курсавая


Змест
Уводзіны ………………………………………………………………2Глава1.Марфалагічная характарыстыка фразеалагізмаў…………...51.1 Тыпы фразеалагізмаў па іх суадноснасці з часцінамі мовы……7
1.1.1 Назоўнікавыя фразеалагізмы…………………………………...7
1.1.2 Дзеяслоўныя фразеалагізмы……………………………………9
1.1.3 Прыслоўныя фразеалагізмы…………………………………...121.1.4 Выклічныя фразеалагізмы……………………………………..13
Глава2.Сінтаксічная характарыстыка фразеалагізмаў……………..14
2.1 Фразеалагізмы, суадносныя са структурай словазлучэння…....15Заключэнне…………………………………………………………....18Дадатак А……………………………………………………………...20Спіс літаратуры……………………………………………………….32

УводзіныУ беларускім мовазнаўстве фразеалогія як асобны раздзел навукі аб мове быў выдзелены параўнальна нядаўна.Але за апошняе дзесяцігоддзе вывучэнне фразеалагічнага складу розных нацыянальных моў у нашай краіне дасягнула значных поспехаў і заняло вядучае месца ў сусветнай лінгвістыцы. Сёння фразеалогія – самастойны раздзел навукі аб мове, які вызначаецца сваімі адзінкамі, метадамі і спосабамі іх вывучэння, сваімі задачамі, якія яна вырашае. Разам з тым з’яўляюцца новыя меркаванні пра паходжанне і ўтварэнне фразеалагізмаў, новыя метады іх даследавання, аналізу, апісання ў лексікаграфічнай літаратуры, якія пераконваюць у тым, што фразеалагізмы – гэта ўнікальныя адзінкі мовы, што фразеалогія як навука паскоранымі тэмпамі развіваецца, удасканальваецца.
Вынікі даследавання фразеалогіі канца XX – пачатку XXI ст., якое ідзе па самых розных напрамках, вядомых і новых, ілюструюць, з аднаго боку, сотні артыкулаў і дзесяткі манаграфій і навучальных дапаможнікаў, у якіх асвятляюцца самыя розныя пытанні і праблемы фразеалогіі, з другога – паказваюць, колькі новага, своеасаблівага прыадкрываюць фразеалагізмы пры ўважлівым і рознабаковым іх прачытанні [1, с. 6].
У беларускім мовазнаўстве найперш разглядаюцца агульныя пытанні фразеалогіі ў розных яе аспектах: аб’ём фразеалогіі, семантычная і структурна граматычная характарыстыка фразеалагічных адзінак, іх паходжанне і інш., а таксама прыватныя аспекты гэтай маладой навукі аб мове: выкарыстанне і стылістычная роля фразеалагізмаў у мове мастацкай літаратуры, марфалагічныя і сінтаксічныя тыпы фразеалагізмаў і іх асаблівасці, варыянтнасць, сінанімія і інш. Нямала за апошні час падрыхтавана і самых розных фразеалагічных слоўнікаў паводле матэрыялу – фразеалагізмы літаратурнай і дыялектнай мовы, мовы аднаго аўтара ці яго твора, паводле тыпу апісання і апрацоўкі фразеалагізмаў – тлумачальныя, перакладныя, этымалагічныя.
Асабліва вызначаюцца сваёй навізной працы, прысвечаныя вывучэнню фразеалагічных адзінак як унікальных сродкаў кадзіравання інфармацыі чалавека пра свет і аб адносінах чалавека да гэтага свету, паколькі менавіта фразеалагізмы ўтрымліваюць звесткі аб наіўнай карціне свету чалавека, аб культуры кожнага народа носьбіта іх. Выдзяляецца даследаванне фразеалагізмаў праз вызначэнне таго агульнага ў розных мовах, што ляжыць у аснове іх вобразаўтварэння, і адметнага для кожнага народа і яго мовы, ці найбольш поўнае і ўсебаковае ўстанаўленне нацыянальнай спецыфікі фразеалагічнага складу мовы пры параўнанні і супастаўленні з фразеалагічнымі адзінкамі іншых моў.
Вывучэнне фразеалагічных багаццяў пэўнай мовы, асабліва ў параўнанні і супастаўленні з фразеалагізмамі іншых моў, дазволіла вучоным унесці змены і пераглядзець погляды адносна многіх пытанняў фразеалогіі.
З улікам значнай колькасці фразеалагізмаў беларускай літаратурнай мовы, акрамя вывучэння спецыфікі фразеалагізмаў у агульным плане, фразеалагізмы беларускай мовы даследуюцца паводле пэўных іх аб’яднанняў, якімі выступаюць семантыка-тэматычныя групы, ці аб’яднанні фразеалагізмаў паводле пэўных тэматычных груп кампанентаў, семантыка-граматычныя разрады, ці аб’яднанні фразеалагізмаў паводле іх суадноснасці з часцінамі мовы, а таксасама аб’яднанні фразеалагізмаў паводле структурных разнавіднасцяў.
Групаванне фразеалагізмаў на аснове тэматычнай аднастайнасці кампанентнага складу з’яўляецца адным з апошніх накірункаў вывучэння і даследавання фразеалагізмаў розных моў. Пачатак кампанентнага аналізу фразеалагізмаў быў пакладзены дацкім даследчыкам Л. Ельмслевым, далейшае развіццё ён атрымлівае ў працах А. Грэймаса, Б. Пацье і іншых прадстаўнікоў французскай лінгвістычнай школы. Пэўнае падмацаванне гэтая тэорыя атрымала дзякуючы працам расійскіх вучоных Ю. Д. Апрэсяна, Д. М. Шмялёва, У. Р. Гака, Д. А. Дабравольскага, якія падыходзяць да разгляду моўнай адзінкі як упарадкаванага набору класавых рыс, дыферэнцыяльных і дапаўняльных. У гэтым накірунку працуе і польская даследчыца А. Пайдзінска. У беларускім мовазнаўстве вывучэнне фразеалагізмаў паводле тэматычнага аб’яднанн кампанентаў толькі набірае сілу. Сярод першых варта назваць дысертацыйнае даследаванне “Фразеалагізмы з кампанентам-арнітонімам у беларускай мове: этналінгвістычны аспект” А. Л. Садоўскай.
Першым грунтоўным даследаваннем, спецыяльна прысвечаным аналізу граматычнай класіфікацыі фразеалагізмаў паводле суадноснасці іх з часцінамі мовы, стала праца “Граматычная характарыстыка фразеалагізмаў” М. А. Даніловіча. Праўда, аўтар аналізуе толькі тры тыпы суадносных з часцінамі мовы фразеалагізмаў – назоўнікавыя, прыметнікавыя і прыслоўныя, выяўляючы марфалагічныя і сінтаксічныя ўласцівасці асобна для кожнага тыпу. Яшчэ ёсць праца Л. М. Якшук “Назоўнікавыя фразеалагізмы ў сучаснай беларускай літаратурнай мове”, якая прысвечана комплекснаму вывучэнню назоўнікавых фразеалагізмаў сучаснай беларускай літаратурнай мовы і мае навукова-тэарэтычнае і практычнае значэнне.
Фразеалагізмы як складаныя моўныя адзінкі вызначаюцца разнастайнасцю сваёй структуры, у адпаведнасці з чым выдзяляюцца тры тыпы: фразеалагізмы, структурна арганізаваныя як словазлучэнні, словаспалучэнні і сказы. Такі падзел фразеалагізмаў стаў магчымым дзякуючы вывучэнню фразеалагізмаў беларускай мовы ў іх аб’яднаннях паводле структурных адзінстваў. Бо яшчэ нават у 90-я гг. XX ст выдзяляліся толькі два тыпы фразеалагізмаў паводле структуры: фразеалагізмы, якія “граматычна адпавядаюць сказу”, і “фразеалагізмы, граматычна адпаведныя словазлучэнню”.
Даследаваннем фразеалагізмаў у розных яе аспектах займаліся А. С. Аксамітаў [2; 3], М. А. Даніловіч [4], В. В. Маршэўская [5], А. С. Садоўская [6], Л. А. Якшук [7], Ф. М. Янкоўскі [8; 9], І. Я. Лепешаў [10; 11] і інш.
Мэта курсавой работы – ахарактарызаваць фразеалагізмы беларускай мовы, якія ўключаюць у сябе назвы раслін.У сувязі з пастаўленай мэтай неабходна вырашыць наступныя задачы:
выявіць фразеалагізмы беларускай літаратурнай мовы, у якіх ужыты назвы раслін;
зрабіць марфалагічны аналіз фразеалагізмаў з назвамі раслін;
устанавіць структурныя тыпы выяўленых фразеалагізмаў;
скласці слоўнік фразеалагізмаў беларускай літаратурнай мовы з назвамі раслін.
Аб’ект даследвання-фразеалагізмы сучаснай беларускай літаратурнай мовы. Прадметам даследвання з’яўляецца слоўнік фразеалагізмаў І.Я.Лепешава ў 2-х тамах [12; 13] .1. Марфалагічная характарыстыка фразеалагізмаў
Фразеалагізмы, якія ўключаюць у сябе назвы раслін маюць не толькі канкрэтнае, прыватнае значэнне, але і катэгарыяльнае, ці граматычнае, абагульненае значэнне (прадметнасці, дзеяння і г. д.). Паводле свайго катэгарыяльнага значэння большасць фразеалагізмаў суадносіцца з рознымі часцінамі мовы.
Так, фразеалагізм мех (мяшок) з саломай[13,с.34] , як і тоеснае ў сэнсавых адносінах слова прастакаваты,някемлівы чалавек, мае значэнне прадметнасці, валодае катэгорыямі адушаўлёнасці, роду, ліку і склону. Гэта назоўнікавы фразеалагізм.
Параўнаем таксама фразеалагізм абрастаць (абрасці) мохам[12,с.43] і яго тлумачэнне ‘1.адставаць ад жыцця;2.станавіцца багацейшым’. Фразеалагізм, як і граматычна галоўнае слова-дзеяслоў з дэфініцыі, абазначае дзеянне і можа выражаць яго ў формах асобы, ладу, часу, трывання: абрастаць(-еш, -е, -ем і г. д.) мохам, абрасці.Гэта дзеяслоўны фразеалагізм.
