогіі «Партызаны» (1963 адкрываецца эпоха ў жыцці бел. народа з яе катаклізмамі — рэвалюцыямі, грамадз. і сусв. войнамі, калектывізацыяй, рэпрэсіямі 1920-50-х г., пасляваен. аднаўленнем. Лёс чалавека, асобы, народа бачыцца ў непасрэднай залежнасці ад сац.-бытавых і гіст. абставін.З другой паловы 1960-х у беларускай прозе сталі паднімацца не толькі праблемы народа, грамадства і гісторыі, але таксама і маралі. Пісьменнікі ўсталі на змаганне за права творца на волю выраза (творы Караткевіча, Макаёнка).Шырэюць далягляды паэзіі 1960-70-х г., павышаецца яе філасофска-інтэлектуальны ўзровень, багацее духоўны свет лірычнага героя. У філасофскім роздуме, узмацненні інтэлекгуальнага пачатку, у драматычным успрыманні надзённых праблем экалагічных, маральна-этычных выяўляецца паглыбленае ўспрымайне рэчаіснасці. Сведчаннем з'яўляюцца «Новая кніга» (1964) А. Куляшова, «Пры святле маланак» (1966) П. Панчанкі, «Твае далоні» (1967) А. Пысіна, «Мой хлеб надзённы» (1962) і «Глыток вады» (1964) М. Танка і інш. Проза гэтага часу ўзбагачаецца гуманістычнай канцэпцыяй бачання свету, поўніцца трывогай за лёс чалавецтва, летапіс суровай ваен. рэальнасці дапаўняецца новымі старонкамі. Асноўнае месца ў роздуме над праблемамі сучаснасці ў 1960-я — 80-я г. займае вяртанне да вытокаў. Тэма гістарычнай памяці, зацікаўленасць культурнай спадчынай народа, увага да яго радавых каранёў сталі вызначальнымі ў творчасці У. Караткевіча, руплівасць якога стала прыкладам служэння ідэям нацыянальнага адраджэння і на два дзесяцігоддзі апярэдзіла свой час. 3 яго прыходам у літаратуру сапраўднай эстэтычнай вышыні дасягае гістарычны жанр (аповесці «Сівая легенда», 1961, «Дзікае паляванне караля Стаха», 1964, «Зброя», 1981; раманы «Нельга забыць», 1962, «Каласы пад сярпом тваім», 1965, «Чорны замак Альшанскі», 1979; драмы «Кастусь Каліноўскі», «Званы Віцебска», «Маці ўрагану» і інш.). Услед за Караткевічам пачынаецца новае, паглыбленае пераасэнсаванне далёкай і блізкай гісторыі. Постаць К. Каліноўскага прыцягнула ўвагу А. Куляшова (паэма «Хамуціус», 1975). Рэаліі вясковага побыту, характары людзей на зямлі, іх праблемы адлюстраваны ў аповесцях Я. Брыля «Ніжнія Байдуны» (1975), «Золак, убачаны здалёк» (1978), Гігевіча «Жыціва» (1979), Жука «Паляванне на Апошняга Жураўля» (1982), «Праклятая любоў» (1990), А Кудраўца «Раданіца» (1971), «Сачыненне на вольную тэму» (1984), Я. Сіпакова «Усе мы з хат» (1975) і інш..Праблемы экалогіі, варварскага ўмяшання ў прыроду, бездухоўнасці грамадства востра ставяцца ў раманах Казько «Неруш» (1981) і «Хроніка дзетдомаўскага саду» (1987), Карамазава «Пушча» (1978) і інш. У жанры драматургіі поспеху дасягнулі А. Макаёнак. А. Петрашкевіч, М. Матукоўскі, А. Дудараў.
5) Эстэтычнае абнаўленне беларускай паэзіі другой паловы 50-60 гг.. Эвалюцыя вершаванага мастацтва ў 70-80-я гг..
Для беларускай паэзіі ў XX стагоддзі прыйшоў, кажучы
словамі П. Панчанкі, “высокі, зорны час”. І час гэты спраўдзіўся ў
многім дзякуючы не толькі класікам, а і нашым сучаснікам, асабліва
тым, хто ўваходзіў у нацыянальную літаратуру ў другой палове 50-х— 60-я гады. У тую пару надышла так званая хрушчоўская адліга,
спароджаная XX партыйным з’ездам (1956 г.), які асудзіў культ асобы,
сталінізм і паклаў у грамадскім жыцці пачатак дэмакратычным
зрухам і пераменам. Пачаўся новы перыяд — час пазбаўлення ад
стэрэатыпаў, догмаў, ілюстрацыйнасці. Гэта была эпоха творчай
свабоды.
Беларуская літаратура зыходу 50-х і 60-х гг., у тым ліку і
паэзія, нягледзячы на рысы савецкасці, камуністычную веру, была
напоўнена палымяным грамадзянска-патрыятычным пафасам, яна
сцвярджала высокія маральныя і гуманістычныя каштоўнасці, “па-
мастацку сур’ёзна, глыбока пачала асэнсоўваць гістарычныя і
быційныя праблемы, пытанні свайго народа, праблемы жыцця як
быцця чалавека ў часе, грамадстве, у агульнабыційным, філасофскім
ракурсе. Беларускія паэты прадэманстравалі смеласць і
крытычнасць думкі, па-новаму паядналі асабістае і грамадскае.
Асабліва заўважна тое, што ў тагачаснай паэтычнай творчасці
ўзрасла значнасць чалавечага “я”. Вершаваны радок набыў лірыка-
інтымную заглыбленасць, жыццёвую праўдзівасць і эстэтычную
трываласць. Паэзія істотна пашырыла свае жанравыя, ідэйна-
тэматычныя і стылёва-выяўленчыя абсягі. Наўзбоч заставалася так
званая тэорыя бесканфліктнасці з яе апісальнасцю, трывіяльнымі
сюжэтамі, аднатыпнымі вобразамі і матывамі. У літаратуру вярнуліся
і набылі паўнавартаснае ўвасабленне вечныя тэмы — прыроды,
кахання, жыцця і смерці, сэнсу быцця і інш. Мастакі слова паказалі
асацыятыўныя мажлівасці беларускага верша, стварылі яркія ўзоры
інтэлектуальна-філасофскай паэзіі.
На жаль, рэнесансная вясна цягнулася нядоўга, час станавіўся
ўсё больш складаным і супярэчлівым. У выніку грамадства ўвайшло ў
перыяд стагнацыі (застою), які цягнуўся аж да сярэдзіны 80-х гг. і
негатыўна адбіўся на развіцці літаратуры. Ды і 60-я не былі
бясхмарнымі, але яны нарадзілі ў нацыянальнай літаратуры “пачуццё
асобы, аўтарскай індывідуальнасці, якое ўсяляк аберагалася,
зацвярджалася і выразна супрацьдзейнічала прынцыпам дэспатызму”
(А. Пяткевіч). “Мы — з шасцідзесятых”, — так паэт і літаратуразнаўца
Алег Лойка сказаў пра сваё літаратурнае пакаленне, да якога
належаць Еўдакія Лось, Уладзімір Караткевіч, Сцяпан Гаўрусёў,
Анатоль Вярцінскі, Ніл Гілевіч, Пятрусь Макаль, Васіль Зуёнак, Рыгор
Барадулін, Янка Сіпакоў, Генадзь Бураўкін, Міхась Стральцоў, Данута
Бічэль, Юрась Свірка, Мікола Арочка, Уладзімір Паўлаў, Кастусь
Цвірка, Анатоль Грачанікаў, Міхась Рудкоўскі, Сымон Блатун і іншыя.
Сапраўды, гэта “зорнае” пакаленне. Сфармаваныя як творчыя
індывідуальнасці ў другой палове 50-х — 60-я гг., “шасцідзесятнікі” ў
наступныя дзесяцігоддзі сталі ў беларускай паэзіі найярчэйшымі,
непаўторнымі асобамі, узбагацілі яе мастацкую скарбніцу
шэдэўральнымі і таленавітымі творамі, сцвердзілі пошукавае
наватарства і арыгінальнасць самавыяўлення, прынеслі ёй
несумненнае эстэтычнае ўзвышэнне.
Паэты, якія родам з 60-х, адныя з першых адчулі дысгармонію і дэфармацыю чалавечага быцця, з трывогай адрэагавалі на многія негатыўныя з’явы і праблемы часу. Разам з тым рух літаратуры замаруджваўся, яна нярэдка страчвала праўдзівасць і псіхалагізм выяўлення, у ёй не маглі самазацвердзіцца
новыя мастацкія плыні і формы паэтычнага мыслення. Творчаму
працэсу ў немалой ступені перашкаджала ваяўнічая ідэалогія,
палітыка, сацрэалістычная дактрына ў галіне літаратуры і мастацтва,
якая выключала эстэтычную шматвектарнасць у развіцці мастацтва.
Вызначальныя рысы гэтага паэтычнага пакалення —
майстэрства і высокапрафесійнасць, адукаванасць і інтэлігентнасць.
Невыпадкова за “шасцідзесятнікамі” замацавалася вызначэнне
“філалагічнага пакалення”.
З сярэдзіны 80-х, на якую прыпаў
пачатак новых грамадскіх перамен — перабудовы і адраджэння, —
яны загаварылі з раскаванасцю думак і пачуццяў, крытычным
сацыяльным пафасам, патрыятычнай акрыленасцю слова. Беларусь,
Радзіма, Бог, родная мова, праўда, сумленне, справядлівасць,
міласэрнасць, чалавечнасць — гэтыя і іншыя духоўныя ды маральна-
філасофскія катэгорыі зрабіліся галоўнымі імператывамі мастацкага
мыслення, вядучымі ідэйна-тэматычнымі лініямі ў беларускай паэзіі.
Для многіх твораў 60–80-х гг. былі характэрны антываенны змест, усхваляванае рэагаванне на пагрозу тэрмаядзернай вайны.
Калі ў красавіку 1986 г. выбухнуў Чарнобыль, паэтычны
небасхіл засланіла чорная бяда, вядучым, пачынаючы з другой
паловы 80-х гг., зрабіўся элегічны і трагедыйны пафас. Для
мастацкай палітры шматлікіх паэтаў сталі характэрнымі фарбы
смутку, колеры змроку і смерці. Поўныя драматызму па сваім
гучанні, завостранасці пытанняў вершы Р. Барадуліна “Жалоба”,
“Лямант”, “Канец”, “Новыя святцы” і некаторыя іншыя.
Беларуская паэзія 60–80-х гг. прыкметна ўзняла свой
філасофскі ўзровень. І гэта назіраецца як у раскрыцці мінулага,
грамадскіх з’яў і працэсаў, так і ў асэнсаванні ўласна філасофскіх
праблем: жыцця і смерці, быцця ў свеце, чалавечага шчасця і пошуку
ісціны, часу і прасторы, чалавека і прыроды, космасу і вечнасці...
У 60-я і наступныя гады поруч з А. Куляшовым, М. Танкам,
С. Дзяргаем філасофскія, інтэлектуальныя асновы беларускай паэзіі
прыкметна паглыблялі П. Макаль, кніга якога “Акно” (1967) выклікала
ў свой час нават цэлую дыскусію, А. Вярцінскі, С. Гаўрусёў,
М. Стральцоў, Я. Сіпакоў і іншыя паэты.
Беларуская паэзія спавядае і ўзвышае ўсё роднае, дарагое. Яна
кліча любіць Беларусь, Бога, сваіх бацькоў, матчыну мову, родную
хату, вёску, шанаваць чалавечае на зямлі, каб кожны з нас “не страціў святое штосьці” (Р. Барадулін).
Для беларускай паэзіі 60–80-х гг. характэрна багацце,
поліфанічнасць зместу. Тут ёсць практычна ўсё, чым жыве душа, што
хвалюе чалавека, народ, чалавецтва. Увогуле кажучы, лірыка
пачынаецца з выяўлення ўнутраных адчуванняў, з гаворкі пра
вечнае. Душа і тое інтымнае, што кранае яе і адгукаецца ў ёй, — гэта
галоўная тэма лірычнай творчасці. . Майстар інтымнага верша — Г. Бураўкін, які выдаў цэлы зборнік вершаў на любоўную тэматыку “Пяшчота” (1985). Усёпаглынальнае і глыбокае пачуццё кахання ў паэзіі У. Караткевіча.
У 70–80-я гг. — час так званага застою — камуністычная
партыя і ідэалогія працягвалі рэгламентаваць паэзіі пафас, навязваць
сацрэалістычнае мысленне. Таму паэтам вельмі нялёгка даваліся
свабода і арыгінальнасць творчага самавыяўлення, тым больш
адстойванне ўласнага “я” іэстэтычнага пошуку. Можна згадаць, з
якой цяжкасцю ішла да чытача кніга Алеся Разанава “Шлях – 360”
(1981), якую вызначаў дух наватарства, адметны кірунак інтэлектуалізму і фарматворчасці.
Свет паэзіі “сямідзесятнікаў” шматгалосы. Што ні творца, то самабытны і непаўторны талент: маюцца на ўвазе імёны Яўгеніі Янішчыц, Раісы Баравіковай, Алеся Разанава, Рыгора Семашкевіча, Уладзіміра Лісіцына, Казіміра
Камейшы, Ніны Мацяш, Сяргея Законнікава, Юркі Голуба, Уладзіміра
Някляева, Вольгі Іпатавай, Галіны Каржанеўскай, Мар’яна Дуксы,
Віктара Яраца і інш. “Сямідзесятнікі” ў асноўным — “дзеці вёскі”. Іх творчасць
карэніцца ў сваім нацыянальным свеце, нясе “адбітак родных з’яў у
словах-вобразах” .
Ідэйна-тэматычную палітру паэзіі 70-х — першай паловы 80-
х гг. прыкметна вызначаюць патрыятычная лірыка, сацыяльная
публіцыстыка, зварот да гістарычнага мінулага. У гэты час дамінаваў
традыцыйны верш (апісальна-выяўленчы, настраёвы, медытатыўны і
інш.), вядучымі былі класічныя жанры оды, балады, элегіі,
прысвячэння, паслання. Жанравыя каноны смела парушыў
А. Разанаў, які распрацоўваў такія формы верша, як квантэмы,
пункціры, вершаказы, з творчай смеласцю абнаўлялі паэтычны
сінтаксіс С. Панізнік, Р. Баравікова, У. Някляеў і інш.
У беларускай паэзіі 70-х гг. прыкметна вылучаюцца творы на
патрыятычную тэматыку.
У беларускай паэзіі 70-х гг. працягвалася мастацкае
спасціжэнне мінулых часоў. На актывізацыю гістарычнага мыслення
ў першую чаргу ўплывала творчасць У. Караткевіча. Да вобразаў і
падзей нацыянальнай гісторыі ў сваёй творчасці звярнуліся
Л. Дайнека, В. Іпатава, Р. Семашкевіч, Н. Мацяш і некаторыя іншыя
паэты.
6) Жанравае і тэматычнае развіццё беларускай прозы ў 60-80 гг.
Беларуская літаратура ўвесь час ішла ад жыцця. 60-80 гг. не сталі выключэннем. Так, з аднаго боку , адбываецца пастаяннае абнаўленне, а з другога – вернасць жыццю. Але ў 60-80 гг. варта казаць найперш пра сувязь з жыццём духоўную, чым сувязь у фактах, канфліктах.
Кіраўніцтва дзяржавы ў гэты час кантралюе літаратурны рух, усведамляючы выключную ролю літ-ры ў жыцці грамадства. Асабліва моцна афіцыёзны дух панаваў у 70-пач.80-х. – перыяд “застою”.
60-80 літ.час супярэчлівы, неадназначны: з аднаго боку ўладамі ствараліся ўмовы, каб літаратура ішла да чытача, з другога – імкненне партыі падпарадкаваць сабе літаратуру. Гэты час – гады актыўнай творчай працы пісьменнікаў розных пакаленняў.
Жыццёвы матэрыял – асноўная тэматыка. Адкрытае выяўленне эмоцый, шырыня ахопу жыцця, гуманістычнасць, сацыяльная насычанасць – адметныя рысы прозы 60-80гг.
Зварот да гісторыі – Караткевіч, Арабей, Іпатава, Сачанка, Скобелеў, Тарасаў, Хомчанка, Шамякін.
Тэма вайны – Сачанка, Адамовіч, Брыль, Пташнікаў, Быкаў. Праўдзівае адлюстраванне вайны, бо ўсе пісьменнікі спазналі ўласна ўвесь яе цяжар . Тэма вайны, партызанскай барацьбы стала, па сутнасці, нацыянальнай тэмай.
Тэма пасціжэння сутнасці чалавека, яго духоўнага зместу – ў творчасці Мележа, Брыля, Пташнікава, Адамчыка. Сцвярджэнне духоўнай творчай магутнасці чалавека, асобы, індывідуальнасці.
Проза тых гадоў, застаючыся адданай нацыянальнай сацыяльна-бытавой традыцыі, і сферу побыту імкнулася падпарадкаваць мэце даследавання духоўнай сутнасці чалавека. Прыклады – Пташнікаў “Мсціжы”, “Алімпіяда”; раман “Сачыненне на вольную тэму” Анатоля Кудраўца. Гэта так званая “вясковая” проза.
Аўтабіяграфічныя творы (Арабей, Васілевіч, Стральцоў).
З’яўляюцца і новыя напрамкі: інтэлектуальная проза, глыбока эмацыянальная, пластычная ў нюансах і адценнях. Прадстаўнік найперш Я. Сіпакоў (апавяданне “У гарадку, які называецца Учора”).
60-я – росквіт раману (Мележ “Людзі на балоце”, “Подых навальніцы”, Шамякін “Снежнія зімы”, “Сэрца на далоні”, Брыль “Птушкі і гнёзды”, Караткевіч “Каласы пад…”, “Хрыстос прызямліўся ў Гародні” і г.д.).
Актыўна развіваўся жанр мініяцюры (абразка) у тв. Брыля (зб.”Жменя сонечных промняў”, “Свае старонкі”).
Галоўныя тэмы 50-60-ых – тэма вайны і тэма жыцця бел. вёскі.У 60-я гістарычная тэма.
9.АРКАДЗЬ КУЛЯШОЎ(1914—1978)
9. Творчасць Куляшова. 20-30-х гг. (зб. Росквіт зямлі, Медзі дождж)
Бывай – каханне. Як дзень адыходзіць – верш пра космас.А. Куляшоў пачаў друкавацца з 1926 г. Першы зборнік «Росквіт зямлі» быў прыхільна сустрэты ў той час. У ім выяўляецца эмацыянальнае светаадчуванне рамантычнага юнака. Новы крок у творчым развіцці А. Куляшова пазначаны 30-мі гг. У вершах «Воблака», «Ранак», «Плыла, цалавалася хмара з зямлёй», «Мая Бесядзь» А. Куляшоў па-сапраўднаму звярнуўся да чалавечай душы, прыйшоў да арыгінальнай, самабытнай творчасці, да прастаты і глыбокага філасофскага роздуму, да шырокага абагульнення, у якім моцна аб'яднаны думка і пачуццё паэта.У вершы «Мая Бесядзь» паэт адкрыта выяўляе свой эстэтычны ідэал, выказвае свае адносіны да творчасці, да жыцця, да людзей. Ён выкарыстоўвае народнае паданне аб тым, што «рэкі птушкамі створаны». I калі маленькія на выгляд птушкі капалі рэчышча, адносячы ў дзюбах мяшэчкі з выкапанай зямлёй, каня гуляла і здзекавалася з нястомных працаўнікоў. Птушкі праклялі каню, і з той пары лятае яна над рэкамі і просіць піць, канаючы ўлетку на спякоце. Лірычны герой не хоча нагадваць каню, ён ставіць сябе на месца самаадданых птушак-працаўнікоў. Як і яны, ён упарты, не кіне пачатай справы, будзе крышыць каменне, разграбаць пяскі, капаць рэчышча ўласнай ракі і не заспакоіцца, пакуль не давядзе справы да канца, пакуль не заблішчыць вясёлая рачулка. Гэта рачулка яшчэ не Волга і нават не Кама, а родная Бесядзь, што працякае на радзіме Куляшова. Вось такая пазіцыя грамадзяніна і паэта. Ён сціплы ў сваіх імкненнях, не пераацэньвае свой талент, жыве, усведамляючы, што «толькі ў справах гарачых куецца бяссмерце».
Некаторыя вершы, напісаныя ў 30-я гг., не пазбаўлены дэкларатыўнасці, фармальнага падыходу да адлюстравання рэчаіснасці. Аўтар паэтызуе радасць жыцця, духоўную веліч і маральную сілу чалавека, яго адданасць Радзіме і гатоўнасць служыць ёй да апошняга дыхання («Стаіць на ўзлессі дом», «Ранак», «Карусель», «Бюро даведак»).
Народны паэт Беларусі Аркадзь Куляшоў нарадзіўся 6 лютага 1914 г. у мястэчку Саматэвічы Касцюковіцкага раена Магілеўскай вобласці. Яго бацькі былі настаўнікамі, але ўвесь уклад сямейнага жыцця быў блізкі да сялянскага.Паэтычны талент А. Куляшова абудзіўся рана. Пісаць вершы ен пачаў з сямі гадоў, а ў 1926 г. Клімавіцкая раенная газета "Наш працаўнік" надрукавала яго верш "Ты мой брат". Аўтару было ў гэты час дванаццаць гадоў. Пасля сканчэння Саматэвіцкай сямігодкі Аркадзь Куляшоў паступіў вучыцца ў Мсціслаўскі педагагічны тэхнікум. Тут ен блізка сышоўся з маладымі паэтамі, якія групаваліся вакол студыі тагачаснага літаратурнага аб'яднання " Маладняк ". Вялікае пачуцце дружбы моцна з'яднала яго са Змітраком Астапенкам і Юліем Таўбіным – таксама таленавітымі паэтамі. З 1931 г. па 1933 г. Аркадзь Куляшоў вучыўся на літаратурным факультэце ў Мінскім педагагічным інстытуце. Прыязджаючы дамоў на канікулы, ен актыўна ўключаўся ў працоўнае жыцце вескі.
У пачатку 30-х гг. выйшлі першыя зборнікі вершаў А. Куляшова – "Па песню, па сонца" і "Медзі дождж " ( 1933). Яны прасякнуты пачуццем радаснага самасцвярджэння асобы ў грамадстве. Разам з тым увагу Аркадзя Куляшова прыцягваюць і трагічныя падзеі нядаўняга мінулага. Пра лес інвалідаў першай сусветнай вайны А. Куляшоў расказаў у паэме " Крыўда" Пачатак 30-х гг. быў надзвычай складаным у літаратурным жыцці. У гэты час некаторыя крытыкі перакрэслівалі значэнне культурнай спадчыны, ставіліся з пагардай да выдатных твораў нашых класікаў. Аркадзь Куляшоў, нягледзячы на сваю маладосць, заставаўся цвердым у сваіх поглядах на літаратуру. Ен ведаў, што фармальнае штукарства збядняе літаратуру, што творчасць Купалы і Коласа з'яўляецца вялікай школай для маладога пісьменніка. "Усе часцей і часцей,- пісаў пазней А. Куляшоў пра гэты перыяд свайго творчага жыцця,- звяртаюся да крыніц народнай творчасці, да твораў Янкі Купалы, Якуба Коласа, Пушкіна і Някрасава". Вялікую ролю ў творчым лесе А. Куляшова адыграла паэма "Краіна Муравія" А. Твардоўскага. "Я ніколькі не перабольшу, калі скажу, што, як паэт, сваім нараджэннем абавязаны менавіта гэтаму твору", - так пісаў А. Куляшоў у 1962 г. Пазней ен прысвяціў памяці А. Твардоўскага сваю паэму "Варшаўскі шлях", у якой раскрыў велічнае аблічча выдатнага рускага паэта.
Ранняя лірыка А. Куляшова. Касмічныя матывы ў творах канца 20-х гг. (“Як дзень адыходзіць...”, інш.).Мастацкія пошукі 30-х гг. (“Крыўда”, 1930; “Аманал”, 1931). Юнацкая летуценнасць і адначасова вялікая адказнасць за сённяшняе і будучае радзімы, за лёс свайго народа. Крок у эпічнасць — паэма “Крыўда”: асэнсаванне вайны як трагедыі, умоўнасць сюжэта, празаізацыя мовы — устаноўка на размоўнасць інтанацыі, пошук новых тыпаў страфы, асанансных сугуччаў.Пошук сродкаў эпічнасці ў паэмах 30-х гг.: “Антон Шандабыла” (1933), “Баранаў Васіль” (1937), “Песня аб разведчыках” (1938). Уплыў паэмы А. Твардоўскага “Краіна Муравія” на творы А. Куляшова 30-х гг. Мажорны лад ліра-эпічнай паэмы “У зялёнай дуброве” (1938—1939). Драматызм паэмы “Хлопцы апошняй вайны” (1940). Адлюстраванне ў творах радасці ад вялікіх пераўтварэнняў у краіне і адначасова трывога ад прадчування блізкай вайны.
10.
Ухвалены Твардоўскім зборнік вершаў «Новая кніга», які ўбачыў свет у 1964 годзе, не адразу быў ўспрыняты крытыкай з-за нечаканай для многіх навізны светаадчування аўтара, доказам якой з'явілася:
Парушыўшы законы прыцягнення,
Планетамі сярод другіх планет
Існуем мы з табой як выключэнне,
Мая любоў, — як свет і антысвет.
