ШПОРЫ ПА БЕЛАРУСКАЙ МОВЕ


1. Арфаграфія, яе змест і задачы
Арфаграфія – раздзел мова-ва у якім вывуч. правілы унармаванай перадачы вуснай мовы на пісьме. Бел. арфаграфія – гэта не проста набор правілаў, а заканамерная сістэма у аснове якой ляжаць аб’ектыўныя адносіны паміж вуснай і пісьмовай мовай. Правілы арф-іі неаднатыпныя, таму у самой арф-іі выдзял. некалькі самаст. частак ці раздзелаў:1) перадача на пісьме гукавога складу, марфем і іх частак 2)напіс. слоў разам, праз злучок і асобна 3)ужыв. вял. літары 4)правілы пераносу частак слоў на наступны радок 5)графічн. скарач. слоў. У адрозненне ад графікі якая вызнач. адпаведнасць паміж гукамі і літарамі у моцн. пазіцыях, арф-ія мае справу толькі са слабымі пазіцыямі дзе гукі змяняюць свае акустычныя уласцівасці: вымаўл. аслаблена ці наогул змяняюць свае гучанне. Мінавіта у такіх пазіцыях нельга вызначыць што пісаць, таму узнікае патрэба кіравацца пэўным правілам пры выбары літары для перадачы гука. Такое месца у слове дзе патрэбна выбраць адно з магчымых напісанняў прынята называць арфаграмай. Арфаграма -правільнае напісанне, якое выбіраецца з шэрагу магчымых. Арфаграмай можа быць не толькі літара, але і асобнасць напіс. слова, характар скарачэння, перанос слова, ужыв. вял. літары і інш. Напісанні якія не патрабуюць прымянення арф-ых правілаў наз апорнымі. Да іх адносяць: 1)абазнач. націскных галосных 2)абазнач. зычных перад галоснымі і санорнымі 3)абазнач. гука [i] перад е, ё, ю, я, і 4)абазнач. мяккасці мяккім знакам: на канцы слоў(сядзь), у сярэдзіне слова пасля мяккага перад цвердым (пісьмо), абазнач. мякк. гука [л’] перад любымі магчымых варыянтаў напіс. слова ці яго часткі, што адпавядае прынцыпам бел. арф-іі.
2. Фанетычны прынцып арф-іі.
Бел. Арф-ія грунтуецца на 2 прынцыпах: фанет. і марфалаг. Фанетычны п-п патрабуе каб у напісанні перадаваліся канкрэтныя гукі пры іх пазіцыйным чаргаванні. Існуе пэўная адпаведнасць паміж гукамі і літарамі. Паміж напісаннем літар і вымаўл. гукаў у слабой пазізыі. Фанет. п-п не зводзіцца да правіла “пішы як чуеш”, а грунтуецца на ўнармаваным літ. вымаўленні. На фанет. п-п ар-іі заснованы наступныя правілы: 1) правілы акання/якання у бел. мове; 2) напіс. спалуч. галосных у словах іншамоўнага паходжання(біёлаг, кіёск, патрыёт); 3) правапіс прыставак якія заканчваюцца на з/с (бездапаможны, беспамылковы); 4) правапіс спалучэнняў зн, мц, рц, рн, сн, сл, на месцы гістарычных здц,лнц, рдц, рдн, стн, стл (сонца, сэрца, міласэрны); 5) напісанне літары с на месцы спалучэнняў жс, шс, хс у словах тыпу: прагоства, мноства, хараство, а таксама напіс. адной літары с у словах тыпу: рускі, бел-кі, палескі; 6) напіс. літары ц на месцы спалуч. тс, чс, кс, цс (пухавіцкі, выдавецкі); 7) напіс. літары т на месцы спалуч. дт на канцы іншамоў. слоў (шміт); 8) напіс. падвоенага чч перад суфіксамі ін, ын у геаграф. назвах. Выключэнне: брэстчына, навагрудчына; 9) правапіспадоўжаных і падвоеных зычных (каменне-каменны); 10) напіс. адной літары с у словах расада, расаднік, расол, расольнік, ростань; 11) напіс. літары ш у словах рошчына, шчасце, ушчубаць, рашчыніць, нішчынны і вытворныя ад іх; 12) правапіс прыстаўнога гука в перад націскным о і каранёвым у ў спрадвечна бел. словах (восень, вока, вучань).
3. Марфалагічны п-п
Марф. п-п патрабуе аднастайнай перадачы на пісьме марфемы незалежна ад вымаўлення яе у розных фанет. пазіцыях. Пры марф. п-пе улічваюцца апорныя напісанні, г.зн. абазначэнне на пісьме гукаў у моцнай (незалежнай пазіцыі). Марф. напісанні даюць магчымасць захаваць выразную структуру слова і гэтым палегчыць разуменне сэнсу вытворных слоў. На марф. п-пе заснаваны наступн. правілы: 1)правапіс звонкіх зычных на канцы слова і перад глухімі (снег, казка), глухіх перад звонкімі (малацьба), шыпячых перад свісцячымі (на рэчцы), свісцячых перад шыпячымі (пясчаны) 2)правапіс зычных на стыку марфем: у геаграф. назвах на канцы зычныя асновы з, ж, ш, г, х перад суфіксальным с захоуваюцца у прыметніках (каўказскі), у назоўніках канцавыя зычныя асновы д, т, с, з, ж, ч, перад суфіксам чык перадаюцца нязменна (перакладчык), захоуваецца канцавы зычны асновы д перад суфіксальным ск у прыметніках (гарадскі, лідскі, заводскі) 3)напісанне спалучэнняў зычных дц, тц, чц у словах тыпу: у лодцы, на кладцы 4) напіс. зычных б, д, на канцы прыставак і у прыназоўніках (над хатай) 5)напіс. літары е у прыназоўніку без і часціцы не (не бачу) 6 правапіс караневай літары я (месяц, памяць) 7)правапіс суфіксаў ен/н у дзеепрыметніках(адхілены) 8)напіс. суфікса язь/ядзь у назоўніках(роўнядзь, дробязь)
4. Напісанне слоў разам, праз злучок і асобна. Перанос слоў.
Існаюць агульныя правілы напіс. слоў разам, праз злучок і асобна характэрныя для ўсіх частак мовы. Пішуцца разам: 1) складанаскароч. Словы і вытворныя ад іх: журфак, прафсаюз, газпрам; 2)складаныя словы і вытворныя ад іх з пачатковымі ішшамоўнымі часткамі: авія, агра, астра, аудыя, аута, аэра, біа, вела, відэа. Марка, мота, радые, тэле, фота; 3) словы з пачатковай часткай поў(паў): поўнач, паўсвету, паўтары. Калі гэта частка далуч. да ўласкага назоўніка яна пішацца праз злучок: паў-Мінска; 4)словы з прыстаўкамі і падобнымі да прыставак часткамі: а, анты, арта, архі, гіпер, дэз, звыш, інфа, контр, між, паст, супер, транс, ультра; 5) складаныя словы першай часткай якіх з’яўляецца лічэбнік напісаны літарамі: сямігодка, пяцідзенка, а таксама складаныя парадкавыя лічэбнікі з апошнім кампанентам тысячны, мільенны, мільярдны. Пішуцца праз злучок: 1) спалуч. двух аднолькавых слоў якія паўтараюцца: бела-бела; 2) спалуч. слоў вытворных ад адной і той жа асновы але з рознымі марфемамі: мама-мамуся, хто-ніхто;3) спалуч. слоў блізкіх або супрацьлеглых па лексіч. Значэнні: хлеб-соль, гусі-лебедзі; 4) склад. Словыпершай або апошняй часткай якіх з’яўл. лічэбнік напісаны лічбамі: 930-годдзе. А таксама парадкавыя лічэбнікі з апошнім кампанентам тысячны, мільенны, мільярдны; 5) спец. тэрміны і назвы ў тым ліку і абрэвіятуры ў склад якіх уваходзіць асобная літара алфавіта або лічэбнік: альфа-часціцы, ЗІЛ-110; 6) літаранныя скарачэнні склад слоў: с.-г.—сельскагаспадарчы. З аднаго радка на другі слова пераносіцца па складах: га-ла-ва. Калі ў сярэдзіне слова паміж галоснымі ёсць спалуч. зычных, то пераносіцца ўсё гэтае спалуч. або любая ягочастка: га-рад-скі. Пры пераносе нельга: 1) пакідаць у канцы радка або пераносіць на другі радок адну літару; 2) раздзяляць дз/дж;3) аддзяляць літары й, ў, ь, ‘, ад папярэдніх літар; 4) разбіваць аднаскладовыя часткі складанаскароч. слоў; 5) разбіваць абрэвіятуры якія склад. З пачатковых літар або са спалуч. дітар і лічбаў; 6) пакідаць у канцы радка ініцыялы або іншыя ўмоўныя скарач-ні якія адносяцца да прозвішчаў; 7) адрываць скароч. назвы ад тых лічбаў якія адносяцца; 8) адрываць ад лічбаў нарашчэнні склонавых канчаткаў; 8) адрывацца ад лічбаў нарашчэнні склонавых канчаткаў; 9) раздзяляюць умоўныя графічныя скарачэнні і г.д.