У адпаведнасці са сказаным фразеалагізмы,якія ўключаюць у сябе назвы раслін, аб'ядноўваюцца ў некалькі семантыка-граматычных разрадаў або тыпаў. Суадносячы фразеалагізм з пэўнай часцінай мовы, карыстаюцца трыма паказчыкамі: семантычным, марфалагічным і сінтаксічным.
Семантычны паказчык звычайна найболып эфектыўны ў параўнанні з іншымі. Ён грунтуецца на выніках супастаўлення фразеалагізма з яго тлумачэннем. Напрыклад, выраз на вярбе грушы растуць[12,с.291] вытлумачваецца дзеяслоўным словазлучэннем ‘неймаверна хлусіць, выдумляе, расказвае небыліцы’, выраз пень асінавы (бярозавы) [13,с.172] – прыметнікавым словазлучэннем ‘дурань, бесталковы чалавек’.Значыць, першы фразеалагізм – дзеяслоўны, другі – назоўнікавы.
Аднак апора толькі на семантычны паказчык не заўсёды дае станоўчы эфект.
Марфалагічным паказчыкам з'яўляецца граматычна галоўны (стрыжнёвы) кампанент, калі толькі ён ёсць у фразеалагізме. Так, у фразеалагізме як горкая рэдзька [13,с.296] ‘вельмі моцна,нязносна (надакучыць)’ такім стрыжнёвым кампанентам выступае прыметнікавы кампанент горкая. Фразеалагізм абазначае прымету прадмета і, як і прыметнік горкая, дапасуецца да назоўніка ў родзе, ліку і склоне.
Улік таго, якой часцінай мовы выражаецца стрыжнёвы кампанент і якія парадыгматычныя формы характэрныя для гэтага фразеалагізма, дае магчымасць кваліфікаваць як назоўнікавыя, напрыклад, выразы адамаў яблык[13,с.591], як горкая рэдзька[13,с.296], куст альховы[12,с.552] . У шмат якіх фразеалагізмах стрыжнёвы кампанент хоць і ёсць, але яго катэгарыяльнае (часцінамоўнае) значэнне не супадае з катэгарыяльным значэннем гэтага фразеалагізма. Гэтак жа не сігналізуецца стрыжнёвым кампанентам граматычнае значэнне прыметнікавых фразеалагізмаў салома ў галаве [13,с.307] (‘дурнаваты, бесталковы, някемлівы’).
Больш эфектыўным, чым марфалагічны, выступае сінтаксічны паказчык – сінтаксічная функцыя фразеалагізма ў сказе. Пераважная большасць фразеалагізмаў мае ўласцівую ім асноўную, тыповую сінтаксічную функцыю, абумоўленую іх семантыкай. Напрыклад, дзеяслоўныя фразеалагізмы часцей за ўсё бываюць выказнікам, прыслоўныя – акалічнасцю, назоўнікавыя – дзейнікам і дапаўненнем.
Аднак не заўсёды лёгка вызначыць семантыка-граматычны разрад фразеалагізма па яго сінтаксічнай функцыі.
Найлепшы вынік пры выяўленні катэгарыяльнага значэння фразеалагічнай адзінкі дае комплексны падыход, улік усіх трох паказчыкаў, цэласны аналіз семантыкі, марфалагічных асаблівасцей і сінтаксічнай функцыі ў сказе. Напрыклад, фразеалагізм сядзець на бабах [13,с.425]належыць да дзеяслоўнага тыпу таму, што, па-першае, яго сэнс вытлумачваецца дзеяслоўным словазлучэннем ‘знаходзіцца ў цяжкім становішчы’, па-другое, гэты фразеалагізм са стрыжнёвым дзеяслоўным кампанентам і мае значэнне дзеяння, якое выражаецца ў формах асобы, ладу, трывання і часу (сядзець на бабах, сядзіш…, сядзіце на бабах), па-трэцяе, ён выконвае ў сказе сінтаксічную функцыю выказніка.
Па суадноснасці фразеалагізмаў з той ці іншай часцінай мовы вылучаюцца наступныя семантыка-граматычныя тыпы: назоўнікавыя, прыметнікавыя, дзеяслоўныя, прыслоўныя і выклічнікавыя.
1.1 Тыпы фразеалагізмаў па іх суадноснасці з часцінамі мовы
У сувязі з тым, што фразеалагічныя адзінкі маюць граматычнае, абагульненае значэнне (прадметнасці, прыкметы, дзеяння і інш.), большая частка фразеалагізмаў, у якіх ужываюцца назвы раслін, суадносіцца з рознымі часцінамі мовы, на аснове чаго выдзяляюцца назоўнікавыя, прыметнікавыя, дзеслоўныя, прыслоўныя і выклічнікавыя фразеалагізмы.
1.1.1 Назоўнікавыя фразеалагізмы
Сярод фразеалагізмаў з ужываннем назваў раслін было выяўлена назоўнікывых, якія маюць катэгарыяльнае значэнне прадметнасці і выражаюць яго ў катэгорыях адушаўлёнасці ці неадушаўлёнасці, роду, ліку і склону.
Прыналежнасць фразеалагізмаў да назознікавага тыпу вызначаецца найперш семантычным паказчыкам – стрыжнёвым словам-назоўнікам дэфініцыі:пень асінавы [13,с.172] – ‘тупіца, дурань, бесталковы чалавек’; пудзіла гарохавае [13,с.231] – ‘смешна,непрыгожа ці безгустоўна адзеты чалавек’. Амаль ва ўсіх выпадках эфектыўным аказваецца і марфалагічны крытэрый – назоўнікавы кампанент фразеалагізма як граматычна галоўнае слова. Гэта адносіцца ў першую чаргу да фразеалагізмаў, структурна арганізаваных як назоўнікавае словазлучэнне мадэлі “назоўнік + прыметнік (лічэбнік, займеннік)”: як горкая рэдзька[13,с.296] , крапіўнае семя[13,с.331] , бярозавая каша [12,с.501],пудзіла гарохавае[13,с.231], пудзіла гарохавае [13,с.231]; мадэлі “назоўнік у назоўным слоне + назоўнік ва ўскосным склоне (з прыназоўнікам ці без яго)”: мех (мяшок) з саломай[13,с.34], салома ў галаве[13,с.307] , хрэн у вочы[13,с.534].
Большасць назоўнікавых фразеалагізмаў адносіцца да разраду адушаўленых. Усе яны характарызуюць асобу: пень асінавы [13,с.172], пудзіла гарохавае [13,с.231], мех (мяшок) з саломай[т.2,с.34], салома ў галаве[13,с.307], крапіўнае семя[13,с.331], куст альховы[12,с.552].
Меншая частка фразеалагізмаў мае значэнне неадушаўлёнасці, яны абазначаюць самыя разнастайныя прадметы нежывой прыроды, падзеі, з’явы і інш., напрыклад: адамаў яблык[13,с.591];
Назоўнікавыя фразеалагізмы маюць катэгорыю роду.
Кожны фразеалагізм, за выключэннем тых, якія ужываюцца толькі ў множным ліку, належыць да пэўнага роду: мужчынскага (пень асінавы [13,с.172], мех (мяшок) з саломай[13,с.34], адамаў яблык[13,с.591],), жаночага (салома ў галаве[13,307]), ніякага (пудзіла гарохавае[13,с.231], крапіўнае семя[13,с.331]).
Многія фразеалагізмы, у якіх ужыты назвы раслін жаночага роду, якія з пэўнага боку характарызуюць чалавека, аднолькава дастасоўваюцца да асоб мужчынскага і жаночага полу. Напрыклад, фразеалагізм салома ў галаве [13,с.307] (‘хто-н. дурнаваты, бесталковы, някемлівы’) ужываецда ў дачыненні і да мужчын, і да жанчын.
Адносіны назоўнікавага фразеалагізма да іншых слоў у сказе або ў cловазлучэнні паказваюцца з дапамогай катэгорыі склону. Скланенне фразеалагізма праяўляецца праз фармальны паказчык пэўнага склону – канчатак стрыжнёвага кампанента. Калі фразеалагізм мае структуру атрыбутыўна-іменнага словазлучэння ( пудзіла гарохавае [13,с.231], адамаў яблык[13,с.591], мех (мяшок) з саломай[13,с.34] і інш.),то пры змяненні па склонах змяняюцца канчаткі абодвух кампанентаў (пудзілы гарохавага,пудзілу гарохаваму і г.д.).
Наяўнасць або адсутнасць у тых ці іншых фразеалагізмах пэўных граматычных катэгорый, а таксама парадыгмы скланення ці спражэння залежыць ад семантыкі фразеалагізма і яго сінтаксічнай функцыі, якая ў сваю чаргу нярэдка звязана з наяўнасцю або адсутнасцю ацэначнага значэння ў сэнсавай структуры фрааеалагізма. Назоўнікавым і прыметнікавым фразеалагізмам уласцівы катэгорыі роду, ліку і склону, дзеяслоўным – трывання, часу, ладу, асобы, ліку, роду. Аднак і тыя фразеалагізмы, якім уласцівы пэўныя катэгорыі, не заўсёды здольныя рэалізаваць усе формы той ці іншай катэгорыі. У сувязі з гэтым выдзяляюцца фразеалагізмы з поўнай, абмежаванай і нулявой парадыгмай.
1.1.2 Дзеяслоўныя фразеалагізмы
Дзеяслоўныя фразеалагізмы з’яўляюцца самым шматлікім семантыка-граматычным тыпам фразеалагізмаў. Усяго намі вылучана 86 дзеяслоўных фразеалагічных адзінак з ужываннем назваў раслін. Яны абазначаюць дзеянне і выражаюць яго ў катэгорыях трывання, часу, ладу, а таксама роду (у формах прошлага часу і ўмоўнага ладу). Апрача дзеяння (абрастаць (абрасці) мохам[12,с.43],асіна плача, на бабах (застацца,заставацца) [12,с.84], на вярбе грушы растуць[т.1,с.291] і інш.) дзеяслоўныя фразеалагізмы зрэдку абазначаюць і стан: сядзець макам[13,с.425],сядзець на бабах [13,с.425] і інш.