Прыведзены верш быў напісаны ў 1962 годзе, праз год пасля таго, як наша «зямное» светаадчуванне было ўзарвана палётам у Космас першага чалавека, не ўсімі яшчэ асэнсаваным як пачатак касмічнай эры ў развіцці чалавецтва.
Вершы «Новай кнігі» — вынік таго, што свядомасць аўтара ўключыла ў сябе Космас як частку сферы пражывання чалавека, — сведчаць не пра аператыўнасць Куляшова ў засваенні новай моднай тэматыкі, а пра апярэджванне свайго часу яго паэтычнай думкай.
Развіццё тэмы Космасу ў паэзіі гэтага аўтара — яскравы таму прыклад. Першы вершаваны зварот паэта да «братоў па розуму» ўбачыў свет у 1930 годзе, калі нават трактар многім, у тым ліку і самому Куляшову, здаваўся цудам тэхнікі, што не перашкаджала яму прадбачыць логіку тэхнічнага прагрэсу так, быццам ён быў не паэтам, а супрацоўнікам другога вялікага летуценніка — будучага Галоўнага канструктара першых касмічных апаратаў Сяргея Каралёва, які ў тым жа трыццатым біўся над стварэннем першай у свеце касмічнай лабараторыі.А беларуская літаратурная крытыка абвінавачвала Куляшова ў «адцягненасці» яго паэзіі.Тэма Космасу ніколі не пераставала хваляваць паэта. У 1947 годзе, пасля публікацыі ў часопісе «Знание — сила» артыкула Фелікса Зігеля пра Тунгускі метэарыт, наступіў перыяд хатніх дыскусій па пытанні аб яго паходжанні. Куляшоў ўжо тады, як, зрэшты, і заўсёды, прытрымліваўся думкі аб іншапланетным паходжанні гэтага касмічнага аб'екта. Новы этап роздуму паэта аб сусвеце даў беларускай паэзіі верш «Зямля», напісаны ў тым жа 1947 годзе. Год праз дваццаць ён уразіць касманаўта Пятра Клімука дакладнасцю апісання Зямлі, убачанай з калязямной арбіты.Наватарства вершаў «Новай кнігі» ў тым, што, аб чым бы ні пісаў паэт, ён глядзіць на праблему вачыма чалавека новай эры, касмічнай, бо Космас для Куляшова — не абстракцыя далёкіх сусветаў, як, скажам, у яго рускіх папярэднікаў, а прастора, якую абжывае чалавек.
11
.У першыя пасляваенныя гады А. К. пiша пра аднауленне i будаунiцтва, як на руiны зноу вяртаецца жыцце. Паэт часцей звяртаецца да жанру балады, якая дае магчымасць рабiць вялiкiя фiласофскiя абагульненнi. Няма такой сiлы, якая магла б адолець чалавечую мару пра шчасце на зямлi -- галоуная думка "Балады пра вока". А. К. адкрывае новыя магчымасцi сваей паэзii. Звяртаецца да верша публiцыстычнага. Пра што б нi пiсау А. К. -- пра космас, далкiя планеты, пра лес жыцця на зямлi, пра падзеi вайны, ен зауседы паслядоуна адстойвае светапогляд савецкага чалавека, яго iдэйныя прынцыпы. Сярод яго творау нямала вершау, прысвечных тэме "аб месцы паэта у рабочым страi". “ Спакойнага шчасця не зычу нiкому” (1960) -- фiласофскае абагульненне пазiранняу паэта над сэнсам жыцця. У вершы раскрыта важная пазiцыя чалавека-стваральнiка, якi зауседы iмкнецца наперад, у новыя далi. А. К. многа сiл аддае мастацкаму перакладу. У перакладах выдадзены творы Шаучэнкi, Лермантава, Ясенiна, Пушкiна "Яугенiй Анегiн". Сваiмi перакладамi мацуе творчую садружнасць белар. лiтаратры з лiтаратурамi iншых народау. За пераклады кнiг А. К. прысуджана Дзяржаун. прэмiя БССР iмя Янкi Купалы.
12. Філасафізм паэтычнага эпасу А. Куляшова ( Цунамі, Варшаўскі шлях)
”Цунамі”(1968) – лірыка-філасофскі твор, яго яшчэ называюць паэмай- прытчай.Героі – Ён і Яна.Закаханыя, яны ўцякаюць у акіянскія прасторы, жадаюць ізалявацца ад цывілізацыі на бязлюдным востраве. Але аказацца па-за часам, грамадствам ім не ўдаецца. С таўшы сведкамі атамнага выбуху, героі адчуваюць усю суровасць і трагедыйнасць чалавечага лесу.Катастрофа прыносіць глыбока асабістую трагедыю: у іх нарадзілася мёртвае дзіця. Тэрмаядэрны век сілай бязлітаснай радыяцыі засведчыў, наколькі кволым і безабаронным з’яўляецца жыцце,паставіў глабальную праблему выжывання. Ён і Яна вяртаюцца з жудаснай вандроўкі да людзей, на мацярык, каб разам з імі засланіць свет ад руйнавання і смерці. Голас паэта гучыць на высокай драматычнай і гуманістычнай ноце. Аўтар паэмы сцвярджае адказнасць чалавека перад часам і чалавецтвам.
“Варшаўскі шлях”(1972)- лірыка-спавядальны маналог, напоўнены роздумам пра жыццё і час, паэзію, сэнс вечнага на зямлі. Паэма прысвечана Аляксандру твардоўскаму- рускаму паэту, з якім Куляшова звязвала сапраўднае чалавечае сяброўства. ВШ, як вядома, - шаша з Варшавы на Маскву, што праходзіць непадалёку ад радзімы Твардоўскага(Смаленшчыны) і Куляшова(Магілёўшчыны). Вобраз шляху становіцца ўвасабленнем складаных перыпетый часу, вырастае да сімвала нязгаснай памяці і дарогі вечнасці. Паэт “гутарыць аб часе, аб Твардоўскім”, з захапленнем гаворыць пра яго самаадданае жыццё, веліч духу. Твардоўскі для Куляшова- ідэал паэта, сумленне паэзіі.
14. Лірыка П.Броўкі: трагедыйныя матывы ў творах ваеннага чксу, глыбіня аўтаскага пачуцця, адбітак часу
Вершы П. Броўкі, напісаныя ў першыя дні і месяцы вайны, як і творы іншых паэтаў, поўняцца заклікамі да барацьбы і помсты. Захопнікі імянуюцца самымі знішчальнымі метафарычнымі азначэннямі: «звяры», «драпежнікі шалёныя», «вырадкі-псы», «падлюгі». У такім прыёме таксама захаваны падтэкставы заклік да бескампраміснага бою: калі ворагі - гэта нелюдзі, то і знішчаць іх трэба без усялякага шкадавання («Маці, «Пісьмо землякам», «Дрыжыце, падлюгі-фашысты», «Помста» (усе - 1941). Упэўненасцю ў хуткае вяртанне ў родныя мясціны поўніцца верш паэта «Байцам-беларусам» (1943), у якім арганічна знітаваны лёс воіна, салдата і лёс усяго народа. Асноўная ідэя вынікае з радкоў, дзе гаворыцца, што герой нават са страчаным зрокам абыдзе паўсвета, але знойдзе шлях у родны свой край. Паэт у вайну яшчэ больш рашуча і натуральна пачаў пазбаўляцца ў сваёй творчасці рысаў напышлівага рытарызму і апісальнасці, у яго творах паглыбілася трагедыйнае адчуванне жыцця, вылучаецца на першы план душэўнае перажыванне вялікай народнай бяды. Спецыфіка яго творчасці 1941-1945 гг. - у захапленні жанрам балады, у якім сінтэзуюцца адзнакі эпасу, лірыкі і драмы, гераічны і трагедыйны пафас. У такіх сваіх баладах, як «Партызан Бумажкоў», «Пастух» (абедзве - 1941), «Дахаты» (1942), «Надзя-Надзейка», «Кастусь Каліноўскі», «Магіла байца» (усе - 1943) П. Броўка таленавіта выкарыстаў набыткі і дасягненні фальклору, здолеў арганічна ўжыцца ў сістэму фальклорных слоўна-выяўленчых сродкаў і трапна перадаць своеасаблівасць мыслення беларускага народа, якое грунтуецца на заўсёднай веры ў канчатковую перамогу сіл дабра над сіламі зла.
Многія лірычныя вершы П. Броўкі ваеннага часу поўняцца верай у хуткае вяртанне воінаў да сваёй былой мірнай працы. Тэма гэта асабліва выразна загучада ў вершах, напісаных у 1945 г. Адзін з іх з характэрнай назвай «Возьмем сеўні!..» поўны радасці вяртання да зямлі і працы, выяўляе патрыятычны, светлы настрой героя, яго ўзрушанасць. Як часта бывае ў творах Броўкі, і тут прырода ажывае, прымае актыўны ўдзел у дзеянні, стварае агульную ўрачыстую атмасферу:
Грайце ж вы, вятры-гарністы,
Шмат герояў стрэнуць хаты,
Зернем чыстым,
Зернем чыстым
Загудзіць наш край багата.
З выхадам наступных твораў П. Б. паэмы "Кацярына" (1938), кнiг "Вясна радзiмы" (1937), "Шляхамi баравымi" (1940) - тэматычны дыяпазон яго паэзii ўсё больш пашыряўся. Ён пiсаў пра вялiкую сiлу дружбы савецкiх людзей, прыгадваў цяжкае мiнулае, уваскрашаў вобразы народных герояў. Вялiкi ўклад у перамогу над лютым ворагам рабiлi сваiм палымянным словам пiсьменнiкi. У Пятруся Броўкі ёсць верш "Сосны" (1943) - у Беларусi лютаваў вораг, паэту праз дым i агонь бачыўся блiзкi дзень вызвалення. Адгрукаюць гарматы, расееца чорны дым, i з усiх канцоў на родную землю прыйдуць яе сыны. Творы якiя напiсаў Пятрусь Броўка ў першыя ваенныя гады, сабраны ў кнiзе "Насустрач сонцу". У ей 25 вершаў i паэма "Пра Смалячкова". У ваенныя гады расце майстэрства паэта. Ён дасягае яшчэ большай злiтнасцi прамоўнiцкага пафасу сваiх вершаў з задушэўным лiрiзмам. А вытрымала выпрабаванне найперш яго лірыка, матывам якой было святое пачуццё да Радзімы і ў час ваеннага ліхалецця, і ў мірны час. Лірычны герой верша «Рана» — салдат-патрыёт. Восем ран пакінула на яго целе вайна, але самая незагойная — рана на целе паланёнай Радзімы. I загаіць яе можа толькі зварот на вольную зямлю:
...Каб чабору таго,
Каб тае медуніцы,
Каб паветра з бароў,
Што пад Мінскам у нас.
Назва эпічнага верша «Кастусь Каліноўскі» вонкава супярэчыць зместу яго, бо верш пра подзвігі партызан у гады Вялікай Айчыннай вайны. Галоўны герой верша — партызан Каліна. Фантастычным прыёмам славіцца яго сіла, якой ён бароніць людзей ад фашыстаў:
Калі ён пачуе, як ворагі скачуць,
Калі ён пачуе сірочыя плачы...
Будзь ён пад Бугам ці далей дзе, можа,
Ён шабляй дастане да самай Бярозы,
Да сэрцаў варожых,
I кацяцца голавы катаў у лозы.
Пра партызана складаюць легенды, а па беларускай зямлі «пайшла пагалоска»: зноў з'явіўся Кастусь Каліноўскі. «Сілай магутны, душою агністы», ён наводзіць жах на ворагаў, яго кулі даганяюць варожую варту за сотні кіламетраў і вызваляюць дзяўчат з палону.
Назвай твора, параўнаннем звычайнага сялянскага хлопца з правадыром паўстання 1863 г., фальклорнымі рэмінісцэнцыямі паэт сцвярджае думку, што ў самы крытычны для Радзімы час патрэбна незвычайная сіла і любоў да народа, роўная сіле і любві Каліноўскага.
15. Духоўны свет лірычнага героя П.Броўкі ў паэзіі 50-70-х гг. Маральна гуманістычная пазіцыя паэта.
Пра творчую актыўнасць Пятруся Броўкі ў пасляваенны час сведчаць шматлiкiя кнiгi вершаў. Пятрусь Броўка ўдастоены высокiх узнагарод за свае кнiгi. Ён атрымаў Дзяржаўную прэмiю СССР за паэму "Хлеб", вершы "Спатканне", "Думы пра Маскву". У 1962 г. урад рэспублiкi надаў Пятрусю Броўку званне народнага паэта БССР. Паэтызацыя працы робiцца адным з галоўных матываў пасляваеннай творчасцi паэта (вершы "Садоўнiк", "Рыбак", "Каваль"). Цiкава i хвалююча пiша Пятрусь Броўка пра каханне. Да лепшых узораў беларускай iнтымнай лiрыкi належыць верш "Пахне чабор" (1957). У вершы расказваецца пра сустрэчу з дзяўчынай. Словы "пахне чабор" гучаць то як успамiн пра вечар, адзiн з самых шчаслiвых у жыццi, то як успамiн пра незвычайнае хараство дзяўчыны, то як шкадаванне, што не асмелiўся пазнаёмiцца, не адважыўся прызнацца, што яе хараство паланiла душу. Хараство i сум, радасць i дакор самаму сабе, шчырасць i сарамлiвасць злiлiся ў вершы i заварожваюць нас чарадзейнаю сiлаю сапраўднай паэзii. У вершы "Паэзiя" (1958) Пятрусь Броўка iранiзуе над увiшнымi крытыкамi i пяснярамi.
Што ад рання да рання,
Таўкуць адзiнае пытанне.
Каб мець карысць, належны плён,
Каб чуць яе душою,
Паэзiя сучасных дзён
Павiнна быць якою?
Iранiзуе таму, што iх спрэчкi часам нагадваюць пералiванне пустога ў парожняе. Паэзiя павiнна быць заўсёды маладой i цiкавай, быць звонкай, як салавей, нiколi не стамляцца, быць праўдзiвай i шчырай. Чытаючы творы Пятруся Броўкі, адчуваеш iх сувязь з традыцыямi, гiсторыяй, культурай народа. Тэматыка пасляваеннай паэзii Пятрусь Броўкі надзвычай разнастайная, вызначаецца актуальнасцю. Праз усю пасляваенную паэзiю праходзiць тэма гiстарычнага подзвiга народу. Верш "А хiба есць, што забываюць" – велiчны i ўрачысты гiмн перамогi, мужная песня ў гонар тых, хто загiнуў, змагаючыся за шчасце вольна жыць. Узбагачаны жыццёвым вопытам паэт глыбока раскрывае ўнутраны свет лiрычнага героя. Паказваючы штодзённыя клопаты, iнтарэсы i iмкненнi чалавека працы (вершы "Каваль", "Архiтэктар", "Бондар"), Пятрусь Броўка стварае калектыўны вобраз народа – творцы, выяўляе тыя змены, што адбылiся ў характары людзей. У вершы "Каваль" раскрываецца тэма натхнёнай працы i тэма кахання. Дзякуючы гэтаму, паэт здолеў глыбока паказаць гармонiю, паўнату жыцця i шчасця чалавека. Каханне дапамагае чалавеку, акрыляе, узбагачае духоўна. У вершы "Бондар" у заключнай страфе паэт як бы перакiдвае мосцiк памiж працай бондара i творчасцю паэта. Яму, як i бондару, абавязкова патрэбна ўдасканальваць свае майстэрства. Лірычнай цеплынёй вызначаецца iнтымная лiрыка Пятруся Броўкі ("Косы", "Пахне чабор", "Пра вочы"). Паэт псiхалагiчна праўдзiва паказвае складанасць i супярэчлiвасць пачуццяў лiрычнага героя. Прырода апiсання ў вершы Пятруся Броўкі лiрычная, напоўненая фiласофскiм роздумам пра жыццё. Паэт тонка перадае i адчувае прыгажосць роднага краю. Пейзажныя малюнкi ў вершах дапамагаюць раскрыць светлыя i узвышаныя пачуццi лiрычнага героя, аптымiзм ("Хор", "Ручай", "Царь-дуб"). У сучаснай паэзii Пятрусь Броўка ў параўнаннi з першым пасляваенным дзесяцiгоддзем пашырылася i узмацнiлася фiласафiчнасць. Многае перажыта i таму ёсць iмкненнi не толькi самому яшчэ раз азiрнуцца на здзейсненае, але i падзялiцца з моладдзю вельмi каштоўным i значным. Верш "Калi надыйдзе час пачыну" уражвае глыбока народным, па-фiласоўскi мудрым разуменнем дыялектыкi. Арлiнае крыло – сiмвал спрадвечнага iмкнення чалавека да святла i шчасця, а крыло галубкi – самай шчырай чалавечнасцi, дабраты i гуманiзму.
Паэзiя Пятруся Броўкі мае свой голас, сваю меладычнаю моўную аснову. Фальклорнасць выступае як неадемная яе якасць. Шырокае выкарыстанне фальклору i нацыянальных элементаў робяць яго паэзiю не толькi сучаснай, па-народнаму мудраю, але i наватарскай па сваёй сутнасцi i паэтычнай форме.
17.Паэзія П. Панчанкі. Этапы творчай эвалюцыі. (вершы, што курсівам—выпішыце ў дзённік і цытуйце. Ён будзе рады. Матэрыял з яго ж падручніка. :)
Пімен Панчанка — пясняр высокага гуманiзму, палымяны
абаронца духоўнасцi i маральнасцi жыцця.
Жыццёвая i творчая бiяграфiя П. Панчанкi (1917–1995)
насычаная падзеямi. Гэта чалавек i творца, якi прайшоў складанымi
пуцявiнамi ХХ стагоддзя. Сапраўдная духоўная Радзiма Пiмена
Емяльянавiча Панчанкi (хоць нарадзіўся ён у Таліне 23 жніўня
1917 г.) — Бягомльшчына (Вiцебская вобласць), куды ў 1920 г.
прыехала яго сям’я.
Пімен Панчанка рана выйшаў на дарогу самастойнага жыцця.
Пасля Бягомльскай сямiгодкi ён выбраў прафесiю настаўнiка.
Закончыў педагагiчныя курсы ў Бабруйску i з 1934 да 1938 г.
настаўнiчаў на Магiлёўшчыне. Займаўся самаадукацыяй, завочна
вучыўся ў Мiнскiм настаўнiцкiм iнстытуце, якi закончыў у 1939 г.
Потым была служба ў армii, удзел у Вялікай Айчыннай вайне.
Першыя вершы П. Панчанка надрукаваў у 1934 г. У даваенны
час выдаў зборнiкi “Упэўненасць” (1938) i “Вераснёвыя сцягi” (1940).
Многiя творы з гэтых паэтычных кнiг адлюстроўваюць тыповы
настрой i адчуваннi тагачаснага маладога пакалення: у iх струменяць
радасць, рамантычная вера ў чалавечае шчасце, упэўненасць, што
заўтрашнi дзень адкрые новыя, яшчэ больш шырокiя далягляды
жыцця. Напрыклад, верш «Упэўненасць»
Чуваць, як дыша вераснем зара
Па ўсёй зямлi, што ў вечаровым дыме,
I добра нам маўчаць i пазiраць
На родны край вачыма маладымi!
Малады аўтар паэтызуе працу, калгасныя буднi i багатыя
ўраджаi, вiтае пераўтварэнне рэчаiснасцi, поспехi савецкага
будаўнiцтва. За кадрам заставалiся негатыўныя бакi жыцця, яго складаная глыбінная супярэчлівасць, бо традыцыя павярхоўнага аптымiстычнага светабачання тады ўжо
моцна ўсталявалася ў лiтаратуры, а да таго ж моладзь успрымала свет
i час у ружовым, iдылiчным святле. I ўсё ж у паэзii П. Панчанкi
знайшлося месца i вечным, неўвядальным пачуццям. Каханне,
радзiма, прырода — вось тыя асноўныя тэмы, на якiх трымаецца яго
паэтычны свет i якiя ратуюць ад суцэльнай аднапланавасцi i
аднастайнасцi.
Вершы “Восень”,“У навальнiцу”.
У вершы “Журавы” (1938) паэт гаворыць пра моц i
невынiшчальнасць пачуцця радзiмы. I даносiць да нас гэтую думку
праз пранiкнёную мелодыку радка, вобразную яркасць слова:
Пад залатымi сонечнымi промнямi
Не хочацца i птушкам памiраць,
I будуць доўга галасамi сумнымi
Радзiму жураўлiную гукаць.
Па-новаму з вышынi сучаснага дня ўспрымаецца верш “Зубр”
(1940), якi ўражвае сваёй iншасказальнасцю i фiласофскай
падтэкставасцю. Вобраз зубра ў запаведнiку ўвасабляе няволю,
скаванасць духу, i таму падобнага лёсу не жадае зазнаць паэтаў
герой, якi iмкнецца абудзiць зубрыную годнасць:
Што сталася з табой, магутны бык,
Дзе сiлу, спрыт i ваяўнiчасць страцiў?
Чаму не ўсхопiшся, як вiхар, на дыбы?
За выгляд твой аж сорамна мне, браце.
А ведаеш што, зубр, давай-ка уначы...
Я памагу... Не бойся, нас не чуюць...
Гайда туды, дзе спеў драздоў гучыць,
На папарацi мяккай заначуеш.
Гэтыя пытаннi, адрасаваныя зубру-маўчуну, i заклiк да
свабоды мiжволi ўспрымаюцца як пытаннi да грамадства i народа.
У гады вайны муза паэта апранула ваенны шынель. Пімен
Панчанка ганарыўся тым, што Янка Купала назваў яго як паэта-франтавiка. Перамогу П. Панчанка сустрэў у
далёкiм Iране, сустрэў пасля таго, як пабыў на чатырох франтах,
зведаў сапраўдную цану i жыццю i смерцi. Вайна прымусiла iнакш
зiрнуць на рэчаiснасць, i пра гэты набыты новы i суровы вопыт
П. Панчанка добра сказаў у “Паэме сораму i гневу” (1986):
Вайна усiм прачысцiла мазгi:
Жыццё i смерць,
I праўда, i сумленне
Адкрылiся мiж гора i тугi
У першародным матчыным значэннi.
Зборнiкi “Дарога вайны” (1943) i “Далёкiя станцыi” (1945) —
балючая споведзь паэта пра зведанае, перажытае ў вiхуры крывавага
грознага лiхалецця. Творчасць П. Панчанкі ваеннага часу — гэта
лiрыка суровай праўды, паэзiя надзвычай трагедыйнага гучання. Яго
лiрычны герой, поўны мужнасцi i рашучасцi абаранiць родную зямлю,
у вершы “Беларусi” (1941) выказвае свой боль i гнеў. Паэт згадвае
нашу гiсторыю, гаворыць пра велiчны i няскораны дух беларускага
народа i, як некалi Янка Купала, з грамадзянска-публiцыстычным
пафасам сцвярджае iдэю свабоды i адраджэння Беларусi: “Пакуль
сонца не згасне, // Пакуль свецяцца зоры, // Беларусь не загiне,
будзе жыць Беларусь!”
Верш “Кожны з нас прыпасае Радзiмы куток...” (1942)
пачуццi салдата, якi
выйшаў з акружэння i апынуўся ля спаленай роднай хаты.
Не прыпомню цяпер, што ў адказ я
шаптаў —
Цi зямлю суцяшаў, цi пра мацi пытаў.
Слоў вуголле злятала з патрэсканых губ,
I растоптаны кут быў да болю мне люб.
Налiвалiся кветкi сцюдзёнай расой,
I прамыла раса мае сумныя вочы,
Каб убачыў я ўсё, каб запомнiў усё,
Каб я думаў пра помсту i ўдзень, i уночы.
Гэтыя радкi раскрываюць драматызм i пакуты чалавечай
душы.
З псiхалагiзмам напiсаны i такiя вершы ваеннай пары, як
“Сiнiя касачы”, “Будуць вечна сады расцвiтаць...”, “Лес асеннi глуха
гудзе...” i iнш.
Героiка-драматычны пафас вызначае гучанне балады “Герой”
(1943). Салдат здзяйсняе самаахвярны подзвiг:
Злосна сказаў: “Уставай, пяхота!
Мы не на пляжы, а на вайне”.
I лёг на змяiныя скруткi дроту.
I дзвесце салдацкiх запыленых ботаў
Прайшлi па яго спiне.
верш “Курганы” (1943).
“Заўтра ранiцай сонца узыдзе
крывавае, // Праплывуць над акопамi журавы. // Калi ляжам i мы ў
курганы, дык са славаю, // Вось за гэты бяскрайнi прастор баравы”.
Знаходзячыся ў Iране, П. Панчанка стварыў вельмы адметны i
цiкавы цыкл вершаў “Iранскi дзённiк” (1944–1945). Паэт здолеў
перадаць экзотыку i хараство краявiдаў паўднёвай краiны, яскрава
паказаць народнае жыццё i побыт. Вершы “На Ардабiльскiм перавале...”, “Сустрэча з бярозай”, “Я ўсё
пераблытаў...”, “Бутэлька цынандалi”, “Дождж”, “Дэмавенд, галоўная
гара iранцаў”, “Караван” i iнш. Увесь час у думках i снах паэт згадвае
вобраз роднай зямлi — “Беларусь... у рамонку i верасе”, “сасновую
хату з пахам свежага хлеба i паранага малака”.