5. Правапіс е, ё, я, о, э
Літара о пішацца толькі пад націскам: кот, мова, плячо, дарога. Літара ё пішацца пад націскам: вёска, сёстры, цёмна. Літара ё пішацца не пад націскам у словах з коранем ёд і ёт: ётаванне. Літара ё пішацца у складаных словах з першай часткай радыё-:радыёстанцыя, радыёантэнна. Калі першая частка склад. слова утворана ад назвы хімічнага эл-та радый, то пішацца літара е, якая з’яўл. злучальнай галоснай: радыёбіялогія. У першым складзе перад націскам у гэтым выпадку пішацца я: радыяхімія. Літара э пішацца у пачатку выклічнікаў э, эге, эге-ге, эй, эх. Пасля прыстаўной літары г у слове гэты і вытворных ад яго (дагэтуль), а таксама ў выклічніках гэ, гэй і назвах літар (бэ, вэ, і інш). Пасля шыпячых гукаў р, д, т, і цвердага ц: жэрдка, шэры, мястэчка, чэк. У пачатку запазычаных слоў літары э, е як пад націскам так і не пад націскам пішуцца у адпаведнасці з літ. вымаўленнем: эра, эсэ, егер, Еўропа, еўрапейскі. На канцы запазычаных нязменных слоў, а таксама уласных імен і геаграф. назваў пасля зычн. акрамя л, к пішацца э: купэ, каратэ, Душанбэ, але філе, піке. Літара э у запазычаных словах пасля губных зычных, а таксама пасля з, с, н пішацца згодна з літ. вымаўленнем. Так словы капэла, сурвэтка, інтэрнэт пішуцца з літ. э, а словы нервы, сервіз – з літарай е. У першым складзе перад націскам замест е, ё пішацца я: белы-бялюткі, лен-лянок. Літара я пішацца у першым складзе перад націскам у іменах, прозвішчах і геаграф. назвах са славянскай лексічнай асновай і у даўно запазычаных словах з неславянскіх моў: Аляксандр, Мендзялееў, сяржант, янот, каляндар. Літара я пішацца таксама пад націскам: мята, глянуць.
6. Правапіс спалуч. галосных
1) Калі спалучэнні іо,йо вымаўляюцца два склады, тады яны на пісьме абазначаюцца: паміж зычнымі літарамі іё (ыё) пад націскам ія (ыя) не пад націскам: біёлаг, аксіёма, патрыёт; у пачатку слова—літарамі іо пад націскам і іа не пад націскам: іон, Іосіф; 2) калі спалучэнні іо, йо вымаўляюцца як адзін склад, тады на пісьме яны перадаюцца: пасля галосных- праз ё пад націскам і я не пад націскам (раён, маёр, маянэз); у пачатку слова—праз ё: ёгурт, ёд, ётаваны; 3) спалучэнне іе абазнач. на пісьме літарамі іе(ые): кліент, арыентацыя, іерогліф; 4) спалучэнне йе заўсёды вымаўляецца як адзін склад і на пісьме ў пачатку слова і пасля галосных перадаецца праз е: езуіт, канвеер, фае; 5) спалучэнне йа на пісьме перадаецца: пасля галосных і ў пачатку слова-праз я: раяль, ярус, яхта; пасля зычных л, с,ц (мяккага), дз і непрыстаўнога н і з- праз ья, пасля астатніх зычных—праз’я: мільярд, кальян, альянс.
7. Правапіс галосных у складаных словах 1) у складаных словах можа быць адзін асноўны і адзін або некалькі пабочных націскаў. Калі ў другой часцы складанага слова націск на першым складзе то у першай частцы замест о пішацца а: дабрадзей, скараход, дабраякасны. Літара о захоўваецца ў складаных словах першай часткай якіх з’яўл: слова, што, фота, мота (словаформа, штогод, фотакамера) але: матавоз, матацыкл, вытворныя ад іх. 2)Калі у другой частцы складанага слова націск не на першым складзе то у першай частцы захоўваецца о: асновапалажэнне, вогнетрывалы, галоўнакамандуючы 3) літара о пішацца у першай частцы склад. слоў калі другая частка пачынаецца з ў: марозаўстойлівы, торфаўборачны, вогнеўстойлівы 4) гук э у першай частцы склад. слоў захоўваецца і абазнач. літарай э: шэравокі, мэтазгодна, тэлебачанне 5) у склад. словах утвораных ад лічэбніка у форме Р. скл. і інш слова першая частка пішацца так як яна пішацца у Р. скл. і інш слова першая частка пішацца так як яна пішацца у Р. скл. лічэбніка: трохдзенны, шасцісоты, сямікласснік 6) Калі склад словы маюць у сваім складзе больш за дзве часткі то кожная з іх пішацца як асобна узятае слова: авіяматорабудаванне, аэрафотапрыбор
8. Правапіс прыстаўных і а
Прыстаўная галосная і пішацца: -у пачатку слова перад спалучэннямі зычных з першай літарай м: імшара, імгла, імклівы незалежна ад пазіцыі гэтага слова у сказе; -у пачатку слова перад спалучэннем зычных з першымі літарамі р, л: 1)у пачатку сказа 2)пасля знакаў прыпынку 3) пасля папярэдняга слова на зычную. Калі з такім пачатковым спалуч. зычных стаіць пасля папярэдняга слова на галосную, і няма знака прыпынку, то прыстаўная і не пішацца. Прыстаўная а пішацца у некаторых словах: амшара, аржаны, амшарына. Пасля прыставак і першай часткі складанага слова, якія заканчв-ца на галосную прыстаўныя літары і, а перад м, р, л не пішуцца: памчацца, замшэлы, налгаць. Пасля прыставак на зычную прыстаўная і змяняецца на ы: адымжэць, абылгаць, спадылба. Па моўнай аналогіі прыстаўное і пішацца часам у пачатку слова перад іншымі спалучэннямі: істужка, ігруша.
9. Правапіс і, й, ы, у, ў.
Йпішацца: 1) у словах з коранем іс-, ігр-, ім-, інач-, замест караневага і пасля прыставак, якія заканчваюцца на галосную: пайсці, выйграць, пайменны, перайначыць 2) у словах займаць, наймаць, пераймаць, праймаць. і караневае пішацца 1) пасля прыставак звыш-, між-, пан-, супер-, транс-, котр- (звышімклівы, міжінстытуцкі, панісланізм, суперінтэлект) 2) пасля прыставак на галосную ва ўсіх астатніх выпадках (заікацца, заінець, праіснаваць). ы пішацца у словах з коранем іс-, ігр-, на месцы караневага і пасля прыставак якія заканчв. на зычную: абышоў, узыход, розыгрыш, падыграць.
Ў пішацца: 1) у пачатку слова калі яно не пачынае сказ і перад ім няма знакаў прыпынку (была ўпрыгожана, хацела ўзяць) 2) пры чаргаванні у з ў у сярэдзіне слова: клоў, раўнд, саўна, паўза 3) пры чар-нні л з ў: даў, воўк, шоўк 4) пры чар-нні в з ў: аўса ,кроў, гатоў.
У пішацца: 1) у пачатку сказа 2) пасля зычных у пачатку і сярэдзіне (разумны, ад усіх, раптам учуў) 3) пасля знакаў прыпынку 4) пад націскам у пачатку, сярэдзіне і канцы слова (да урны, Брэсцкая унія, аул, ух) 5) на канцы запазычаных слоў не пад націскам (фраў, ток-шоу, ноу-хау) 6) у запазычаных словах на канцавых ум, ус (прэзідыум, радыус, соус) 7) у пачатку уласных імен і у абрэвіятурах (ва Уручча, ва УП “Прагрэс”)
10. Правапіс зв. і глухіх, свісцячых і шыпячых, д-дз, т-ц.