Катэгарыяльнае значэнне амаль усіх дзеяслоўных фразеалагізмаў выяўляецца семантычным, марфалагічным і сінтаксічным крытэрыямі. Так, фразеалагізм абрастаць (абрасці) мохам[12,с.43] належыць да дзеяслоўных таму, што, па-першае, ён абазначае дзеянне, якое перадаецца дзеяслоўным словазлучэннем ‘адставаць ад жыцця, духоўна апускацца’, па-другое, граматычным цэнтрам фразеалагізма з’яўляецца дзеяслоўны кампанент, які выступае носьбітам формаў трывання (абрастаць мохам–абрасці мохам), часу (абрасці,абрасту,абрасці інш.), асобы (абрасту,абрасцешь,абрасце і г. д.) ладу (абрасці,аброс бы і інш.), ліку (абрасту,абрасцем і г. д.), роду (аброс, абрасла б і інш.), па-трэцяе, гэты выраз выконвае сінтаксічную функцыю выказніка.
Катэгорыя трывання ўласціва ўсім дзеяслоўным фразеалагізмам з ужываннем назваў раслін.Пераважная большасць фразеалагізмаў мае суадносныя пары незакончанага і закончанага трывання: (абрасці) мохам[12,с.43] , на бабах (застацца,заставацца) [12,с.84], даваць (даць) гарбуз[12,с.303],даваць (даць) дуба[12,с.310], даць (задаваць) перцу[12,с.312] і інш. Фразеалагізмы суадноснай трывальнай пары адрозніваюцца адзін ад аднаго тым, што ў незакончаным трыванні яны абазначаюць дзеянне без паказу на яго мяжу, а ў закончаным – паказваюць на яго ўнутраную мяжу, на завершанасць дзеяння.
Трывальныя пары ўтвараюцца найчасцей суфіксальным і прэфіксальным спосабамі: даваць (даць) дуба[12,с.310], на бабах (застацца,заставацца) [12,с.84].
Сярод фразеалагізмаў з кампанентам галава, якія маюць толькі адно трыванне, пераважаюць фразеалагізмы незакончанага трывання: сядзець на бабах [13,с.425], сядзець макам [13,с.425],падаць лістам [13,с.114],на вярбе грушы растуць[12,с.291] і інш.
Да няпарных, або аднатрывальных, фразеалагізмаў закончанага трывання адносяцца, напрыклад, такія: з бору па сасонцы сабраць [12,с.115],рассыпацца драбней маку.[13,с.267] і інш.
Катэгорыя часу знаходзіцца ў цеснай сувязі з катэгорыяй трывання. Фразеалагізмы незакончанага трывання маюць формы цяперашняга, прошлага і будучага складанага часу, а фразеалагізмы закончанага трывання толькі формы прошлага і будучага простага часу.
Няпарныя фразеалагізмы незакончанага трывання часцей за ўеё могуць мець усе тры часы (цяперашні, прошлы і будучы складаны). У гэту значную групу выразаў уваходзяць, напрыклад, і такія: сядзець на бабах [13,с.425], сядзець макам [13,с.425],падаць лістам [13,с.114].
Катэгорыя асобы паказвае на вытворцу дзеяння. Яна ўласцівая ўсім дзеяслоўным фразеалагізмам, здольным рэалізавацца ў цяперашнім і будучым часе. Большасць такіх фразеалагізмаў можа ўжывацца ва ўсіх трох асобах адзіночнага і множнага ліку: сядзець макам,сядзіш макам,сядзіць макам і г.д.
Катэгорыя ладу абазначае адносіны дзеяння да рэчаіснасці. Выдзяляюцца тры лады: абвесны, загадны і ўмоўны. Абвесны лад выступае як нулявая граматычная катэгорыя без спецыфічных марфалагічных паказчыкаў.
Катэгорыя роду, як ужо відаць з выкладзенага матэрыялу, уласцівая толькі асобным формам дзеяслоўных фразеалагізмаў.
Катэгорыю ліку маюць усе спрагальныя формы дзеяслоўных фразеалагізмаў.
Як адну з марфалагічных уласцівасцей дзеяслоўных фразеалагізмаў можна адзначыць і тое, што яны ў шматлікіх выпадках здольныя ўтвараць суадносныя дзеепрыслоўныя і дзеепрыметнікавыя формы:сядзець макам-сеўшы макам.
Такім чынам, пераважная большасць дзеяслоўных фразеалагізмаў, у якіх ужыты назвы раслін належыць да зменных, мае поўную або абмежаваную парадыгму, Разам з тым ёсць нямала нязменных фразеалагізмаў. Вось некаторыя з фактараў, што стрымліваюць зменнасць дзеяслоўных фразеалагізмаў, абмяжоўваюць іх парадыгму або робяць яе нулявой.
У сэнсавай структуры многіх фразеалагізмаў, як ужо неаднаразова адзначалася вышэй, ёсць ацэначнае значэнне, што зніжае парадыгматычную актыўнаець тых ці іншых фразеалагізмаў.
Нязменнымі ці з абмежаванай зменнасцю выступаюць безасабовыя фразеалагізмы.
Сустракаюцца фразеалагізмы, якія ўжываюцца толькі ў неазначальнай форме, бо рэалізуюць сваё значэнне пры строга акрэсленых словах-суправаджальніках: сядзець на бабах,сядзець макам.
1.1.3 Прыслоўныя фразеалагізмы
Колькасна гэты семантыка-граматычны тып фразеалагізмаў уступае толькі дзеяслоўнаму і назоўнікаваму тыпам. Яны, як і суадносныя з імі прыслоўі, абазначаюць прымету дзеяння або ступень якасці, а таксама розныя акалічнасці, пры якіх адбываецца дзеянне.
Некаторыя прыслоўныя фразеалагізмы сэнсава і сінтаксічна звязваюцца з дзеясловамі: як асіна калаціцца, дрыжаць [12,с.81].
Зрэдку яны прымыкаюць да назоўнікаў (як макаў цвет [13,с.539]).
Паводле семантыкі прыслоўныя фразеалагізмы можна падзяліць на дзве групы: азначальныя і акалічнасныя.
Азначальныя фразеалагізмы абазначаюць уласцівасці, якасці, меру, ступень і спосаб дзеяння і адпаведна з гэтым падзяляюцца на тры разрады:
1. Якасныя (адказваюць на пытанне як?): як макаў цвет [13,с.539],хрэн яго ведае (знае) [13,534].
2. Спосабу дзеяння (адказваюць на пытанні як?; якім чынам?): цераз пень калоду[13,с.172], адскокваць, адлятаць як(што)гарох ад сцяны(сценкі) [12,с.262],як (што) гарох аб сцяну(аб сценку) [12,с.262].
Акалічнасныя фразеалагізмы абазначаюць месца, час, прычыну і мэту дзеяння і прымыкаць толькі да дзеясловаў. Сярод акалічнасных фразеалагізмаў з кампанентам галава вылучаюцца дзве групы:
1) месца (адказваюць на пытанні дзе?, куды?, адкуль?):за царом гарохам [13,с.538] і інш.
2) прычыны (адказваюць на пытанні чаму?, па якой прычыне?): чытаць,гаварыць як рэпу грэзці[13,с.262].
Чым больш абстрактны характар мае індывідуальнае значэнне фразеалагізма, тым шырэйшыя яго спалучальныя магчымасці.
Катэгарыяльнае значэнне прыслоўнасці вызначаецца часцей за ўсё на семантыка-сінтаксічнай аснове. Так, сэнс фразеалагізма цераз пень калоду[13,с.172 перадаецца прыслоўем ‘абы-як, нядбайна’, фразеалагізм выконвае ролю акалічнасці.
Многія фразеалагізмы маюць структуру спалучэння слоў. Сярод найбольш пашыраных мадэляў можна адзначыць, напрыклад, такія: 1) прыназоўнік + прыметнік+назоунік:як асіна, як горкая рэдзька;2) прыназоўнік + назоўнік + прыназоўнік + назоунік: як(што)гарох ад сцяны(ад сценкі) і інш.
1.1.4 Выклічнікавыя фразеалагізмы
Гэты клас з’яўляецца самым малапрадуктыўным. Выклічнікавыя фразеалагізмы выражаюць розныя пачуцці і волевыяўленні, але не абазначаюць і не называюць іх. Выражаючы разнастайныя эмоцыі.
Выражаючы разнастайныя эмоцыі, выклічнікавыя фразеалагізмы хоць і не валодаюць намінатыўнай функцыяй, але, як і словы-выклічнікі, “маюць усвядомлены калектывам сэнсавы змест”.
Фразеалагізмы з кампанентам галава незадаволенасць, абурэнне, катэгарычную нязгоду, адмаўленне і г. д.: якога хрэна[13,534]. Выражэнне пэўных эмоцый у вусным маўленні нярэдка суправаджаецца мімікай, спецыфічнай інтанацыяй, часам выдзяленнем аднаго з кампанентаў лагічным націскам.
Выклічнікавыя фразеалагізмы паводле семантыкі адносяцца ў групу эмацыянальныя фразеалагізмы выражаюць розныя пачуцці (захапленне, здзіўленне, задавальненне, расчараванне, абурэнне): якога хрэна [13,с.534].
Выклічнікавыя фразеалагізмы не маюць граматычных значэнняў роду, ліку, склону, часу, асобы і г. д. Яны нязменныя, сінтаксічна не звязваюцца са структурай сказа і не з'яўляюцца членамі сказа.
Каб вызначыць катэгарыяльнае значэнне выклічнікавых фразеалагізмаў, трэба карыстацца семантычным і сінтаксічным паказчыкамі, але ў своеаеаблівым іх прымяненні да гэтых фразеалагізмаў.
2. Сінтаксічная характарыстыка фразеалагізмаў
Знешне, па сваёй будове фразеалагізмы, у якіх ужыты назвы раслін падобныя або на разнастайнага характару злучэнні слоў, або на сказы. Напрыклад, як і ў адпаведным свабодным словазлучэнні, у фразеалагізме рэдзьку драць[12,с.345] граматычна галоўным структурным элементам выступае дзеяслоўны кампанент драць, які звязваецца з залежным ад яго кампанентам рэдзьку сувяззю беспрыназоўнікавага кіравання. Гэта фразеалагізм са структурай словазлучэння.
Калі ж разглядаць фразеалагізм на вярбе грушы растуць [12,с.291],то можна бачыць, што ён структурна арганізаваны як сказ, у якім кампанент грушы адпавядае дзейніку,растуць–выказніку. Гэта фразеалагізм са структурай сказа.
У некаторых жа фразеалагізмах няма ні граматычна галоўнага, ні граматычна залежнага кампанента, напрыклад: якога хрэна[13,с.534],у яблыкі(-ах) [ 13,с.591],на корані[12,с.519], у корані[12,с.519] і г.д . Гэта фразеалагізмы са структурай спалучэння слоў.