Далёка, ў зялёнай хваёвай старонцы,
Ёсць хата свая ў мяне, пушча i поле,
Сваё найсвятлейшае добрае сонца.
Я iх прамяняць не згаджуся нiколi.
(“Я ўсё пераблытаў...”)
Зiмой 1946 г. Пімен Панчанка дэмабiлiзаваўся, вярнуўся ў
Мiнск. Ён не ўяўляў свайго жыцця без творчасцi, працаваў шмат i
актыўна, стварыў дзесяткi паэтычных кнiг. Працаваў у рэдакцыях
часопiса “Вожык”, газеты “Лiтаратура i мастацтва”, узначальваў
часопiс “Маладосць”, з’яўляўся сакратаром праўлення Саюза
пiсьменнiкаў рэспублікі. Ён стаў народным паэтам Беларусi (1973).
Гэта не толькi афiцыйнае званне, але i шырокая вядомасць у народзе.
Пiк у творчасцi П. Панчанкi прыпадае на другую палову 50-
х — 60-я гг. У гэты час чытач сустрэўся з такiмi яго зборнікамi, як
“Кнiга вандраванняў i любовi” (1959), “Нью-Йоркскiя маланкi” (1960),
“Тысячы небасхiлаў” (1962), “Пры святле маланак” (1966) i iнш.
Яшчэ ў 1962 г. Пімен Панчанка ў сваiм дзённiку зрабiў запiс:
“Паэзiя — споведзь веку, прапушчаная праз уласнае сэрца”. Паэзiя П. Панчанкi — гэта гаворка пра самае галоўнае, набалелае, важнае для грамадства.
Праўда, якая адкрылася пасля ХХ з’езда партыi (люты 1956 г.),
спарадзiла крытычнасць і спавядальнасць, публiцыстычную
завостранасць твораў паэта. “Праўда веку! Зрабi нас дужымi...” — так
вызначыў сацыяльна-духоўны пафас таго часу П. Панчанка ў вершы
“Сумленне” (1964). Творца смела, па-новаму паяднаў палiтыку i
гуманiзм, сацыяльнае i маральнае, асабiстае i грамадскае. Ён павёў
усхваляваную размову пра сучаснае, мiнулае, лёс чалавека,
грамадства, пра неабходнасць вяртання да маральна-гуманiстычных
асноў жыцця. Паэт у той час прызнаваўся, што яго “катуюць...
памяць i сумленне”. Ён не прымаў аморфнага iдылiчнага гладкапiсу,
безаблічнасці, iмкнуўся, каб яго радок увасобiў “пакуты i радасць,
праклён i бязлiтаснасць, споведзь...”. “У паэтаў няма забароненай
зоны...” — даводзiў мастак слова.
У 70–90-я гг. з-пад пяра П. Панчанкі выйшлі кнiгі “Снежань”
(1972), “Крык сойкi” (1976), “Вячэрнi цягнiк” (1977), “Лясныя воблакi”
(1985), “І вера, i вернасць, i вечнасць” (1986), “Горкi жолуд” (1988),
“Высокi бераг” (1993) i iнш.
Творчае самавыяўленне П. Панчанкi i ў 70–90-я гг.
вызначалася бескампрамiснай праўдзiвасцю, баявiтасцю духу i
шчырай спавядальнасцю. Яго паэзiя арганiчна спалучае ў сабе
грамадзянска-публiцыстычны, эмацыянальна-тэмпераментны пафас
выказвання i пранiкнёны, глыбокi лiрызм. Вершы пра чарнобыль, боль з=за станут роднай мовы.
18. паэзія панчанкі ваеннага часу
Ідзе час, сталее паэт, і перад ім — мноства пытанняў, праблем, лёс чалавецтва, якое стаіць на парозе вайны. Ён сур'ёзна задумваецца над грамадскім абавязкам свайго пакалення, і ў яго паэтычным голасе чуецца рашучасць і цвёрдасць:
Я знаю — прыйдзе дзень, спавіты дымам;
Вайна даліны, горы скалане.
Штыкамі ашчацініцца Радэіма,
На фронт пакліча з сябрамі мяне.
I калі пачалася Вялікая Айчынная вайна, П. Панчанка адным з першых стаў на абарону Радзімы: «Беларусь, я — твой воін адданы і сын, мае думкі і сэрца заўсёды з табою». У вершы «Кожны з нас прыпасае радзімы куток...» паэт расказвае пра цяжкія падзеі 1941 г. 3 акружэння на ўсход, за лінію фронту, прабіраюцца нашы воіны, адзін з якіх — беларус. Трапіўшы ў аршанскія лясы, родныя мясціны, баец падпоўз да сяла, расхінуў асцярожна кусты і знямеў — каміны... каміны... Многа фашысцкіх здзекаў паспеў пабачыць салдат на спапялёнай і здратаванай ворагам роднай зямлі, але такое... Немагчыма было пазнаць родны куток: з усяго жывога застаўся толькі абгарэлы клён, які пасадзіў калісьці яго бацька. Вакол горкі пыл, жудасная цішыня, ні стуку, ні груку. I салдат упаў на зямлю, якая «прытулілася целам магутным» да яго, нібы просячы абараніць яе ад злых ворагаўліхадзеяў. У сэрцы салдата, што зведала горыч адступленняў, нечалавечы боль па ахвярах, па паланёнай Радзіме, мацнее яго нянавісць да ворагаў.
I прамыла раса мае сумныя вочы,
Каб убачыў я ўсё, каб запомніў усё,
Каб я думаў пра помсту і ўдзснь, I уночы.
I хаця паэзія П. Панчанкі была і ёсць глыбока гуманістычная, суровая неабходнасць патрабавала ад паэта заклікаць да помсты: «А цяпер — біць дык біць! I за слёзы матуліны, і за сінія касачы» (верш «Сінія касачы»).
Аб першых днях вайны, цяжкіх дарогах адступлення і верш «Дарога вайны». На гады, на ўсё жыццё запомняцца аўтару
Гэты шоргат калёс — заіржаўленых піл,
Сум людскіх галасоў і пануры дым,
Гэта стома ў нагах і гарачы пыл,
Гэты, ўсімі забыты, палаючы лоўж,
Гэтых мбртвых вачэй сіняваты лёд...
Той дарогі бясконцай эатуплсны нож
Раніў сэрца мас навылёт.
Ваенная лірыка П. Панчанкі хвалюе суровым рэаліамам, глыбокім псіхалагізмам, высокім гераічным і трагедыйным гучаннем. Усё гэта цесна пераплялося ў баладзе «Герой». Гэты невялічкі твор стаў сапраўдным помнікам простаму салдату, які вынес усе нечалавечыя пакуты вайны, сваім жыццём абараніў Радзіму.
Ідзе наступленне, перад воінамі паўстае перашкода — калючы дрот. На ўвесь рост падняўся салдат
Салдат ахвяруе сваім жыццём, каб даць магчымасць іншым перамагчы ворага, хоць на некалькі хвілін прыблізіць перамогу.
Вершы П. Панчанкі ваеннага часу носяць спавядальны характар, уяўляюць сабой суцэльны маналог, звернуты да народа і краіны ў самы трывожны для іх час. На першым плане ў гэтым маналогу — сыноўскі боль, сыноўская ласка і пяшчота і побач — жорсткасць і нянавісць да ворага:
Краіна мая, радасць мая,
Пссня мая маладая!
Па нівах тваіх, па тваіх гаях
Сынава сэрца рыдае...
III славы, ні скарбаў я нс хачу,
Мне б толькі прыйсці непрыкметна,
Зямлю сваю пад нагамі адчуць,
Надыхацца родным павстрам.
(гКраіна мая* )
За вайну П. Панчанку давялося пабываць на чатырох франтах, а Дзень Перамогі сустрэць ажно ў Іране. Ен убачыў Іран такім, якім ён ёсць, — з яго экзотыкай, старажытнай культурай, даўнімі звычаямі. Пад уражаннем ад наведвання гэтай краіны паэт стварае цыкл вершаў пад назвай «Іранскі дзённік». У вершы гэтага цыкла «Сустрэча з бярозай» аўтар выказвае сваю любоў да роднай зямлі, жаданне як мага хутчэй сустрэцца з ёй.
Паэзія Пімена Панчанкі часцей за ўсё пахмурная, нярадасная. Асабліва такой была яна ў гады вайны, калі паэт назіраў, як закрывалі «дашчанымі пальцамі» вокны хаты, каб не бачыць сваіх сыноў, якія адкочваюцца на Усход пад націскам ворага, як расстрэльвалі чужынцы на нейтральнай паласе коней — саму прыгажосць, радасць і вернасць («Коні»), як вымушаны быў чуць голас пакінутай роднай зямлі воін, калі пакідаў яе і не ведаў, ці вернецца назад («Кожны з нас прыпасае Радзімы куток...»). Балючай была яна і ў 1943 годзе, калі пісаўся верш «Дзеці вайны» — пра тых, хто «вырас пад гарматнымі стваламі» і, прачнуўшыся аднойчы пасля вайны ў цішыне, не адразу зразумее, што ёсць на зямлі іншае, не жахлівае, не страшэннае, мірнае жыццё («Ім здасца самалётам першы бусел»).
У паэзіі П. Панчанкі ваеннай пары мяняецца агульная пафаснасць і танальнасць: па-ранейшаму прачулая, шчырая і пяшчотная ў адносінах да ўсяго жывога на свеце, яна ў адначассе становіцца непрымірымай і жорсткай да зла і несправядлівасці. Асабліва выразна гэта бачна ў вершы «Герой» — своеасаблівайэпічнай баладзе. Герой верша адмаўляецца ад уласнага жыцця ў імя жыцця іншых, у імя будучай свабоды, якую сам ужо не ўбачыць.
Шмен Панчанка ўсю вайну працаваў франтавым карэспандэнтам. ён быў сведкам, як салдаты здзяйснялі па ўнутранай патрэбе гераічныя ўчынкі. Найчасцей гэтых салдат абыходзілі ўзнагароды. У вершы перадаецца напружанасць моманту атакі, гераізм салдата і пяхоты. Ён і забяспечыў перамогу. Шсьменнік не называв яго імя, яго воінскага звання. Хутчэй за ўсё ён шаранговы, бо не загадаў, а ўсяго сказаў, хай і з павышанай інтанацыяй: «Уставай, пяхота!»
Сярод сваіх саслужбоўцаў гэты салдат вылучаўся хіба толькі тым, што вастрэй, чым іншыя, разумеў, што вайна патрабуе рашучасці, дзеянняў і, на жаль, ахвяраў, што адляжацца тут нельга. Пра гэта і гаворыць супрацьпастаўленне «Мы не на пляжы, а на вайне».
Лірычны герой П. Панчанкі — чалавек-гуманіст, які не церпіць фалыну, які выступав ўсёй душой і сэрцам за чалавечнасць і дабрату.
У вершы «Зварот» (1942) паэт перадае асабістыя пачуцці, марыць аб сустрэчы з родным краем і ў думках малюе ўзноўленыя ў памяці родныя мясціны. Паэт дае клятву не шкадаваць сіл для таго, каб зноў расквітнела родная зямля. Тэма абпаленага вайной дзяцінства гучыць у вершах «Дзеці вайны» (1942), «Мае і тваё маленства» (1944). Лірычны герой паэта ўлюбёны ў прыроду, ён вучыць кожнага з нас бачыць вакол сябе прыгажосць, паэзію. У той жа час паэт сцвярджае, што чалавек павінен пакінуць след у жыцці, што не трэба быць абыякавым да чужога гора, раўнадушным і чэрствым.
Я не святы, хоць і не сквапны злыдзень.
Даруйце, калі часам быў глухі
Ці чалавека грубасцю пакрыўдзіў...
Грахі мае, бясконцыя грахі.
(«Той дзень прапаў»)
Складаныя маральна-этычныя праблемы сучаснага жыцця ўзняты ў вершы «Ратуйце нашы душы!» Паэт хвалюецца за моладзь, якую амаль нічога не цікавіць у жыцці.
Не навучылі вас, не прывучылі
Ні працаваць,
Ні хлеба шкадаваць.
Аўтар заклікае нераўнадушных людзей хутчэй ратаваць маладыя душы.
Асабліва яскрава раскрываецца духоўны свет лірычнага героя ў інтымнай лірыцы П. Панчанкі («Спарышы», «Успамін» і інш.). Тут паэтызуецца шчасце кахаішя, маладосці, выяўляюцца высокія маральныя якасці маладога чалавека. Лірычны герой выступае ў яго творах не толькі ў радасныя моманты, але і ў хвіліны душэўных трывог, калі асабістае шчасце яго абмінае. Паэт вельмі шчыры, праўдзівы, яго глыбока хвалюе лес чалавека.
Творы П. Панчанкі вызначаюцца прастатой і дакладнасцю паэтычнай думкі, глыбокім лірызмам, пластычным жывапісам і яркасцю мастацкіх вобразаў. Убачанае і перажытае самім аўтарам умела канцэнтруецца ў мастацкім слове, напаўняе яго арыгінальным зместам.
18. паэзія панчанкі ваеннага часу
Ідзе час, сталее паэт, і перад ім — мноства пытанняў, праблем, лёс чалавецтва, якое стаіць на парозе вайны. Ён сур'ёзна задумваецца над грамадскім абавязкам свайго пакалення, і ў яго паэтычным голасе чуецца рашучасць і цвёрдасць:
Я знаю — прыйдзе дзень, спавіты дымам;
Вайна даліны, горы скалане.
Штыкамі ашчацініцца Радэіма,
На фронт пакліча з сябрамі мяне.
I калі пачалася Вялікая Айчынная вайна, П. Панчанка адным з першых стаў на абарону Радзімы: «Беларусь, я — твой воін адданы і сын, мае думкі і сэрца заўсёды з табою». У вершы «Кожны з нас прыпасае радзімы куток...» паэт расказвае пра цяжкія падзеі 1941 г. 3 акружэння на ўсход, за лінію фронту, прабіраюцца нашы воіны, адзін з якіх — беларус. Трапіўшы ў аршанскія лясы, родныя мясціны, баец падпоўз да сяла, расхінуў асцярожна кусты і знямеў — каміны... каміны... Многа фашысцкіх здзекаў паспеў пабачыць салдат на спапялёнай і здратаванай ворагам роднай зямлі, але такое... Немагчыма было пазнаць родны куток: з усяго жывога застаўся толькі абгарэлы клён, які пасадзіў калісьці яго бацька. Вакол горкі пыл, жудасная цішыня, ні стуку, ні груку. I салдат упаў на зямлю, якая «прытулілася целам магутным» да яго, нібы просячы абараніць яе ад злых ворагаўліхадзеяў. У сэрцы салдата, што зведала горыч адступленняў, нечалавечы боль па ахвярах, па паланёнай Радзіме, мацнее яго нянавісць да ворагаў.
I прамыла раса мае сумныя вочы,
Каб убачыў я ўсё, каб запомніў усё,
Каб я думаў пра помсту і ўдзснь, I уночы.
I хаця паэзія П. Панчанкі была і ёсць глыбока гуманістычная, суровая неабходнасць патрабавала ад паэта заклікаць да помсты: «А цяпер — біць дык біць! I за слёзы матуліны, і за сінія касачы» (верш «Сінія касачы»).
Аб першых днях вайны, цяжкіх дарогах адступлення і верш «Дарога вайны». На гады, на ўсё жыццё запомняцца аўтару
Гэты шоргат калёс — заіржаўленых піл,
Сум людскіх галасоў і пануры дым,
Гэта стома ў нагах і гарачы пыл,
Гэты, ўсімі забыты, палаючы лоўж,
Гэтых мбртвых вачэй сіняваты лёд...
Той дарогі бясконцай эатуплсны нож
Раніў сэрца мас навылёт.
Ваенная лірыка П. Панчанкі хвалюе суровым рэаліамам, глыбокім псіхалагізмам, высокім гераічным і трагедыйным гучаннем. Усё гэта цесна пераплялося ў баладзе «Герой». Гэты невялічкі твор стаў сапраўдным помнікам простаму салдату, які вынес усе нечалавечыя пакуты вайны, сваім жыццём абараніў Радзіму.
Ідзе наступленне, перад воінамі паўстае перашкода — калючы дрот. На ўвесь рост падняўся салдат
Салдат ахвяруе сваім жыццём, каб даць магчымасць іншым перамагчы ворага, хоць на некалькі хвілін прыблізіць перамогу.
Вершы П. Панчанкі ваеннага часу носяць спавядальны характар, уяўляюць сабой суцэльны маналог, звернуты да народа і краіны ў самы трывожны для іх час. На першым плане ў гэтым маналогу — сыноўскі боль, сыноўская ласка і пяшчота і побач — жорсткасць і нянавісць да ворага:
Краіна мая, радасць мая,
Пссня мая маладая!
Па нівах тваіх, па тваіх гаях
Сынава сэрца рыдае...
III славы, ні скарбаў я нс хачу,
Мне б толькі прыйсці непрыкметна,
Зямлю сваю пад нагамі адчуць,
Надыхацца родным павстрам.
(гКраіна мая* )
За вайну П. Панчанку давялося пабываць на чатырох франтах, а Дзень Перамогі сустрэць ажно ў Іране. Ен убачыў Іран такім, якім ён ёсць, — з яго экзотыкай, старажытнай культурай, даўнімі звычаямі. Пад уражаннем ад наведвання гэтай краіны паэт стварае цыкл вершаў пад назвай «Іранскі дзённік». У вершы гэтага цыкла «Сустрэча з бярозай» аўтар выказвае сваю любоў да роднай зямлі, жаданне як мага хутчэй сустрэцца з ёй.
Паэзія Пімена Панчанкі часцей за ўсё пахмурная, нярадасная. Асабліва такой была яна ў гады вайны, калі паэт назіраў, як закрывалі «дашчанымі пальцамі» вокны хаты, каб не бачыць сваіх сыноў, якія адкочваюцца на Усход пад націскам ворага, як расстрэльвалі чужынцы на нейтральнай паласе коней — саму прыгажосць, радасць і вернасць («Коні»), як вымушаны быў чуць голас пакінутай роднай зямлі воін, калі пакідаў яе і не ведаў, ці вернецца назад («Кожны з нас прыпасае Радзімы куток...»). Балючай была яна і ў 1943 годзе, калі пісаўся верш «Дзеці вайны» — пра тых, хто «вырас пад гарматнымі стваламі» і, прачнуўшыся аднойчы пасля вайны ў цішыне, не адразу зразумее, што ёсць на зямлі іншае, не жахлівае, не страшэннае, мірнае жыццё («Ім здасца самалётам першы бусел»).
У паэзіі П. Панчанкі ваеннай пары мяняецца агульная пафаснасць і танальнасць: па-ранейшаму прачулая, шчырая і пяшчотная ў адносінах да ўсяго жывога на свеце, яна ў адначассе становіцца непрымірымай і жорсткай да зла і несправядлівасці. Асабліва выразна гэта бачна ў вершы «Герой» — своеасаблівайэпічнай баладзе. Герой верша адмаўляецца ад уласнага жыцця ў імя жыцця іншых, у імя будучай свабоды, якую сам ужо не ўбачыць.
Шмен Панчанка ўсю вайну працаваў франтавым карэспандэнтам. ён быў сведкам, як салдаты здзяйснялі па ўнутранай патрэбе гераічныя ўчынкі. Найчасцей гэтых салдат абыходзілі ўзнагароды. У вершы перадаецца напружанасць моманту атакі, гераізм салдата і пяхоты. Ён і забяспечыў перамогу. Шсьменнік не называв яго імя, яго воінскага звання. Хутчэй за ўсё ён шаранговы, бо не загадаў, а ўсяго сказаў, хай і з павышанай інтанацыяй: «Уставай, пяхота!»
Сярод сваіх саслужбоўцаў гэты салдат вылучаўся хіба толькі тым, што вастрэй, чым іншыя, разумеў, што вайна патрабуе рашучасці, дзеянняў і, на жаль, ахвяраў, што адляжацца тут нельга. Пра гэта і гаворыць супрацьпастаўленне «Мы не на пляжы, а на вайне».
Лірычны герой П. Панчанкі — чалавек-гуманіст, які не церпіць фалыну, які выступав ўсёй душой і сэрцам за чалавечнасць і дабрату.
У вершы «Зварот» (1942) паэт перадае асабістыя пачуцці, марыць аб сустрэчы з родным краем і ў думках малюе ўзноўленыя ў памяці родныя мясціны. Паэт дае клятву не шкадаваць сіл для таго, каб зноў расквітнела родная зямля. Тэма абпаленага вайной дзяцінства гучыць у вершах «Дзеці вайны» (1942), «Мае і тваё маленства» (1944). Лірычны герой паэта ўлюбёны ў прыроду, ён вучыць кожнага з нас бачыць вакол сябе прыгажосць, паэзію. У той жа час паэт сцвярджае, што чалавек павінен пакінуць след у жыцці, што не трэба быць абыякавым да чужога гора, раўнадушным і чэрствым.
Я не святы, хоць і не сквапны злыдзень.
Даруйце, калі часам быў глухі
Ці чалавека грубасцю пакрыўдзіў...
Грахі мае, бясконцыя грахі.
(«Той дзень прапаў»)
Складаныя маральна-этычныя праблемы сучаснага жыцця ўзняты ў вершы «Ратуйце нашы душы!» Паэт хвалюецца за моладзь, якую амаль нічога не цікавіць у жыцці.
Не навучылі вас, не прывучылі
Ні працаваць,
Ні хлеба шкадаваць.
Аўтар заклікае нераўнадушных людзей хутчэй ратаваць маладыя душы.
Асабліва яскрава раскрываецца духоўны свет лірычнага героя ў інтымнай лірыцы П. Панчанкі («Спарышы», «Успамін» і інш.). Тут паэтызуецца шчасце кахаішя, маладосці, выяўляюцца высокія маральныя якасці маладога чалавека. Лірычны герой выступае ў яго творах не толькі ў радасныя моманты, але і ў хвіліны душэўных трывог, калі асабістае шчасце яго абмінае. Паэт вельмі шчыры, праўдзівы, яго глыбока хвалюе лес чалавека.
Творы П. Панчанкі вызначаюцца прастатой і дакладнасцю паэтычнай думкі, глыбокім лірызмам, пластычным жывапісам і яркасцю мастацкіх вобразаў. Убачанае і перажытае самім аўтарам умела канцэнтруецца ў мастацкім слове, напаўняе яго арыгінальным зместам.
20. Адлюстраванне сучасных праблем у паэзіі П. Панчанкі другой паловы 80—90-х гг. Аўтарская пазіцыя, адметнасць стылю.
Пімен Панчанка — пясняр высокага гуманiзму, палымяны
абаронца духоўнасцi i маральнасцi жыцця.
Жыццёвая i творчая бiяграфiя П. Панчанкi (1917–1995)
насычаная падзеямi. Гэта чалавек i творца, якi прайшоў складанымi
пуцявiнамi ХХ стагоддзя. Сапраўдная духоўная Радзiма Пiмена
Емяльянавiча Панчанкi (хоць нарадзіўся ён у Таліне 23 жніўня
1917 г.) — Бягомльшчына (Вiцебская вобласць), куды ў 1920 г.
прыехала яго сям’я.
Пімен Панчанка рана выйшаў на дарогу самастойнага жыцця.
Пасля Бягомльскай сямiгодкi ён выбраў прафесiю настаўнiка.
Закончыў педагагiчныя курсы ў Бабруйску i з 1934 да 1938 г.
настаўнiчаў на Магiлёўшчыне. Займаўся самаадукацыяй, завочна
вучыўся ў Мiнскiм настаўнiцкiм iнстытуце, якi закончыў у 1939 г.
Потым была служба ў армii, удзел у Вялікай Айчыннай вайне.
з-пад пяра П. Панчанкі выйшлі кнiгі “Снежань”
“Лясныя воблакi”
(1985), “І вера, i вернасць, i вечнасць” (1986), “Горкi жолуд” (1988),
“Высокi бераг” (1993) i iнш. Несумненна, што гэтыя творчыя набыткi
паэта з’яўляюцца важкiм укладам у агульную скарбонку ўсёй
беларускай лiтаратуры ХХ ст.
Творчае самавыяўленне П. Панчанкi i ў 2 палове 80-х–90-я гг.
вызначалася бескампрамiснай праўдзiвасцю, баявiтасцю духу i
шчырай спавядальнасцю. Яго паэзiя арганiчна спалучае ў сабе
грамадзянска-публiцыстычны, эмацыянальна-тэмпераментны пафас
выказвання i пранiкнёны, глыбокi лiрызм. А яшчэ ён па-мастацку
яскрава і псіхалагічна змястоўна раскрывае духоўнае жыццё асобы:
“у высокім сненні душы, у трапяткіх пачуццёвых рэакцыях, у ёмістых
абагульненнях, у раптоўных і адкрышталізаваных паэтычных
формулах” (В. Бечык).