Правапіс звонкіх і глух., свісц. і шыпячых у сярэдзіне і на канцы слоў заснавана на марфал. п-пе. Для вызначэння напісання слова трэба змяніць яго так або падабраць роднаснае слова, каб пасля невыразнага зычнага, які патрабуе праверкі стаяў галосны або санорны: касьба-касіць, просьба-прасіць, хлеб-хлеба. У іншамоўных словах напісанне глухіх перад звонкімі, якія нельга праверыць словазмяненнем, або падборам роднасных слоў вызначаецца па слоўніку: баскетбол, вакзал, айсберг. Нязменна пішуцца звонкія і глухія, свісцяч. і шыпяч. зычныя у канцы прыслоўяў і прыназоўнікаў: уздоўж, насцеж, перад, цераз. Літары д і т пішуцца у пачатку і сярэдзіне слоў перад галоснымі а, о, у, ы, э перад цвердымі і зацвярдзелымі зычнымі і у канцы слова: добры, думаць, год, тут. Перад ь, е, ё, ю, я, і імяккім гукам в’ яны змяняюцца на дз, ц: надзея, цяпло, дзве. Нязменна пішацца літара д у канцы прыстаўкі і літара т у складзе суфікса перад мяккім гукав в’: адвезці, у агенцтве, у грамадстве. Нязменна пішацца літара т перад мяккім гукам в’ у аддзеяслоўных назоўніках і ў словах вытворных ад іх: у бітве, у Літве, у клятве, літара д у словах мардвін, Мардвінаў. У запазычаных словах літары д, т як правіла пішуцца нязменна: дыскатэка, крэдыт, дэканат, тэлефон. Пішацца дз і ц у іншамоўн. словах перад суфіксамі і спалуч. суфіксальнага паходжання –ін, -ір, -ёр, -еец, -ейск, -ік: камандзір, манцер, індзеец, фанцік, але Індыя, індыец, індыйскі, індыйцы.
11. Правапіс падвойных зычных
Падвойнымі літарамі перадаецца фанетычнае падаўжэнне зычных гукаў л’, н’, з’, с’, дз’, ц’, ж’, ч’, ш’ (падоўжаны гук дз’ на пісьме перадаецца як ддз): вяселле, карэнне, калоссе, суддзя, адкрыццё, замужжа. Не пішуцца падвойныя зычныя ў запазычаных словах, у тым ліку ва ўласных іменах, і вытворных ад іх словах: граматыка, калекцыя, тона, піца, Ала, Адэса, Марока, але бонна, манна, ванна. Ва уласных іменах і назвах славянскага паходжання падоўжанае вымаўленне зычных адлюстр. на пісьме: Аксіння, Наталля, Таццяна, але Ілья, Ульяна. Не пішуцца падвойныя зычныя ў словах, вытворных ад ліць: пью, разалью, вылью і інш. Падвойнымі літарамі перадаецца марфалагічнае падваенне зычных: аддаць, ззелянелы, мяккі, бяссонны. Выключэнне складаюць словы: расада, расол, расольнік, расаднік. Запазычаныя словы-тэрміны часткова падпарадкоўваюцца перадачы марфалагічн. падваення, асабліва тады, калі ёсць слова і без прыстаўкі, а прыстаўка далучаецца і да іншых каранёў: аддукцыя (параўн: індукцыя). Падвойнае цц пішацца у інфінітыўнай форме і у форме абвеснага ладу трэцяй асоббы адз. і мн. ліку цяпер. і простага будуч. часу зваротных дзеясловаў: брацца, бярэцца, бяруцца, возьмуцца 2) у лічэбніках і вытворных ад іх словах: адзінаццаць-дваццаць, трыццаць, адзінаццаты.
12. Правапіс спалучэнняў зычных.
1)У асобных словах адбылося спрашчэнне груп зычных: гіст. спалучэнні здн, згн, стн, стл, рдн вымаўл. як зн, сн, сл, рн, што і адлюстр-ца на пісьме: здн-зн (праязны-прыезд); згн-зн (бразнуць-бразгаць); стн-сн: існаваць; скн-сн: бліснуць, пляснуць, але віскнуць, націскны; стл-сл: шчаслівы, карыслівы, помслівы; рдн-рн: міласэрны; 2) спалуч. зычных ск, ст, с’ц’ на канцы кораня слова могуць чаргавацца з шч, што і перадаецца на пісьме: воск-вашчыць, густы-гушчаць. Калі караневае с стаіць побач з суфіксальным к, якое можа чаргавацца з ч, то спалуч гукаў с і ч (у вымаўленні – шч) перадаецца як сч. Напісанне сч захоўваецца і ва ўсіх вытворных словах: ппясчынка, пясчанік, супясчаны. 3) Спалуч. зычных дт на канцы слоў іншамоўнага паходжання перадаецца праз т: Гумбальт, Брант, Шміт
13. Правапіс змякчальнага мяккага знака.
1. Мяккі знак пішацца пасля зычных з, л, н, с, ц, дз: для абазнач. на пісьме мяккасці зычнага на канцы слова (дзень, соль, лезь, кінь); для абазнач. на пісьме мяккасці зычнага перад цвердым зычным (бацька, пісьмо, касьба); для абазнач. на пісьме мяккасці зычнага перад наступным мяккім зычным тады калі пры змене формы таго ж слова гэты мяккі зычны становіцца цвердым, а папярэдні зычны захоўвае сваю мяккасць. 2. Мяккі знак пішацца для абазнач. мяккасці зычных у дзеясловах загаднага ладу: перад канчаткам 1 асобы мн. ліку – ма(кіньма, сядзьма), перад канчаткам 2 асобы мн. ліку – це(будзьце, кіньце), перад зваротнай часціцай –ся(кінься, звесься) 3 Мяккі знак пішацца для абазнач. мяккасці зычных у наз. перад канчаткам Т. скл. мн. ліку – мі (коньмі, людзьмі) 4 Мяккі знак пішацца у складаных лічэбніках (пяцьсот, шэсцьсот), у часціцы –сьці, якая уваходзіць у склад слова (штосьці, чагосьці), у слове ледзьве. 5. Мяккі знак пішацца для абазнач. на піьсме мяккасці [л] перад зычнымі (пальцы, кольцы) 6. мяккі знак на пісьме пішацца для абазнач. на пісьме мяккасці [н]: перад суф. к, а таксама перад суф. чык, калі слова без суф. чык заканчваецца на ь (песенька, вішанька, каменьчык, карэньчык); перад суф. –ск у прым. утвораных ад назваў месяцаў, якія заканч. мяккім н’ і назоўніка восень (студзеньскі, ліпеньскі, восеньскі), а таксама у суадносных уласных назвах Чэрвеньскі раён, Ліпеньская школа; у суф. –енькі(эньк, аньк): маленькі прыгожанькі) 7. Мяккі знак не пішацца: пасля шыпячых (ж, дж, ч, ш), р, ц, д, т, а таксама пасля губных б, в, м, п, ф, (дождж, ноч, мыш, голуб); пасля з, с, ц, дз перад мяккімі зычнымі калі пры змене формы таго ж слова нельга паставіць іх перад цвердым зычным (песня-песні –песнямі); пры падаўжэнні зычных (насенне, каменне); у прым. з суф. –ск утвораных ад наз. на – нь; конскі (конь), любанскі (Любань)
14. Правапіс раздзяляльнага мяккага знака і апострафа
1. Разд. мяккі знак пішацца пасля зычных л, с, ц, дз, і непрыставачных н, з перад е, ё, І, ю, я у словах іншамоўнага паходж.: рэльеф, мільён, дасье
2. Ва уласных іменах і назвах, утвораных ад імён на –ій, -ый пасля зычных л, с, ц, дз, м, з перад суфіксальным – еў(ев) пішацца і(ы): Георгіеў, Дзмітрыеў, але Вікенцьеў, Лаўрэнцьеў. 4. Апостраф пішацца пры асобным вымаўленні зычн. з наступным галосным: пасля прыставак, якія заканчв. на зычную перад е, ё, ю, я і націскным і (аб’езд, аб’ем, між’ярусны); у сярэдзіне слова пасле губных б, в, м, п, ф, заднеязычных г, к, х, зыбных д, т і дрыжачага р перад літарамі е, ё, і, ю, я (вераб’і, сям’я, надвор’е); у складаных словах з 1 часткай двух-, трох-, чатырох-, шмат- перад літарамі е, ё, ю, я (двух’ярусны). 5. Апостраф не пішацца: пасля ў перад літарамі е, ё, і, ю, я (саўюць, салаўі); у складаных і складанаскарочаных словах на мяжы састаўных частак у тым ліку калі іх часткі пішуцца праз злучок
15. Правапіс вял. літары
Вялікая літара ужываецца: 1.для вылучэння сказаў, вершаваных радкоў 2. для размежавання агульных і ўласных назваў 3. для стылістычнага выдзялення слоў з пэўнай сімволікай. З вял. літары пішуцца простыя уласныя назвы: 1.імены, імены па бацьку, псеўданімы, клічкі, а таксама уласныя імены, якія ўжываюцца ў знач агульнай назвы, але не перайшлі у разрад агульных наз. (Сцяпан, Шарык) 2. назвы літ, муз, і інш. твораў, мастацтваў, газет, часопісаў (аповесць “Абеліск”, калгас “Крыніца”) З назвы традыцыных святаў, гістарычных эпох (Каляды, Рэнесанс, але сярэднявечча) 4. прыналежныя прм. утвораныя ад уласных імен з дап. суф. –ев(ёв), ёў, оў(аў, ав), -ін(ын) (Віцеў веласіпед) 5 назвы утвораныя шляхам складання усечаных асноў (Дзяржплан) 6. абрэвіятуры (ВНУ, МТЗ) 7. займеннікі Вы, Ваш, як форма ветлівасці 8. найменіі найвышэшых божастваў (Бог, Алах) 9. назвы дзеючых асоб у казках і байках (Баран, Баба Яга) 10. назвы геаграф. і тэрытарыяльна дміністрацыйных адзінак (Азія, Крым). 11 астранамічныя назвы (Венера, Вялікая Мядзведзіца) 12 Імя у склад якога уваходзіць лічэбнік (Петр Першы) 13. найвышэйшыя урадавыя установы, выш. органы улады (Савет Міністраў РБ) 14. найвышэйшыя пасады і ганаровыя званні (Прэзідзент РБ) 15. поўныя назвы ордэнаў не выдзеленыя двукоссем (акрамя слоў ордэн і ступень): ордэн Славы І ступені. 16. важнейшыя падзеі і святы (Дзень Перамогі) 17. сінанімічныя назвы са словамі імя, памяць (Коласаўскія чытанні памяці Якуба Коласа)
16. Правапіс абрэвіатур і графічнага скарачэння слоў.