Фразеалагізмы з назвамі раслін паводле структуры суадносяцца: а) са словазлучэннямі (куст альховы [12,с.552],зязюльчын лён[12,с.573] ), б) са сказамі (асіна плача[12,с.81],на вярбе грушы растуць[12,с.291] і г.д), в) са спалучэннямі слоў (якога хрэна[12,534],у яблыкі(-ах) [13,с.591],на корані[12,с.519], у корані[12,с.519]). Інакш кажучы, фразеалагізмы падзяляюцца на тры структурна-граматычныя разнавіднасці: фразеалагізмы-словазлучэнні, фразеалагізмы-сказы, фразеалагізмы-спалучэнні. Кожная разнавіднасць характарызуецца некалькімі структурнымі тыпамі, якія ў сваю чаргу падзяляюцца на шэраг структурных мадэляў. За кожным фразеалагізмам замацавалася свая структура.
2.1 Фразеалагізмы, суадносныя са структурай словазлучэння
Гэта самая шматлікая структурна-граматычная разнавіднасдь фразеалагізмаў.Выразы гэтай разнавіднасці ўтварыліся па структурных схемах усіх шасці тыпаў словазлучэнняў, вядомых у сінтаксісе, аднак адны з гэтых тыпаў і асабліва мадэляў сярод таго ці іншага тыпу вельмі пашыраныя, другія – менш прадуктыўныя, трэція – зусім рэдкія.
Паміж кампанентамі ў фразеалагізмах-словазлучэннях можа быць сувязь дапасавання (пень асінавы[13,с.172],пень бярозавы[13,с.172],пудзіла гарохавае [13,с.231],крапіўнае семя[13,331] і г.д ), кіравання (рассыпацца макам[13,267],сядзець на бабах[13,425], даваць дуба[12,с.310] і г.д). Праўда, такая сувязь носіць чыста фармальны характар і гэтым адрозніваецца ад сінтаксічнай сувязі ў свабодных словазлучэннях. Параўнаем два сказы: 1) Дубавец стаіўся,рашыў перачакаць. Няхай пойдуць Сямёнавы сыны- тады вышмыгне. Ён не жадаў паказвацца ім. З бацькам, з Сямёнам,значыцца,рэдзьку драў, а дзяцей цураўся. Калодзежны. 2) Пайшоў дзед рэдзьку драць : цягне-пацягне, выцягнуць не можа.(Руская народная казка). У першым прыкладзе кампаненты фразеалагізма рэдзьку драць (‘злосна сварыцца’) не маюць самастойнага значэння, дэсемантызаваліся і запазычылі ад свабоднага словазлучэння толькі фармальна-структурны тып сінтаксічнай арганізацыі. У другім прыкладзе граматычная сувязь паміж словамі рэдзьку і драць, ужытымі з прамым значэннем, мае рэальны характар: дзеяслоў драць удзельнічае ў стварэнні гэтай сувязі сваім фармальным і сэнсавым бокам.
Пераважаюць двух- і трохкампанентныя выразы з назвамі ралін. Сярод двухкампанентных выразаў самую прадуктыўную мадэль складаюць фразеалагізмы, утвораныя па структурнай схеме “дзеяслоў + назоўнік у творным склоне”: абрастаць мохам[12,с.43],падаць лістам [13,с.114],рассыпацца макам[13,267] і інш. У другой, менш пашыранай мадэлі, залежны кампанент-назоўнік стаіць у вінавальным склоне: даваць гарбуз[12, с.303],драць рэдзьку[12,с.345].
Трохкампанентныя фразеалагізмы са структурай дзеяслоўнага словазлучэння ўтвараюць больш-менш прадуктыўных мадэляў і непрадуктыўных. Найбольш тыповая схема трохкампанентных фразеалагізмаў – “дзеяслоў + прыназоўнік (у, на, з, да, па, пад, праз, аб, ад, над, перад, паміж, міма, папярок, без, супраць) + назоўнік у пэўным склоне”: сядзець на бабах [13,425] і інш.
Другі тып, таксама даволі пашыраны – гэта фразеалагізмы са структурай назоўнікавага словазлучэння. Большасць з іх па суадноснасці з часцінамі мовы належаць да назоўнікавых: пень асінавы [13,с.172], пудзіла гарохавае [13,с.231], пудзіла гарохавае [13,с.231]і інш.
У гэтым структурным тыпе найчасцей сустракаюцца двух- і трохкампанентныя фразеалагізмы.
Пераважная большасць двухкампанентных фразеалагізмаў утварылася па мадэлі “назоўнік у назоўным склоне + атрыбутыўнае слова (прыметнік, займеннік)”: адамаў яблык[13,с.591],куст альховы[12,с.552],зязюльчын лён[12,с.573],бярозавая каша[12,с.501] і інш.
Многія фразеалагізмы ўтвараліся са спалучэння назоўніка ў назоўным склоне з назоўнікам у родным склоне:яблык разладу[ 13,с.591] і г.д.
Трохкампанентныя фразеалагізмы можна падзяліць на дзве групы. У першую
групу ўваходзяць выразы, утвораныя па структурнай схеме “прыназоўнік
(на,у, да, за, ад, без, пад, па, пры) + атрыбутыўнае слова + назоўнік у пэўным
склоне”: на макава зерне[12,с.437],з макава(-ае) зерне[12,с.437] і інш.
Другая група аб'ядноўвае мадэлі“назоўнік у назоўным склоне + прыназоўнік
(на, у, без, з, над, са, па) і назоунік у пэўным ускосным склоне”: салома ў
галаве [13, с. 307], грушы на вярбе[12,с.291] і інш.
Трэці тып – фразеалагізмы з назвамі раслін са структурай прыслоўнага словазлучэння. Сюды ўваходзяць і выразы
са структурай параўнальнага звароту, напрыклад: як (што) гарох аб сцяну(аб сценку) [12,с.262], як рэпу грэзці[12,с.262], адскокваць, адлятаць як(што)гарох ад сцяны(сценкі) [12,с.262].
Такім чынам, фразеалагізмы-словазлучэнні, у якіх ужыты назвы раслін тоесныя ў структурных адносінах з адпаведнымі свабоднымі словазлучэннямі і як бы паўтараюць шмат якія сінтаксічныя мадэлі. Але, з другога боку, многія мадэлі, тыповыя ў сінтаксісе свабоднага словазлучэння, аказваюцца нізкачастотнымі, а найчасцей неўжывальнымі ў фразеалогіі.
Заключэнне
У выніку даследавання фразеалагізмаў, у якіх ужыты назвы раслін (68 адзінак), быў праведзены іх аналіз марфалагічных асаблівасцей і сінтаксічнай функцыі ў сказе
Паводле марфалагічнай характарыстыкі былі выдзелены наступныя тыпы: фразеалагізмы, суадносныя з часцінамі мовы (прыслоўныя,дзеяслоўныя, назоўнікавыя ,выклічнікавыя,) і фразеалагізмы, несуадносныя з часцінамі мовы.
Такім чынам, паводле суадноснасці з часцінамі мовы шматлікую групу складаюць дзеяслоўныя фразеалагізмы, астатнія прадстаўлены найменшай колькасцю.
Назоўнікавыя фразеалагізмы (пень асінавы, пудзіла гарохавае і інш.) выражаюць агульную катэгорыю прадметнасці, якая дапаўняецца і канкрэтызуецца прыватнымі катэгорыямі роду, ліку і склону. Граматычны род праяўляецца ў дыялектычным адзінстве зместу і фармальных сродкаў яго выражэння і не залежыць ад семантыкі фразеалагізма. Катэгорыя ліку выражаецца амаль у адной і той жа форме – у форме адіночнага ліку. Значныя абмежаванні, абумоўленыя семантычнымі, сінтаксічнымі ці структурнымі асаблівасцямі фразеалагізмаў, назіраюцца ў рэалізацыі склонавых форм.
Усе дзеяслоўныя фразеалагізмы (абрастаць мохам,сядзець на бабах і інш.) ужываюцца толькі ў неазначальнай форме, бо рэалізуюць сваё значэнне пры строга акрэсленых словах-суправаджальніках. Характарызуюцца праз катэгорыі трывання, часу і ладу.
Прыслоўныя фразеалагізмы належаць да азначальнай і якаснай семантычных груп (як макаў цвет, як гарох аб сцяну і інш.). Рэалізуюць уласцівае iм значэнне толькі ў спалучэнні са словамі-суправаджальнікамі, а менавіта дзеясловамі.
Выклічнікавыя фразеалагізмы (якога хрэна і інш.) выконваюць не менш важную ролю, чым іншыя фразеалагізмы, выражаючы розныя пачуцці і волевыяўленні, але не абазначаючы і не называючы іх. З сінтаксічнага боку яны не звязаны з іншымі словамі, не з’яўляюцца членамі сказа і займаюць у ім ізаляваную пазіцыю.
Улічваючы тое, што знешне, па сваёй будове фразеалагізмы падобныя або на разнастайнага характару злучэнні слоў, або на сказы, мы правялі яшчэ і сінтаксічную характарыстыку фразеалагізмаў.
Паводле структуры сярод фразеалагізмаў выкарыстоўваюцца 3 разнавіднасці фразеалагічных адзінак: фразеалагізмы, суадносныя са структурай словазлучэння;фразеалагізмы, суадносныя са структурай спалучэння слоў; фразеалагізмы, суадносныя са структурай сказа.
Такім чынам, фразеалагізмы, у якіх ужыты назвы раслін складаюць шматлікую групу фразеалагічных адзінак і з’яўляюцца адным са спосабаў узбагачэння мовы і выступаюць як агульнамоўныя сродкі яе выразнасці і эмацыянальнасці.
Фразеалагічныя адзінкі ўжываюцца ў мове не з мэтай ахарактарызаваць прадмет намінацыі, які ў большасці выпадкаў ужо вызначаны словам або словазслучэннем слоў, фразеалагізмы разглядаюцца як знакі другаснай намінацыі,якія валодаюць вобразна-экспрэсіўным,абагульняючым, характарызуючым значэнне. Пры дапамозе фразеалагізмаў гаворачы перадае свае адносіны, эмоцыі да прадмета намінацыі. Эмацыянальнасць і ацэнка неразрыўна звязаны.
Правільна і да месца ўжыты фразеалагізм надае мове непаўторную своеасаблівасць, адметную выразнасць,трапнасць, вобразнасць. Вывучэнне фразеалогіі з’яўляецца неад’емнай часткай засваення мовы і павышэння яе культуры.