Найвышэйшыя iдэалы паэта — праўда, сумленнасць,
чалавечнасць, i гэты глыбiнны гуманiзм мыслення, а таксама высокая
патрабавальнасць да сябе i сучаснiкаў
Кнiгі паэзіі “І вера, i вернасць, i вечнасць”, “Горкi жолуд”,
“Высокi бераг” — яскравыя літаратурныя дакументы пра наш час, на
якi прыпала шмат бедаў і няшчасцяў. Пімен Панчанка трывожыцца,
што грамадства раз’ядноўваюць сацыяльныя супярэчнасцi,
перапаўняе чалавечы і смутак. “Шмат на жыццi нашым // Чорных
слядоў”, — гаворыць паэт у вершы “Чорныя дзiркi”, папярэджвае пра
небяспеку паглынання змрочнымi сiламi ўсяго светлага, чалавечага.
Рэагуючы на вострасучасныя праблемы, П. Панчанка надзвычай
занепакоены тым, што на схіле ХХ ст. грамадству пагражае
сапраўднае разбурэнне — маральны Чарнобыль: “Злаба i
раздражненне, // Разбойнiцкi разгул... // I спее ў нашых сэрцах //
Расплаты гнеўны гул” (“Не раз мы пад крывавымi сцягамi...”). Думкi
пра адраджэнне чалавечага ў чалавеку, пра жыццё, вартае памяцi
тых, хто загiнуў на вайне, развагi пра будучыню, пазбаўленую “хлуснi,
маны, iлжы”, складаюць асноўны змест паэтычна-публiцыстычных
маналогаў мастака слова. Голас яго — гранiчна шчыры, усхвалявана-
спавядальны, у многiх выпадках эмацыянальна-выбуховы.
Светапогляд П. Панчанкi прайшоў значную эвалюцыю, ён змяшчае ў
сабе пераасэнсаванне перажытага на пуцявiнах жыцця i веку. Але як
бы нi мянялiся вятры часу i палiтыкi, самым iстотным у паэтавых
поглядах i памкненнях застанецца вялiкае жаданне, нават прага
ўладкаваць годна i прыгожа наш агульны чалавечы дом. Паэт хацеў,
каб у гэтым нашым агульным доме заўсёды шанаваліся родная зямля,
праца, мова бацькоў... Па роднай мове ў П. Панчанкi балела душа
найболей, бо ён выразна бачыў яе бядотны стан:
Iльняная i жытнёвая. Сялянская.
Баравая ў казачнай красе.
Старажытная. Ты самая славянская.
Светлая, як травы у расе.
Вобразная, вольная, пявучая,
Мова беларуская мая!
Дратавалi, здзеквалiся, мучылi...
(“Беларуская мова”)
I, як гэта нi сумна, тут жа ў вершы “Развiтанне” (зборнік “Горкі
жолуд”) паэт развiтваецца з роднай мовай: “Гэта ўжо не свiтанне, //
Гэта наша настала змярканне, // Гэта з мовай маёй, // Гэта з песняй
маёй // Развiтанне”. Па-рознаму можна ўспрымаць гэтыя словы
народнага паэта, i, зразумела, найперш як вельмi песiмiстычныя.
Аднак — i гэта высвечвае душэўны стан мастака слова — у
вершаваных радках нельга не адчуць вялiкага драматызму, нават
адчайнай спробы выратаваць роднае слова ад забыцця i смерцi. А ў
вершы “Не адцураюся, не адракуся”, што ўвайшоў у кнiгу “Высокi
бераг”, П. Панчанка чарговы раз усхвалявана выказваецца пра лёс
роднай мовы, даводзiць, што эмацыянальна-драматычная
завостранасць яго гаворкi абумоўлена бязрадаснымi рэалiямi i
тэндэнцыямi мiнулага i сучаснасцi. Паэт сцвярджае сваю моцную
духоўную повязь з радзiмай i роднай мовай: “Я — сiрата // Без маёй
Беларусi. // Ад роднай мовы, // Ад роднай нацыi // Не
адцураюся, // Не адракуся!”.
Пімен Панчанка — паэт, моцна ўлюбёны ў прыроду роднага
краю, у бацькоўскую зямлю. Таму ён i палымяны абаронца мацi-
прыроды. У вершах, прасякнутых вострым экалагiчным гучаннем
(“Лясныя воблакi”, “Лясы i рэкi”, “Сармацкае кадзiла”, “Ветрана i
золка...”, “Мы пiльней пазiраем на рэкi...”, “Замоўкнуў жураўліны
скрып калысак…” i iнш.), мастак слова занепакоена гаворыць пра тое,
як збядняецца, спустошваецца навакольны свет, якая глыбокая
расколiна пралегла памiж чалавекам i прыродай. Без зялёнага,
жывога свету прыроды паэту не ўяўляецца будучыня, таму ён
заклiкае людзей адумацца i спынiць варварства ў іх супольным
экалагiчным доме: “Смерць лясоў для мяне непрымальна, // Як i
гiбель павольная рэк... // Людзi, людзi, жывiце нармальна // I пра
будучы думайце век” (“Лясы i рэкi”).
Паэту не падабаліся словы “пакарыцель”, “уладар” у дачыненні
да прыроды. Ён жадаў бачыць свайго сучасніка на прыродным улонні
“з добрым сэрцам”.
Яшчэ на пачатку 70-х гг. паэт выказаў
экалагічную трывогу: “Пакідайце і буслу, і чайцы // Больш вады і
неба на душу” (верш “Не люблю я слова “пакарыцель”…”)
У вершы “Лясныя воблакі” (1984) гаворыцца пра варварскія,
бяздумна-сляпыя адносіны да прыроды
Воблакi — гэта лясное дыханне,
Гэта маленства майго караблi,
Воблакi — гэта лiсты да каханай,
Воблакi — светлая мара зямлi.
Воблакі — гэта ўвасабленне дзівоснага і вечнага ў прыродзе,
Адным з першых як паэт вострага эмацыянальна-паэтычнага
рэагавання на падзеі П. Панчанка адгукнуўся на чарнобыльскую
бяду. Трагедыйны малюнак ён стварыў у вершы “Аб самым
смачным…” (1987), з якога чарнобыльская ява паўстае бязрадаснай і
змрочнай. З вялікай трывогай паэт успрымае смяротную пагрозу
прыродзе і чалавеку, малітоўна просіць паратунку:
…А сёння ўсюды цьмяна, дымна, чорна,
Не звіняць у небе жаўрукі…
Божа, не гані мяне ў пячоры,
Божа, не гані у глыб ракі!
Вобразы пячоры і ракі нябыту яскрава перадаюць жахлівую
экалагічную сітуацыю, якую спарадзіў атамны выбух.
Пімена Панчанку вельмі непакоіў лёс Беларусі пасля
Чарнобыля. “Усё пераблытаў атрутны чарнобыльскі вецер…” —
гаварыў паэт у вершы “Раўнавага” пра страту гармоніі і суладнасці ў
сучаснай рэчаіснасці. Ён не мог мірыцца, што няпраўда ды
абыякавасць прыносяць людзям пакуты і гора, гаварыў пра крызісны
стан сучаснага свету, чуйна ўспрымаў яго маральны заняпад. “Сэрца
зноў атручана горкім пачуццём…” — прызнаваўся паэт у вершы
“Юбілейнае”. Гэты пазмрачнелы настрой быў выкліканы цяжкасцямі і
выпрабаваннямі паслячарнобыльскага і постсавецкага часу.
Краса вобразаў i пачуццяў палонiць у пейзажнай лiрыцы
паэта. Ён паказвае краявiды роднай зямлi як свет адухоўлена-
дзiвосны, багаты на яркiя дэталi (вершы “Асенняя навальнiца”, ”Людзi
лета з палеткаў пазвозiлi...”, “Хмары плаваюць над намі…” i iнш.)
Лiрычная паэзiя прыроды нярэдка напоўнена медытацыямi: “Iдуць
гады, // Рады сяброў радзеюць, // А новых мне, напэўна, не
знайсцi... // На скверах клёны цiхiя iрдзеюць, // I хутка цёмным
сiверам гусцi” (“Апошнi дзень вясны i першы лета...”).
У вершы “Жытнёвы звон”, што пачынае пасмяротна
выдадзены зборнік П. Панчанкі “Зямля ў мяне адна” (1996), з
вобразам жыта знітаваны матывы перажытага і роздуму пра вечнае:
“Калі за лета не ўбачу жыта — // Зраблюся хворым. // А за плячыма
ўсё перажытае // Стаіць з дакорам”. “Голас жыта” для паэта
неўміручы, а “спеў жытнёвы” святы, як “вочы маці”.
Фiласофiя жыцця Пімена Панчанкi грунтавалася на высокай
эстэтычнай i маральнай повязi чалавека са светам. Паэт Сяргей
Панізнік у вершы “Над кнігай П. Панчанкі” добра сказаў пра душэўны
неспакой мастака слова: “Ведаю, як Панчанку няспіцца… // Ён і нам
аціхнуць не дае. Ён, паэт, ніколі не даруе // нам радок, што сэрца
халадзей”. Яго паэзiя апошнiх дзесяцiгоддзяў — гэта споведзь
эмацыянальна напружанага жыцця асобы — асобы, якая пратэстуе
супраць абсурду, бездухоўнасцi рэчаiснасцi, клiча кожнага з нас
усвядомiць сябе Чалавекам.
21.Ідэйна-мастацкая эвалюцыя творчасці Максіма Танка.
Нарадзіўся ў вёсцы Пількаўшчына Вялейскага павету Менскай губэрні (зараз Мядзельскі раён Менскай вобласьці). У час першай сусьветнай вайны бацьку мабілізавалі ў войска, a маці разам з сынам выехала ў Маскву. На радзіму сям'я вярнулася ў 1922 годзе. Скончыў польскую пачатковую школу ў вёсцы Шкленікова. У 1927 годзе уступіў у камсамол і пачаў актыўна ўдзельнічаць у падпольным руху. Працаваў інструктарам ЦК камсамола Заходняй Беларусі (1932—1933), вёў рэвалюцыйную дзейнасьць на Віленшчыне і Наваградчыне. З траўня 1933 да траўня 1934 году і зь верасьня да сьнежня 1934 году сядзеў у віленскай турме «Лукішкі». Працаваў у легальным і падпольным камуністычным друку.
У 1939—1940 працаваў у абласной газэце «Вялейская праўда», якая ў пачатку 1940 году была перайменавана ў «Сялянскую газету». Адначасова займаў пасаду інспэктара нацыянальных школ пры абласным аддзеле народнай асьветы.
У 1945—1948 гадох працаваў літаратурным рэдактарам часопісу «Вожык», у 1948-1966 гадох — галоўным рэдактарам часопіса «Полымя», у 1966 годзе прызначаны першым сакратаром Саюзу Пісьменьнікаў БССР, а ў 1971—1990 гадох быў старшынём праўленьня СП БССР.
Давераснеўская паэзія Максіма Танка
Максім Танк як паэт у давераснёўскі час (у верасні 1939 года ўз'ядналася Беларусь) быў народжаны барацьбой беларускага народа за адзіную, свабодную Беларусь. Будучы паэт прымаў у ёй самы актыўны ўдзел. Універсітэты змагарнага жыцця былі складаныя, суровыя. Даводзілася перажыць нагляд польскіх жандараў. Двойчы сядзеў будучы паэт у Лукішках — палітычнай турме ў Вільні. Не маючы магчымасці закончыць нават Радашковіцкую, а затым і Віленскую гімназію, ён так і не атрымаў належнай афіцыйнай адукацыі.
А тады, у 30-я гады, малады хлопец з Мядзельшчыны, з вёскі Пількаўшчына, што згубілася ў нарачанскіх соснах, агітаваў за свабоду братоў з Заходняй Беларусі, ішоў у народ інструктарам камсамола і пазней — КПЗБ. Яму мроілася, што праз непрацяглы час народ скіне ярмо нявольніцтва, аб'яднаецца з усходнімі братамі. Такі свой настрой ён і апісаў у творах, што ўвайшлі ў зборнік «На этапах» (1936). Зборнік быў канфіскаваны польскай паліцыяй, дэфензівай. Толькі нямногія экземпляры ўдалося захаваць ад пільнага вока сышчыкаў рабочаму друкарні.
Прадмову да кніжкі напісаў выдатны дзеяч беларускай культуры Рыгор Шырма. Выдаваўся зборнік пры матэрыяльнай падтрымцы КПЗБ. Назва зборніка сама па сабе патрыятычная, гаваркая: паэт славіць этапы барацьбы за вызваленне краю, рыхтуецца да яе і рыхтуе іншых. Гэтая назва пераклікаецца з назвай часопіса, што пісаўся ад рукі ў Лукішскай турме і меў загаловак «Краты». Танк у сваіх давераснёўскіх вершах, як і яго сябры-мастакі, раскрываецца як прыхільнік грамадзянскай лірыкі. У «Лістах календара» ён пісаў пра такую паэзію прыкладна так: «Паэзія наша — цяжкая, як камень, вырваны з бруку пад час вулічных баёў, немілагучная — як стогн ці крык, чырвоная — як пралітая кроў». Запіс зроблены ў канцы ліпеня 1935 года. У ім адзначаецца таксама, што падобнай заходнебеларускую паэзію вымусілі стаць польскія ўлады, апекуны «з гумовымі палкамі», што іншай ёй проста немагчыма было быць.
Лiрычны герой паэта прываблiваў паўнакроўнасцю ўспрымання жыцця, натуральнасцю i нязмушанасцю сваiх паводзiн i ўчынкаў, непадробнай чалавечнасцю, цвёрдай верай у народныя першакаштоўнасцi, жыццесцвярджальныя сiлы грамадства. Ён засяродзiўся на пошуках адказаў на самыя балючыя пытаннi часу, на асэнсаваннi актуальных грамадска-патрыятычных i сацыяльных праблем рэчаiснасцi, глыбокiм выяўленнi душэўна-псiхалагічнага свету свайго сучаснiка. Фiласофская лiрыка суседнiчала ў паэта з сатырычнымi творамi, пейзажныя матывы i вобразы перапляталiся з выяўленнем асаблiвасцей iнтымнага свету героя, традыцыйныя, сiлаба-танiчныя вершы змянялiся дольнiкамi i верлiбрамi i iнш. І ўсе цi амаль усе яны хораша ўражвалi багаццем i разнастайнасцю моўна-выяўленчых, мастацка-стылiстычных сродкаў.
Час ідзе, але застаецца мастацтва слова, гуку, фарбы, у аснове якога — культ свабоды. Менавіта такім культам прасякнуты верш Максіма Танка «Паслухайце, вясна ідзе...». Калі я чытаю яго, то думаю пра Пушкіна, пра сітуацыю, раскрытую ім у «Вязні»: турма, цесны двррык, рашотка, пад акном — арол, які кліча нявольніка пакінуць клетку турэмную і паляцець на волю, да гор, дзе будзеш свабодны, як вецер. Такая ж сітуацыя і ў Танкавым творы. Тая ж турма. Тыя ж іржавыя краты на вокнах. Але мастак знаходзіць іншую зыходную сітуацыю, праз якую паказвае кантрастную нявольніцтву волю, турэмнаму жыццю — жыццё свабоднае... У цесным турэмным дворыку, проста на дрот ускінуў сваё гарачае полымя цудам ацалелы куст бэзу.
Бэз у вершы — сімвал свабоды і нязломнасці. Нязломнасці сапраўднай, якой па сілах прарваць бетон, сцены, ўскінуцца на дрот, перамагчы чорныя сілы. У Танка вязня кліча на свабоду куст бэзу. Там дзейнічае мастацкі прынцып кантрасту, супроцьпастаўлення: на палярных пунктах стаяць няволя і свабода, святло і змрок, яркі і светлы колер бэзу і колер іржавага жалеза. Калі гаварыць пра жанравую адметнасць твора, дык трэба адзначыць, што гэта элегія. У паэта верш заканчваецца глыбока інтымнымі, прачулымі (нават аздобленымі мужчынскімі суровымі слязамі) радкамі пра далучэнне вязня да цуда прыроды, прыгажосці, яго духоўнае прасвятленне. Ён хоча, каб і іншыя таварышы яго адчулі тое ж самае, а таму ціха будзіць іх сон:
А ён расцвіў, агнём гарыць,
Такім пахучым, мяккім, сінім;
На дрот калючы, на муры,
Як хустку, полымя ускінуў.
Полымя сімвалізуе ў вершы Танка не спапяляльную сілу зла, а само цяпло, святло і радасць. Аўтар надае яму рысы жывой істоты — нібы жанчына, яно ўскідвае сваю яркую хустку на калючы дрот і муры. Цёплы, светлы пачатак у вершы пераважае, але ўзяты ён у рамкі сумнага, элегічнага настрою. Вязень бачыць, што і полымя бэзу, які расцвітае ў няволі, сціснута турэмным дворыкам, і на вачах у яго з'яўляюцца слёзы. Аднак перамагае ў вершы дух свабоды, вера ў вызваленне жывых істот ад чорных турэмных сілаў.
«На пероне». Лічу, што ён больш публіцыстычны, узнёслы. У аснове яго ляжыць рэальная сітуацыя: на захад вывозіцца багацце нашай заняволенай Радзімы. Яе набыткі: лён, жыта, сосны, бярозы. А разам з гэтым матэрыяльным багаццем вывозяцца «палёў хараство», «вясна», «начлежны напеў». Нарэшце, у паэтавай свядомасці з'яўляецца ўражанне, што акупанты-палякі вывозяць і яго юнацтва ў чужыну:
Гляджу і гляджу з-пад рукі,
Як наша юнацтва вывозяць.
Паэзія Максіма Танка ўражвае разнастайнасцю тэм, вобразаў, форм, творчым засваеннем нацыянальнай паэтычнай традыцыі і наватарствам. I ўсё ж галоўная тэма, якая праходзіць праз усю творчасць М. Танка, — Радзіма ў самых розных яе праявах: гісторыя і яе адлюстраванне ў легендах і паданнях, праца, песні, мары народа, маляўнічая прырода, мілагучная родная мова.
На танальнасць ранняй паэзіі Максіма Танка налажыла адбітак палітычная сітуацыя ў Заходняй Беларусі і асабісты лес самога паэта: актыўны ўдзел у рэвалюцыйнай дзейнасці, арышты, турмы. Максім Танк як сапраўдны патрыёт, нацыянальна свядомы беларус з юнацтва ўключыўся ў барацьбу з ненавісным акупацыйным рэжымам панскай Польшчы. I яго творчасць была цалкам прысвечана рэвалюцыйнай барацьбе. Паэт апісвае шэрыя змрочныя хаты беларускіх сялян, вузкія палоскі зямлі, цяжкую працу, якая не прыносіць ні радасці, ні здабытку, бо пленам яе карыстаюцца польскія ўлады. У вершы «На пероне» аўтар апісвае сцэну, не раз бачаную ім на чыгунцы: польскія паны вывозяць з Беларусі ўсё, што толькі можна. Палякі няшчадна эксплуатуюць беларускіх сялян. Магчыма, яны адчуваюць недаўгавечнасць свайго панавання на чужой зямлі. Прыроднае багацце Беларусі яны прадаюць за мяжу, усё, што адымаюць у беларусаў, імкнуцца хутчэй перавесці ў грошы:
На захад ідуць цягнікі —
Лён,
Жыта,
Сасна і бяроза...
Пералік таго, што вывозяць, аўтар дае не ў адным радку, а выдзяляе. Гэта як бы падкрэслівае значнасць страт і горыч ад нахабнага рабавання Радзімы. I раптам — нечаканы асацыятыўны вобраз:
Гляджу і гляджу з-пад рукі,
Як маладосць нашу вывозяць.
Паэт у сваіх вершах увасобіў духоўны воблік прафесійнага рэвалюцыянера, перадаў свет яго пачуццяў, думак, імкненняў і перажыванняў. Максім Танк паказвае непарыўную сувязь рэвалюцыянераў з народам, спачуванне працоўных іх самаадданай барацьбе. У вершы «Паслухайце, вясна ідзе...» нас кранае, што нават простыя з'явы прыроды паэт бачыць вачыма арыштаванага рэвалюцыянера, для якога кожны глыток свежага паветра — туга па волі, па магчымасці любавацца самымі звычайнымі і такімі недасягальнымі ў турэмных умовах праявамі абуджанай вясной прыроды. У вершы апісваецца турма, краты, цяжкія дзверы камер і жалезныя замкі на іх, няспынныя крокі стражніка ля сцен турмы. А за яе вузкімі вокнамі квітнее вясна, што падкрэслівае ненатуральнасць знаходжання людзей за кратамі, адарванасць іх ад жыцця. Малады вязень убачыў зранку ў акне незвычайны, поўны жыцця, маляўнічы куст бэзу.
Пасля 1939 года, калі збыліся мары паэта аб аб'яднанні Заходняй Беларусі з усёй краінай, паэзія Танка напоўнілася новымі тэмамі і вобразамі. Але ўслаўляць стваральную працу савецкага народа доўга не давялося: пачалася вайна. Максім Танк балюча перажываў расстанне з Радзімай. У верішы «Хмары з захаду» ўсё нагадвае паэту боль і пакуты Бацькаўшчыны: і заходнія вятры, якія быццам скардзяцца на напаткаўшае Беларусь гора, і журавы, якія шукаюць выратавання ад пажараў родных вёсак пералётам на ўсход.
У пасляваенны час тэмамі паэзіі Максіма Танка становяцца прырода, праца, унутраны свет чалавека, гісторыя і сучаснасць. Паэт выкарыстоўвае разнастайныя паэтычныя формы: белы верш. Верпш «Гравюры Скарыны» напісаны верлібрам. Ён невялікі па памеры, але па змесце не уступае паэме. Паказваецца і драматычны лес першадрукара, і яго творчасць, і любоў да Бацькаўшчыны. Верш напісаны высокім стылем, вельмі эмацыянальны. У ім арганічна спалучаюцца прадметы матэрыяльнага свету з абстрактнымі паняццямі: «дрэва гісторыі», «любоў да народа».
Плённа развівалася творчасць Танка ў д.п. 50-90-х гг. У розныя часы паэт з выключнай зацікаўленасцю звяртаўся да падзей нацыянальнай гісторыі і яе выдатных постацей (“Каліноўскі”, “Мікалай Дворнікаў”), да рэалій жыцця розных перыядаў, да філасоўскага асэнсавання ролі і месца чалавека на зямні і ў Сусвеце. У сваіх вершах Танк апеў хараство роднай зямлі, асабліва Нарачы. Ён пабываў у многіх краінах свету і ўзбагаціў нашу паэзію замежнымі цыкламі вершаў. Паэзія Танка вызначаеццца рытмічна-нтанацыйнай разнастайнасцю. Поруч з сілабічна-танічнымі вешамі можна сустрэць танічныя вершы, у якіх адчуваецца арыентацыя на народна-песенныя традыцыі (“Як ішлі дзяўчаты рана”, “Нашто ты косы заплятаеш”). Асабліва часта звяртаўся да верлібра (“Колькі тут…”).
Адным з лепшых у беларускай паэзii пасляваеннага дзесяцiгоддзя з'явiўся зборнiк М. Танка "Каб ведалi" (1948), справядлiва адзначаны Дзяржаўнай прэмiяй СССР. Сваiм зместам i пафасам ён цалкам звернуты ў нядаўняе мiнулае, лiрычны герой кнiгі засяродзiўся на асэнсаваннi драматычных i трагічных старонак другой сусветнай вайны. Шмат цiкавых i арыгiнальных твораў увайшло ў наступныя зборнiкi паэта -- "На камнi, жалезе i золаце" (1951) i "У дарозе" (1954). Праўда, вершы гэтага перыяду яго творчасцi, канца 40 -- першай паловы 50-х гадоў, як, зрэшты, i ўсё тагачаснае савецкае мастацтва, сур'ёзна закранула сумнавядомая "тэорыя бесканфлiктнасцi i iлюстрацыйнасцi". Але надзейнай парукай далейшага паступальнага руху наперад i набору вышынi была тая акалiчнасць, што М. Танк бачыў свае недахопы, падкрэслена крытычна ставiўся да зробленага ў гэты час. "Асабiста я не задаволен вынiкамi сваёй працы за апошнiя гады, -- гаварыў ён на з'ездзе пiсьменнiкаў. -- Я напiсаў два зборнiкi вершаў... Ёсць там вершы лепшыя, вершы, якiя дорагі мне, i такiя, якiя толькi гавораць аб пройдзенай дарозе. Але ўсе яны, сабраныя ў зборнiк, не даюць цэльнага вобраза, не даюць адказу на многiя пытаннi, якiя хвалююць мяне i маiх герояў..."
У 60--90-я гады выходзяць лепшыя кнiгi паэта, якiя атрымалi высокую ацэнку крытыкi i лiтаратуразнаўства, усёй грамадска-культурнай супольнасцi: "Мой хлеб надзённы" (1962), "Глыток вады" (1964), "Перапiска з зямлёй" (1967), "Хай будзе святло" (1972), "Дарога, закалыханая жытам" (1976), "Прайсцi праз вернасць" (1979), "За маiм сталом" (1984) i iнш. Яго мастацкая iндывiдуальнасць дасягае сапраўднага росквiту. М. Танк "моцным творчым парываннем разрывае абалонку звыклай штодзённасцi, адкрывае глыбiнныя ўнутраныя сувязi", якiя iснуюць памiж асобнымi прадметамi i грамадскiмi працэсамi. "Факты i з'явы, уключаныя ў перажыванне, узбуйняюцца, -- акцэнтаваў В. Бечык, -- рэальныя абставiны пераасэнсоўваюцца, панарамная карцiна жыцця канцэнтруецца ў вобразнае адзiнства. Так раскрываецца сучасная насычанасць чалавечай свядомасцi разнастайным духоўным, палiтычным, побытавым матэрыялам жыцця..."
