Сцэнарый вечарыны да 120-годдзя М.Багдановіча

Я хаце бы спаткацца з Вамі
(Сцэнарый да 120-годдзя з дня нараджэння М.Багдановіча)
Чытальнік: Беларусь, твой народ дачакаеццца
Залацістага, яснага дня.
Паглядзі, як усход разгараецца,
Колькі  хмарках залётных агня!...
1-ы вядучы: Багдановіч бы вялікім жыццялюбам і гуманістам. Яго ідэйна-эстэтычнае крэда трымаецца на светлай веры  чалавека, на глыбокай павазе да яго асобы. Менавіта адгэтуль вынікала яго абвостраная цікавасць да нутранага, духонага свету людзей, да патаемных пачуцця і думак жывой чалавечай душы.
2-гі вядучы: Адгэтуль і той беспамылкова-чуйны псіхалагізм, які характарызуе любоную лірыку паэта, гаворка дваіх “пры агні  цішыні”, і тая безнацяжная філасафічнасць, якою вызначаюцца яго вершы-роздумы аб жыцці і смерці, аб паэце і паэзіі, аб прыгожым і брыдкім у рэчаіснасці і  мастацтве.
1-ы вядучы: У 1915 годзе Багдановіч піша невялікі лірычны верш “ Я хаце бы спаткацца з Вамі на вуліцы”, на першы погляд інтымны, а на самай справе глыбокага філасофскага зместу.
Чытальнік: Хто мы такія?
Толькі падарожныя- папутнікі сярод нябёс
Нашто ж на зямлі
Сваркі і звадкі, боль і горыч,
Калі мы се разам ляцім
Да зор?
2-гі вядучы: Пытанне, як бачым, з той далекай ужо данасці прарастае  нашу сённяшнюю свядомасць сацыяльна-палітычным і філасофскім сэнсам глабальнай маштабнасці і вастрыні.
1-ы вядучы: І, вогуле, многія радкі і нават цэлыя вершы М.Багдановіча гучаць, як мудрыя жыццёвыя формулы, як вобразныя паэтычныя афарызмы з багатым і глыбокім філасофскім падтэкстам.
2-гі вядучы: А нарадзіся Максім Багдановіч 9 снежня 1891 года  Мінску. Бацька Максіма – Адам Багдановіч паходзі з прыгоннай дворні мястэчка Халопенічы на Віцебшчыне, але дзякуючы фенаменальным здольнасцям і вялікай жыццёвай энергіі сам здоле пракласці сабе дарогу  жыцці.
1-ы вядучы: Займешы настаніцкую адукацыю, ён захапіся збіраннем і вывучэннем беларускага фальклору, этнаграфіі і зрабі немалы нёсак у нашу навуку.
2-гі вядучы: Маці – Марыя з дому Мякота – таксама была адукаваная, высокай культуры жанчына. Да замужжа яна выховалася  сям’і мінскага губернатара, вучылася  настаніцкай школе  Пецярбурзе.
1-ы вядучы: У 1896 годзе сям’ю Багдановіча напаткала вялікае гора: пасля нараджэння чацвёртага дзіцяці Марыя Багдановіч захварэла на сухоты і памерла. Адам Ягоравіч цяжка пераносі смерць жонкі. Калі толькі надарылася магчымасць, ён у канцы 1896 года, баронячыся ад пакутлівых успаміна і ратуючы дзяцей ад неспрыяльнага, залішне вільготнага клімату, пераязджае  Ніжні Ногарад. Тут, у глыбіні Расііі, пачынаецца новая старонка  жыцці Багдановічавай сям’і.
2-гі вядучы: Тут прайшло маленства юнага Максіма, а потым – юнацтва. Адсюль – з далёкіх волжскіх бераго – ён пада і свой чысты і звонкі голас яшчэ як нікому не вядомы паэт з выразна акрэсленым нацыянальным складам мыслення і бачання і з характэрным беларускім прозвішчам: Максім Багдановіч.
Чытальнік: Вакол мяне кветкі прыгожа красуюць.
Маркотна між іх я хаджу адзінок,
Аж бачу – мне сіняй галокай ківае
Наш родны, забыты  цяні васілёк.