Дадатак АСлоўнік фразеалагізмаў беларускай літаратурнай мовы з назвамі раслін.
1.Абрастаць (абрасці) мохам. Разм. Ужыв. Пры дзейн. Са знач. Асобы. 1. Неадабр. Адставаць ад жыцця, духоўна апускацца. Вы не заўважаеце, што Пётр Іванавіч абрастае мохам, адмяжоўваецца ад калектыву “сямейнай сцяной”. “ЛІМ”. –Сядзеў бы і сядзеў на свім месцы. –Мохам абрастаем, Рыгор. Старэем. Караткевіч. Сцяпан не помніць, калі, з якога часу той Жогла, якога баяліся ў наваколлі ўсе пасляваенныя зладзеі, самагоншчыкі і п’яніцы, аброс мохам, стаў тоўсты, мяккі, добры для ўсіх- і для начальства, і для людзей. А.Жук.2. Адабр.і неадабр.Станавіцца багацейшым, разжывацца. –Дык ты, напэўна, ужо даўно тут жывеш? – Не так і даўно, а мохам крыху аброс. Амаль два гады, як у гэты горад завітаў. А на адным месцы, як кажуць, і камень абрастае. Аношкін.[12,с.43]
2.Адамаў яблык. Мн.не ўжыв.Дзейн. і вык.Разм.Цвёрды выступ на горле ў мужчыны;кадык.Твар у Андрэя быў спакойны.Толькі хадзіў пад скурай адамаў яблык. Караткевіч.[13,с.591]
3.Аднаго поля ягада(-ы,-ка,-кі). Вык. Разм.Часцей неадабр. Ужыв. пры дзейн. са знач. асобы. Вельмі падобныя адзін на аднаго ў якіх-н. адносінах. Сін.: абое рабое;аднаго крою;адным лыкам шытыя; адным мірам мазаны. Ант.: з іншага цеста <спечаны>; не з таго цеста зроблены. “Штрафаваць такіх трэба, судом судзіць!- з пагардай падумала Надзя і схамянулася:- Дык жа і сама цяпер аднаго поля ягада…”Аношкін. [13,с.591]
4.Асіна <горкая, сухая> плача па кім. У безас. Ужыв. Разм.Пагард. Хто-н. заслугоўвае павешання. Сін.:вяроўка плача па кім; вісельня плача па кім. –Судзіць гадаў!..-Які там суд?Асіна па іх даўно плача, -закрычаў Цярэшка. Грахоўскі. Хойдзер атрымаў 15 год турмы, хоць па ім даўно асіна плача…Новікаў. Па табе і твайму сынку даўно сухая асіна плача. Добан. Няма чаго з ім валаводзіцца. Па ім даўно плача горкая асіна…Гурскі. [12,с.81]
5.Бярозавая каша. Мн.не ўжыв. Часцей дап. Разм. Іран. Розгі обо дубец, рэмень і пад. На гэты раз і я, і мама даруем табе ўсё, а калі паспрабуеш браць яшчэ што-небудзь без дазволу, то пакаштуеш бярозавай кашы. Пальчэўскі. [12,с.501]
6.Бярозаю ліцца. Разм. Ужыв. пры дзейн. са знач. асобы. Горка плакаць. Сін.:аблівацца слязамі, вачэй не асушваць; пець рэпку; пускаць слязу. Мужчына,- а каб бачылі, як ён ды, бедны, бярозаю ліўся, як дзетак страцілі? Пабілі ўсю сямейку. Дык плакаў плачам. Янкоўскі. [12,с.580]
7.Біць (убіць) асінавы кол у магілу каго,чаго. Разм. Пагард. Ужыв пры дзейн. са знач. асобы ці абстр. прадмета. Канчаткова пазбаўляцца ад каго-,чаго-н.,знішчаць каго-,што-н. Сёння грамадства сапраўды хоча забіць асінавы кол у магілу беззаконнасці. Калеснік. [12,с.382]
8.Грушу(-ы,грушкі) на вярбе вярзці. Дап. Разм. Іран. (Вярзці,гаварыць) небыліцы,недарэчнасць. Сін.:смаловы дуб плесці.Гаспадыня маўкліва згаджаецца, дагадаўшыся, што пані Даміцэля “вярзе грушу на вярбе”. Колас. Мо перастаў бы верзці грушкі на вярбе? Янкоўскі.[12,с.291]
9.Даваць (даць) гарбуз каму;надаваць гарбузоў каму. Разм. Іран.Ужыв. пры дзейн. са знач. асобы. Адмаўляць таму, хто сватаецца. Да яе [Настахі] прыходзілі ў сваты вясковыя хлопцы, але яна ўсім давала “па гарбузу”-наадрэз адмаўляла. Капыловіч.[12, с.303]
10.Даваць дуба;даць (урэзаць) дуба. Праст. Ужыв. пры дзен. Са знач. асобы. Паміраць. Сін.:Аддаваць богу душу;аддаваць канцы(у 3 знач.);адыходзіць у іншы свет;задзіраць ногі.-Вы на тым пяску-сыпуне праз год закукуеце,-прарочылі старэйшыя,-за імшарынай, на падзоле,напраўду дуба дасце.-І ўсё ж людзі падзяліліся. Адны перайшлі на пясок-сыпун, не збаяўшыся “праз год закукаваць”, другія падаліся на падзол, разважаючы, якая розніца, дзе “дуба даваць”, трэція, вядома, засталіся на месцы перадзелу. Праскураў.[12,с.310]
11.Даваць (задаваць) перцу каму; Даць (задаць) перцу каму. Праст. 1. Ужыв. пры дзейн. са знач. асобы. Моцна сварыцца на каго-н., рэзка прабіраць. Во, бачыді, Цар-баба пайшла. Кажуць, у школе колісь-то вучыла. О, то яна, кажуць, перцу давала. Гілевіч.2. Ужыв. пры дзейн. са знач. асобы ці адуш. Прадмета. Сурова распраўляцца з кім-н.,бязлітасна біць,караць каго-н.От гэтыя хлопцы дадуць дык дадуць перцу фашыстам. Сабаленка. [12,с.312]
12.Дулю (кукіш,фігу) з макам. Праст. Груб. 1. Дап. Зусім нічога не (атрымаць,даваць і пад.). Сін.:гула асмаленая;дулю з маслам (у 1 знач.);курыную сісю і тую не ўсю. Вы за гэта грошы аграбаеце з казны. А мне…дулю з макам даяце. Знайшлі дурня… Каваленка.2. У знач.адмоўн.слова-ск. Не, зусім не. Выказваннне катэгарычнага адмаўлення, пярэчання і пад. Сін.:дулю з маслам(у 2 знач.).А каб прылашчыць, дык фігу з макам, перасылаюць адна да адной, нібы той футбольны мяч. Зуб. [12,с.348]
13.Ёлкі зялёныя. Адз. не ўжыв. Выкл. Праст. Вокліч захаплення,здзіўлення,прыкрасці і пад. Сін.:авохці мне;ёлкі-маталкі;ёлкі-палкі. Што ты,ёлкі зялёныя, як хлапчук з далёкага хутара:не пайду, саромеюся. Цяжкі. [12,с.372]
14.Ёлкі-маталкі. Адз. не ўжыв. Выкл. Праст. Вокліч захаплення,здзіўлення, прыкрасці і пад. Сін.: авохці мне,ёлкі зялёныя,ёлкі-палкі. А дзезерціраў колькі! Ёлкі-маталкі! Васілеўскі. [12,с.372]
15.Ёлкі-палкі. Адз. не ўжыв. Выкл. Праст. Вокліч захаплення,здзіўлення,прыкрасці і пад. Сін.:авохці мне;ёлкі-маталкі. Не баяўся, ёлкі-палкі, ён ніякае бяды. Астрэйка. [12,с.372]
16.За царом гарохам. Акал.Разм.Жат.-іран.Вельмі даўно:невядома калі (было,адбывалася што-н. і пад.).Сін.:за дзедам шведам;пры цару гароху.Пад дахам сенцаў я адшукаў заплеценую павуціннем іржавую бацькаву нажоўку і падаў Кудрашову.Ён пакруціў галавою.-Струмант!Нічога,брат,не скажаш.Відаць,за царом гарохам куплялі.Грахоўскі.[13,с.538]
17.З бору па сасонцысабраць,набраць і пад. Акал. Разм. Зусім выпадкова, адкуль папала, без разбору. Пра выпадковы падбор людзей, прадметаў. Лёс 4-га “А” пачаўся з таго, што клас гэты быў сабраны “з бору па сасонцы” . “Настаўн.газ.” У кватэры Шугачовых мэбля была самага нізкага гатунку, устарэлых фасонаў , сабрана па прынцыпу “з бору па сасонцы” : з’яўлялася лішняя капейка-куплялі стол ці канапу. Шамякін.[12,с.115]
18.З макава (-ае) зерне. Акал. Разм. Ледзь-ледзь, зусім мала. Сін.: з вераб’ёў нос (у 1 знач.); з жабіны прыгаршчы чаго; з камароў нос (у 1 знач.); курам на смех (у 3 знач.). Суха было ў роце, хацелася піць;здаецца, глынуць бы чаго,хоць бы з макавае зерне. Пташнікаў. [12,с.437]
19.Зязюльчын лён. Мн.не ўжыв. Часцей у ролі дзейн. і дап. Разм. Аднагадовая травяністая расліна сямейства гваздзіковых пераважна з ружовымі кветкамі і ядавітым насеннем. А на вогнішчах астылых расцвітае сон, дзераза, густы бруснічнік ды зязюльчын лён. Танк. [12,с.573]
20.І козы сытыя і сена цэлае. Разм. Часцей у дадан.ск. пасля злучнікаў каб, калі. І для адных, і для другіх выгадна. Карнач праявіў высокую прынцыповасць, напісаўшы пісьмо. У той час, калі многія з нас “хэндэ хох” перад міністэрствам. Будзем шчырымі і скажам яму дзякуй. Карначу. Гэта той варыянт, калі і козы сытыя і сена цэлае. Шамякін. [12,с.516]
21.Крапіўнае семя. Мн.не ўжыв.Устар.У ролі розных чл.ск.Разм.Пагард. Чыноўнікі, якія займаюць кручкатворствам і хабарніцтвам. Сін.: канторскі пацук; папяровая душа; чарнільная душа. Паліцыя..сабак на варотах вешае. Чыноўнікі-крапіўнае семя, чарнільныя пацукі,п’ўкі антыхрыставы.Караткевіч.[13,331]
22.Куст альховы. Мн. Не ўжыв. Вык. і зваротак. Неадабр. Тупы, неразумны чалавек. Сін.: без галавы: без клёпкі ў галаве; без цара ў галаве; галава садовая; галава яловая;дубовая галава. Ант.:з царом у галаве;светлая галава;у цемя не біты. – Чаго ты смяешся?- накінуўся на яго Янка,куст ты альховы! Колас. [12,с.552]
23.Лускаць (лузгаць) як арэшкі (арэхі) што. Разм. Ужыв. пры дзейн. асобы. Лёгка спраўляцца з чым-н. У такіх [белых] кашулях заўсёды хадзіў здаваць экзамен брат Вадзім. Лускаў іх як арэшкі, нязменна прыносячы адны пяцёркі. Навуменка. [12,с.585].