М. Танк факусуе сваю ўвагу, здаецца, на ўсiм багаццi i шматстайнасцi з'яў i працэсаў навакольнай рэчаiснасцi, жыцця на зямлi, яго спаконвечных i хуткабежных праблемах i супярэчнасцях.
--
23. Агляд творчасці М.Лынькова 20-30-х гг. Ас-сці аўтарск. Стылю
.З першых дзён Вялікай Айчыннай вайны М. Лынькоў знаходзіўся ў дзеючай арміі ў якасці работніка друку. І паралельна пісаў мастацкія рэчы – апавяданні. Змест апавяданняў М. Лынькова ваенных гадоў – тыповае эмацыяльна-публіцыстычнае выяўленне глыбокіх узрушэнняў савецкага народа і яго літаратуры таго часу, асабліва першага перыяду вайны. Ён увесь вычэрпваўся канцэнтраваным патрыятычным заклікам да бязлітаснай барацьбы з Задача ў дадзеным выпадку заключалася ў тым, каб выклікаць бурную і пратэстуючую хвалю спачування да барацьбіта і ахвяры, а г. зн. і нястрымную нянавісць да ворага. Апавяданні М. Лынькова «Васількі» (1942) і «Астап» (1943) якраз і з'явіліся творчым увасабленнем прасцейшых мастацкіх прынцыпаў у адлюстраванні вайны на першым этапе яе літаратурнага асэнсавання. У апавяданні «Васількі» подзвіг сапраўды здзяйсняецца надзвычай гучна. Яго здзяйсняе трынаццацігадовы хлопчык Міколка. Ён гранатай знішчыў не абы каго, а цэлую машыну эсэсаўцаў, помсцячы за смерць маці і малой сястрычкі. Як бачна, усё тут падпарадкавана ідэі закліку да барацьбы, бо хіба можна заставацца абыякавым ці баязліўцам, калі ворагі забіваюць малых дзяўчынак, ды яшчэ хворых.. Уражлівасць падзеі ўзмацняецца яшчэ і іншымі пачуццёва насычанымі дэталямі: каля забітага Міколкі валяецца «яго торбачка з раструшчаным пад салдацкім ботам пеналам. Ды выпалі з-за пазухі і ляжалі ў пылу запазнелыя восеньскія васількі». Гэтак просталінейна ў той час праводзілася літаратурай думка аб непрымірымасці двух светаў – чорна-забойчага чужога і светла-змагарнага свайго.Па ідэйнаму прызначэнню і па аднатыпнасці паэтыкі да «Васількоў» прымыкаюць апавяданні «Ірына», «Дзіцячы башмачок», «Недапетыя песні», «Пацалунак» (усе – 1942).У апавяданнях «Ірына» і «Астап» подзвігу герояў папярэднічаюць асабістыя трагедыі: злой варожай рукой забіты малы сынок Ірыны, а ў Астапа карнікі спалілі хату разам з нявесткай і ўнукамі. Самі па сабе гэтыя факты клічуць да помсты. I яна адбываецца. Ірына ўзрывае мост на чыгунцы, а Астап у якасці правадніка заводзіць карнікаў, якія шукаюць партызан, у непралазныя балотныя нетры, адкуль няма звароту і дзе гіне сам.
Першым буйным творам М. Лынькова стала аповесць (часта яе даследчыкі вызначаюць як раман) «На чырвоных лядах» (1933). Жанрава-стылявая будова аповесці – мазаічная. Кожны яе раздзел нібы асобная навела. Такая форма не дазваляе развіць дзеянне ў хуткіх тэмпах бягучага часу. Але гэта і не патрэбна пісьменніку, бо жыццё ў глухой правінцыі цячэ марудна і шмат у чым стыхійна. Тут літаратурная форма якраз адэкватная самой плыні жыцця. Затое ў кожным мазаічным раздзеле-малюнку – асобная, глыбока раскрытая падрабязная побытава-сацыяльная сітуацыя, непаўторныя, каларытныя характары местачковых людзей з іх жывой наддняпроўскай гаворкай (прататыпам адлюстраванага мястэчка стала добра знаёмае аўтару мястэчка Свержань). Пісьменнік захапляўся экзатычнымі народнымі слоўцамі: «вылівак», «збязуліць» (разысціся, расперазацца, здурнець), «шуядзь» (зброд, дробяза), «бучны» (натапыраны), «знецікі» (знянацку), «задыхнеча» (душная атмасфера), «цанавацца», «пашлакатаваць» (пацешыць), «ніціцца» (прыгінацца). Шмат у аповесці арыгінальных народных прымавак. Некаторыя з іх стварыў, магчыма, сам пісьменнік па законах народнага ладу. Адметнасць моўных і стылявых рэсурсаў у аповесці «На чырвоных лядах» звярнула на сябе ўвагу Якуба Коласа, які ў артыкуле «Мова М. Лынькова па раману «На чырвоных лядах» (1934), адзначыўшы, што «М. Лынькоў выдатны майстар слова», усё ж крытыкаваў пісьменніка за празмернае захапленне правінцыялізмамі, якія яшчэ не сталі «стабільнымі словамі». На жаль, аповесць засталася незакончанай. Да ўсяго яшчэ, у ёй больш, чым у творах 1920-х гг., адчуваецца схематызм і зададзенасць, абумоўленыя нарастаннем прэсінгу з боку ідэалагічных органаў на літаратуру.У 20-я гады спецыяльна для дзяцей М. Лынькоў не пісаў, хоць героямі яго твораў часта былі дзеці. Пасля аповесці «На чырвоных лядах» адна за адной з'яўляюцца ў М. Лынькова аповесці для дзяцей – «Пра слаўнага ваяку Мішку і яго слаўных таварышоў» (1935) і «Міколка-паравоз» (1936).
У 1919-1922 гг. М.Лынькоў служыў у Чырвонай Арміі, хадзіў у яе складзе паходам на Варшаву, назіранні з якога сталі асновай некаторых яго пазнейшых твораў. Удзельнічаў і ў іншых баявых дзеяннях Чырвонай Арміі. Памерлі бацькі, працаваў настаўнікам, пасля у газеце “Камуніст”. Стварэнне бабруйскай філіі “Маладняка”. Рамантычны, маладнякоўскі стыль, арнаменталізм. Рамант. Прыўзнятасць, квяцістасць стылю, метафарычнасць, экспрэсіўнасць, інверсійнасць пабудовы сказа “Гой”, 1926. 1-ы празаічны твор ап-не “З пражытых год”(1926), нарысавы хар-р і аўтабіяграфічны хар-р. Таксама і “Гой”(1926). У ім увасоблена актуальная для паслярэв.жыцця ідэя дружбы народаў, у ім асуджаецца шкоднасць рэлігійнай, побытавай і псіхалагічнай ізаляцыі людзей адной веры, адной нацыі ад іншай. Гэта была гуманістычная рэакцыя на прыгнятальную палітыку царскіх улад у адн-х да “інородцев”, якая ажыцц-ся тс праз сіс-му сац. і рэліг. раз’яднання. Сюж. Тв. Буд-ца на сітуацыі, калі беларус (“рускі”) і яўрэйка Рыва пакахалі адно другога насуперак волі бацькоў Рывы, якія сурова прытрымл. Ўстар. Кананічна-рэлігійных поглядаў на ўзаемаадн-ны яўрэяў з прадстаўнікамі інш. Нар-ў, якіх яны зняважл. Наз- “гоямі.” Для іх Міхась тс гой. Аднак эпілог шчаслівы. Жорсткія перыпетыі вайны змушаюць бацьку Рывы карэнным чынам змяніць адн-ны да М., свайго выратавальніка ад смерці, што ўрэшце стаў яго зяцем, якім ён ганарыцца. У старога шаўца Мотэля адбыв-ца псіхалаг. Пераацэнка ўсяго жыцця. Вызначаецца сур’ёзным узроўнем пісьменніцкага майстэрства. Учынкі і пачуцці герояў маюць натуральны ход. Тыповы маладнякоўскі зачын: “І плакала Рыва..” Ап-ні “Крот”, “У мястэчку”, “Журавель мой, журавель” стварае вобразы моладзі, камсамолак, якія паверылі ў рэальнасць паслярэв. Сац і дух. Навіны і ўсёй душой пацягн. Да абвешчаных ідэалаў. Іхні жыццёвы далягляд здаецца ім прывабным і сонечным. “Радо”(1928). Містычная глыбіня, Радо для Рыпіны – не толькі рэальны любы сын, але і радасная будучыня гераіні. Музыка, як ідэал гармоніі і радаснае чаканне перамен- “Маньчжур” і “кларнет”. Ап-ні др. Пал. 20-ч насычаюцца жывым зместам рэальн. Жыцця насуперак “ маладняк.” “Саўка-агіцірнік” (1932) праблема калектывізацыі, тс “Салавей-разбойнік” і “Світка” – 1-ы твор у бел. Літ., у якім паказана масавая незадаволенасць сялян сілком навязанай ім калектывіз. У сяр. 30-х гг тв-сць Л. Страчвала натуральныя асаблівасці сапраўднай маст.літ., схематызаваныя ўяўленні пралетарск.літ., класавая барацьба непрымірымая і зніштажальная “Аб чалавечым сэрцы” 1935. “На чырвоных лядах”(1933). Зсталася незакончанай. Ап-сці для дзяцей: “Пра слаўнага ваяку Мішку і яго слаўных таварышоў”1935 і “Міколка-паравоз” 1936.
24. Проза М. Лынькова пра вайну. Паказ трагедыі дзяцінства.
З першых дзён вайны знах-ся ў дзеючай арміі ў якасці работніка друку. Рэдагаваў газ. “За Савецкую Беларусь, публікаваў фельетоны, нарысы і артыкулы ў іншых франт. Выданнях, а тс ў газ. Правдв, Ізвестія, Савецк. Беларусь, час-сах “ Огонёк” і “Славяне”. Жонку і сына расстралялі фашысты. Змест ап-яў- эмацыянальна-публіцыстычнае выяўленне глыбокіх узрушэнняў сав. Народа. Канцэнтраваны патрыятычны заклік да бязлітаснай барацьбы з захопнікамі. Задача – выклікаць нянавісць да ворага. Вострыя сюжэтныя сітуацыі, калі герой сустракаецца з ворагам твар у твар. “Васількі”1942, 13-цігадовы Міколка гранатай знішчыў цэлую машыну эсэсаўцаў – помста за смерць маці і малой сястрычкі. Уражлівасць- з-за пазухі забітага выпалі васількі; “Астап” 1943 і “Ірына”1942 варожай рукой забіты малы сынок Ірыны, аў Астапа карнікі спалілі хату разам з нявесткайі ўнукамі. Ірына ўзрывае мост на чыгунцы, а Астап у якасціправадніка заводзіць карнікаў, якія шукаюць партызан, у непралазныя балоты і гіне сам (браты Міхаіл і Іван Цуба, але факт патрабуе праверкі). Не адпавядае праўдзе: “Васількі”-вяскоўцы-партызаны хаваюць зброю пад старымі ялінамі ў лесе- месца, якое ўсе добра ведаюць, “Дзіцячы башмачок”-бел. Жанчыны забіваюць камнямі ўзброенага ням. Яфрэйтара. Публіцыстычная спадчына: нарыс “Даватар” генерал-майор, герой, загінуў пад Масквой, плакатны вобраз, выдатны, светлыя рысы, не гаворыцца пра вялікія страты. Нарыс “Шляхамі. Дарожныя нататкі” абагульняючы вынік вяртання на вызваленую Беларусь. Ухіленне ад праўды-разбітая тэхніка-толькі ням., забітыя-немцы. Лісты-чыста інфармацыйныя, без глыбокага роздуму над падзеямі. Боязнь ваеннай цэнзуры.
Читайте и отправляйте электронные письма прямо со своего телефона.
Просто зайдите с телефона на m.mail.ru
25.Ваеннае мінулае ў мастацкім паказе І. Мележа.
Мележ ведаў вайну і зведаў самыя горкія яе старонкі: адступленне 1941г. ад Заходняй граніцы Карпат да Данбаса, наступленне восенню і зімой 1941-1942 гг. на Растоў, Барвенкава, станцыю Лазавую.
З маладых празаікаў на буйнамаштабнае адлюстраванне вайны тады, яшчэ па памятных слядах падзей, наважваецца і Іван Мележ, які сустрэў яе на граніцы ў Карпатах салдатам артылерыйскага палка. Першымі прыступкамі ў асэнсаванні складаных перыпетый ваеннага ліхалецця стаў разгорнуты нарыс "Дарогі на ўсход і на захад" пра легендарнага камандзіра танкавай брыгады, двойчы Героя Савецкага Саюза Сцяпана Фёдаравіча Шутава. Знаёмства з жыццём танкістаў, сумежным з артылерыйскім вопытам аўтара, адчуваецца, было важным подступам да задуманага ім вялікага эпічнага твора "Мінскі напрамак" (1952) аб шматпакутнай эпапеі вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У надзвычай эканомна размеркаванай хранатопнай сістэме рамана, што ўбірае ў сябе насычаныя напружанымі падзеямі чатыры месяцы бітвы і фабульна канцэнтруецца вакол сімвалічнага вобраза Мінскай магістралі як кампазіцыйнага стрыжня адзінства часу і месца дзеяння, пісьменнік ставіў перад сабой смелую, яшчэ і па сёння нявырашаную творчым вопытам задачу адначасовага паказу "стратэгічнай" і "акопнай" праўды вайны. І з гэтай задачай амаль што справіўся. Аднак усё роўна гэта былі толькі першыя подступы беларускай прозы да глыбінна-аналітычнага спасціжэння ваеннай тэматыкі.
Раннія мележаўскія апавяданні, датаваныя 1942–1945 гадамі, сталі прыкметным укладам у літаратуру ваеннай пары. Лепшыя з іх («У завіруху», «Канец размовы», «Ноччу», «Такі кароткі водпуск» і інш.) паказалі Івана Мележа як удумлівага пісьменніка-псіхолага, які яшчэ тады здолеў належна ацаніць сціплы, знешне някідкі, але надзвычай важны сваёй масавасцю штодзённы гераізм звычайных людзей.
У аснове ўсіх ваенных апавяданняў зборніка “У завіруху” – святая любоў да Радзімы, матыў вернага служэння ёй. Ап-не “У завіруху”. Пераканаўча раскрывае пісьменнік у гэтым творы духоўны свет 18-гадовага юнака Засмужца, звычайнага чалавека, навічка ў разведцы, які двойчы выконвае адказнае даручэнне: дастаўляе данясенне камандзіра брыгады ў штаб арміі. З нечалавечай упартасцю ў страшэнную завіруху, пераадольваючы ўсе цяжкасці паходу, цяжар знясільваючага шляху, вяртаецца ён у сваю часць са штабным пакетам. Фармальна Засмужац дзейнічае, як і ўсе салдаты на вайне, па загаду начальства. Але ёсць у ягодушы, у яго свядомасці іншае камандаванне, ва ўладзе якога ён знаходзіцца шточасна, штохвілінна. Гэта – пачуццё абавязку. Тое, што перажыў малады баец за кароткія гадзіны перадышкі, гледзячы на загінуўшых сяброў, было “такім вялікім, складаным і цяжкім”, што наўрад ці патрэбны былі яму чые-небудзь загады.
У аснове ваенных апавяданняў Мележа ляжыць ідэя гістарычнай актыўнасці чалавека, які здзяйсняў на вайне звычайны, штодзённы і знешне непрыкрыты гераізм у імя будучыні, гераізм, ад якога залежаў лёс нашай перамогі, лёс Радзімы. Менавіта дзеля гэтай будучыні ратуе жыццёраненым доктар Цулукідзе (“Сустрэча”), рызыкуючы сабой, робіць сваю апошнюю аперацыю Васіль Дзянісавіч(“Апошняя аперацыя”), гіне ад рукі фашыста, адмовіўшыся выводзіць варожы эшалон з боепрыпасамі з-пад абстрэлу нашай артылерыі стары машыніст Антонік (“Канец размовы”). Пісьменніка цікавяць у гэтых апавяданнях сам працэс станаўлення характараў, духоўны рост яго герояў, пачуццё абавязку і адказнасці перад грамадствам і сваім сумленнем.
Своеасаблівым падагульненнем пісьменніцкай працы Мележа на раннім этапе з’явілася яго кніга “Мінскі напрамак” (1947-53). Пісьменніку даводзілася тыднямі сядзець у архівах, сустракацца з жывымі людзьмі, удзельнікамі баёў за вызваленне Беларусі – былымі партызанамі, падпольшчыкамі. Ён імкнуўся паказаць у рамане ўсенародны характар барацьбы савецкіх людзей з фашызмам, іх непарыўную згуртаванасць, патрыятызм. І гэта было не толькі жаданне выказацца перад людзьмі. Гэта быў яшчэ і яго абавязак перад памяццю загінуўшых. “Мінскі напрамак” ахоплівае даволі кароткі прамежак часу – два з нечым месяцы гарачага лета 1944 г., вялікага лета бітвы за родную Беларусь. Аднак эічны размах падзей у ім надзвычай шырокі: дзеянне з партызанскай брыгады пераносіцца ў вёску, з яе – у размяшчэнне танкавых батальёнаў, у акупіраваны Мінск, адказны ўчастак фронту – Мінскую магістраль.
Вайна бачыцца ў рамане праз успрыманне яе камандуючым Трэцім Беларускім фронтам Чарняхоўскім, генераламі Шчарбацюком, Бяссонавым, Пакроўскім, камандуючымі радоў войск, людзьмі, якія плануюць адказныя ваенныя аперацыі, распараджаюцца чалавечымі лёсамі. Пераносячы дзеянне рамана са штаба дывізіі ў штаб фронту, адтуль – у Стаўку Вярхоўнага Галоўнакамандуючага, Мележ акцэнтуе сваю ўвагу не толькі на майстэрстве правядзення ваенных аперацый, але і на сапраўдным чалавекалюбстве людзей, якія адказваюць за будучыню народа, Радзімы. Асабліва напружана працаваў пісьменнік над вобразам Чарняхоўскага. Не многа адводзіць месца ў сваім творы Мележ яго разважанням і думкам. Ён хутчэй маўклівы, стрыманы, скупы на словы і знешнія праяўленні пачуццяў. У камандуючым фронтам пісьменніка цікавяць яго мары аб сучасным і будучым, і яго ацэнка падзей 1944, думкі аб гістарычнай помсце ворагу. Вайна значна ўзбагаціла жыццёвы вопыт Чарняхоўскага: ён пачынаў яе палкоўнікам, камандаваў і дывізіяй, і корпусам, а затым яму даверылі камандаванне фронтам. Мастак імкнуўся паказаць у сваім гароі яго чалавечнасць, абаяльнасць і ўраўнаважанасць, патрабавальнасць да сябе і іншых.
У “Мінскім напрамку”ўсебкова раскрыты лёсы простых, радавых удзельнікаў барацьбы з фашызмам: воінаў-танкісіаў Лагуновіча і Колышава, Сонцава і Быстрова, Якавенкі і Бяссонава і інш. Мы бачым іх у смяротнай брацьбе з ворагам. Усіх іх адрознівае пачуццё калектывізму, франтавога сяброўства, якое падтрымлівае кожнага ў цяжкія жвіліны, жывіць дух, узнімае на выкананне патрыятычнага абавязку. Сіла франтавой дружбы, сапраўдная чалавечнасць робяць іх асабліва адчувальнымі да страт і ахвяр вайны. З вялікай псіхалагічнай глыбінёй піша Мележ пра душэўныя пакуты старш лейтэнанта Аляксея Лагуновіча ў сувязі з трагічнай смерцю жонкі. Пра жорсткасць вайны пастаянна думае малады лейтэнант Колышаў.
Ні на хвіліну не забываюць пра бесчалавечнасць ворага партызаны, падпольшчыкі: найчасцей за іх дзейнасць адказвала ўся сям’я – бацькі, жонка, дзеці. Гэта ўскладняла барацьбу, патрабавала разумнай тактыкі яе вядзення з боку камісара брыгады Тураўца, камбрыга Ермакова, радавых партызан Васіля Крайко, брыгаднага падрыўніка Шашуры. Спакутаваным, але не зломленым паўстае ў рамане і беларускі народ. Ён жыве ў кашмарным свеце духоўных стрэсаў, ва ўмовах акупацыі і цяжкіх выпрабаванняў. Драма ўдавы Шабуніхі, што засталася з малымі дзецьмі, гісторыя допыту, катаванняў і трагічнай смерці разведчыцы Ніны Лагуновіч, нечалавечыя пакуты партызанскай сувязной Клавы Сняжко ў нямецкай камендатуры і ў турме – усё гэта разрозненыя эпізоды адной народнай трагедыі. Думка аб асабістай маральнай адказнасці кожнага чалавека за ўсё, што адбывалася ў гэты суровы час, пранізвае кожную старонку Мележавай кнігі.
26.
Раманы Івана Мележа «Людзі не балоце», «Подых навальніцы», «Завеі, снежань», аб'яднаныя ў «Палескую хроніку» — гэта творы, у якіх па-майстэрску спалучыліся лірычнае, эпічнае і драматычнае. Кожная частка з'яўляецца лагічным працягам папярэдняй, дапаўняе і раскрывав яе сэнс. Дарэчы, спачатку I. Мележ планаваў напісаць толькі асобны раман «Людзі на балоце», але, выдаўшы яго, аўтар адчуў, што сказаў не ўсё, што хацеў, перадаў чытачу не ўсе свае думкі, разважанні і пачуцці. Так з'явіўся «Подых навальніцы», а пасля — «Завеі, снежань». Гістарычная частка «Палескай хронікі» прысвечана, безумоўна, падзеям калектывізацыі ў беларускай вёсцы. I. Мележ здолеў раскрыць сутнасць гэтага працэсу. Разглядаючы яго з розных бакоў, аўтар імкнуўся да шырокага погляду на жыццё мінулае, сучаснае і будучае. «Палеская хроніка» — гэта кніга пра Палессе, родную бацькоўскую зямлю, яе людзей, простых, сціплых працаўнікоў. Нездарма першая кніга хронікі адкрываецца радкамі-прысвячэннем: «Бацьку, маці, бацькоўскай зямлі». Але аўтар не абмяжоўваецца тэмай калектывізацыі, жыцця беларускага народа і вёскі ў гэты перыяд. Шмат старонак прысвечана апісанням пачуццяў, духоўнага свету сялян, услаўленню кахання. у «Палескай хроніцы» I. Мележ з незвычайнай псіхалагічнай глыбінёй намаляваў сапраўднае, шчырае пачуццё, якое ўзнікла паміж звычайнымі вясковымі дзяўчынай і хлопцам, паказаў іх складаны жыццёвы шлях, развіццё іх духоўнага свету.
27.
Мележ не прымаў досыць распаўсюджанае ў пачатку 20 ст. уяшленне пра забітасць свайго народа ўвогуле і палешукоў у прыватнасці. Непісьменасць, на думку мастака слова, - гэта зусім не паказчык забітасці. Мележ быў пераккананы, што ў любоў, сасамай аддаленай ад цэнтра цывілізацыі палескай вёсцы ёсць па-свойму выдатныя людзі. Мастака слова захапляе майстэрства, спрыт ў руках, талент плячара і рыбака, якія былі ў дзеда дзяніса, моватворчасць Сарокі, здольнасць гаварыць афарыстычна, выкарыстоўваць прыказкі і яркія выслоўі.
Кроўная сувязь пісьменніка з бацькоўскай зямлёй , яго любоў да роднага кута , да духоўных набыткаў сваіх землякоў выявілася і ў тым,што творца ўвёў у раман «сапраўдную, няхай, можа, і дзіўную для для другіх мову» ўсходняга Палесся. Яго героі выкарыстоўваюць у сваім маўленні асаблівасці говорак Глінішкаў і іх наваколля – радзімы пісьменніка.
Мележ, як і яго героі, любіць край. Мастак слова апісвае яго ў розныя поры ода. Палеская прырода паказана пісьменнікам у багацці фарбаў, гукаў, у разнастайнасці праяў. Яна жывая і адухаўленая. Чалавек і прырода ў Мележа жывуць у добрай згодзе і клопаце адзін пра аднаго. Лес, балоты забяспечвалі палешука дадатковым прыбыткам гыбамі, ягадамі,арэхамі, бо нават пры незвычайнай стараннасці неўрадлівя палесая зямля не магла задаволіць сціплыя патрэбы сяляніна. Героі Мележа ў свайё большасці чуйныя да праяў прыроды, бачаць сваё падабенства да яе. Невыпадкова пісьменнік праводзіць параллель паміж Ганнай, якая выбралася на дзеўку, і маладзенькая рабінай, паміж Васлём у юравіцкай баковачцы і бадылём сланечніку, што адзінокім стаяў у агародзе.
28.