У складанаскарочаных абрэвіатурах скарочаныя часткі пішуцца так, як у адпаведных поўных словах (генплан-генеральны, лінкар-лінейны карабель). Літарныя, гукавыя абрэвіятуры і змешанага тыпу пішуцца вялікімі літарамі без кропак, злучкоў і апостафаў (ВНУ, СНД, СМІ) Калі да абр-ы дабаўл. лічба, то яна пішацца праз злучок (МТЗ-82) Калі абр-ра скланяецца, то канчаткі пішуцца разам і малымі літ-мі (на МАЗе) Малыя літары могуць уваходзіць у камбінаваныя абр-ры (ЛіМ, БелТА). Напісанне запазычаных абр-р вызначаецца па слоўніку (завуч, спецназ, ЮНЕСКА) У некаторых абр-ах напісанне можа не адлюстроўваць натур-е вымаўленне (ТЮГ – тэатр юнага гледача) вымаўляецца [ц’ух]. Скарачэнне слоў рэгламентуецца наступн. правіламі: 1.нельга скарачаць на галосную літару, на ь, й, ў. 2. пры спалучэнні 2 аднолькавых зычн. скарач-е робіцца пасля першай зычн. (насен. фонд) 2. пры збегу 2 або некалькіх зычн. скарач. робіцца на апошнюю зычн. 4 калі імя пачынаецца з Дз, то ініцыялам выступае толькі літара Д. Пры графічных скарач-ях ставіцца кропка і захоўваюцца тыя ж знакі і пачатковыя літары, якія уласцівы поўнаму напісанню. Стандартныя скарочаныя абазначэнні метрычных мер пішуцца без кропак (см, км, кг)
17. Этапы развіцця бел. арф-іі
У сваім развіцці бел. арф-я прайшла 5 асн. этапаў:
1. Пачатковы: працягваўся да 1906г. Харак-ца невялікай колькасцю бел. выданняў і адсутнасцю навуковых даследванняў па бел. мове ўвогуле і арф-і ў прыватнасці. Значны уплыў аказала літ. творч. Д. Марцінкевіча і Багушэвіча.
2. Падрыхтоўчы: выйшла больш за 200 кніг на бел. мове, з’явіліся бел. выдавецтвы. У бел. літ. прыйшлі такія пісьмен., як Купала, Колас, Цётка, Гарэцкі. Выпрацоўка арфаграф. правіл была заснавана на фанетычным пр-пе.
3. Дарэформенны: звязаны з іменем Тарашкевіча. З выхадам яго граматыкі пачаўся працэс стабілізацыі арфаг-ых норм бел. літ. мовы. На аснове граматыкі ствар. інш. падручнікі і вуч. дапаможнікі.
4. Паслярэформенны: на аснове пастановы 1959 г. былі выдадзены правілы бел. арф-і і пунктуацыі, якімі мы карысталіся да 1 верасня 2010.
5. Сучасны: характарыз. руплівай распрацоўкай і ўдакладненнем асобных напісанняў, бо далейшае развіцце бел. мовы выявіла шэраг недахопаў у існуючай арф-іі.
19. Слова як лексічная адзінка мовы. Лексічнае і граматычнае знач. слова. Слова і паняцце.
Слова асноўная адзінка мовы. У размове ці на пісьме мы ужываем словы, спалучаем іх у словазлучэнні, а са словазлучэннямі будуем сказы адпаведна з граматычнымі законамі нашай мовы. Слова – гук ці комплекс гукаў, які мае знач-не ужывацца у мове як самастойная цэласная адзінка і служыць сродкам моўных зносін. Слова як лексічная адзінка мовы мае наступныя асаблівасці: узнаўляльнасць; устойлівасць; ізаляванасць; абагуленасць. Узнаўляльнасць – выкарыстанне слоў як гатовых моўных адзінак, якія не ствараюцца кожны раз. Устойлівасць – выражаецца устойлівасцю яго гукавого складу, марфемнай будовы і значэння. Дзякуючы таму, што слова з’яўл. назвай аб’екта рэчаіснасці і носьбітам цэласнага значэння яно можа быць выдзелена з аднаго тэксту і унесена у іншы. У гэтым праяўляецца яго ізаляванасць. Словы, якія наз. адны з’явы, прадметы, дзеянні маюць такую асаблівасць як абагуленасць. Словы пэўным чынам арганізаваны граматычна і належаць да якой-небудзь часціны мовы. У сучаснай бел. мове большасць складаюць такія словы, якія наз. прадметы, прыметы прадметаў, колькасць, прыметы дзеянняў і стану. Гэтыя словы наз. самастойнымі або паўназначнымі. Асн. ф-я такіх слоў – намінатыўная або назыўная. Паўназначныя словы маюць і лексічнае і граматычнае знач-не. У раздзеле лекс-іі вывуч. лексічнае значэнне слова, інакш кажучы яго унутраны змест. А граматычнае знач-не – гэта да якой часціны мовы адносіцца і якія граматычныя значэнні мае. Лексічнае і граматычнае значэнні адрозніваюцца паміж сабой: 1. Лексіч-е знач-е – асноўнае прадметнае у слове, а граматычнае – фармальны бок слова, які забяспечвае здольнасць слова уступаць у адносіны з інш. словамі. 2. Лексіч-е – знач-е лексічных адзінак, а грамат-е – знач-не не самых слоў, а іх граматычных форм. 3. Лексіч-е знач-е уласціва аднаму канкрэтнаму слову, грамат-е цэламу класу слоў. 4. Лексіч-е знач-е выражаецца караневай марфемай, а грам-е некараневымі (канчаткамі, прыстаўкамі, суфіксамі). Службовыя словы не маюць лексіч-га знач-я, яны не выконваюць у мове намінатыўнай ф-і, а маюць толькі грам-е знач-е.