24.Макавай расінкі (зерня, зярняці) у роце не былоў каго. У безас.ужыв.Разм. Хто-н нічога не еў. Сін.: і крошкі ў роце не было ў каго. З учарашняга не было ў роце макавай расінкі, і цяпер счарсцвелы хлебны кавалак здаўся надзвычай смачным. Быкаў. У яго сапраўды з раніцы, апрача куффля піва, і макавае расінкі ў роце не было. Грахоўскі. Вы б паелі…А то, пэўна, з самага ранку расінкі макавай у роце не было. Каліна. –Лёгка сёння гаварыць,-ужо быццам са злосцю сказаў Іван Кузьміч. –А тады… Калі ў лесе… Па тыдні, а то і пабольш галодны, макавага зерня ў роце не было…Сачанка. З вечаара ж у роце і макавага зерняці не было. Сабаленка.[12,с.139]
25.Мех (мяшок) з саломай. Адз.і мн. Часцей вык. Разм. Неадабр. Ужыв. Пры дзейн.са знач.асобы. Прастакаваты,някемлівы чалавек. Сін.: без галавы; без клёпкі ў галаве; без цара ў галаве; галава і два вухі; галава садовая;галава яловая ; дубовая галава; конь божы;курыная галавы; куст альховы; медны лоб; пень асінавы; пустая галава. Ант.: з галавой (у 1 знач.); з царом у галаве (у 1 знач.);светлая галава; у цемя не біты.-Дзе вы прападаеце, лежабокі?-накінулася Вера. –Не хлопцы ў нас, а мяхі з саломай.Нават пагаварыць няма з кім. Навуменка. Аня пайшла замуж за фельчара. Быў у мястэчку адзін такі мяшок з саломай. Ад усіх хвароб выпісваў рыцыну ды нашатырны спірт.”Полымя”.[13,с.34]
26.На бабах заставацца(застацца) і пад. Акал. Разм. Без таго, на што разлічваў, спадзяваўся хто-н., чаго дамагаўся. Сін.:без штаноў;з голымі рукамі(у 1 знач.); з носам; з такам; ля разбітага карыта; ні з чым; перад разбітым карытам; пры пікавых інтарэсах. Здалі мы насенне, а яно дзяржаве не дасталося, калгас з яго не спажыў, і мы, як кажуць, на бабах засталіся. Каваленка. Самі бацькі з маткамі вінаваты, што не прывучаюць вас да сваёй работы…Вось і застаюцца пад старасць на бабах, адны. Рубанаў. Ёсць кармы-ёсць малако і мяса, хоць, праўда, іншы раз і з кармамі можна застацца , як кажуць, на бабах. Бо кармы трэба не толькі мець, але і рацыянальна іх выкарыстаць. “Вожык”. Прапануем Лазаруку тваю [кватэру]. Хацеў асобную, няхай яе атрымае. Адмовіцца-на бабах так і застанецца. Марчук. [12,с.84]
27.На вярбе грушы растуць у каго. У безас.ужыв. Разм. Іран. Хто-н. неймаверна хлусіць, выдумляе, расказвае небыліцы. Ты,Надзя, аб гэтым нікому ні слова. А то нам пашкодзіш. Ведаеш, у людзей на вярбе грушы растуць. Машара. Дык гэты дзед-вядомы на ўсю акругу манюка Навум Бублік. У яго на вярбе грушы растуць…Хацкевіч. [12,с.291]
28.Збіць,стаўчы На горкі яблык. Акал. Звычайна ўжыв. Пры дзеясл.зак.тр.Разм.Вельмі моцна, бязлітасна. Сін.:да жывога (у 2 знач.); да паўсмерці; на порхаўку,як сідараву казу.Каб я была на яго месцы- я б забіла цябе.Альбо стаўкала на горкі яблыу! Савіцкі.[ 13,с.591]
29.На капусту крышыць,(пакрышыць),шаткаваць(пашаткаваць) і пад. Акал. Разм. Ушчэнт, поўнасцю; на дробныя часткі. І хто-хто, а Фаміч, пакрышыў бы гэтага Цыбатага на капусту.Кусянкоў. [12,с.490]
30.На макава зерне. У безас.ужыв. Разм. Вельмі мала. Пра нязначнасць чаго-н. Сін.: з вераб’ёў нос (у 1 знач.); з жабіны прыгаршчы чаго; з макава зерне; на капейку;не поле насеяна каго. Зрэшты, з майго навагодняга сядзення за пісьмовым сталом карысці было на макава зерне. Арлоў. [12,с.437]
31.На корані. Акал. Функц.не зам. 1. Будучы нязжатым,няскошаным. Пра траву,злакі. Сін.: на пні (у 2 знач.). Сена ён прадаў ваенным фуражырам на корані. Якімовіч.2. Будучы нязрэзаным. Пра лес, дрэвы. Сін.: на пні ( у 1 знач.). –Мы спілуем,звозім на рум, -падхапіў хлопец з рассечанай шчакою,-вясною сплавім Нямеччыну, проста нямецкаму купцу ў рукі. А з гэта пан грабяне ў два, у тры разы даражэй, чым прадаў бы на корані. Якімовіч. [12,с.519]
32.Не нашага поля ягада(-ы). Вык. Разм. Неадабр. Ужыв. пры дзейн. са знач. асобы. Не раўня каму-н., зусім чужы (па становішчы, паводзінах, духу і пад.). Бацька заўсёды ўталкоўваў яму адну ісціну:шапку выбірай па сваёй галаве.”Усе граматныя і багатыя-не нашага поля ягады”.Цяжкі.[ 13,с.592]
33.Не іголка ў сене ( у стозе сена). Вык. Разм. Ужыв. пры дзейн. са знач. асобы ці канкр.прадмета. Тое,што не можа заставацца незаўважаным,нязнойдзеным,нявыяўленым. Дзесяткі людзей шукаюць чалавека, які, паводле нашых меркаванняў, павінен быў жыць у тым ці іншым месцы семнаццаць-дваццаць год назад. Чалавек жа не іголка. Новікаў. [12,с.461]
34.Ні (ані) на макава зерне. Акал. Разм. Ужыв. ў адмоўн.ск. Ніколькі, ні ў якой меры. Сін.: на волас (у 2 знач.);на мезены палец; на панюх табакі (у 2 знач.); ні на волас. Антось нават не павітаўся. Але Мысліцкі не крыўдаваў на яго ані на макава зерне. Мурашка. [12,с.437]
35.Падаць лістам перад кім. Разм. Неадабр. Ужыв. Пры дзейн.са знач.асобы. Лісліва дагаджаць каму-н., падлізвацца да каго-н. Сін.:віляць хвастом ( у 1 нач.);гнуцца ў тры пагібелі перад кім; гнуць спіну перад кім; ламаць шапку перад кім; лізаць боты каму; падпускаць лёстачкі каму; поўзаць на каленях перад кім; рассыпацца драбней маку перад кім; рассыпацца макам перад кім; слацца лістам перад кім ;станавіцца на заднія лапкі перад кім;хадзіць на задніх лапках перад кім; хадзіць на пальчыках перад кім. Аб родных дочках у цябе не баліць галава. Ніколі на двор да іх не глянеш , як там яно і што, а перад нявесткай ты гатоў падаць лістам. Васілевіч. А ці трэба было так ужо падаць лістам перад ім? Янкоўскі.[13,с.114]
36.Пад корань. Акал.ці ў знач. вык.(пры апушчаным дзеясл.). Разм. 1. Ля самай асновы ( ссякаць, зразаць, касіць). Сёння пакрытыкуюць тых, хто праз меру траваполлем захапляецца, дык ён першы ў сябе ўсе без разбору травы- пад корань…Палтаран.2. Зусім, канчаткова, поўнасцю (разбураць,зводзіць і пад.). Сін.:пад мятлу. Лясы і людзі- усё пад корань,абнежывее ўвесь прастор, на месца мора стануць горы,затопіць мора пікі гор. Лужанін. [12,с.520]
37.Пень асінавы (бярозавы). Адз. і мн. Вык.і зваротак. Праст.Груб. Ужыв. Пры дзейн. са знач. асобы. Тупіца, дурань, бесталковы чалавек. Сін.:без галавы;без клёпкі ў галаве;без цара ў галаве;галава і два вухі; галава садовая; галава яловая; дубовая галава; конь божы;курыная галава; куст альховы; медны лоб; мех з саломай; пустая галава. Ант.:з галавой(у 1 знач.); з царом у галаве; светлая галава; у цемя не біты. У душы [Абакунчык] думаў ліслівасці: “Пень ты асінавы.., а не старшыня. Па камандзе, як які яфрэйтар, думаеш весці гаспадарку?” Ермаловіч.[13,с.172]
38.Пры цару гароху. Акал.Разм.Жарт.-іран. Вельмі даўно;невядома калі(было,адбылося што-н. і пад.). Сін.: за дзедам шведам;за царом гарохам.-А вашы кабеты паверылі,што вада святая…-То калі ж было-о!Яшчэ пры цару Гароху.Гм…Ваданосаў.[13,с.538]
39.Пудзіла гарохавае. Адз.і мн.Вык.ці зваротак. Разм.Неадабр.Ужыв.пры дзейн.са знач.асобы.1.Смешна,непрыгожа ці безгустоўна адзеты чалавек.[Фруктаўшчык:]Я табе пастаю тут, хам ты, халера! Прэч адгэтуль, пудзіла гарохавае!Ялоўчык.2.Пусты чалавек, варты смеху. Годзе вам блазнавацца. Абодва-пудзілы агародныя. Машара. –Дурніца!Пудзіла агароднае! Што нарабіла?-з улакамі кінуўся Анатоль да Пігулеўскай, але тут жа ачомаўся, выскачыў за дзверы. Кандрусевіч.[13,с.231]