“Здаро, будзь зямляча!” Чуць бачны  даліне,
Панура, нявесела шэпча ён мне:
“Успамянем, мой дружа,  багатай чужыне
Аб беднай, далёкай сваёй старане”.
1-ы вядучы: У чэрвені 1911 Максім Багдановіч заканчвае гімназію  Ніжнім Ногарадзе і пад націскам бацькі паступае  Ярасласкі юрыдычны ліцэй. На канікулы ж едзе на Беларусь, куды яго запрасіла рэдакцыя “Нашай Нівы”.
2-гі вядучы: Спыняецца на некалькі дзён у Вільні, дзе адбыліся надзвычай важныя для Максіма Багдановіча гутаркі аб перспектывах беларускага адраджэння з Вацлавам Ластоскім, Іванам ды Антонам Луцкевічамі.
1-ы вядучы: Максім жыве  рэдакцыі “Нашай Нівы”, захапляецца калекцыяй старажытнасця, сабраных Іванам Луцкевічам, яго ражвае старая Вільня. Потым паэт едзе адпачываць да дзядзькі Луцкевіча Вацлава Лычкоскага, які ме фальварак каля вёскі Ракуцёшчына, на Маладзечаншчыне.
2-гі вядучы: Усё лета пражы Максім Багдановіч у асобнай хатцы, якую яму выдзелі гаспадар, зважаючы на яго здарое. Там цудона пісалася. Адбыся своеасаблівы паэтычны выбух. У Ракуцёшчыне Максім Багдановіч напіса выдатны гарадскі цыкл верша – “Места”, прысвечаны вялікай Вільні, якая была духонай Мекай беларуса.
Чытальнік: Вулкі Вільні зіяюць і гулка грымяць!
Вір людскі скрозь залі паясы тратуара,
Блішчаць вокны, ліхтарні гары зіхацяць,
Коні мчацца ,трамваі трывожна звіняць
І гараць аганьком вочы змучаных твара!
А завернеш у завулак – ён цесны, крывы;
Цёмны шыбы глухіх, старасвецкіх будынка;
Між каменямі – мох і сцяблінкі травы,
І на вежы, як круглае вока савы,
Цыферблат – пільны сведка мінулых учынка
1-ы вядучы: Не маглі забыцца  Ракуцёшчыне і тыя памяткі беларускай старажытнасці, якія паэт бачы у Вільні  зборы Івана Луцкевіча, а таксама мройныя да позняй ночы размовы з сакратаром “Нашай Нівы” Вацлавам Ластоскім аб сланай мінушчыне роднай Беларусі.
2-гі вядучы:Хіба ж можна было паверыць, што краіна, якая мела такую гісторыю, ужо ніколі не здымецца з заняпаду? Максім думае пра сё гэта  Ракуцёшчыне і стварае яшчэ адзін выдатны цыкл верша –“Старая Беларусь”. Радкі верша размераныя, шырокаплынныя:
Чытальнік: Псалтыр, пакрытую няжорсткай бурай кожай,
Я зя і срэбныя засцёжкі адамкну,
Перачыта радкі кірыліцы прыгожай
І воску з ладанам прыемны пах пачу.
І бачу я  канцы няхітрую прыпіску,
Што “кнігу гэтую раб божы, дзяк Гапон,
Дзеля душы спіса у месце Вакавыску
У рок сем тысяч сто восьмы з пачатку дзён”
1-ы вядучы: На пачатку 1914 года  Вільні ( на тытуле пазначаны 1913) выйшла кніжка верша Максіма Багдановіча “Вянок”. Складзеная пры дзеле Вацлава Ластоскага, кніга адразу была заважана грамадскасцю, стала значнай падзеяй у літаратурным жыцці Беларусі.
2-гі вядучы: Свежасцю зместу, дасканаласцю формы здзілялі чытача змешчаныя  ёй вершаваныя цыклы “У зачараваным царстве”, “Згукі Бацькашчыны”, “Старая Беларусь”, “Места” і інш.
