8 урок. Як да нас прыйшла кніга

/ мая Радзіма - Беларусь. 4 клас/

Урок №8

Тэма: Як да нас прыйшла кніга (стар. 30-34, 153-154)

Мэты:
Фарміраваць у вучня уяленне аб старажытнасці паходжання рукапісных кніг. Усвядомліваць вучнямі маральны сэнс запавета Кірылы Тураскага.

Развіваць у вучня цікавасць да мінулага Бацькашчыны, даць першапачатковае яленне аб рабоце з партрэтам гістарычнай асобы.

Выховаць у дзяцей пачуццё гонару за славутае гістарычнае мінулае сваёй Айчыны, імкненне быць дастойным пераемнікам спра вялікіх продка.

4) Ствараць умовы для захавання здароя вучня на року.

Абсталяванне: вучэбны дыяфільм "Францыск Скарына" ("Беларусьфільм", 1994),
альбом "Культурныя дзеячы Беларусі" партрэт Кірылы Тураскага (Мн., 1995).

Афармленне класнай дошкі:
Паняцці Як да нас прыйшла кніга Гістарычны дзеяч
Асветнік План: Кірыла Тураскі
Летапісы 1. Летапісы 1130 1182 гг.
Вежа 2. Рукапісныя кнігі
Археолагі 3. Кірыла Тураскі
Змест урока

І. Арганізацыя пачатку рока.

ІІ. Праверка дамашняга задання.
Да дошкі выклікаюцца тры вучні. Яны атрымліваюць заданні.
Заданне 1. Карыстаючыся картай-схемай, расказаць пра рух ледавіка і вынікі яго дзейнасці.

Заданне 2. Паранаць камяні і зрабіць вывад аб тым, які з іх з'яляецца помнікам прыроды, а які помнікам гісторыі. Растлумачыць чаму.

Заданне 3. Запісаць на дошцы назвы вывучаных гістарычных паняцця і вусна растлумачыць іх.
Пакуль дзеці выконваюць практычныя заданні на дошцы, з астатнімі вучнямі праводзіцца гутарка па пытаннях, змешчаных на стар. 27 вучэбнага дапаможніка.
ІІІ. Паведамленне тэмы і мэт урока.

IV. Вывучэнне матэрыялу.
а) уступнае слова настаніка
Сябры, што, на вашу думку, з'яляецца найкаштонейшым скарбам чалавека? Зразумела, веды. А хто з вас можа назваць галоную крыніцу веда? Вы не памыліліся гэта кніга. Якім чынам кніга перадае нам веды? I зно вы адказалі правільна: менавіта з дапамогай пісьменства веды не толькі перадаюцца з пакалення  пакаленне, але і назапашваюцца.
Першыя звесткі аб пісьме  нашым краі адносяцца да Х стагоддзя. Ажо  ХІ стагоддзі з'яляюцца рукапісныя кнігі, што садзейнічала развіццю асветы. Адным з першых ас-ветніка беларускай зямлі лічыцца Кірыла Тураскі.
Знаёмству з рукапіснымі кнігамі, а таксама з жыццём Кірылы Тураскага будзе прысвечаны наш сённяшні рок.
Запіс у сшытку:
Асветнік гэта чалавек, праца якога накіравана на развіццё пісьменства і адукацыі.

б) Летапісы
- Прачытайце першы абзац апавядання "Як да нас прыйшла кніга".
- Вылучыце  прачытаным галонае, успомніце азначэнне паняцця "летапіс".
Запіс у сшытку:
"Аповесць мінулых гадо" самы старажытны летапіс усходніх славян.
Матэрыял для настаніка. Вучоныя лічаць, што атарам летапісу з'яляецца манах Кіева-Пячорскага манастыра Нестар. У летапісе, работа над якім была закончана  пачатку XII ст., апісваюцца падзеі, пачынаючы з VI ст., і даводзяцца да XII ст. Атар імкнецца "прывязаць" падзеі да дат, але датаванне некаторых з іх носіць прыблізны характар. Першая дата  летапісе 852 г.
"Аповесць мінулых гадо" гэта найбольш важная крыніца нашых веда па ранняй гісторыі сходніх славян.