З апавяданняў ён пачынаў, пісаў сваё доўгае літаратурнае жыццё. Які б матэрыял ні быў пакладзены ў аснову твора, пісьменнік найперш паказвае ў сваіх героях, як яны насуперак неспрыяльным жыццёвым абставінам здолны захаваць у сабе тое, што належыць да агульначалавечых духоўных здабыткаў. Светлы высакародны вобраз Маці праходзіць праз усю творчасць Брыля. Гэта яна, не дасыпаючы начэй, зберагаючы кожную капейку, выводзіць дзяцей ў вялікі свет. Гэта яна вучыць любіць і ўанаваць роднае слов, бацькоўскую зямлю і свой родны Край. Гэта яна з'яўляецца носьбітам дабрыні, прыгажосці, чалавечнасці.(Апавяд. Маці)
У апавяданні «Адзін дзень», якое прысвечана ВАВ, два канфлікты:партызанская барацьба з фашыстамі на Наваградчыне і спрадвечнае сутыкненне людскасцю і нялюдскасцю, якое узнікла сярод сваіх: трох партызанаў і маладжзіцы з дзіцем, жонкі нядаўна забітага іх таварыша. Першы канфлікт у апавяданні Я.Брыля перыферыйны, але ён спарадзіў другі , які стаў цэнтрам увагі мастака слова. Выключна сітуацыя, у якую трапілі трое партызанаў і маладзіца з дзіцем, выявіла ў кожным з іх сутнаснае, тое, што ў звычайных умовах не раскрывалася б. Адзін з трох ацалелых разведчыкаў Серада ў час блакады фашыстамі партызансай зоны спрабуе ўратавацца там, уратаваць сваіх таварышаў страшнай, нялюдскай цаной: трэба зрабіць так, каб Верачка змоўкла, бо яе плачможа выдаць іх немцам. Пазбавіцца ад плачу дзіцяці можна двума шляхамі: зрабіць так, каб яна змоўкла навекі, ці пакінуць Ліду з Верачкай на волю лёсу. Для Ліды трое з групы разведчыкаў былі надзеяй на выратаванне яе найдарожнага скарбу – дачушкі. У асобе партызанаў маладзіцы хацелася бачыць сваіх абаронцаў. На жаль, надзеі жанчыны не спраўдзіліся. Галоднае дзіця плакала, бо ў маці прапала малако. Серада бачыць у асобе немаўляці свайго ворага, віноўніка магчымай смерці ўсёй группы, хоць дзіця ні ў чым не вінаватае. На шчасце, жахлівага не адбылося. Жэнька Саковіч усвядоміў ганебнасць паводзін партызанаў, ўзяў камандаванне на сябе і павёў іх туды, дзе грымеў бой. Яны дабраліся да сваіх. Ліда з Верачкай былі адпраўлены ў сямейны партызанскі лагер.
Апавяданне "Галя" (1953) напiсана у лiрычнай манеры. Гераiня нiкому не раскрывае сваей душы, якую трывожыць i мучыць балючы роздум пакутлiвае жаданне вярнуць каханне, якое у яе украла змрочная заходнебеларуская рэчаiснасць.
Галя — працавiтая, прыгожая фiзiчна i духоуна, простая беларуская дзяучына, бедная парабчанка — усiм сэрцам, усёй адданасцю першага пачуцця пакахала Сяргея. Але абставiны склалiся так, што Галя вымушана была выйсцi за нялюбага ёй чалавека. Жорсткая рэчаiснасць, цяжкiя умовы жыцця уварвалiся у лес дзяучыны, абакралi яе духоуна. Нарэшце людзi здабылi шчасце жыць на вольнай зямлi. Але душэуная рана жанчыны не гоiцца, бо, апрача агульнага шчасця, чалавеку парэбна яшчэ для гарманiчнага успрыняцця жыцця шчасце асабiстае.
З бязлiтаснай праудзiвасцю раскрывае пiсьменнiк нiкчэмны свет закаранелага уласнiка — Хаменка. Стары Хаменак жыу для гумна. Хата i нават галава пад старым каупаком яму меньш патрэбны былi, чым гэта гумно. У ахвяру багаццю было прынесено усе — здароуе, радасць, чалавечнасць. Уласнiк жыу паводле страшнага закону: "Не з'ясi, не зносiшь — больш застанецца; меньш паспiш — болей зробiш". Не збылiся яго мары. Прыйшло новае жыцце у заходнебеларускую веску.
Апавяданне разгортваецца у двух планах — у мiнулым i у цяперашнiм часе. Яно багатае на розныя чалавечыя настроi i перажываннi. Вялiкае гора, якое Галя паспытала у сям'i Хамiнкау, адступае на другi план, калi яна успамiнае свайго любага Сяргея. Нiколi яна не забудзе, як ен разам са сваiмi дзяцькамi-крауцамi першы раз з'явiуся у iх весцы. Як першы раз пайшоу з ею танцаваць. Як яны горача адзiн аднаго пакахалi. Як ён разам з партызанамi заехау на хутар у час вайны. Як яе палiу сорам, што муж яе знарок адпусцiу бараду i адсежваецца у хаце, каб перабыць навалу. Цяпер Галя з сынам — падлеткам i малой дачкой жыве на хутары адна. Муж за спекуляцыю трапiу у турму. Жанчына просiць старшыню калгаса, каб той памог пераехаць у веску. Многа гора перажыла яна у той урослай у зямлю хаце з маленькiмi вокнамi i пабiтай мохам страхой.
Ёсць у Галi i шчасце — яна не нарадуецца з дзяцей. Антось – памошнiк у працы — ходзiць у калгасе пастушком, а у жнiво памагае малацiць. Асаблiва цешыць Сонечка. Як песня без слоу, урываецца у апавяданне гул трактара. Многа гаварыць гэтый гул сэрцу Галi, многа радасцi. Там, за ваколiцай арэ яе каханы, яе самае жаданае шчасце — Сяргей. Каб можна было пабегчы да яго i раскрыць усю сваю душу. Але не пабяжыш — столькi пражыта i перажыта. Дый цi ведае ён, што Галя цэлую ноч не спiць, молiць i просiць лёс, каб ён вярнуу ёй першае i адзiнае яе каханне. Жанчына нiкому не расказвае, не раскрывае сваю душу. Праходзiць немалы прамежутак жыцця Галi. Многа было у яе гора. Але тое мiнулася. Яна жыве, ук усе людзi. Смутак яе вылiкi, але у той жа час светлы.
Асаблiвасцi лiрычнай прозы Я.Б. можна паказаць на яе адрозненне ад творау эпiчных. Пра яе адметныя рысы мы мяркуем па адносiнах аутара да падзей i чалавеч. характарау, пра якiя ён апавядае. У эпiчным творы аутар не прысутнiчае як асоба са сваiмi эмоцыямi. У лiрычнай прозе, наадварот, аутар сам умешваецца у падзеi, дае iм сваю ацэнку, спавядаецца перад чытачом у сваiх пачуццях, дзелiцца з iм думкамi. Характэрная адзнака прозы Я. Б. У тым, што ён аддае перавагу не самой падзеi, а таму, як гэту падзею перажывае чалавек, якiя буры яна выклiкае у яго душы.
31. Ваенная тэма і філасофскія матывы ў паэзіі Аляксея Пысіна
Аляксей Васільевіч Пысін нарадзіўся 22 сакавіка 1920 г. у вёсцы Высокі Барок Краснапольскага раёна Магілёўскай вобласці. Закончыў Палужскую сярэднюю школу (1938) і паступіў у Камуністычны інстытут журналістыкі ў Мінску. У верасні 1939 г.
пасля далучэння Заходняй Беларусі да Усходняй з другога курса ён быў накіраваны на працу ў рэдакцыю раённай газеты ў г. Бельск на Беласточчыне. У 1941–1945 гг. — на фронце. Вайну А. Пысін прайшоў сувязістам, удзельнічаў у баях на Заходнім, Калінінскім, 1-м і 2-м Прыбалтыйскіх франтах. Быў двойчы паранены. Пасля дэмабілізацыі ў 1946 г. А. Пысін працаваў у раённым і абласным друку. У 1956–
1958 гг. ён вучыўся на Вышэйшых літаратурных курсах у Маскве, пасля заканчэння якіх працаваў у абласной газеце “Магілёўская праўда”. З 1974 г. і да апошніх дзён жыцця А. Пысін быў сакратаром Магілёўскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў БССР (памёр пісьменнік у 1981 г.).Аляксей Пысін увайшоў у беларускую літаратуру ў даваенны час. Першы верш А.Пысіна быў змешчаны ў газеце “Чырвоная змена” (1938), пасля ён выступаў з публікацыямі ў армейскім друку, нямала твораў напісаў у пасляваеннае дзесяцігоддзе, якія склалі зборнік “Наш дзень” (1951).
Свет пысінскай паэзіі — цэлае багацце думак, эмоцый, асацыяцый. Нягледзячы на тое, што А. Пысін сплаціў даніну ідэалізацыі савецкага часу, у кнігах “Да людзей ідучы” (1972), “Вярбовы мост” (1974), “Ёсць на свеце мой алень” (1978), “Палёт”
(1982) і інш. ён здолеў праз хваляванні, трывогі сэрца раскрыць складанае і драматычнае ўспрыманне рэчаіснасці. Паэт заглыбіўся ў сэнс вечных пытанняў зямнога існавання і з маральна-філасофскай засяроджанасцю выявіў свой погляд на чалавечае быццё.
Кніга паэта “Твае далоні” адзначана Дзяржаўнай прэміяй Беларусі імя Янкі Купалы (1968). У 1980 г. яму было нададзена званне заслужанага работніка культуры Беларусі. А. Пысін выдаў больш 10-ці арыгінальных зборнікаў паэзіі, яго творы перакладзены на многія мовы свету. Паспяхова пісьменнік выступаў у галіне мастацкага
перакладу, пісаў кніжкі для дзяцей. Адна з вузлавых тэм паэзіі А. Пысіна — трагедыя вайны, памяць пра яе. Паэт звярнуўся да свайго ўласнага ваеннага вопыту, лёсу салдата Вялікай Айчыннай, і расказаў пра зведанае, перажытае на фронце з суровай праўдзівасцю. Ён выявіў экзістэнцыяльны стан чалавека ва ўмовах бязлітаснага
супрацьстаяння жыцця і смерці. У нашай літаратуры 60-х гг. падобны падыход да адлюстравання вайны быў уласцівы для В. Быкава. Як В. Быкаў у прозе, так А. Пысін у паэзіі псіхалагічна дакладна перадае чалавечыя адчуванні і душэўныя выпрабаванні ў віхуры смяротных выпрабаванняў (“На жалезным кастры самалёта...”, “Пяць патронаў у
абойме...” і інш.). Ён раскрывае героіку і моц чалавечага духу. Памяць паэта захавала суровыя рэаліі ваеннага часу, вобразы палеглых у баях салдат і многія псіхалагічныя дэталі, узноўленыя яскрава і запамінальна, еапрыклад у вершы “Валуеў”, у “Баладзе пра начлег” :
Я ўспомніў прозвішча Валуеў,
Гвардзеец быў зусім хлапчук.
Малюю каску. І пад ёй малюю
Вучнёўскі твар, вяснушак пух.
І рукавіцы вязаныя помню,
Хто іх, чырвоныя, звязаў?
Здавалася: ён снегіроў у поле
З вясёлых рукавоў пускаў.
…………………
…І па баках бяскрылыя застылі
Дзве рукавіцы-снегіры.
(“Валуеў”)
Нядоўгі прывал. Нядоўгі начлег.
Пад намі снег, над намі снег.
……………………
Граната ў руках. Патрон у ствале.
Чаго нам, сябры, яшчэ не стае.
Стралковая рота сопку ўзяла.
…Пад намі зямля, над намі зямля.
(“Балада пра начлег”)
Неспакойная памяць паэта нарадзіла балючую споведзь. У вершах пра вайну шмат драматызму, выяўляецца абвостранае гуманістычнае разуменне ваеннай рэчаіснасці. У “Баладзе пра каску” варожы салдат таксама паўстае як ахвяра вайны. “Мне пажары,
пажары ўсё сняцца, // Я баюся аслепнуць ад іх”, — прызнаваўся паэт (верш “Ноч, стамлёная частымі снамі...”). Усё свядомае жыццё яго погляд на жыццё і рэчаіснасць вызначала, па трапным назіранні У. Гніламёдава, “мерка ваеннага часу”. Мерка гэтая — вышыня чалавечай, грамадзянскай сумленнасці і праўдзівасці, трывогі і адказнасці за мінулае і будучыню (вершы “На суровым сваім рубяжы...”, “Сны” і інш.). Шкада, што ў нашы дні сёй-той з літаратурных рэвізіяністаў у палемічным запале імкнецца несправядліва закрэсліць імёны такіх пісьменнікаў, як А. Пысін, толькі за тое, што яны, маўляў, апынуліся ў савецкім “ружовым тумане” і нібыта праз ідэалагічную
псеўдатворчасць змарнавалі свой талент. Гэта не адпавядае ісціне. А. Пысін выявіў і рэалізаваў сябе як паўнавартасная творчая асоба.
Лірычна-філасофскі дар А. Пысіна ярка раскрыўся ў пейзажнай паэзіі. У кнігах “Да людзей ідучы”, “Ёсць на свеце мой алень”, “Палёт” увасоблена ідэя пра жывую, непадзельную сувязь чалавечай душы з прыродай. Пысінскія вершы вабяць незвычайнай вобразнасцю, адухоўленай паэтычнасцю:
Птушыныя гнёзды пад снегам заснулі,
Дрымотную пражу завеі прадуць.
А хочаш — зімой закукуюць зязюлі,
Мядовыя росы на дол упадуць.
(“Птушыныя гнёзды пад снегам заснулі...”)
Паэт умеў па-свойму ўзнёсла зірнуць на свет і стварыць кранальны эмацыянальна-настраёвы малюнак: “Ляціць, вітаючы мяне, // Мой снег, як свет, як лёс, багаты // На боль, на радасць і на страты, — // Зноў свеціць, слепіць і мяце” (“А снег — у кожнага ён свой…”). Пейзаж для яго — сродак самавыяўлення і самапаглыблення: паэт даверліва выказвае думкі, адчуванні, хваляванні сэрца: “Бясконцай здаецца зіма, // Сонца чакаю дарма, // А можа, не сонца — мяне ўжо няма?.. // Сініца, прынясі вясну!” (“Пэўна ўжо лету мяжа…”); “Дзе ж тое дрэва мудрага пазнання // Дабра ці зла? //
Маўчаць сады. Маўчаць” (“Сады, як белагрудыя мядзведзі…”) і інш.
Пысінскі стыль вызначаецца лірычнай мяккасцю, тонкай выяўленчасцю слова: “Пасля дажджу шумяць яшчэ нябёсы, // Яшчэ ў паветры пругкі цень вады” (“Пасля дажджу шумяць яшчэ нябёсы…”).
А. Пысін вылучаў адметнае, непаўторнае і імкнуўся да ёмістага, значнага паэтычнага абагульнення. Вось паэтычная страфа, у якой аўтар, нібы фатограф, зафіксаваў тыповы нацыянальны пейзаж: “Лес і поле — міма, міма, // Лес і поле — чарнатроп. // Не
бяжы, прырода, стоп, // Вось мой край, мая радзіма!” (верш “Лес і
поле — міма, міма...”). А. Пысін — паэт-філосаф, які глыбока адчуваў жыццё прыроды, спазнаваў яе сутнасць, жывую натуру:
Прырода — скульптар.
Вечна лепіць,
Не даспадобы, усё не так,
Пад ногі кіне, зноў замесіць
І возьме месіва ў кулак.
Даўно пад ёю бесканечнасць,
Але шэдэўраў тых —
Няма
І часам гэткае скамечыць,
Што потым журыцца сама.
(“Прырода — скульптар…”)
Успрымаў прыроду як дом, у якім добра пачуваецца і чалавеку, і жывёлам, і птушкам.
Гэтае пачуццё духоўнай роднасці паэт цудоўна выказаў у многіх вершах: “Прыцягненне”, “Сонца нябачна спяшаецца…”, “Чуцен брэх сабачы на ўзмор’і…”, “Па-над горадам у сіняве…” і інш. Наогул свет А. Пысін успрымаў па-філасофску:
І штось ці ад дрэва ў мяне,
І штосьці ад птушкі журботнай.
І штось замірае употай,
І штось ажывае ва мне.
Ўжо іншаю бачу зямлю,
І неба, і ўсё наваколле.
Сэнс вечнасці, пах яе, колер
Без думак і слоў пазнаю.
(“А я на лясным рубяжы…”)
Улюбёны ў родную прыроду, паэт адчуваў экалагічную адказнасць за свой зялёны свет і выказваў трывогу пра захаванне красы з глыбокай лірычнай прачуласцю, без гучна-фальшывай рыторыкі, якой, між іншым, грашылі вершатворцы, якія спяшалі
крочыць у нагу з часам: “І чаму не стаў я лесніком, // Лес мой, брат мой… // Быў бы я тваім замком // І тваёю брамай” (“І чаму не стаў я лесніком…”); “…Каб лес мой, каб свет мой не знік. // З надзеяй маёй і лясной // Гляджу на зямлю дарагую” (“А я на лясным рубяжы…”).
Пра што б ні пісаў А. Пысін, ён тонка інструментаваў радок, клапаціўся пра меладычна-гукавую пластыку верша. У яго творах “паэтычны сінтаксіс паслухмяна падначальваецца інтанацыйнаму дыханню, інверсіі натуральныя, як само пачуццё” (В. Бечык).
У аснове пысінскага мыслення — гарманічнае спалучэнне пачуцця і думкі. Паэт імкнецца да спазнання таямніцаў унутранага чалавечага быцця. Філасафізм паэта грунтуецца на мудрасці народнай маралі, уласным духоўным вопыце. Верш “Забыта многае ў жыцці...” —гэта паэтычны роздум пра сутнасць вечнасці, повязь часоў — мінулага і будучага. У вобразах жыта, зярнят А. Пысіну бачыцца вечны кругазварот жыцця, чалавечая бессмяротнасць. “Мне ў жыта хочацца ўвайсці, // Мне вечнасцю здаецца жыта”, — так паэт адчувае бязмежнасць свету і прыходзіць да высновы, што “жытнёвы провад” — “часоў былых і новых сувязь”. Заключныя радкі яшчэ больш яскрава раскрываюць аўтарскую канцэпцыю чалавечага быцця:
Шукаюць рукі тых зярнят,
Каб нас таксама дзесь пачулі.
Несумненна, А. Пысін сваёй творчасцю спрыяў
інтэлектуалізацыі беларускай паэзіі, падвышаў яе філасофскія
магчымасці ў асэнсаванні свету
34. Шматграннасць творчай асобы У. Караткевіча.
Уладзімір Сямёнавіч Караткевіч — беларускі паэт, празаік, драматург, публіцыст, перакладчык, кінасцэнарыст. Выяўляў асаблівую прыхільнасць да гістарычнай тэматыкі, плённа развіваў адраджэнцкія ідэі.
Нарадзіўся 26 лістапада 1930 г. у горадзе Оршы ў сям'і інтэлегентаў. У час Вялікай Айчыннай вайны быў у эвакуацыі ў Пермскай вобласці, пасля ў Арэнбургу. У 1944 вярнуўся ў Оршу, атрымаў сярэднюю адукацыю. У 1949—1954 г. вучыўся на філалагічным факультэце Кіеўскага дзяржаўнага універсітэта імя Т. Р. Шаўчэнкі. Настаўнічаў у вёсцы Лесавічы Тарашчанскага раёна Кіеўскай вобласці, у Оршы (1956—1958). Скончыў Вышэйшыя літаратурныя (1960), Вышэйшыя сцэнарныя курсыў Маскве. З 1962 жыў у Мінску. Уваходзіў у Саюз пісьменнікаў СССР з 1957.
Узнагароджаны ордэнам Дружбы народаў. Лаўрэат Літаратурнай прэміі СП БССР імя І.Мележа (1983) за раман «Нельга забыць» («Леаніды не вернуцца да Зямлі»), Дзяржаўнай прэміі БССР імя Якуба Коласа (1984, пасмяротна) за раман «Чорны замак Альшанскі».
Свае першыя вершы Уладзімір Караткевіч апублікаваў у 1951 (аршанская раённая газета «Ленінскі прызыў»). У 1955 верш «Машэка» быў змешчаны ў часопісе «Полымя». Выйшлі зборнікі паэзіі «Матчына душа» (1958), «Вячэрнія ветразі» (вершы і паэма, 1960), «Мая Іліяда» (1969), «Быў. Ёсць. Буду.» (вершы і паэмы, 1986).
У першы празаічны зборнік У. Караткевіча «Блакіт і золата дня» (1961) увайшлі гістарычныя аповесці «Сівая легенда» (паводле якой ён стварыў лібрэта да оперы Дз. Смольскага) і «Цыганскі кароль». Аўтар зборнікаў апавяданняў і аповесцей «Чазенія» (1970), «Вока тайфуна» (1974), «З вякоў мінулых» (1978), раманаў «Каласы пад сярпом тваім» (1968), «Хрыстос прызямліўся ў Гародні» (1972), «Нельга забыць» («Леаніды не вернуцца да Зямлі», 1982), «Чорны замак Альшанскі» (увайшлі аднайменны раман і аповесць «Зброя»), (1983), аповесці «У снягах драмае вясна» (1989). Для дзяцей выдаў «Казкі» (1975) і нарыс «Белавежская пушча» (1975).
Для прозы Караткевіча характэрны вострая фабула, яркія характары, пастаноўка сацыяльна значных праблем. Распрацоўваў пераважна гістарычную тэматыку (паўстанне 1863-1864 і інш.). Многія героі яго твораў вабяць сваёй прыгажосцю і багаццем унутранага свету, маральнасцю, высакароднасцю ўчынкаў, самаахвярным служэннем Бацькаўшчыне. Паэзіі ўласціва яркая вобразнасць, асацыятыўнасць мыслення, глыбіня філасофскага роздуму.
Аўтар п'ес «Млын на Сініх Вірах» (пастаўлена на тэлебачанні ў 1959), «Званы Віцебска» (1977, пастаўлена ў 1974), «Кастусь Каліноўскі» (1980, пастаўлена ў 1978), «Калыска чатырох чараўніц» (апублікавана і пастаўлена ў 1982), «Маці ўрагану» (1985, пастаўлена ў 1988; аднайменны мастацкі фільм — рэжысёр Ю.Марухін, 1990). У 1988 г. выйшаў зборнік п'ес «Старыя беларускія хронікі». Напісаў сцэнарыі кароткаметражных фільмаў «Сведкі вечнасці» (1964), «Памяць каменя» (1966), «Будзь шчаслівай, рака» (1967), сцэнарыі мастацкіх фільмаў «Хрыстос прызямліўся ў Гародні» (першапачатковая назва «Жыціе і ўзнясенне Юрася Братчыка», з В.Бычковым, 1967), «Чырвоны агат» (1973), «Дзікае паляванне караля Стаха» (з В.Рубінчыкам, 1979), «Чорны замак Альшанскі» (з М.Пташуком, 1984). На тэлебачанні і радыё па яго творах пастаўлены шэраг спектаклей. Па лібрэта Караткевіча пастаўлена ў Беларускім тэатры оперы і балета опера «Сівая легенда» (кампазітар Д.Смольскі, 1978), а паводле яго аповесці «Дзікае паляванне караля Стаха» — аднайменная опера (кампазітар У.Солтан, 1989).
Уладзімір Караткевіч выступаў таксама як публіцыст і крытык. Напісаў нарыс «Зямля пад белымі крыламі» (1977, першае выданне — на ўкраінскай мове, Кіеў, 1972), эсэ «Мсціслаў — Мстиславль» (1985), эсэ, артыкулы пра Ф.Скарыну, Т.Шаўчэнку, Лесю Украінку, М.Агінскага, Я.Купалу, М.Багдановіча, М.Шолахава, Я.Брыля, У.Калесніка, М.Лужаніна, Р.Барадуліна, В.Зуёнка, А.Наўроцкага, Я.Сіпакова. Выйшлі Выбраныя творы ў 2 тамах (1980) і Збор твораў у 8 тамах (1987—1991).
Творчасці У. Караткевіча ўласцівы філасофскія роздумы пра сэнс жыцця і прызначэнне чалавека на Зямлі, пра лёс бел16:01:50
Творчасці У. Караткевіча ўласцівы філасофскія роздумы пра сэнс жыцця і прызначэнне чалавека на Зямлі, пра лёс беларускага народа ў яго трагічным і адначасова светлым, аптымістычным вымярэнні, вострая сацыяльная накіраванасць і грамадзянская страснасць, вернасць ідэалам гуманізму, дабра і справядлівасці, узнёслая рамантычнасць, паэтычнасць. У яго творчай спадчыне захаваліся шматлікія малюнкі, ілюстрацыі да ўласных твораў.
Працаваў як перакладчык. На беларускую мову пераклаў драму М.Карэма «У ноч зацьмення Месяца» (пастаўлена ў 1972), аповесць Э.Гашпаравай «Цяжка быць мустангам» (1981), паасобныя творы Дж. Байрана, А.Міцкевіча, І.Франка, Я.Судрабкална, Б.Мацкявічуса і інш.