20. Мнагазначнасць слова. Прамое і пераноснае знач-е слова
У кожнай мове у тым ліку і бел. есць нямала слоў, якія маюць толькі адно лексіч-е зна-е. Такія словы прынята наз. адназначнымі або монасемантычнымі. А уласцівасць мець адно зна-е наз. адназначнасцю або монасеміяй (дэканат). Здольнасць аднаго слова адначасова ўжываюцца у розных значэннях прынята наз. мнагазначнасцю або полісіміяй(вішня, сліва, груша маюць па 2 знач-ні: “садовыя дрэвы” і “плады садовых дрэў”) Слова, якое мае 2 і больш знач-яў наз. мнагазначным, або полісемантычным. Мнагазначным слова становіцца тады, калі якая-небудзь назва прадмета з’явы пераходзіць на іншы прадмет, з’яву. Першаснае зыходнае знач-не, якое ўзнікае разам са словам і не залежыць ад кантэксту, наз. прамым. Значэнні, якія узнікаюць у выніку пераносу назвы паводле якога-небудзь падабенства з аднаго прадмета, з’явы, дзеяння, працэсу на іншыя наз. пераноснымі. (Маша спакойна села на месца, а ў зале падняўся лес рук)
21. Асноўныя тыпы лексічных значэнняў.
Паводле наменатыўнай ролі слова і яго сувязі з прадметам выдзяляюць 2 тыпы лексічных знач-яў: асноўнае намінатыўнае; вытворна наменатыўнае. Асноўнае наменатыўнае знач-е з’яўл. першасным і яно найменш залежыць ад кантэксту і з’яўл. цэнтрам усіх пераносных (вытворных) знач-яў. Вытворна –наменатыўныя знач-і маюць 2 падтыпы: вытворна прамыя, вытворна пераносныя. Вытворна пераносныя знач-і слова заўсёды маюць эмацыянальна-экспрэсіўную афарбоўку. Вылучаюць тыпы лексічных знач-яў і ў залежнасці ад спалучальнасці слова з інш. словамі. Калі слова можа свабодна спалучацца з інш. словамі не мяняючы свайго лексіч-га знач-ня, то такое знач-не наз. свабодным. Сярод несвабодных знач-яў выдзяляюцца 2 тыпы: фразеалагічна звязаныя і сінтаксічна абумоўленыя. Фразеалагічназвяз-я – такое лек-ае знач-е, якое рэалізуецца толькі ва устойлівым спалучэнні слоў – фразеалагізмаў. Сінтаксічна абумоўленае – такое лексічнае знач-не, якое слова набывае у кантэксце выступае у сказе неуласцівай для его ф-і. Сінтаксічна абумоўленыя знач-ні слоў заўсёды маюць экспрэсіўна эмацыянальную афарбоўку.
22. Спосабы узнікнення пераносных знач-яў. Метафара, метанімія, сінекдаха. Віды метафар.
Мнагазначным слова становіцца тады, калі якая-небудзь назва прадмета з’явы пераходзіць на інш. прадметы, з’явы. Есць 3 асн. тыпы узнікнення новых знач-яў: метафара ,метанімія, сінекдаха. Метафара- перанос назвы з аднаго аб’екта рэчаіснасці на другі на аснове якога-небудзь падабенства іх прымет. Гэта найбольш прадуктыйная разнавіднасць полісіміі. Падабенства бывае розным. Метафара можа стварацца на падабенстве формы 2 ці некалькіх прадметаў (іголка швейная і іголка хвойная), на падабестве ф-і (крыло птушкі і крыло самалета) на падабенстве колеру (залатыя завушніцы і залатая восень), на аснове размяшчэння (хвост жывелы і хвост поезда), на пераносе уласцівасцей чал-ка на прадметы або з’явы нежывой прыроды (спіць дзіця і спіць зямля). Метафара падзяляецца на 3 групы: 1. аканямелыя, або сцертыя, яны утварыліся у выніку пераносу але зараз з’яўл. прамымі назвамі прадметаў, з’яў, дзеянняў (ідзе дождж, корань слова) 2. агульна паэтычныя ці агульна моўныя, такія метафары агульна вядомыя і адзначаюцца тлумачальнымі слоўнікамі бел. мовы. (зялены хлопец, залатыя рукі) 3.індывідуальна стылістычныя або аўтарскія – гэта не агульна вядомыя, а належаць аўтару і зразумець іх можна ў пэўным тэксце. Метанімія – замена адной назвы прадмета з’явы другой назвай на аснове сумежнасці. Можа пераносіцца: 1. назва формы на змест (школа, аудыторыя) 2. назва дзеяння на яго вынік (праца пачынаецца 9 гадзін і курсавая праца) 3. назва матэрыялу на выраб з яго (спарцмены зваваявалі золата) 4. назва дзеяння на месца дзе адбывалася гэта дзеянне (пераезд у іншую мясцовасць і чыгуначны пераезд) 5. імя аўтара на яго творы (я люблю чытаць Мележа). Сінекдаха – ужыванне слова, як назвы цэлага і часткі гэтага цэлага. Можна адзначыць 3 асн. віды гэтага пераносу: 1)адзь лік можа жывацца замест мн. і наадварот 2)назвы частак цела чал-ка ужываецца са…
23. Амонімы. Тыпы амонімаў. Паронімы
Два або некалькі слоў, якія пішуцца і вымаўляюцца аднолькава, але маюць розныя лексіч. знач-і наз. амонімамі (дзявочая каса і каса, якой косяць) аснову класіфікацыі амонімаў на узроўні слоўнікавых форм кладуцца 2 асн. крытэрыі: 1. адносіцца да адной часціны мовы ці да розных часцін мовы, розных лексіка граматычных класаў. 2. супадаюць ва ўсіх граматычных формах (родзе, ліку і склоне) ці толькі у частцы гэтых форм. У сувязі з гэтым выдзяляюць наступныя тыпы амонімаў: лексічныя, марфалагічныя амаформы, фанетычныя (амафоны), амографы. Лексічныя амонімы – словы адной часціны мовы, яны падзяляюцца на поўныя і няпоўныя. Словы якія адносяцца да адной часціны мовы і супадаюць ва ўсіх граматыч. формах наз. поўнымі (каса), а словы, якія адносяцца да адной часціны мовы, але не супадаюць ва усіх граматычных формах наз. няпоўнымі. (байка як мастацкі твор і байка як тканіна). Марфалагічныя амонімы (амаформы) – словы, якія адносяцца да розных часцін мовы (ліпкі маладыя, ліст ліпкі). Фанетычныя амонімы (амафоны) словы, якія аднолькава гучаць, але пішуццца па-рознаму (грыб і грып). Да амафонаў адносяцца і такія словы, якія могуць пісацца то з вял., то з малой літары (колас і Я. Колас) Амографы- словы, і формы слоў, якія адрозніваюцца пастаноўкай націску (каса-каса). Паронімамі наз. словы са структурным і гукавым падабенствам, але з розным лексічным знач-ем. Паранімічныя адносіны найбольш часта узнікаюць паміж назоўнікамі і прым. радзей паміж дзеясловамі. Паранімічныя групы складаюцца рознымі шляхамі. Важнейшымі з іх з’яўл.: марфалагічны, змяненне семантыкі і запазычванне іншамоўных слоў. Пры марфалагічным спосабе утвар. паронімаў адбываецца шляхам далучэння да аднаго кораня розных прыставак і суф-аў у выніку чаго атрымліваюцца новыя аднакараневыя словы падобныя па гучанню, але розныя па значэнню (чытач-чытальнік, надзвычайны-незвычайны). Адным са шляхоў утвар. паронімаў з’яўл. пераасэнсаванне семантыкі аднаго са словаўтваральных варыянтаў і набыцце ім новага знач-я (дрэўка – дрэўца). Сярод аднакарэнных паронімаў у суч. бел. мове нямала запазычаных з інш. моў. Паронімы запазычання – словы спецыяльнага тэрміналагічнага характару (дыпламат-дыпламант).
24. Адрозненне аманіміі ад мнагазначнасці
Адрозніваюць аманімію і полісімію рознымі спосабамі: 1. адрозненне лексічных знач-яў:колькі бы знач-яў мнагазначнае слова не мела, усе яны маюць нешта агульнае паміж сабой. Амонімы такой сэнсавай сувязі не маюць. 2. адрозніваецца падстаноўкай сінонімаў да кожнага амоніма ці мнагазначнага слова: калі падстаўленыя словы семантычна блізкія па значэнню, то гэта мнагазначныя словы, а калі паміх імі нічога няма агульнага у семантыцы значыць гэта амонімы. (тушыць лямку, тушыць гнеў, тушыць мяса) 3.у некаторых выпадках выяўленню слоў амонімаў дапамагае працэс словаўтварэння (кулак-сціснутая кісць рукі, кулак-багаты чал-к) 4. для выяўлення амонімаў можна выкарыстаць спалучальнасць слова (байка) 5. значэнні мнагазначнага слова падаюцца у адным слоўнікавым артыкуле, а амонімы як асобныя слоўнікавыя артыкулы.