40.Рассыпацца драбней маку перад кім.Разм.Неадабр. Ужыв.пры дзейн. са знач.асобы. Лісліва дагаджаць каму-н., паддобрывацца да каго-н. Сін.:віляць хвастом(у 1 знач.); гнуцца ў тры пагібелі;гнуць спіну перад кім;падаць лістам перад кім;хадзіць на пальчыках перад кім. Усё ведае крывадушны фарысей і адначасова рассыпаецца перад табой драбней маку.Машара.[13,с.267]
41.Рассыпацца <дробным> макамперад кім.разм.Неадабр.Ужыв.пры дзейн.са знач. асобы ці сукупнасці асоб. Лісліва дагаджаць каму-н.,паддобрывацца да каго-н. Сін.:віляць хвастом (у 1 знач.); гнуцца ў тры пагібелі перад кім; гнуць спіну перад кім;ламаць шапку перад кім; лізаць боты капу;падаць лістам перад кім; поўзаць на каленях перад кім;станавіцца на заднія лапкі перад кім;хадзіць на пальчыках перад кім. Чаго ты ўжо рассыпаешся перад імі дробным макам? Усё хваліш іх ды спачуваеш?Лынькоў. [13,с.267]
42.Рэдзьку драць з кім,між кім. Разм. Іран. Ужыв. пры дзейн. са знач.асобы. Злосна сварыцца. Дубавец стаіўся,рашыў перачакаць. Няхай пойдуць Сямёнавы сыны- тады вышмыгне. Ён не жадаў паказвацца ім. З бацькам, з Сямёнам,значыцца,рэдзьку драў, а дзяцей цураўся. Калодзежны. [12,с.345]
43.Сабакам сена касіць. Разм. Неадабр. Ужыв. пры дзейн. са знач. асобы. 1. Бадзяцца дзе-н., займаючыся пустой ці невядома якой справай. Сін.: абіваць бакі ( у 2 знач); адлежваць бакі (у 2 знач); біць байды; біць бібікі. –А дзядзькі Лаўрэна няма ў хаце?..-Пайшоў сабакам сена касіць твой дзядзька Лаўрэн,-адказала Тэкля.-Заеў ён маё жыццё са сваім паляваннем, от што!- На паляванне пайшоў?-А то куды ж! Самуйлёнак. 2. Знаходзіцца невядома дзе, хаваючыся ад сям’і. –Ціха,ён паскардзіцца бацьку, тады будзе вам. –Бацьку…О-го-го-го!-лопаліся з рогату жываты.-Бацьку…Той недзе сабакам сена косіць! Няхай паспрабуе,знойдзе. Мурашка. [12,с.496]
44.Салома ў галаве ў каго, чыёй. У безас. Ужыв. Праст.Неадабр. Хто-н. дурнаваты, бесталковы, някемлівы. Сін.:дурны поп хрысціў каго; зрух па фазе ў каго; клёпкі не хапае <у галаве> у каго; мазгі адсохлі ў каго; мазгі набакір у каго; мазгі не на месцы ў каго; мякіна ў галаве ў каго. Ант.: галава варыць у каго; мазгі вараць ц каго; не галава, а дом саветаў; светлая галава ў каго. Няўжо ты думаеш, што ты адзін угледзеў праўду, а шсе іншыя- сляпыя, нічога не ведаюць, не знаюць і ў галаве іх салома? Колас. [13,с.307]
45.Сядзець макам. Разм. Неадабр. Ужыв. пры дзейн.са знач. абстр. Прадмета. Быць у заняпадзе. Трэба, Міхаіл Іванавіч, запісаць, што калгас усяго гэтага дамогся тады, як за старшыню сталі вы…Каб быў Папок, дык дагэтуль наш калгас сядзеў бы макам.Сабаленка[13,с.425]
46.Сядзець на бабах. Разм.Неадабр.Ужыв. пры дзейн са знач. асобы ці абстр. прадмета. Знаходзіцца ў цяжкім становішчы, адчуваючы вострую патрэбу ў чым-н.Попыт на будаўнічыя матэрыялы вялікі, а іх не хапае…Калі б Кадлубовіч быў не такі хвацкі гаспадар-сядзеў бы калгас на бабах. “ЛІМ”. З тэмай спартыўнай таксама сядзім на бабах. Эўрыка!Зараз ідуць міжкалгасныя гульні…”Полымя”. [13,с.425]
47.Трын-трава для каго, каму. У знач.вык. Разм.Ужыв. пры дзейн. са знач. абстр. прадмета ці (рэдка) асобы. Не заслугоўвае ніякай увагі, не мае значэння, не хвалюе каго-н. Сін.:Да лямпачкі каму, ні ішоў і ні ехаў каму. Сядзіць пташына ў іншай клетцы, на смутак твой не адгукнецца, і для яе ты-трын-трава!Колас.[13,с.460]
48.У корані. Акал. Функц. не зам. 1. Абсалютна, зусім ( не згаджацца, адвяргаць і пад.). Падзел работы настаўніка на “чыста навучальную” і “чыста выхаваўчую” Вольга Сысоеўна не прымае арганічна і адвяргае ў корані. “Настаўн.газ.”2. У самой аснове, карэнным чынам (мяняць,змяняць,пераглядаць і пад.). Жыццё змянілася ў корані- для яе (Марыі) страціла значэнне,што яна есць, дзе спіць. Карпаў. [12,с.519]
49.У кусты. Часцей у знач. вык. разм. Неадабр. Ужыв. пры дзейн. са знач. асобы. Ухіляцца ад непасрэднага ўдзелу ў чым-н., ад адказнасці за што-н. Вясёлы хлопец, галасісты, пуставаты. Бабнік. І трохі залішне любіць запаведзь: “Ура, ура, а сам у кусты!..” Брыль. [12,с.552]
50.У яблыках (-і)Азн.Разм.З цёмнымі круглымі плямамі на поўсці.Пра каня. Нарэшце Міколаў дзядзька,матчын брат, які прыехаў нанач,вывеў пад калодзеж сівую ў яблыкі кабылу. Крапіва.[ 13,с.591]
51.Хоць рэпку спявай (пей).Толькі ў гэтай форме. Устар. Акал.ці ў знач. вык. Разм. Склалася цяжкае, бязвыхаднае становішча. Выказванне адчаю, бяссілля. Сін.: хоць воўкам вый; хоць ты гвалт крычы;хоць ты плач. Горка, горка давядзецца, ты старога запытай. Ой, часмі так прыпрэцца, што хоць рэпачку спявай! Колас.[12,с.378]
52.Хоць рэпу сей. Толькі ў гэтай форме. Разм. Неадабр. 1. Вык.Ужыв. пры дзейн., выраж.словамі рукі, ногі, вышу. Вельмі брудныя. Бацька не раз гаварыў, глянуўшы на яго [Міхасёвы] вушы: “Ну, брат, у цябе і вушы: хоць рэпу сей!” Колас. Гляджу: у кабіне Адамішын Вова! А здаецца ж, учора бегаў ён тут, па вуліцы, босы (ногі0хоць рэпу сей), ганяючы драцяным прутом кацёлку- іржавы абручык з вобада…Свірка2.у чым.У безас.ужыв. Вельмі брудна ( у вушах). –Калі вушы памыў, хай прыходзіць у школу. А то некаторыя заяўляюцца, а ў вушах хоць рэпу сей,-настаўнік шырока ўсміхнуўся, паказаўшы здаровыя белыя зубы.Левановіч.У тваіх вушах хоць рэпу сей. Юрчанка.[13,с.329]
53.Хоць хрэн дзяры аб што. Толькі ў гэтай форме. Вык.ці азн. Разм. Ужыв. пры дзейн.,выраж. словам твар. Выспаваты, рабы (твар). Сін.:як чорт гарох малаціў на чым. Выдзерыкуст адразу як мае быць пазнаўся на пекнасці хлапца,бо аб Міхася твар хоць хрэн дзяры. Сколькі вываратняў на ім воспа накачала. Цётка. [12,с.339]
54.Хрэн з ім (з табой,з ёй, з ім, з імі). Выкл. Праст.Груб.Няхай будзе так,можна пакінуць без увагі. Выказванне згоды, прымірэння,уступкі і пад. Сін.:алах з табой ; бог з табой; кадук з ім; ліха з ім; ліха яго бяры;трасца яго бары;халера з ім; халера яго бяры;хвароба з ім; чорт з ім; чорт яго бяры.-Напіша нампаліт дакладную ў палітаддзел?-[Кузаеў]уздыхнуў, расцёр ботам недакурак. –Ну, ды хрэн з ім. Няхай піша.Шамякін.[13,с.534]
55.Хрэн у вочы. каму.Выкл.Праст.Груб.Выказванне незадаволенасці, абурэння,здзіўлення і пад. Сін.:каб на яго ліха;кадук на яго;кадук яго вазьмі;діха на яго;ліха яго галаве;трасца яго галаве;хвароба на яго.Адно што выключылі святло на прахадной, а жонка з-за вугла –вэрхал узняла!Х-гэх…Вельмі пільная,хоэн ёй ў вочы.Цікавала,відаць.Якавенка. [13,с.534]
56.Хрэн яго (яе,іх,цябе,вас) ведае (знае).Часцей у знач.галоўн.ск.Праст.Груб.Неадабр.Невядома. Сін.:агонь яго ведае;алах яго ведае;бог яго ведае;вятры яго ведаюць; кадук яго ведае;ліха яго ведае; хвароба яго ведае;нячысцік яго ведае; трасца яго ведае;халера яго ведае;хвароба яго ведае;хто яго ведае;чорт яго ведае.-Што мы будзем з імі будзем рабіць?..-Хрэн іх ведае.Асіпенка. [13,с.534]