1-ы вядучы: Антон Луцкевіч, выдатны крытык нашаніскай пары, у першай рэцэнзіі на “Вянок” дае вельмі высокую ацэнку зборніку, даводзячы, што гэта “прадзівая пэрла  беларускай паэзіі”. Ён ці не першы з сучасніка не шкадуе смелых эпітэта і паранання:”І як у летні гарачы дзень у крыштальна чыстай крынічнай вадзе асвяжаецца наша цела, так асвяжае душу паэзія Максіма Багдановіча”
2-гі вядучы: На пачатку 1915 года  Максіма Багдановіча наспела думка аб тым, каб пакінуць бацькоскі дом Расію і вярнуцца  Беларусь.”Складанне праекта пачалося вось ужо два-тры месяцы”, піса у лісце, у маі 1915 года, стрыечны брат Максіма Пётр Гапановіч.
1-ы вядучы: Надыйшо час, калі Багдановіч хаце вымкнуць з-пад бацькоскага крыла і пачаць самастойнае жыццё. Ён нудзіцца, перакладае з рускай мовы верш Пушкіна “Сяджу я  турме за кратамі гады”. А жыццё ідзе сваёй чарадой.
2-гі вядучы: Між тым працягваецца Першая сусветная вайна. Некаторыя дзяржаныя становы з Беларусі былі эвакуіраваны  Яраслаль. У прыватнасці сюды,  1915 годзе, пераводзіцца Мінскі настаніцкі інстытут, з некаторымі студэнтамі якога і пазнаёміся Максім Багдановіч, вярнушыся з Крыма.
1-ы вядучы: Як згадва Пётр Гапановіч, што  гэты час “гіпертрафаванае захапленне асабістымі бакамі літаратуры і занадта зазятыя адносіны да “самасційнай” Беларусі без астатку паглыналі се ягоныя клопаты і сю вагу”
Чытальнік: Ты не згаснеш, ясная зараначка,
Ты яшчэ асвеціш родны край.
Беларусь мая! Краіна – браначка!
Устань, свабодны шлях сабе шукай.
2-гі вядучы: Але выбрацца на Радзіму Максіму Багдановічу далося толькі восенню 1916 года, пасля сканчэння юрыдычнага ліцэя. Бацька Максіма Адам Багдановіч напіша пазней ва спамінах:” З трывожным пачуццём я яго адпуска, але рабіць не было чаго: радзіма была цэнтрам яго прыцягнення, туды прыцягвалі яго се жывыя інтарэсы і сімпатыі”.
1-ы вядучы: Прыехашы  Мінск, Максім Багдановіч уладковаецца на працу  камітэт Мінскага аддзела Беларускага таварыства дапамогі пацярпелым ад вайны, старшынёй якога бы Раман Скірмунт.Гэтым разам Беларусь непрыветліва сустрэла Максіма Багдановіча. Непадалёку праходзі фронт. Голад, холад, хваробы, тысячы бежанца, дзеці-сіроты – вось што бачы тут паэт.
2-гі вядучы: Пасяліся Максім Багдановіч на адной кватэры са Змітраком Бядулем і ягонымі сёстрамі. Харчавася  сталоцы пры камітэце.
1-ы вядучы: У Мінску паэт адразу ключаецца  беларускую дзейнасць –выступае на вечарынах, дэкламуе свае вершы, піша сваю геніальную “Пагоню”.
Чытальнік: Толькі  сэрцы трывожным пачую
За краіну радзімую жах,-
Успомню Вострую Браму святую
І ваяка на грозных канях.
У белай пене праносяцца коні,-
Рвуцца, мкнуцца і цяжка хрыпяць
Стараданяй Літоскай Пагоні
Не разбіць, не спыніць,не стрымаць
2-гі вядучы: Слабое здарое паэта не магло дога вытрамаць такіх вялікіх нагрузак. З неспадаючай высокай тэмпературай Максім Багдановіч піша паэму з трагічным сюжэтам “Страцім-лебедзь!”
1-ы вядучы: Мабыць, сябе яля Багдановіч такім лебедзем, які скла на свае крылы занадта вялікі цяжар і не вытрыма – хутка слабе.
2-гі вядучы: Сілы паэта хутка зыходзілі, і  лютым 1917 года Максіма Багдановіча адпраляюць лячыцца  Крым. Ён жыве там без асаблівага дагляду. Перыядычна  яго ідзе горлам кро.Паэт ведае, што жыць засталося яму няшмат, але ставіцца да гэтага спакойна. Светлы сум працінае яго апошня радкі:
Пралятайце вы, дні
Залатымі агнямі,
Скончу век малады,-
Аблятайце цвятамі.