в) Рукапісныя кнігі
ВАРЫЯНТ I
Звяртаецца вага на словы летапісца: "Кнігі гэта рэкі, якія напойваюць увесь Сусвет, ад іх зыходзіць мудрасць". Як вы разумееце гэты выраз.
- Прачытайце абзацы пра рукапісныя кнігі.
- Адкажыце на пытанні: чым і як пісалі нашы продкі? (Адказ удакладняецца з дапамогай малюнка на стар. 32.) Чаму кнігі былі вельмі дарагімі? Чаму іх было мала?
- Дакажыце, што рукапісныя кнігі былі сапраднымі творамі мастацтва.
Шляхі доказу: 1) зачытаць адпаведныя радкі тэксту; 2) спаслацца на малюнкі на стар. 29, 31, 32.
Матэрыял для настаніка. Рукапісныя кнігі, напісаныя асветнікамі, размнажалі пісцы. Іх праца патрабавала вялікага напружання і вагі. Пісцы звычайна працавалі ад узыходу сонца да цямна. Перашкодай у рабоце былі стомленасць, хваробы, адчуванне голаду і жаданне спаць. Каб крыху развеяцца, яны рабілі прыпіскі на палях сваіх рукапіса, накшталт такой: "Ох, ох, галава мая баліць, не магу пісаць". Іншы раз пісец прасі Бога рассмяшыць яго, бо яго мучыць дрымота і ён баіцца, што зробіць памылку. Рабі памылкі пі-сец і пад уплывам голаду. Напрыклад, піса замест "купель" "кісель". Адапісашы апошнюю старонку, пісец перадава сваю радасць прыпіскай: "Акі заяц рады, сеці пазбавішыся, так рады пісец, апошнюю старонку дапісашы" (Голубе Т. С, Гелерштэйн Л. Л. Метадычны дапаможнік па гісторыі СССР. Мн.: Асвета, 1986. С. 35).
Гэтыя звесткі дапамогуць дзецям адказаць на пытанне: чаму праца перапісчыка кніг была такой цяжкай?
А зараз пазнаёмімся з берасцянымі граматамі. Паслухайце тэкст берасцянай граматы з Віцебска. Вось яе змест, пераведзены на сучасную беларускую мову:
"Ад Сцяпана да Няжылы. Калі ты прада адзенне, то купі мне жыта на 6 грыня. А калі чаго не прада, то прышлі мне  наянасці. Калі ж прада, то, будзь ласка, купі мне жыта" (Археалогія і нумізматыка Беларусі. Энцыклапедыя. Мн., 1993. С. 87).
А зараз паспрабуем правесці даследаванне гэтага кароценькага тэксту. Адкажыце на пытанні: якія імёны былі  нашых продка? Чым яны займаліся? (Земляробствам, рамяством, гандлем.) Ці існавалі  іх грошы? Як яны называліся? Вучні падводзяцца да высновы, што гэты невялічкі тэкст, запісаны на
бяросце, з'яляецца каштонай крыніцай гістарычных веда.
Запіс у сшытку:
Археалог - вучоны, які вывучае жыццё старажытных людзей па рэчавых знаходках.

- фізкультмінутка

ВАРЫЯНТ II
Настанік можа выкарыстаць кадры вучэбнага дыяфільма "Францыск Скарына". Дзевяць з іх прысвечаны пісьменству, асвеце, рукапісным кнігам і асветнікам. Пасля прагляду кадра праводзіцца гутарка, прысвечаная гэтаму накірунку развіцця культуры  старажытнасці.
Атрыманыя дзецьмі веды можна прывесці  пэную сістэму з дапамогай наступнай табліцы.
Створаны

прыродай
рукамі чалавека

1. Камень
1. Папірус

2. Гліняныя таблічкі
2. Пергамент

3. Дошчачкі
3. Шок

4. Бярозавая кара
4. Папера


г) Кірыла Тураскі
На дошцы вывешваецца партрэт Кірылы Тураскага.
- Прачытайце апошнія тры абзацы апавядання, вылучайце  прачытаным галонае.
Настанік каменціруе выказванні школьніка, пасля чаго дае апісанне партрэта Кірылы Тураскага.
Дзеці першыню знаёмяцца з характарыстыкай гістарычнай асобы. Для аблягчэння гэтай работы прапануецца план:
1. Дзе нарадзіся?
2. У якім стагоддзі жы?
3. Кім ста?
4. Чым займася?
5. Чаму вучы?
6. Якую карысць прыносі людзям?
7. Што вы лічыце  жыцці Кірылы Тураскага найбольш важнай справай? Чаму?
Запіс у сшытку:
Вежа – высокае абарончае збудаванне з дрэва ці цэглы.

VI. Падвядзенне выніка.
- Што новага даведаліся на року?
- Што паказана на малюнку?
- Чым узброены воіны?
- Што гэта за людзі са звязанымі за спінай рукамі?
- Як вы думаеце, аб чым можа быць напісана  тэксце?
- Ці се літары  тэксце вам знаёмы? Аб чым гэта можа сведчыць?
- Які адбітак накла час на знешні выгляд летапісу?

VII. Дамашняе заданне.
Стар. 30 – 34, пераказ
аснонае засвоіць змест апавядання "Як да нас прыйшла кніга";
дадатковае паранаць старажытную кнігу з сучаснай, выявіць адрозненні;
паспрабаваць адказаць на пытанне: ці шануецца памяць пра Кірылу Тураскага  наш час?

15

Приложенные файлы

  • doc 1381713
    Размер файла: 64 kB Загрузок: 1

Добавить комментарий