57.Цераз пень калоду.Акал.Разм.Неадабр. 1. Абы-як, нядбайна (рабіць што-н.). Сін.: абы дзень адбыць;абы дзень да вечара(у 1 знач.);абы з рук; з плеч ды ў печ (у 2 знач.);з пятага на дзясятае (у 2 знач.);Ант.:душы паслухаючы;закасаўшы рукавы;не пакладаючы рук. Перш працавалі цераз пень калоду, абы дзень прайшоў. Гурскі. Гравёры рэжуць дошкі для гравюр і часам робяць гэта цераз пень калоду. Караткевіч.2.нязладжана, нягладка, з перашкодамі (ісці). Сам пан гаспадарку ведаў мала, вельмі ў яе не ўнікаў, ва ўсім спадзяваўся на аканома, і справы ішлі цераз пень калоду. Карамазаў. Жыццё паварочвалася да яго то бокам, то спінай, часам падстаўляла скрытую падножку…І ўсё астатняе ішло ў Сідара то наперакос, то цераз пень калоду. Макарэвіч. Бываюць жа такія дні:як нешта не зладзіцца зранку, так потым і ідзе цераз пень калоду. “Полымя”. [13,с.172]
58.Цішэй вады <і> ніжэй травы. Разм. 1. Вык. Ужыв. пры дўейн. Са знач. асобы. Вельмі пакорлівы, сарамлівы, ціхі, такі, што трымаецца непрыкметна,нясмела. Сін.: вады не замуціць;мухі не пакрыўдзіць. Папрасіла яна пана і пані Будзіловічаў, каб дазволілі мне жыць з ёю у кухні: што буду я цішэй вады,ніжэй травы, і есці будзе яна варыць сабе і мне капусту ды бульбу, у асобным чыгуночку.Гарэцкі.2.Акал. Вельмі пакорліва,нясмела,непрыкметна (трымацца, весці сябе). Няма ўжо таго ініцыятыўнага і аптымістычнага Астапчыка, якім мы яго ведалі.Трымае сябе цішэй вады,ніжэй травы, а паліцэйскія ўсё роўна ходзяць за ім следам і не спускаюць з яго вока.Машара.[13,с.541]
59.Яблык разладу. Мн. Не ўжыв. У ролі розных чл.ск. Кніжн. Прычына спрэчкі, сваркі. На атамных,на ядзерных круках падвешаная ў прорву зарападу,планета наша ні ў чыіх руках быць не павінна яблыкам раздору!Барадулін.[ 13,с.591]
60.Як асіна калаціцца, дрыжаць. Акал.Разм.Вельмі моцна (калаціцца-часцей ад страху). Сін.:як асінавы ліст. Не крычы ты на яго, Сёмка:ён і так увесь калоціцца як асіна. Колас. Аднаму баязліўцу давялося ісці ноччу цераз лес. У небаракі аж зубы ляскалі, і сам ён калаціўся як асіна. Крапіва. Як забралі майго ў армію, з таго часу нібы мне што зрабілася-як асіна калачуся. Дамашэвіч. [12,с.81]
61.Як(бы) гарох пры дарозе. Акал.Разм. 1. Ненадзейна, трывожна, з неспакоем (жыць). Людзі жылі як гарох пры дарозе, людзі жылі ў штодзённай трывозе. Дубоўка. Ды якое там жыццё, Іван Яфімавіч…Жыву як гарох пры дарозе. Васілевіч.2.Адзінока і без догляду (расці, заставацца, жыць і пад.) Сін.: на лес гледзячы(у 2 знач.) Сам Радзівон жыве як гарох пры дарозе , без дагляду, буз усякае, як той казаў, сталасці: от жыве сабе. Чорны. Даглядаць мяне не было каму. Маці чужая, а бацька-чалавек пануры, без літасці. І рос я сам па сабе, як гарох пры дарозе. Адамчык. А я меншага свайго з войска чакаю. Пакуль што адна-як гарох пры дарозе…Семашкевіч. Сіроткі вы мае няшчасныя!Засталіся вы цяпер адны, бы гарох пры дарозе…Праскураў.[12,с.262]
62.Як (што) гарох аб сцяну (аб сценку) каму, для каго. Часцей у знач. дзеясл.вык.Разм.Неадабр. Ужыв. Пры дзейн. Са знач. абстр. прадмета. Нічога не дзейнічае на каго-н. Сін.:як пугай па вадзе(у 1 знач.). Грушка даводзіў Марыі, што капелюшы ёй непатрэбны, што яны ёй не да твару…Гэтыя довады былі Марыі як той гарох аб сцяну. Пестрак. [12,с.262]
63.Адскокваць, адлятаць Як (што) гарох ад сцяны (ад сценкі).Акал.Разм.Неадабр. Безвынікова для каго-н. Што ж, выходзіць, кленічы не маюць ніякай сілы? Яны адскокваюць ад пана як ад сцяны гарох.Якімовіч. [Гаворка:]Ды гаварыў я вам сто разоў, чэрці таўстаскурыя!Ды ад вас-што гарох ад сцяны. Шамякін. Ды хіба з ім пагаворыш?Бацькавы словы ад яго як гарох ад сценкі. Гіль. [12,с.262]
64.Як горкая рэдзька. Акал. Разм. Вельмі моцна,нязносна (надакучыць). Сін.: горш горкай рэдзькі. Рыдлёўку гэтую яго зноў перарабіць! Чацвёрты раз…Абрыдзеў ён мне як горкая рэдзька!Кожны дзень дрыжыкі прадавай, каб двойку не схапіць, потым перавадныя экзамены,пераэкзаменоўкі…Васілеўскі.[13,с.296]
65.Якога хрэна.Праст.Груб.1.Акал. Чаму, для чаго, з якой мэтай(робіць хто-н. што-н.). Выказванне абурэння чыімі-н.дзеяннямі,паводзінамі. Сін.:на ліха;на халеру;на хваробу; на чорта;на які хрэн; на які чорт; на якога чорта; на якое ліха; на якую трасцу;на якую халеру.Якога ж хрэна тады ён маўчыць? Мо сігналы праваронілі? Быкаў.-Што вы хчаце сказаць канкрэтна?-Якога хрэна вы цераз галаву палезлі з гэтым кароўнікам?Хто вас прасіў ці ўпаўнаважваў?Лазуркін.2.Дап.Чаго (трэба,не хапае каму-н.). Выказванне абурэння чыімі-н. дзеяннямі,паводзінамі. Сін.:якога ліха(у 2 знач.);якога ражна(у 2 знач.).3.У знач. мадальнай часціцы.Ужыв. перад наз. Выказванне іранічных, скептычных і пад.адносін да каго-,чаго-н. Сін.:які ў чорта хто,што.-Што ты прывёз?-Ды гэта самае…Тол.Ці як яго…-Якога хрэна тол?Аманіт?-сярдзіта запытаў Брытвін, шырэй разгортваючы край мяшка.Быкаў. [13,с.534]
66.Як макаў цвет. Вык.Разм. Ужыв. пры дзейн. са знач.асобы.Прыгожы,румяны. Сін.: кроў з малаком (у 2 знач.);хоць вады напіся. “Як макаў цвет!Чыстая матка!”- падумаў ён [Чарнушка] радасна.Мележ. [13,с.539]
67.Чытаць, гаварыць і пад. Як рэпу грэзці. Акал. І вык. Разм. Адабр. Бойка, гладка, без запінкі. –Ого, ды ты, брат, як рэпу грызеш…табе і ў школу не трэба, -рассмяяўся Якуб Панасавіч і , падышоўшы да хлопца, пагладзіў яго па галаве. Броўка. [12,с.262]
68.Як (што) іголка ў стозе сена. Вык. Разм. Ужыв.пры дзейн. са знач. асобы. Зусім непрыкметны, такі, што немагчыма знайсці, выявіць, адшукаць. У горадзе- у натоўпе, дзе снуюць тысячы самых розных, і гарадскіх, і прыезджых, - ты будзеш як іголка ў стозе сена. Мележ. [12,с.461]
Спіс літаратуры
1 Ляшчынская, В. А. Сучасная беларуская мова: фразеалогія: вучэб. дапам. / В. А. Ляшчынская. – Мінск: РІВШ, 2010. – 230 с.
2 Аксамітаў, А. С. Беларуская фразеалогія / А. С. Аксамітаў. – Мінск: Вышэйшая школа, 1978. – 244 с.
3 Аксамітаў, А. С. Беларуская фразеалогія ў граматычным, семантычным і функцыянальным аспектах /А. С. Аксамітаў // Слова беларускае. З гісторыі лексікалогіі і лексікаграфіі / пад рэд. А. Я. Міхневіча. – Мінск: Народная асвета, 1994. – С. 142-157.
4 Даніловіч, М. А. Граматычная характарыстыка фразеалагізмаў / М. А. Даніловіч. – Мінск: Навука і тэхніка, 1991. – 110 с.
5 Маршэўская, В. В. Фразеалагізмы са структурай сказа / В. В. Маршэўская. – Гродна: ГрДУ, 2003. – 116 с.
6 Садоўская, А. С. Фразеалагізмы-спалучэнні ў сучаснай беларускай мове / А. С. Садоўская. – Гродна: ГрДУ, 2003. – 118 с.
7 Якшук, Л. А. Назоўнікавыя фразеалагізмы ў сучаснай беларускай мове: аўтарэф. дыс. канд. філал. навук: 10.02.01; НАН РБ, Інстытут мовазнаўства імя Я. Коласа / Л. М. Якшук. – Мінск, 2006. – 22с.
8 Янкоўскі, Ф. М. Беларуская фразеалогія / Ф. М. Янкоўскі. – Мінск: Народная асвета, 1981. – 79 с.
9 Янкоўскі, Ф. М. Беларуская фразеалогія. Фразеалагізмы, іх значэнне, ужыванне / Ф. М. Янкоўскі. – Мінск: Вышэйшая школа, 1968. – 451 с.
10 Лепешаў, І. Я. Фразеалогія сучаснай беларускай мовы / І. Я. Лепешаў. – Мінск: Выш. школа, 1998. – 271 с.
11 Лепешаў, І. Я. Праблемы фразеалагічнай стылістыкі і фразеалагічнай нормы / І. Я. Лепешаў. – Мінск: Навука і тэхніка, 1984. – 264 с.
12 Лепешаў, І. Я. Фразеалагічны слоўнік беларускай мовы: у 2 т. Т. 1 / І. Я. Лепешаў. Мінск: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1993. –590с.
13 Лепешаў, І. Я.Фразеалагічны слоўнік беларускай мовы: у 2 т. Т. 2 / І. Я. Лепешаў. Мінск: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі,1993. –607с.

Приложенные файлы

  • docx 620354
    Размер файла: 62 kB Загрузок: 0

Добавить комментарий