25. Шляхі узнікнення амонімаў у мове, выкарыстанне амонімаў у мове
Амонімы утвараюцца рознымі шляхамі. Некаторыя з іх узніклі у выніку распаду полісеміі, страты сувязі паміж значэннямі мнагазначнага ў мінулым слова, напрыклад страцілася старажытнае значэнне слова госць ‘купец’ – у выніку знікла унутраная сувязь паміж словамі гасцінец і шлях, шлях ‘дарога’ і гасцінец ‘падарунак’, таму яны і разглядаюцца у наш час як амонімы. Амонімы узнікаюць у выніку гукавога супадзення этымалагічна розных слоў: 1) спрадвечна беларускіх і запазычаных: бор ‘хваёвы лес’, бор ‘хімічны элемент’ 2) запазычаных з розных моў: акцыя ‘дзеянне, накіраванае на дасягненне мэты’, акцыя ‘каштоўная папера’ 3) запазычаных з адной і той жа мовы: крона ‘вянец, карона, вяршыня’, крона ‘грашовая адзінка Чэхіі, Швецыі, Нарвегіі’. У лексікаграфічных даведніках амонімы падаюцца асобнымі слоўнікавымі артыкуламі, нумаруюцца справа уверсе арабскімі лічбамі забяспечваюцца адпаведнымі тлумачэннямі і ілюстрацыйным матэрыялам. Амонімы выкарыст, як выразны стылістычны сродак для стварэння яркіх вобразаў, дасціпных шаржаў, жартаў, каламбураў, а таксама гумарыстычных і сатырычных твораў.
26. Сінонімы, разрады сінонімаў, сінанімічны рад
Адной з самых выразных форм праяўлення сістэмных адносін у лексіцы побач са з’явай мнагазначнасці з’яўл. сінанімія. Лексічная сінанімія- гэта семантычная з’ява, якая праяўл. у здольнасці розных па гучанню слоў абазн. адну і тую ж ролю, адно і тое ж паняцце. Сінанімія адваротны бок сінаніміі: калі пры мнагазначнасці адзін гукавы комплекс напаўняецца розным зместам то пры сінанеміі розныя словы выражаюць аднолькавы або блізкі змест. Сінонімамі наз. словы: 1)тоесныя па значэнню 2)блізкія па значэнню 3)тоесныя або блізкія па знач 4) здольныя абазн. адзін прадмет або адно і тое ж паняцце. У залежнасці ад х-ру семантыка-стылістычных суадносін паміж кампанентамі сінанімічнага рада выдзял. наступныя групы сінонімаў: семантычныя, стылістычныя, семантыка-стылістычныя, абсалютныя і кантэкстуальныя. Семантычныя сінонімы характ. тым, што абазн. адно і тое ж паняцце, але адрозніваюцца паміж сабой адценнямі значэнняў і дыферэнцыяльнымі прыметамі. Напрыклад, у пары слоў ісці-крочыць сінонімы маюць знач ‘перамяшчацца робячы шагі’, але у лексічным значэнні слова крочыць ёсць дадатковае адценне значэння ‘шырокія цвёрдыя шагі’. Гэтым значэннем ён і адрозніваецца ад дзеяслова ісці. Стылістычныя сінонімы – тоесныя або блізкія па знач. словы, якія маюць розную эмац.-экспрэс. афарбоўку і таму належаць да розных стыляў і сфер ужывання. Напрыклад, асілак-сілач-волат-здаравяк. Да семантыка-стыліст. адносяцца словы, якія адрозніваюцца і аб’емам семантыкі і стылістычнай прыналежнасцю. Напрыглад у пары слоў ісці-валачыся другі кампанент уключаючы у сябе знач. дзеяслова ‘ісці’ мае яшчэ дадатковае знач. ‘павольна, з цяжкасцю’ і мае выразную адзнаку размоўнасці. Абсалютныя або лексічныя дублеты не адрозніваюцца ні адценнямі ні стылістычнай афарбоўкай. Тут супалі са знач. запазычаныя і уласна бел. словы. Кантэкстуальныя сінонімы – словы, якія толькі у пэўным кантэксце набываюць новыя пераносн-вобразныя знач. і выступаюць сінонімамі да іншых слоў. Паза гэтага кантэксту яны не будуць сінонімамі. Эўфілізмы – гэта словы і выразы, якія служаць для замены такіх абазн., якія у пэўных сітуацыях з’яўл. гаворачаму занадта грубымі, непрыстойнымі. некалькі сінанімічных паміж сабой слоў утвараюць сінанім. рад. У сінанім. рад звычайна уваход. словы той самай часціны мовы, напрыклад назоўнікі: мяцеліца, пурга, завіруха. Розныя словы аб’ядноўваюцца у сінанімічны рад пры наяўнасці у іх адзінай сэнсавай асновы, агульнага для усіх знач., з’яўл. стылістычна нейтральным і можа замяніць любое слова свайго сінанім. рада (гігантскі, агромісты, вялікі, вялізны).
27. Антонімы, тыпы антонімаў
Яркім праяўленнем сістэмных адносін у лексіцы побач з полісеміяй і сінаніміяй з’яўл. антанімія. Словы адной часціны мовы, якія маюць процілеглыя знач. наз. антонімамі(добры-дрэнны, высокі-нізкі). Найчасцей антанімічная пара склад. з 2 антонімаў. Антонімы падзял. на рознакарэнныя і аднакарэнныя. Супрацьлегласць значэнняў у іх выражаецца рознымі асновамі або рознымі карнямі. У аднакарэнных антонімаў процілегласць значэння узнікае пры далуч. да аднаго і таго ж слова розных. У залежнасці ад х-ру семант. супрацьлегласці сярод антонімаў выдзял. некалькі груп:1)найбольш пашыраную групу складаюць антонімы якія выражаюць якасную супрацьлегласць (лёгкі-цяжкі, цёплы-халодны) 2)асобую групу складаюць комплементарныя антонімы. Яны абазн. супрацьлеглыя відавыя паняцці, якія дапаўняюць адзін аднаго і паасобнасці з’яўл. крайнімі бо паміж імі не можа быць прамежкавых членаў (жывы-мертвы, дзень-ноч) 3) шматлікую групу складаюць антонімы, якія выражаюць супрацьлеглую накірованасць дзеянняў, уласцівасцей, прымет(зачыніць-адчыніць) 4) асобую групу вылуч. антонімы – канверсівы. Гэта словы тыпу, муж-жонка, нявеста-жаніх. У тэксце антонімы размяшч. звычайна у непасрэднай блізасці адзін да другога. Гэта дазваляе рэалізаваць сваю асн. ф-ю – выразіць супрацьлегласць. На выкарыстанне антонімаў засвойваецца такі мастацкі прыем як антытэза-проціпастаўленне слоўных вобразаў, у якіх раскрываецца несумяшчальнасць прадметаў або паняццяў і узаемна выключаюць адзін аднаго (гарачы снег, жывы труп) Акрамя агульнамоўных антонімаў важную ролю у мове выражаюць кантэкстуальныя або індывідуальна аўтарскія, якія паза тэксту могуць і не быць антонімамі
28. Лексіка сучаснай бел. мовы паводле яе паходж.
Лексіка бел. мовы складвалася, няспынна развівалася і удасканальвалася на працягу многіх стагоддзяў. І таму натуральна што яна убірала набыткі розных гіст. эпох і перыядаў, адлюстроўваючы усе змены у грамадскім, гаспадарчым жыцці і побыце што адбываліся у той час У выніку адны словы дайшлі да нас з часу агульнаславянскага моўнага адзінства, другія належаць да часоў усходнеславянскай еднасці, трэція узніклі у перыяд фарм. бел. народнасці і нацыі, г. зн. належаць толькі бел. народу, з’яўл. уласнабел. словамі. Усе гэтыя 3 пласты лексікі нашай мовы прынята лічыць спрадвечна бел. словамі. Але ні адна мова не існуе ізалявана, кожная з іх па розных прычынах судакранаецца з іншымі мовамі. Таму у лекс. запасе пэўнай мовы у тым ліку і бел. выкарыст. запазычаныя словы, што прыйшлі у нашу мову з блізкароднасных славянскіх і неславянскіх моў.