Па яго творах пастаўлены мастацкія фільмы, тэле- і радыёспектаклі. У Беларускім тэатры оперы і балета створаны оперы «Сівая легенда» (1978, кампазітар Дз. Смольскі) і «Дзікае паляванне караля Стаха» (1989, кампазітар У. Солтан).Творы Уладзіміра Караткевіча перакладзены на многія мовы свету.
Пісьменнік выступаў у абарону беларускай мовы, культуры, помнікаў архітэктуры і прыроды. У 1970-я г. быў удзельнікам навуковых экспедыцый «Збору помнікаў гісторыі і культуры Беларусі» Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН Беларусі, вёў на Беларускім тэлебачанні праграму «Спадчына».
33. Праблемы сацыяльнага і духоўнага жыцця ў аповесці А. Кулакоўскага “Нявестка”
У праявах добраахвотных, не прыняволеных нічым і нікім учынках чалавека А. Кулакоўскаму бачыцца дамінантная аснова яго духоўнасці. З такіх, падчас нават вельмі сціплых і малапрыкметных дзеянняў і спраў, складваюцца, на думку пісьменніка, і надзвычай важныя грані гуманістычнай мадэлі ўсяго грамадства.
А. Кулакоўскі зацікаўлена шукаў гэтых, з чуйным і абвостраным сумленнем, людзей у рэальным жыцці, каб потым знайсці ім адпаведнае месца ў мастацкім творы. Унутраны, сканцэнтраваны настрой на пошукі такога героя найчасцей і ўзнімаў аўтарскую думку на высокі якасны ўзровень мастацкасці. Нярэдка дастаткова было маленькага жыццёвага імпульсу, каб гэты глыбокі пошукавы інтарэс пісьменніка «загаварыў» моваю набалелых пытанняў самой рэчаіснасці.
Так пачыналася, у прыватнасці, аповесць А. Кулакоўскага «Нявестка» (1956), твор, які і ў літаратурнай біяграфіі пісьменніка, і ў кантэксце гісторыі нашай літаратуры займае адметнае месца паводле сваіх мастацкіх, грамадзянскіх і гуманістычных асаблівасцей. У артыкуле «Жыццёвы матэрыял і мастацкая літаратура» (1958) А. Кулакоўскі сцісла расказвае пра тое, як задумвалася гэта яго рэч: «Мне часта даводзіцца бываць дзе я нарадзіўся. Там жыве ў мяне маці, брат. I вось аднаго разу маці кажа: «Міканор учора хваліўся: маладая нявестка вады яму нагрэла, сказала — папар, тата, ногі, кашляць не будзеш.
Я ведаў гэтага Міканора, ведаў яшчэ дзесятак чалавек, якія жылі прыкладна так, як ён. Мне пачаў уяўляцца лёс старога чалавека, які рана аўдавеў і многа год пражыў у адзіноце. Не бачыў гэты чалавек сапраўднага шчасця, не адчуваў і цёплай жаночай спагады. Сам ён і гаспадарыў дома, і гаспадыніў, сам сабе і крупнік варыў, сам сабе лапіў порткі.
I вось нарэшце прыязджае дадому з арміі ці з якой-небудзь работы сын гэтага чалавека, прыводзіць маладую ласкавую нявестку. Нявестка нагрэла старому начоўкі вады — і зарадаваўся чалавек, адчуў сябе шчаслівым, можа, лепшага шчасця для яго на гэты раз і не трэба было...
Спачатку мне хацелася напісаць на гэту тэму апавяданне, але вобраз вось такога чалавека стаў у мяне паступова разрастацца, набываць новыя рысы, новыя павароты лёсу... Вызначаліся таксама іншыя персанажы, і такім чынам з'явілася на свет аповесць «Нявестка».
Дэталь, якая так уразіла, запомнілася і разбудзіла творчую фантазію А. Кулакоўскага для некага іншага, з іншай псіхалагічнай і ідэйна-эстэтычнай пошукавай арыентацыяй, магла б застацца незаўважанай. Так што момант шчаслівай выпадковасці не прымаць пад увагу тут, безумоўна, нельга. Аднак творы, у чымсьці істотным сугучныя і блізкія да аповесці «Нявестка», у Кулакоўскага не паявіцца не маглі, нават калі б ён і не напаткаў тую дэталь з «цёплай вадой», бо праблемы, якія адлюстраваліся ў аповесці, досыць прыкметнымі гранямі выявіліся ў яго апавяданнях «Кватаранты», «Дванаццаты жорсткі», «Гарэў аганёк», «Усюды вада», «Не плач, Настачка», «Грыбы» і інш. Гэта дае нам права сказаць, што пісьменнік натрапіў на важкую і ёмістую дэталь, дзякуючы мэтанакіраванаму творчаму пошуку. Думка яго працавала, як відаць, у вельмі пэўным кірунку. Ды і знаходзіць звычайна той, хто шукае і хто зацікаўлены нешта знайсці, хоць само гэтае н е ш т а далёка не адразу вымалёўваецца перад ім у выразных і канкрэтных абрысах.
Напісаная ў той памятны гістарычны час, калі над краінай толькі што прашумелі асвяжальныя вятры XX з'езда КПСС, аповесць А. Кулакоўскага «Нявестка» ставіла вострае і злабадзённае пытанне аб аднаўленні глыбока гуманістычных адносін і пільнай увагі да простага чалавека, роля якога ў сталінскія часы нярэдка зводзілася да малапрыкметнага шрубка ў агульным механізме грамадства.
Пасля такіх узнёсла-дэкларацыйных і ружова-аптымістычных твораў пра пасляваенную вёску, як «Кавалер Залатой Зоркі» С. Бабаеўскага, «Пад мірным небам» А. Стаховіча, «Цёплае дыханне» М. Паслядовіча, аповесць «Нявестка», на першы погляд, магла здацца ў пэўным сэнсе старамодна традыцыйнай. Ды такой яна ў нейкай меры і была. Аднак у звыкласці мастацкіх фарбаў адчуваўся свежы наватарскі паварот да грамадскага жыцця, глыбока зацікаўлены позірк на чалавека, хоць пісьменнік выкрышталізоўвае гэтую грамадскую думку з даволі празаічнага побытавага матэрыялу. Звычайная будзённасць фактычна становіцца тут арганічнай часткаю быційнай грамадскай ідэі шмат у чым дзякуючы таму, што ў побыце і за побытам пісьменнік бачыць больш шырокія гарызонты рэчаіснасці і вялікія магчымасці развіцця і фарміравання чалавечай душы.
А. Кулакоўскі, удала карыстаючыся мастацкімі дэталямі, умела ствараючы падтэкставае сюжэтнае дзеянне, палемічна завастрыў чытацкую ўвагу на негатыўнай ролі неспрыяльнай побытавай сітуацыі, на тым, як уплывае яна на агульны стан чалавечага існавання, самаадчування і нават светаўспрымання. Разам з тым, таленавіта развіваючы адметную асаблівасць рэалістычнай традыцыі, аўтар паказваў, што духоўнасць, калі яна абапіраецца на трывалы народны грунт маральна-этычных прынцыпаў і ўяўленняў, не так проста паддаецца размыванню і трансфармацыі нават у неспрыяльных для чалавека абставінах.
Гэту асаблівасць твора вылучала і крытыка, асэнсоўваючы характар галоўнага героя аповесці «Нявестка» Данілы Бірука. I сапраўды, Даніла прыцягвае нашу ўвагу многімі станоўчымі рысамі. Не можа не выклікаць захаплення яго самаахвяраванне асабістым шчасцем у імя шчасця сына, якога ён выхоўваў адзін. Іншая справа, што тут Даніла нярэдка перабіраў меру. Залішне ўрэзваў свае інтарэсы, каб усё і без астатку аддаць сыну, хоць пазней такая безаглядная любоў адгукнецца для яго даволі драматычна. Безумоўна, гэта сур'ёзныя пралікі яго, калі можна так сказаць, дамашняй педагогікі. Але бацька ўсё-такі Даніла быў уважлівым, клапатлівым.
Досыць цярпліва адносіцца Даніла Бірук і да саёй побытавай неўладкаванасці, асабліва ў той момант, калі застаецца зусім адзін пасля ад'езду сына на вайсковую службу. Стары адчувае вострую патрэбу ў самым неабходным, як адчувалі яе і многія людзі нашай шматпакутнай вёскі ў тыя часы, калі заробак быў мізэрны, а працадзень, гаворачы словамі А. Твардоўскага, — «пустопорожнмм».
Мы не чуем, каб немалады вясковец Даніла Бірук калінебудзь занадта крыўдаваў, наракаў, скардзіўся. Пісьменнік далёкі ад таго, каб захапляцца такою цярплівасцю героя, хоць і не выяўляе да яго ў адкрытай форме сваіх крытычных адносін. Відаць, не кожны здольны стаць змагаром з неспрыяльнымі абставінамі, не ад кожнага можна патрабаваць актыўнага грамадзянскага дзеяння, неадкладнай рэакцыі на зло і несправядлівасць.
Для Кулакоўскага было вельмі важным (калі не галоўным) паставіць пытанне: з якой гэта прычыны сумленны і працавіты чалавек Бірук на старасці гадоў церпіць нястачу, чаму гэта ён дайшоў да таго, што мусіў пасекчы на дровы ложак («з тыдзень прапальваў ім у печы») і мяркуе з той жа мэтаю ссекчы «рабіну пад акном»? Чаму гэта ён павінен упрошваць брыгадзіра (і абавязкова з пляшкаю гарэлкі ў кішэні), каб той зрабіў ласку і дазволіў яму з'ездзіць у лес па дровы на калгасным кані?
З тэксту і падтэксту аповесці «Нявестка» вынікае і шэраг іншых, балючых і трывожных пытанняў, якія непакоілі нашу грамадскасць у час з'яўлення гэтага твора ды і пасля яго публікацыі. Не на ўсе з іх аўтар імкнецца адказаць, бо і на сённяшні дзень асобныя праблемы вёскі, якія спрабаваў асэнсаваць А. Кулакоўскі ў сярэдзіне 50-х гадоў, не зняты з парадку дня і патрабуюць засяроджанага аналізу і вырашэння ў жыцці і літаратуры. Аднак пісьменнік здолеў разгледзець надзвычай важную, у чымсьці нават карэнную прычыну, якая тармазіла, стрымлівала развіццё нашай сельскай гаспадаркі, а нярэдка і падрывала яе фундаментальныя жыццёвыя сілы. Ён даў магчымасць адчуць і пранікнуцца ўсведамленнем, што без належнага гуманістычнага павароту да чалавечай душы нельга разлічваць на эфектыўны паварот і ў практычных сферах жыцця.
Аўтар падводзіць чытача да гэтай важнай грамадскай думкі спакваля, без націску, паказваючы характары ў асноўным у звычайных будзённых абставінах і звяртаючы пры гэтым самую пільную ўвагу на гуманістычныя праявы (хай сабе і малапрыкметныя) чалавечай дабрыні. Ён па-майстэрску паказвае, што часам дастаткова зусім нязначнага імпульсу, скіраванага на шчырае, спагадлівае і добразычлівае дзеянне, каб чалавек, які па нейкіх прычынах быў моцна прыгнечаны абставінамі, ажыў, акрыяў душою і стаў па-іншаму глядзець на свет, на людзей і на самога сябе. Стары Даніла Бірук так, напэўна, і застаўся б шмат у чым загадкавым, таемным і для сябе і для іншых, каб чулая і сардэчная нявестка не выявіла да яго заклапочаных і прыязных адносін (не прапанавала яму папарыць «перад сном» ногі ў цёплай вадзе) у той час, калі родны сын, якому Даніла аддаў усё самае лепшае ў сваім жыцці, груба, рэзка і жорстка абышоўся з ім.
Менавіта ад гэтай малапрыкметнай побытавай увагі да сябе, быццам ад кінутага ў ваду каменьчыка, пачынаюць разыходзіцца шырокімі кругамі згадкі-асацыяцыі героя пра мінулае і заўтрашні дзень. Гэтыя праявы дабрыні і чалавечнасці, якія Даніла адчуў да сябе з боку нявесткі, актывізавалі, ажывілі, па-новаму высветлілі і яго ўласны характар. З экскурсаў-успамінаў Данілы чытач даведваецца пра тое, што стары Бірук быў і застаецца (нягледзячы на сваю, часамі празмерную цярплівасць) чалавекам не з палахлівага дзесятка. Дастаткова прыгадаць хоць бы такі (зноў жа бытавы) факт, як ён амаль з-пад носа ў немцаў нацягаў дахаты сухіх дроў.
Пісьменнік дае магчымасць зрабіць вывад і аб здольнасці Данілы быць самакрытычным, адкрытым і шчырым у ацэнцы сваіх учынкаў, дзеянняў. Ён, у прыватнасці, ніколькі не спрабуе апраўдаць сябе за промахі ў выхаванні роднага сына, для якога нічога не шкадаваў і якога часта залішне ўлагоджваў, песціў, хоць усё гэта яго Віктар не змог па-сапраўднаму асэнсаваць і належным чынам ацаніць. I гэтыя балючыя роздумы героя ўспрымаюцца не толькі як папрок самому сабе, але і як гатоўнасць чалавека да новага духоўнага росту, да супрацьстаяння і супрацьдзеяння абставінам.
Мы маем поўную падставу сказаць, што прасякнутую глыбокім гуманістычным пафасам і непадробленым чалавекалюбствам аповесцю «Нявестка» А. Кулакоўскі разам з іншымі сумленнымі і таленавітымі пісьменнікамі закладваў падмурак плённай грамадска-літаратурнай і ідэйна-эстэтычнай тэндэнцыі, якая стала цясней злучаць, узаемазвязваць і суадносіць вырашэнне чыста практычных, гаспадарчых, будзённых спраў з пастаноўкай і вырашэннем важных і праблемных маральна-этычных пытанняў.
Гэтая ж думка кіравала пісьменнікам і тады, калі ён, імкнучыся ўзняць на высокую ступень мастацкага абагульнення побытавыя праявы чалавечай дабрыні і надаючы ім важнае грамадскае гучанне, не пакідаў без увагі і супрацьлеглыя такой людской якасці рысы, знаходзячы і для іх раскрыцця адпаведныя фарбы і належны тон ацэнкі. Паказальна, што ў падобных выпадках яго ўвогуле спакойная і «ўраўнаважная» моўна-стылявая манера пачынае ўбіраць у сабе фарбы выкрывальных і сатырычных адценняў, асабліва ў абмалёўцы тых людзей, якія заўжды напагатове, каб адхапіць, урваць для сябе тлусты кавалак за кошт іншых.
У такім ацэначным ракурсе паказваецца, напрыклад, у аповесці «Нявестка» брыгадзір Шандыбовіч. Не выводзіць аўтар зпад кантролю крытыкі і тых, хто вельмі хутка засвойваў бюракратычную навуку размаўляць «з людзьмі цераз плячо», не дужа клапоцячыся пра тое, каб глыбей «заглянуць самому сабе ў душу». Гэтыя словы пісьменніка скіраваны, у прыватнасці, у адрас сына Данілы Віктара, які не спраўдзіў надзей аднавяскоўцаў на брыгадзіраўскай пасадзе і не змог супрацьстаяць заганным звычкам свайго папярэдніка — хапугі і п'яніцы Шандыбовіча.
Пісьменнік смела назваў тут рэчы сваімі імёнамі і не пайшоў па шляху прыхарошвання вясковай рэчаіснасці. I ў фінале твора адчуваецца злавесная прысутнасць канчаткова не пераможаных сіл, здольных бязлітасна парушаць сацыяльную справядлівасць дзеля сваіх карыслівых мэт.
Аповесць «Нявестка», як вядома, досыць прыязна была сустрэта крытыкамі і чытачамі, што ў сваю чаргу натхнялі пісьменніка на далейшыя мастацкія пошукі ў гэтай праблемна-тэматычнай галіне. Неўзабаве пасля «Нявесткі» з'яўляецца ў друку аповесць «Дабрасельцы» (1958), дзе аўтар зрабіў прыкметна новыя акцэнты ў асвятленні эканамічнага і сацыяльна-псіхалагічнага стану вёскі, падкрэсліўшы і ўзмацніўшы ў параўнанні з ранейшымі творамі сатырычна-выкрывальную тэндэнцыю.
Інфармацыя пра Кулакошскага і яго творчасць: http://belsoch.org/?pg=biograph&bio=3836. Паэтызацыя чалавечых узаемадносінаў у аповесці У. Караткевіча “Чазенія”.
“Чазенія” (1970). За гэтай аповесцю замацавалася яркае жанра-стылёвае вызначэнне: паэма ў прозе. “Чазенія” заключае ў сабе ідэйна-эстэтычную шматмренасць гучання. Тут разам са сваімі героямі пісьменнік асэнсоўвае праблемы быцця чалавека і ўвогуле чалавецтва, імкнецца спасцігнуць мудрасць прыроды, сэнс існавання. Аднак “Чазенія” – гэта перш за ўсё свет кахання, рамантычна яркі, поўны адухоўленай музыкі пачуццяў і перажыванняў. У аповеці чуецца ўчырая, узнёслая песня-гімн каханню, прыродзе, жыццю. Аўтар апавядае пра сустрэчу Севярына Будрыса і Гражыны Арсайлы – людзей, якія, як здавалася, нібы “розныя палюсы ўсяго існага”. Вобраз Гражыны – увасабленне дзівоцтва і загадкавасці навакольнай прыроды. Яна, дзіця тайгі, перайначвае свет Севярына, фізіка па адукацыі, чалавека, які на пачатку адчувае сябе гаспадаром жыцця. Гражыне чужыя рацыяналістычна-прагматычныя погляды, для яе вышэй за ўсё – чысціня і адкрытасць чалавечай душы, яе здольнасць адчуваць непаўторнасць свету, боль усяго жывога. Севярын і Гражына ўздымаюцца да высокай паэзіі паяднання зямлі: “Хай коратка, але жыць. Заваёўваць магчымасць вышэйшай дабраты, жыцця дзеля іншых, а не адбіраць у іх магчымасці гэтага жыцця”. Сталь аповесці ўражвае лірыка-эмацыянальнай глыбінёй пачуццяў, усплескамі эмоцый, яркасцю і каларытнасцю вобразна-выяўленчых фарбаў.
38. ГІСТОРЫКА-ДЭТЭКТЫЎНЫ ЖАНР У ТВОРЧАСЦІ КАРАТКЕВІЧА (“ДЗІКАЕ ПАЛЯВАННЕ КАРАЛЯ СТАХА”).
Гал.у аповесці – канцэптуальнае і ідэйнае стылёвае адзінства творчай задумы пісьменніка. Глыбока вылучана побытавая і сац.псіхалагіч.аблічча ўчарашніх эпох. Арганічна спалучаны факты і вымысел. Гіст.служыць маральнаму і грамадзянскаму выхаванню сучаснікаў. Аповесць па зместу – мастацкі прысуд мясцовай шляхце, якая з цягам часу, вырадзілася з высакарод.рыцарскага класа ў жорсткую разбойніцкую праслойку. Велічнае мінулае бел.народа шляхта магла запляміць і паставіць на службу сваім карыслівым мэтам. Легенду, якая будуецца ў народзе пра справядлівага караля Стаха, шляхтавыкарыст.на карысць сябе. Асобныя прадстаўнікі шляхты Яноўская, Свеціловіч захавалі вернасць традыцыям. Яноўская і Свеціловіч – справядлівая шляхта, але яны асуджаны, не маюць гістар.перспектывы. Выратаванне Надзеі Яноўскай ў тым, каб прымкнуць да інш.сацыял.груп. Мінулае глыбока пранікае ў душу БЕЛАРЭЦКАГА, што становіцца часткай яго светапогляду (паказ.праз каханне).
Як выдатны майстар дэтэкт.жанру раскрыўся Караткевіч у аповесці “Дз.пал.караля Стаха” (1950, 1958, упершыню апублік.у часопісе “Маладосць” у 1964 г.). Цікава і займальна, нібы ў лепшых прыгодніцкіх творах сусветнай літ-ры, пісьменнік распавядае пра сутыкненне Андрэя Беларэцкага з варожай і злой сілай, якой з’яўляецца дзікае паляванне караля Стаха, пра разгадку галоўным героем таямніцы Малога Чалавека і Блакітнай Жанчыны. Захапляе і тая глыбіня, з якой пісьменнік асэнсоўвае нацыянальную гісторыю і народнае жыццё, што асабліва прыкметна адчуваецца ў разважаннях станоўчых герояў. Аповесць – займальны і дынамічны твор. Гал.герой трапляе ў самыя нечаканыя, заблытаныя сітуацыі і выходзіць пераможцам з іх. У аповесці адчуваецца ўплыў апавяд. Конана-Дойла “Сабака Баскервіляў”. Аднак пра незвыч.здарэнні ў Балотных Ялінах Каратк.расказваў па-свойму. У адрозненне ад “чыстага” дэтэктыва пісьменнік паказаў бел.грамадства 80-х гадоў 19 стагод.не толькі ў яго супярэчнасцях, але і ў яго нацыянал., культурнай і гіст.адметнасці. Для эпохі Каратк.важна было выявіць каларыт, атмасферу мінулай эпохі. У аповесці шмат гіст.апісанняў, этнаграфіч. і побытавых падрабязнасцей (танцы ў маёнтку Яноўскай; стравы, напіткі і рэчы ў доме Дубатоўка г.д.).Зварот Каратк.да легенды пра караля Стаха Горскага, вытокі якой сягаюць да пачатку 17ст., быў абумоўлены марай пра вольны і незалежны край, імкненнем абудзіць у беларусаў нац.гонар. Аднак жыццё надзвычай складанае і таямнічае. Каратк.зрабіў цікавы сюжэтны ход. Ён паказаў, што пазней легенду пра караля Стаха і яго паляванне ва ўласных мэтах выкарысталі злыя і хцівыя людзі. І яна такім чынам набыла новы сэнс. Пісьменнік асудзіў у аповесці сацыяльны прыгнёт, тыранію, уціск і дэспатызм, увасабленнем якіх з’яўлялася дзікае паляванне. Адначасова паставіў пытанні аб прызначэнні чалавека, аб сутнасці жыцця і любові да радзімы, паказаў вялікае, прыгожае і чыстае каханне. Асаблівыя сімпатыі выяўляе ён галоўнага героя Андрэя Беларэцкага, які выступае гарачым патрыётам роднай зямлі, асобай дзейснай і высакароднай. У яго словах, разважаннях і думках шмат горычы і болю за Беларусь. Мужным абаронцам людзей, змагаром за праўду і справядлівасць паказаны Андрэй Свеціловіч. Прываблівым і чароўным атрымаўся вобраз Надзеі Яноўскай. Каларытна абмаляваны Дубатоўк. Цэльным і змястоўным паўстае вобраз Рыгора. Андрэй Беларэцкі не проста выкрывае таямнічыя злыя сілы, а змагаецца і дасягае перамогі над імі разам з сялянамі, з тым народам, вусна-паэтыную творчасць якога ён як вучоны-фалькларыст даследуе і з якім цесна звязаны. Сімвалічна гучаць словы Рыгора, сказаныя на развітанне Андрэю Беларэцкаму: “Зброя ў руках. Вось яна. Няхай возьмуць! Не паеду. Маё цартсва – лясы. І гэтае цартсва павінна быць шчаслівым”.
39. Каласы пад сярпом тваім.
Раман «Каласы пад сярпом тваім» займае адметнае месца не толькі сярод твораў самога пісьменніка, але і ў беларускай прозе ў цэлым. «Прызнаны майстар самых розных жанраў, — піша пра У. Караткевіча Г. Кісялёў, — ён можа лічыцца сапраўдным заснавальнікам гістарычнага рамана ў беларускай літаратуры. Былі больш ці менш трапныя спробы гістарычнага рамана і да Караткевіча... але ніхто не зрабіў у гэтых адносінах так многа, як ён, ні для кога гістарычны жанр не быў настолькі арганічным, як для яго».
Пісьменнік не аднойчы падкрэсліваў свае асаблівыя адносіны да «Каласоў пад сярпом тваім». Пэўна, тут можна правесці паралель з I. Мележам. Для У. Караткевіча «Каласы...» былі ў многім такім жа дарагім творам, як для I. Мележа «Палеская хроніка». На жаль, як і мележаўская эпапея аб гадах калектывізацыі і Вялікай Айчыннай вайны, раман пра змаганне беларусаў за волю ў сярэдзіне мінулага стагоддзя таксама застаўся незакончаным. Як адзначаюць даследчыкі творчасці пісьменніка, абапіраючыся на матэрыялы аўтарскага архіва, твор задумваўся ў трох частках. У першай пісьменнік «хацеў паказаць пярэдадзень паўстання, у другой — само паўстанне, у трэцяй — яго разгром і, відаць, вынікі». З таго, што ўяўлялася на пачатку працы над творам, напісанай аказалася толькі адна кніга.
Падзеі ў рамане заканчваюцца 1861 годам. Чытаецца ў цэрквах Найвышэйшая міласць — маніфест аб адмене прыгоннага права, сялянская маса адчувае сябе падманутай, пачынаюцца стыхійныя выступленні і бунты. Кіраўнікі, якія хутка павядуць народ на бітву, імкнуцца стрымаць сялянскі гнеў. Сімвал народнай волі — белае жарабятка — яшчэ «не стала моцным канём», але расці яму застаецца нядоўга.