1-ы вядучы: Жыццё заставалася для яго светлым, але яно нямольна прасочвалася, як вада праз пясок.
2-гі вядучы: Паміра Максім Багдановіч у адзіноце. Яго пахавалі на трэці дзень пасля скону. Адпелі  царкве. Рабілі гэта чужыя людзі, удалечыні ад Беларусі, якая засёды была  яго снах.
1-ы вядучы: У адным з артыкула, радуючыся першым поспехам маладой беларускай літаратуры, Багдановіч піса, “ што не толькі нашаму народу, але і сясветнай культуры нясе яна свой дар”.Так, і свайму народу, і сяму чалавецтву – культуры свету.
2-гі вядучы: Гэты неацэнны дар,непаранана памножаны і збагачаны, нясе яна людзям і сёння. І адно з самых прыгожых і каштоных складаемых гэтага дару – творчасць самога Максіма Багдановіча.
1-ы вядучы: Творчасць, якая чым далей адыходзіць ад журботнага крымскага маю, тым больш маладзее.Творчасць, якая, ад нешырокага калісьці кола чытачо на Бацькашчыне, няйначай як наважылася апаясаць сваім чароным вянком увесь зямны шар – прарасці цвятком радзімы васілька на сіх яго паралелях і мерыядынах. Творчасць, у якой вялікая будучыня.
2-гі вядучы: У свой час Уладзімір Караткевіч напіса верш, які гранічна, дакладна і сутнасна раскры усю непаторную веліч геніяльнага Максіма Багдановіча.
Чытальнік:
Сцюжны час, бязмежна – суровы
Спіць народ, нібы зерне  раллі.
Ты прыйшо
І гарачым словам
Рунь узня на роднай зямлі.
Ты сказа нам:
“Унукі Скарыны,
Дзе ваш гонар, моц і краса?
Ёсць і у вас, як у іншых, святыня.
Не давайце святыні псам!
Не давайце з яе глуміцца,
Бо праспіць яна ясну зару,
Бо святы ізумруд заімгліцца
У пярсцёнку тваім, Беларусь!
Чытальнік:
Ты ста на лютую сечу,
Бітву вечную сонца і хмар,
Узвалішы на юныя плечы
Святагора народны цяжар.
І не вынеслі жылы напругі:
Знік ты, лебедзь, у хвалях сівых,
Сплы крывёю,загіну “за другі”
За мяне, за вас і за сіх.
І застася ты  нашых душах,
Хоць навекі знік у палях,
Вечны светлы і вечна дужы,
Вечна юны, як наша зямля.
Мы табой ганарымся – і плачам.
Мы нясём цябе  сэрцы праз дым.
Чытальнік:
Нізка гола схіляю, юнача,
Перад вечным глаголам тваім.
Смела крочу цяпер у пяскі я
Перад светлай заветнай гарой,
Бо як ёсць у народа такія –
Не загіне давеку народ.

Літаратура:
1.Багдановіч,М.Выбраныя творы.- /Максім Багдановіч. - Мінск,1996. – 496с.
2.Бялецкі,А.Жыццевая сцяжына паэта//Багдановіч,М.Выбраныя творы. – Мінск,1996.- С.21-28.
3.Гілевіч,Н.Страцім-лебедзь беларускай паэзіі// Багдановіч,М.Выбраныя творы. – Мінск,1996.- С.12-20.
4.Каханоскі,Г.А сэрца сё імкне да бацькоскага краю:з біяграфіі Максіма Багдановіча/Генадзь Каханоскі. – Мінск,1991. – С.18-20.
5.Стральцо,М.Загадка Багдановіча/Міхась Стральцо. – Мінск,1969. – С.47-57.
6.Яцкевіч,З.Радавод Максіма Багдановіча па матчынай лініі//Я хаце бы спаткацца з Вамі:літаратурна-публіцыстычныя артыкулы пра Максіма Багдановіча. – Мінск,2009. – С.70-83.

15

Приложенные файлы

  • doc 1382223
    Размер файла: 59 kB Загрузок: 0

Добавить комментарий