29. Спрадвечнабел. лексіка, яе гіст. пласты
Найбольш старажытны пласт бел. лексікі складаюць словы агульнаславянскай мовы, якія узніклі у агульнаславянскі перыяд. У колькасных адносінах агульнаславянскі пласт невялікі: ён ахоплівае прыкладна 2000 слоў. Групы агульнаславян. слоў:1) назвы людзей, частак цела: чалавек, унук, сват, галава, вока 2)назвы адрэзкаў часу: восень, зіма, год, месяц 3)назвы геаграф. аб’ектаў і з’яў прыроды: зямля, лес, снег, вецер 4) назвы раслін: бяроза, дуб, клён 5) назвы жывых істот: каза, конь, кот 6) назвы прылад працы: каса, молат, піла 7)назвы прадуктаў харч.: хлеб каша, мёд 8)назвы прадметаў быту: стол, бочка, вядро 9) назвы дзеянняў: везці, несці, жыць 10) назвы лікавых велічын: адзін, два 11) займеннікі: я, ты, вы Усходнеслав. пласт значна большы па колькасці слоў. Тэматычныя групы: 1)назвы птушак, звяроў: верабей, галка, сабака, кошка 2)назвы бытавых прадметаў і гаспадарчых прылад: карзіна, лодка, сані 3)назвы страў, прадуктаў харч: пірог, цеста, корж 4)назвы раслін: куст, сад, ліст 5) назвы людзей паводле роднасці: дзядзька, пляменнік 6) назвы колераў, якасцей, улас-цей: карычневы, буры, цёмны, харошы 7) лічэбнікі: сорак, дзевяноста Уласнабел. лексіка адносіцца да перыяду фарм. бел. народнасці. Тэматычныя групы: 1) назвы атмасферных з’яў і паняццяў: золак, надвор’е, спёка 2)назвы часавых і прасторавых паняццяў: сакавік, летась, палетак 3) назвы абстрактных паняццяў: абавязак, асяроддзе, звычай 4) назвы тэрміналагічнага х-ру: байка, дзейнік, клічнік. Да уласнабел. адносяцца словы: абапал, бусел, гаспадар, клопат, хвароба, абрус, вясёлка і інш.
30. Бел. лексіка, запазычаная са славянскіх моў. Прыметы паланізацыі.
Найбольш тыповыя прыметы паланізмаў: спалуч дл(кавадла, вяндліна), спалуч. ен(эн), ён(он), ян(ан) на месцы польскіх насавых галосных (арэнда, маёнтак, вандроўка), гук ц на месцы усходнеслав. гука ч(цуд, моц); суф. -унак(кірунак, гатунак); спалуч. лу паміж зычнымі (тлум, слуп). Значную групу у бел.мове складаюць запазычанні з рускай мовы (чарцёж, пыласос, дзекабрысты). Сувязь бел. і украінскага народаў спрыялі пранікненню у бел мову укрінізмаў: бадзёры, боршч, чубаты. Асобныя словы трапілі ў бел. мову з іншых слав. моў: бавоўна, робат, полька-з чэшскай, вурдалак – з сербскай
31. Бел. лексіка запазычаная з неславянскіх моў
Вельмі старажытнімі запазычаннямі у бел. мове з’яўл. цюркска-татарскія словы. Да іх адносяцца с/г назвы (баклажан, гарбуз, кабан), вайсковыя (арда, барабан, каравул), бытавыя словы (дыван, халат, сарафан). Сярод іншамоўн. слоў у бел. лексіцы сустрак-цца скандынаўскія словы. Гэта назвы рыб (акула, сіг), асобных прадметаў (круг, якар), уласныя імены (Алег, Ігар, Глеб). Фіна-угорскія словы у бел. мове не шматлікія: камбала, кілька, морж, тундра, нарты. Грэч. словы найчасцей абазнач. разнастайныя навук. паняцці: дыялектыка, арафметыка, паэма, алфавіт. Нямецкія словы: фронт, штык, штрых, флейта, шпроты. Франц. словы: паліто, манікюр, рэжым, дэсант. Англ.: плед. тост, трактар, футбол, джаз. Італ.: барока, капэла, карнавал. Асноўныя прыметы запазыч. слоў:1)наяўнасць у слове гука ф: фабрыка ,шафер, ліфт 2)спалуч. пачатковых галосных аа, ау, аэ: аазіс, аул, аэробіка 3)пачатковыя э, о непрыставачная а: эгаізм, опера абзац 4)спалуч. зычных кс, пс, ск, мп, мв: лексіка, псіхіка ,сімвал 5) прыстаўкі а, ан, анты, эў: анемія, антыцыклон, эўкаліпт 6) суфіксы ад, ід, ік, іск, ос, ас: лампада, піраміда, графіка, хаос, пафас 7)суфіксы ум, ус, тар, ур, цы, ат: прэзідыум, конус, градацыя 8)канцавыя спалуч. анс, ёр, аж, яж: сэнс, маёр, багаж, пляж
32. Лексіка бел. мовы паводле сферы ужыв-ння. Лексіка суч. бел мовы у адносінах сферы ужывання неаднародная. У ей выдзял. 2 групы: агульнаўжывальная лексіка і абмежаванага ужывання. Да агульнауж. аднос. словы вык-нне якіх не залежыць ад месца жыхарства, прафесіі, сац. станов. людзей, неабмежавана моўнай сітуацыяй, праналежнасцю да той ці інш часціны мовы. У межах агульнауж. лексікі вылуч. розныя лексікасемантычныя разрады слоў: амонімы, сінонімы, антонімы, паронімы. Агульнауж. лексіка з’яўл. найбольш важнай часткай слоўніка нац. мовы. Агульнауж. словам характэрна даступнасць, зразумеласць, універсальнасць, дакладнасць, шырокае ужыванне ў той ці інш сферы дзейнасці. Да лексікі абмеж. ужывання адносяць словы уласцівыя мове пэўнай тэрыторыі або сац. абмеж групе людзей, а таксама словы вык-нне якіх абумоўлена спецыфікай іх лексічнага значэння. У межах абмеж. лексікі выдзял. жаргонная і аргатычная лексіка.
33. Дыялектызмы і іх разнавіднасці. Стыліст. вык. дыялект. лексікі. Дыялектная – гэта лексіка спецыфічная для бел народных гаворак і дыялектаў. Аснову кожнай гаворкі склад. словы агульнауж-я, а тая частка лексікі якая адрозніваецца ад агульнауж. і склад. дыялектную лексіку. Асобнае дыялектнае слова уведзенае у літ тэкст, але поўнасцю неасвоена літ мовай наз. дыялектызмам у залежнасці ад таго якія моўныя гаворкі адлюстраваны ў слове, выдзял. наступныя віды дыялектызмаў: фанетычныя, словаўтваральн., лексічныя, семантычныя. Фанетычныя адлюстр гукавыя асаблівасці народных гаворак. Напр. для гаворак гродзеншчыны характэрна наяўнасць ненаціскнога о на канцы слова (блізко, мало, много). З’яўл. прыстаўнога гука г там дзе яго няма у літ мове (гараць-араць, гостры-востры). Граматычн. дыялектызмы перадаюць асаблівасці граматыкі і адрознів ад слоў літ мовы некаторымі грамат формамі. напр. на месцы канчатка ы у назоўніках муж. роду мн. ліку вымаўляецца канчатак э: валасы – валасэ, браты – братэ. Словаўтвар. дыялектызмы адрознів. ад літ слоў дыялектнымі марфемамі: тутака, тамака, цяперака. Лексічн. дыя-мы падзял. на уласна-лексіч. і этнаграфічныя. Уласналексічн. маюць адпаведнікі у літ мове, але адрозніваюцца ад іх сваім марфалаг. складам: файны-прыгожы, дуйка-мяцеліца. Этнаграф-ыя – мясцовая назва мясцов. рэчы. Яны не маюць адпаведнікаў у літ мове і іх можна растлум. толькі апісальна з дап. інш слоў. Семантычныя – агульнанародныя словы, якія ужыв. у пэўнай мясцовасці з інш значэннем чым у літ мове: чалавек – муж, чайка – лодка.