Мэта выступлення сялян — утапічная: адшукаць «сапраўдны» царскі маніфест, які быццам хаваецца ад простага люду багацеямі і папамі. Чалавечай масай кіруюць хвілінныя эмоцыі і пачуцці, а то і проста цікаўнасць. Аўтар на пра»цягу апісання ўсяго шляху бунтаўшчыкоў падкрэслівае стыхійнасць іх дзеянняў.
У рамане не выглядае выпадковасцю, што вершнікам, які ўбачыўся шукальнікам царскай праўды, быў Алесь Загорскі. Герой з таго асяроддзя, якое здольна было надаць арганізаваны характар стыхійным народным выступленням, узначаліць паўстанне.
Сярод мноства праблем, узнятых у творы, можна вылучыць праблему народа і правадыроў. Вырашаецца яна У. Караткевічам па-іншаму, чым тое было прынята тагачаснай афіцыйнай ідэалогіяй. I найбольш «правільныя» крытыкі папракалі аўтара рамана ў абмежаванасці гістарычнага бачання, якое, на іх думку, выявілася ў тым, што ён «звязаў адной вяровачкай буйнога зямельнага магната Юрыя Загорскага і прыгоннага селяніна Міхала Кагута». У. Караткевічу настойліва раілі галоўным героем зрабіць не князя Загорскага, а селяніна-бунтара Корчака, увогуле звярнуцца да паказу сацыяльных «нізоў».
Падобныя заўвагі і парады пісьменнік ніяк не мог прыняць. Прадстаўнікоў шляхецкага саслоўя пісьменнік разглядаў як частку нацыі, адкрыта сімпатызуючы тым з іх, хто заставаўся сынам сваёй зямлі, не губляў сувязяў з народам. Такімі з'яўляюцца Раман Ракутовіч з аповесці «Сівая легенда», Міхал Яноўскі з аповесці «Цыганскі кароль», Андрэй Свеціловіч і Надзея Яноўская з аповесці «Дзікае паляванне караля Стаха» і інш. У рамане «Каласы пад сярпом тваім» героі-шляхціцы выступаюць супраць прыгоннага права, а самыя дзейсныя, шчырыя, сумленныя ідуць яшчэ далей — рыхтуюць паўстанне з мэтай вызвалення роднага краю.
Адводзячы шляхце істотную ролю ў самаразвіцці беларусаў (гэта эліта, інтэлект нацыі, бо менавіта ў яе асяроддзі стваралася, пераважна дзякуючы ёй пашыралася навука, асвета, культура), пісьменнік не змяншаў і ролю народных мае у гісторыі. Яго героі-шляхціцы моцныя тады, могуць перамагчы зло, калі яны разам з народам, абапіраюцца на яго падтрымку.
У. Караткевіч імкнуўся да поўнай аб'ектыўнасці ў паказе як шляхты, так і сялянства, не ідэалізуючы ні адзін з бакоў, не спрашчаючы іх узаемаадносін. У супрацьвагу прамалінейна-схематычнаму адлюстраванню гістарычнага мінулага, што часта сустракаецца ў мастацкай і навуковай літаратуры (калі пан толькі жорсткі прыгнятальнік), аўтар рамана «Каласы пад сярпом тваім» стварае самыя розныя вобразы тых, хто стаяў над народам. Сярод іх — заўзятыя прыгоннікі Хаданскія, Кроер, Таркайлы, ліберальна настроены Юры Загорскі, вальтэр'янец стары Вежа, нязломны змагар з самадзяржаўем Чорны Война, гарачыя патрыёты беларускай зямлі Алесь Загорскі, Кастусь Каліноўскі, Мсціслаў Маеўскі... Да У. Караткевіча не было ў літаратуры такога шырокага, рознабаковага, па-мастацку пераканаўчага паказу жыцця пануючага класа. У ім ёсць усё: прыгожае і пачварнае, высокае і нізкае, вясёлае і сумнае.
У творы знайшлі адлюстраванне таксама будні і святы, надзеі, вераванні і многае іншае, з чаго складалася жыццё працоўнага чалавека, хоць яно, у параўнанні з жыццём шляхты, прадстаўлена не так шырока. Можна пагадзіцца з думкай Г. Кісялёва, што «ў рамане намаляваны зборны вобраз народа — таленавітага, пявучага, прыгнечанага і няскоранага». Шмат станоўчых, прывабных рыс вылучае пісьменнік у членаў вялікай і дружнай сям'і Кагутоў, у Кірдуна, Брона і іншых прадстаўнікоў беларускага народа. Разам з гэтым У. Караткевіч не абмінае выпадкі, якія характарызуюць сялянства не лепшым чынам. Так, у сям'і Корчака, калі той пасля бунту ў вёсцы вымушаны быў хавацца ад пана і жандармаў, «грамада» забрала надзел, матывуючы сваё рашэнне тым, што без гаспадара зямля не будзе належным чынам апрацавана. Гаворыць пісьменнік пра наіўную веру простага люду ў «добрага цара» і пра выбухі сляпой нянавісці, калі ўсе паны, незалежна ад іх чалавечых якасцяў і адносін да сялян, на адзін твар — прыгнятальнікі.
Апошняе У. Караткевіч па-мастацку паказаў на вобразе Корчака. Алесь Загорскі спадзяецца, што некалі яны з Корчакам будуць разам. Малады князь паважае «вялікую чысціню нянавісці» селяніна, разумеючы, што збіралася яна вякамі, перадавалася ад пакалення да пакалення. Аднак пакуль што да паразумення далёка. Для Корчака Загорскія, Раўбічы такія ж «паны», як і Кроер, ён не хоча верыць у шчырасць іх учынкаў і памкненняў, не прымае нават відавочна добрае з іх боку. «Смелы, але ўсё адно ненавіджу, — гаворыць ён Алесю ў час апошняй сустрэчы. — Не магу я цябе крануць, але... Хай бы цябе забілі салдаты, князь... Па-мужыцку ты цвэнькаеш — хай бы цябе забілі, сваіх адпусціў — хай бы цябе забілі, наваколле за цябе гарою—.дай бы цябе забілі...»
У супрацьстаянні герояў пісьменнік на баку Алеся Загорскага, князя, таму што ацэньвае кожнага па яго ўчынках і справах, а не па сацыяльнаму статусу, прыналежнасці да партыі ці яшчэ якой знешняй прыкмеце. У гэтым выразна выявілася сучаснасць твора — гуманістычнае стаўленне да чалавека, што актыўна сцвярджаў У. Караткевіч на працягу ўсёй сваёй творчасці.
43. Сатыра і гумар у беларускай камедыі 50 -80-х гг. (К.Крапіва, М. Матукоўскі, А. Дзялендзік і інш – два- тры аўтары на выбар)
Меншы творчы поспех спаткаў драматурга пры напісанні аднаактовай драмы «Валодзеў гальштук» (1943), прысвечанай паказу барацьбы беларускіх падпольшчыкаў і партызан з нямецкімі акупантамі.
Затое сатырычная камедыя «Мілы чалавек» (1945) стала выдатнай з'явай не толькі беларускай, але і ўсёй савецкай камедыяграфіі. Выдатнай і нечаканай, калі ўлічыць, што менавіта на сярэдзіну -- канец 1945 г. прыладае новы ўсплёск параднай літаратуры. Арыгінальная, нязвыклая камедыя і па сваёй форме: сцэнічная ўмоўнасць даведзена драматургам да самага высокага ўзроўню -- гледачы прысутнічаюць пры непасрэдным стварэнні камедыі, калі аўтар вуснамі аднаго з галоўных герояў Язвы абмяркоўвае з імі і персанажамі далейшае развіццё дзеі. I гэта яшчэ не ўсё. «Мілы чалавек» з'яўляецца рэдкім у мастацкай практыцы творам -- апалогіяй жанру сатырычнай камедыі. Заявіўшы ў пралогу аб правамернасці, жыццяздольнасці і неабходнасці гэтага жанру, аўтар трыма актамі дзеі бліскуча даказаў свой тэзіс. Да мэты ж яго прывяло майстэрскае, бязлітасна-вынаходлівае зрыванне маскі з мілага чалавека -- Дзям'яна Дзям'янавіча Жлукты. Такіх людзей, якія, усякімі няпраўдамі ўхіліўшыся ад фронту, вельмі камфортна -- за чужы кошт -- уладкоўваліся ў глыбокім тыле, К. Крапіва сустракаў нямала. Нават сярод сваіх знаёмых-землякоў. I яго да глыбіні душы абураў цынізм гэтых філосафаў жывата, якія раскашавалі-жыравалі ў час, калі іншыя пралівалі на франтах кроў. Адсюль аўтарская няшчаднасць сатырычнага выкрыцця Жлукты, гнюснага дэзерціра, які ў лістападзе 1941 г. прыбыў у тылавы горад Н., каб пераседзець ваенную навалу. Жаданне выжыць любой цаной, гатоўнасць адштурхнуць слабейшага, культ уласнага трыбуха -- вось, па сутнасці, гэтым і вычэрпваецца яго жыццёвае крэда. Цікава, што ўсё гэта Жлукта называе прынцыпамі. Праўда, іх у яго толькі два: першы -- я хачу жыць; другі -- я хачу жыць па-людску. Гэта значыць, жыць з шыкам. Дзеля дасягнення сваёй мэты ён адкрывае ў горадзе блаткантору па аказанні паслуг, не прадугледжаных законам, паступова ўцягнуўшы ў махінатарскія цянёты вялізную колькасць «патрэбных» людзей -- прадстаўнікоў улады, кіраўнікоў розных прадпрыемстваў. «Жлукта -- гэта ж страшны тып. Гэта зяпа, міла ўсміхаючыся, злопае вас так, што вы і не агледзіцеся... У той час, калі людзі перажываюць вялікія цяжкасці, калі праліваецца святая кроў нашага народа, гэты агідны клоп тлусцее на нашай бядзе» (Крапіва К. 3б. тв.: У 5 т. Т. 2. С. 351). Гэтыя словы належаць Антону Макаравічу Канягіну, намесніку старшыні гарсавета горада Н. Праўда, сказаны яны ў заключнай сцэне камедыі, а да гэтага менавіта Канягін быў самым актыўным патуральнікам і заступнікам Жлукты. I не заўсёды бескарысным.
Менш плённымі аказаліся драматургічныя здзяйсненні К. Крапівы ў пасляваенны час. Прынамсі, сам пісьменнік да сваіх творчых няўдач адносіў драмы «З народам» (1948), «Зацікаўленая асоба» (1953), «Людзі і д'яблы» (1958). Сапраўды, ніводзін з гэтых твораў не дасягнуў мастацкага ўзроўню сатырычнай камедыі «Хто смяецца апошнім»: згубнае ўздзеянне тэорыі бесканфліктнасці адбілася на творчасці нават такога выдатнага майстра, якім быў К. Крапіва. Магчыма, гэта ўздзеянне на яго татальным назваць нельга, паколькі пэўныя адзнакі майстэрства заўважаюцца і ў названых п'есах. Крытыка, напрыклад, адзначала, што ў драмах «З народам» і «Людзі і д'яблы» падзеі Вялікай Айчыннай вайны асэнсоўваюцца на якасна новым выяўленчым узроўні. У першай з іх драматург адлюстраванне барацьбы беларускага народа з фашысцкімі акупантамі рэалізуе ў нязвыклым для тагачаснай творчай практыкі ключы, паслядоўна пазбягае батальных сцэн, засяроджваючы асноўную сваю ўвагу на маральных калізіях. Няма ў п'есе лабавога супастаўлення «нашых» і «чужынцаў», затое ёсць небеспаспяховая спроба высвятлення маральных вытокаў гераізму і здрадніцтва. У заслугу аўтару п'есы можа быць пастаўлена і тое, што ўпершыню ў беларускай драматургіі была закранута тэма інтэлігенцыі на вайне. На жаль, раскрыта яна без належнай глыбіні, паколькі аўтар пры адлюстраванні канфлікту двух кампазітараў -- патрыёта Гудовіча і калабаранта Шкуранкова -- не засцярогся ад схематызму.
Выклікам тагачаснай драматургічнай практыцы была расцэнена драма «Людзі і д'яблы». Яе аўтару давялося выслухаць нямала папрокаў за тое, што цэнтральнае месца ў п'есе заняла фігура здрадніка Скробата-Нёманскага. Але былі і іншыя меркаванні, таму драма без асаблівых перашкод трапіла на сцэны тэатраў, заваяваўшы вялікую папулярнасць. I гэта было абсалютна справядліва, бо драматург у цэлым пераканаўча паказаў карціну ўсенароднага супраціўлення фашызму, раскрыў гераізм яго удзельнікаў без залішняй патэтыкі, з унутранай стрыманасцю і глыбінёй.
Менш пашанцавала драме «Зацікаўленая асоба». Сам аўтар прызнаваўся: «Мне не ўдалося звязаць усе падзеі ў п'есе ў адзін моцны сюжэтны вузел, паставіць дзейных асоб у такія ўзаемаадносіны, каб яны з найбольшай паўнатой і з розных бакоў раскрыліся ў працэсе ўзаемадзеяння. Адсюль некаторыя вобразы, паказаныя толькі адным бокам, атрымаліся схематычнымі» (II, 460).
Лірычная камедыя «Пяюць жаваранкі» (1950) з усіх пасляваенных твораў К. Крапівы прыцягнула да сябе найбольшую ўвагу. У 1951 г. яе адзначылі Дзяржаўнай прэміяй СССР, звыш 50 тэатраў СССР уключылі яе ў свой рэпертуар, ставілася яна таксама ў замежных тэатрах. Гэта адзін з самых светлых, жыццярадасных драматургічных твораў К. Крапівы, амаль цалкам пазбаўленых сатырычных фарбаў. Прычыны вялікай папулярнасці камедыі тагачасная крытыка ў асноўным выводзіла з важнасці ўздымаемых у ёй праблем, паміж іншым адзначаючы і мастацкія вартасці. Праблемы ў камедыі і сапраўды асэнсоўваліся значныя, надзёныя. Яе канфлікт, заснаваны на сутыкненні розных поглядаў на шчасце чалавека, на стратэгію арганізацыі сельскагаспадарчай вытворчасці, таксама не быў надуманым. Але гледача, думаецца, прыцягвала іншае: светлы лірызм, якім прасякнута камедыя з першай сцэны да апошняй, майстэрскае раскрыццё характараў, багацце гумарыстычных сітуацый, трапная, экспрэсіўна-выразная мова з багатай народнай фразеалогіяй. Гэтыя мастацкія вартасці адносяцца да не падуладных часу і кан'юктуры. Колькасна іх не так і мала, таму ёсць падставы сумнявацца ў справядлівасці залішне сціплай ацэнкі камедыі «Пяюць жаваранкі» сучасньші літаратуразнаўцамі. Прынамсі, папракаць твор за лакіроўку рэчаіснасці, за прыхарошанасць атмасферы калгаснага жыцця пасляваенных гадоў -- значыць паграшыць супраць ісціны. Варта толькі прыгадаць, якія факты праводзяць у час палемікі старшыні калгасаў Туміловіч і Пытлаваны, каб забыцца пра прыхарошванне і не блытаць аптымістычнай танальнасці з лакіроўкай рэчаіснасці.
У 1972 г. К. Крапіва закончыў напісанне фантастычнай камедыі «Брама неўміручасці», якая стала вынікам усёй папярэдняй яго творчасці -- і не толькі драматургічнай. Гэты твор сямідзесяцішасцігадовага пісьменніка не быў звычайнай сенсацыяй. Глыбінёй зместу вызначаліся і ранейшыя яго п'есы, а «Брама неўміручасці» ўразіла выразным касмізмам, глабальнасцю праблематыкі. Разам з тым гэта абсалютна беларускі твор, з беларускай ментальнасцю дзейных асоб, з цеснай прывязкай да айчынных клопатаў і праблем. Праблем канкрэтных, сённяшніх, надзённых. Тым больш што ў гэтай фантастычнай камедыі фантастычным з'яўляецца толькі адкрыццё вучоным-герантолагам Дабрыянам сакрэту неўміручасці, ва ўсім жа астатнім -- поўная рэальнасць. Драматург прапануе ў займальнай, вясёлай форме надзвычай сур'ёзны роздум аб неўміручасці і чалавечнасці, аб духоўных каштоўнасцях -- сапраўдных і фальшывых. Гіпатэтычнае адкрыццё неўміручасці дазваляла драматургу стварыць сусальную сцэнічную карціну ўсеагульнага трыумфавання, падарыць гледачам радасную казачку аб сусветным шчасці. Але скептычна-іранічны склад яго розуму прадыктаваў іншую мадэль твора: сатырычную камедыю. I не захацеў аўтар даваць усім неўміручасць, пабудаваўшы на шляху да яе браму. Не вельмі, дарэчы, шырокую. Агромністая чарга ўтварылася каля яе адразу ж пасля паведамлення аб сенсацыйным адкрыцці ў сродках масавай інфармацыі. Але для драматурга-сатырыка не яны цікавыя, а тыя, хто хоча прарвацца ў неўміручасць без чаргі. Пенсіянер з ваенных, казнакрад Дажывалаў, нехта з былых «дзеячаў» Торгала, палітычная правакатарка і даносчыца Застрамілава, міністэрскі бюракрат Скараспей, шафёр-лявак Шусцік, «банкір», «мадам» -- усіх і пералічыць цяжка, хто імкнуўся вырваць у спецыяльным камітэце індульгенцыю на вечнасць. I атрымалі яе -- у галерэі сатырычных вобразаў, рупна створанай К. Крапівой за доўгія гады творчага роздуму над жыццём. Паказальна, што пэўныя праблемы ўзніклі і ў станоўчых персанажаў. Святло неўмірчасці, нібы чароўны аўтарскі рэнтген, высветліла ў глыбінях іх душы нешта такое нечакана-патаемнае, пра што яны і самі не падазравалі. Цікава вырашаны канфлікт камедыі: ён разгортваецца не так паміж адмоўнымі і станоўчымі персанажамі, як паміж прыхільнікамі і праціўнікамі адкрыцця неўміручасці, дакладней, укаранення яе ў рэчаіснасць. Вучонаму Дабрыяну, які быў адначасова і бацькам, і паўпрэдам неўміручасці, давялося выслухаць пярэчанні з пазіцый эканамічных (перанаселеная Зямля не здолее ўсіх пракарміць), біялагічных (без эвалюцыі, якая немагчыма без нараджэння і смерці, усе жывое выраджаецца), сацыяльных (неўміручасць адрадзіла няроўнасць, раскалола грамадства на выбраных і ізгояў). Чалавецтва аказалася не гатовым для вечнага жыцця, пра што заўсёды марыла. I рэпліка вучонага Абадоўскага: «Няхай жыве смерць», -- гучыць не як голас песімізму ці мізантропіі, а як голас розуму. Драматург прыходзіць да парадаксальнага вываду: не ўсякі навуковы прагрэс нясе карысць чалавецтву. Аднак праціўнікам навуковага пошуку ад гэтага ён не становіцца, а вось папярэдзіць вучонага аб адказнасці за яго адкрыцці ён лічыў за свой грамадзянскі абавязак.
Апошнюю сваю п'есу -- псіхалагічную драму «На вастрыі» К. Крапіва завяршыў у 1982 г. Як гэта звычайна было ў драматурга, твор атрымаўся шматпраблемным, з вострай інтрыгай, цікавымі вобразамі персанажаў. Прысвечаная адлюстраванню жыцця сучаснікаў з іх вялікімі і малымі клопатамі, п'еса прываблівае жывой увагай пісьменніка да ўнутранага свету герояў, уменнем аўтара разгледзець у хуткаплыннай хадзе часу нешта характэрнае, важнае, адчуць болевыя яго кропкі. П'еса вызначаецца мудрасцю і гарэзлівасцю, павучальнасцю і займальнасцю, багаццем выяўленчай палітры. З маладым запалам разважае драматург пра няпростыя праблемы сучасных чалавечых узаемаадносін, пра каханне, вернасць і здраду. Так што можна смела сцвярджаць: пачуццё сучаснасці, уменне разгледзець характэрнае, вызначальнае ў падзеях эпохі не пакідала К. Крапіву да самага канца яго жыцця.
44. Творчасць Янкі Маўра
Творы Маўра падключаліся да агульнай плыні тагачаснай эпічнай прозы, якая была ўжо шырока прадстаўлена імёнамі Я. Коласа, М. Зарэцкага, З. Бядулі, Ц. Гартнага.
Янка Маўр стаў вядомы чытачу ў 1926 г., калі ў «Беларускім піянеры» пачала друкавацца першая яго аповесць «Чалавек ідзе».
Аповесці «У краіне райскай птушкі» і «Сын вады», апавяданні, напісаныя ў гэты час, аб'ядноўваюцца аўтарскім імкненнем — у духу лепшых традыцый класічнай прыгодніцкай літаратуры — абвергнуць распаўсюджанае ўяўленне аб туземцах, дзецях прыроды, як аб крыважэрных людаедах, пазбаўленых элементарных чалавечых пачуццяў, людзях другога гатунку. «Ва ўсіх кнігах, — зазначае пісьменнік, — яны апісваюцца як «звяры», якія толькі і думаюць аб тым, каб з'есці белага. А ўжо такіх чалавечых якасцей, як дабрата, удзячнасць, вернасць, сумленне, у іх нібы і не бывае. Большасць еўрапейцаў нават цяпер так думае».
У аповесці «У краіне райскай птушкі» ужо вызначыліся асноўныя асаблівасці мастацкай манеры Я. Маўра-прыгодніка, які здолеў паспяхова акумуліраваць у сабе жыватворную энергію традыцый заходняй прыгодніцкай класікі. Мы знаходзім тут характэрныя для яе прыёмы: загадкавасць і таямнічасць, напружа насць дзеяння, частую змену сітуацый (небяспека і яе пераадоленне), кульмінацыйна-драматычныя моматны (паядынак Чунглі і Файлу над бяздоннем), прыём рэтраспекцыі (для разрадкі напружанасці і высвятлення загадкавых здарэнняў).
Прыёмы прыгодніцтва спалучаюцца з выкарыстаннем багатага пазнавальнага матэрыялу: аўтар насычае апавяданне вялікай колькасцю канкрэтных апісанняў жывёльнага і расліннага свету краіны, дзе адбываецца дзеянне, і гэта стварае адчуванне нявыдуманай мастацкай рэальнасці і разам з тым адпавядае асаблівасцям псіхалогіі дзіцячага чытача, яго празе пазнання і адкрыцця новага.
У ідэйна-эстэтычнае рэчышча буйной маўраўскай прозы 20-х гадоў арганічна ўліваецца і малая проза. Тут пераважна той жа тэматычны пласт — жыццё ў каланіяльных краінах, тая ж вострая сюжэтнасць, драматызм падзей, але ён закранае перш за ўсё лёсы дзяцей, ахвяр антыгуманістычнай палітыкі каланізатараў. Бескампрамісная сацыяльнасць у выкрыцці антычалавечай сутнасці каланіялізму, прасякнутая ноткамі гнеўнага сарказму і з'едлівай іроніі, з аднаго боку, боль і гарачае спачуванне пры апісанні драматычных дзіцячых лёсаў, — з другога, — на стыку такіх розных эмацыянальных хваль пабудаваны апавяданні «Слёзы Тубі», якое стала хрэстаматыйным, «Незвычайная прынада», «Лацароні»
Уклад Янкі Маўра ў развіццё беларускай дзіцячай літаратуры вымяраецца не толькі і не столькі самакаштоўнасцю яго твораў як з'яў мастацтва, колькі тым, што ён як першаадкрывальнік і першапраходца вызначыў далейшы кірунак яе развіцця ў галіне прозы, стаў стваральнікам новых для яе жанравых формаў — прыгодніцкага рамана, прыгодніпкай аповесці, а таксама аповесцей аўтабіяграфічнай і навукова-фантастычнай.
Я. Маўр смела пашырыў часавыя і прасторавыя межы беларускай дзіцячай літаратуры. Чалавек у сваім гістарычным развіцці (ад першабытных часоў да асваення космасу), асоба дзіцяці на розных ступенях узроставай лесвіцы (ад маленства да юнацтва), у працэсе станаўлення і самасцвярджэння, што акумулюе вопыт, назапашаны чалавецтвам, — вось што складае асноўны мастацкі змест творчасці пісьменніка.
Важкасць наватарскіх пошукаў пісьменніка трымаецца на цесным узаемадзеянні з літаратурнай традыцыяй — нацыянальнай. рускай, заходняй - у самых розных сваіх выявах. Выкарыстоўваліся мастацкія прынцыпы (у шырокім сэнсе слова) вялікіх прыгоднікаў Ж. Верна, М. Рыда, Ф. Купера, творамі якіх зачытваюцца героі маўраўскіх кніг. Маюцца шматлікія адкрытыя рэмінсцэнцыі з твораў Д. Дэфо, Дзюма, Густава Эмара, Луі Жаколіо, Бусенара, Хагарда. Асваенню традыцый садзейнічала і перакладчыцкая дзейнасць пісьменніка: ён перакладаў тое, што было яму блізкае па мастацкіх інтарэсах, — казкі Андэрсена, «Мауглі» Р. Кіплінга, апавяданні Чэхава, Прышвіна, творы М. Рыда, Ф. Купера.

Приложенные файлы

  • docx 1525913
    Размер файла: 160 kB Загрузок: 0

Добавить комментарий