34. Спец. лексіка, яе разрады Да лексікі абмеж выкарыст. адносіцца пласт спец. лексікі, якой карыстаюцца у асноўным прадстаўнікі пэўнай галіны навукі, прафесіі ці роду заняткаў. Асноўнымі разрадамі з’яўл словы-тэрміны і прафесіяналізмы. Тэрмін-слова, якое абазначае спец. паняцце са сферы навукі, культуры, вытворчасці. Сістэма тэрмінаў якой-небудь вобласці навукі наз тэрміналогіяй. Да своеасаблівых асаблівасцей тэрмінаў адносяцца: 1)сістэмнасць 2)наяўнасць пэўнага значэння 3)тэндэнцыя да адназначнасці ў межах свайго тэрміналагічнага поля 4)адсутнасць эмац-экспрэсіўнай афарбоўкі 5)стылістычная нейтральнасць. Тэрміны бываюць агульназразумелыя і вузкаспецыяльныя. Агульназразумелыя шырока ужываюцца ў мове, сэнс іх вядомы і неспецыялісту. Большасць тэрмінаў вузкаспецыяльныя іх зразумеюць толькі спецыялісты (семантыка, асіміляцыя). Значнае месца у тэрміналогіі займаюць тэрміны іншамоўнага паходжання (лацінскага ці грэчаскага). Спосабы утварэння тэрмінаў розныя. Шырока выкарыстоўваецца суфіксальны, прэфіксальны, прэфіксальна-суфіксальны, аснова і словаскладанне. Словы і выразы уласцівыя мове прадстаўнікоў якой-небудзь прафесіі або сферы дзейнасці назыв. прафесіяналізмамі. Яны найчасцей выкарыст. у гутарковай мове. Параўнальны аналіз тэрмінаў і прафесіяналізмаў паказвае што словы гэтых 2 разрадаў спец. лексікі маюць аднолькавыя і розныя рысы. Да ліку прымет якія іх збліжаюць адносяцца наступныя: 1)тэрміны і прафесіяналізмы абмежаваны ва ужыванні 2) яны здольны называць адны і тыя ж прадметы і працэсы 3)спец. лексіка у адрозненні ад міжстылевай з’яўл прыметай стылю 4) шляхі утварэння тэрмінаў і прафесіяналізмаў аднолькавыя. Разам з тым існуе значная колькасць істотных адрозненняў паміж тэрмінамі і прафесіяналізмамі: 1) тэрмін выключна афіцыйнае узаконеная назва у пэўнай галіне навукі, а прафес-мы – словы распаўсюджаныя у гутарковай мове 2) яны адрозніваюцца сферай выкарыстання: тэрміны выкар. у пісьмовай мове, а прафес-мы у вуснай 3) прафес-мы амаль заўседы маюць эмацыянальныю афарбоўку, тэрміны стылістычна-нейтральную
35. Жаргонная і аргатычная лексіка. Жаргон-сац. разнавіднасць мовы якой карыстаюцца прафесійныя групы, сац. праслойкі людзей, аб’яднаныя адным інтарэсам. Жаргонная лексіка фарміруецца на базе слоў літ. мовы, шляхам яе пераасэнсавання і метафарызацыі. Словы і выразы жаргоннай мовы якія выкарыстоўв. паза межамі жаргона наз. жарганізмамі. Існуе напр. жаргонная лексіка спарцменаў, ваенных, гандляроў, студэнтаў. Адной з разнавіднасцей жаргоннай лексікі з’яўл. жаргатычная лексіка – мова нізоў грамадства дэкласаваных груп і крымінальнага асяроддзя. Асноўная ф-я гэтай лексікі – быць сродкам адасаблення, аддзялення ад носьбітаў мовы, людзей інш. сфер дзейнасці. Аргатычная лексіка стваралася на базе натуральных моў і іх граматык. Аднак выпрацоўваўся спецыяльны моўны код незразумелы для інш. людзей. Аргатычная і жаргонная лексіка не ўваходзяць у лексічную сістэму бел. мову, але яна выкарыст. у мастацкай літаратуры для характар-кі герояў нейкага пэўнага асяроддзя.
36. Паняцце пра актыўную і пасіўную лексіку. Адны прадметы з’явы паняцці існуюць спрадвечна і словы якія іх назыв. актыўна выкарст. носьбітамі мовы, другія адміраюць і разам з імі знікаюць іх назвы, трэція узнікаюць і з’яўл. новыя словы для іх абазн. Знікненне і узнікненне – з’ява заканамерная для любой мовы якая сведчыць пра развіцце і удасканальванне мовы. З улікам гэтага у лексічным складзе мовы вылуч. 2: словы актыўнага ужывання і словы, якія рэдка ужыв. і астаюцца у пасіўным запасе. Актыўную лексіку складаюць самыя агульна-ужыв. словы, значэнне якіх зразумела усіх носьбітам мовы. Уяўленне аб частаце ужыв. слоў актыўным ці пасіўным іх выкарыстанне у мове даюць спец. даведнікі, важнейшымі з якіх з’яўл. частотныя слоўнікі: напр. аўтары Мажэйка і Супрун “Частотнага слоўніка бел. мовы” Так, напр. гэта словы, якія, абазн. часткі цела чал-ка, назвы адрэзка часу, стан надвор’я, назвы тыдня, месяцаў, назвы асоб па прафесіі, назвы роднасці і сваяцтва і інш. Гэта перелік найбольш частых назоўнікаў дае магчымасць переканацца што ў цэнтры лексікі нашай мовы прадстаўлены словы, звязаныя з жыццем чал-ка наогул. На другім месцы па ужыв. з’яўл. дзеясловы. Да пасіўнай лексікі адносяць словы, выкарст. якіх абмежавана асаблівасцямі абазначаных імі з’яў, назвы рэдкіх рэалій, вузка-спец. тэрміны, а таксама словы, якія выходзяць з мовы або толькі з’явіліся ў ёй.
37.Устарэлыя словы, ужыванне іх у мове. Віды архаізмаў.Гістарызмы-назвы тых прадметаў,з’яў,паняццяў,якія зніклі з сучаснай рэчаіснасці.Да іх адносяцца назвы грамадска-палітычных паняццяў,характэрных для мінулых эпох(баярын, войт, валока),назвы прылад працы(саха,сукала,ступа)зброі(дзіда,калчан).Гістарызмамі могуць быть словы,якія ўзніклі не так даўно,але ў сувязі са зменамі ў грамадстве выйшлі з ўжытку(камбед,лікбез,непман). Архаізмы-словы,якія з’яўляецца ўстарэлымі назвамі тых прадметаў і паняццяў,што існуюць у сучаснай рэчаіснасці,але абазначаюцца новымі словамі(раць-войска;аэраплан-самалёт).Устарэлыя словы ўжываюцца ў падручніках і навуковых працах па гістарычнай праблематыцы,а таксама ў мастацкіх творах пра мінулыя эпохі.За кошт устарэлых слоў ствараецца каларыт эпохі,ўзнаўляецца каларыт эпохі,ўзнаўляюцца рэальныя гістарычныя абставіны.
38. Неалагізмы, умовы ўзнікнення іх. Наватворы ці аказіяналізмы. Словы, зн-ні слоў і наменатыўныя словазлучэнні, что з’явіліся ў мове ў пэўны канкрэтны перыяд функцыявання наз-ца неалагізмамі.Узнікнення слоў абумоўленна некалькімі прычыннамі:1.соц.неабходннасцю ў абаз-ні новых прадметаў, з’яў, паняццяў перасэнсаваннем ранейшых зн-ў слоў і словазлучэнняў,імкненняў да эканоміі моўных сродкаў.Ствараюцца неалагізмы на аснове лексічнага матэрыялу, шляхам афіксаціі асноваскладання, абравіяцыямі,набыцця слова новых зн-ў,а таксама запазычанне слоў з іншых моў.Вызначаюць 2 катэгорыі неалагізмаў: лексічныя, семантычныя. Лексічныя-словы,якія з’явіліся ў мове нядаўна (файл, інтэрнэт). Семантычныя-словы,новыя зн-ні,якіяразвіваюцца ў семантыцы ўжо даўно існуючых слоў.Ад неалагізмаў трэба адрозніваць лексічныя наватворы, прыдумманыя пісьменнікамі і паэтамі,публіцыстамі з мэтай павышанныя мастацкай вобразнасці слова, такія моўныя адзінкі наз-ца аказіяналізмамі.
39.Падзел лексікі з экспрэсіўна-стылістычнага боку.Навуковы стыль-разнавіднасць літаратурнай мовы, якая выкарыстоўваецца з мэтай даходлівага,доказнага апісання навуковых адкрыццяў,тэхнічных дасягнення.У галіне лексікі навуковы стыль харак-ца шырокім ўжываннем навуковых і тэхнічных тэрмінаў,адназначных,нявобразных слоў.Афіцыйна-справавы стыль- разнавіднасць літаратурнай мовы,якая забяспечвае афіцыйныя зносіны людзей і рэалізуецца ў галіне права і заканадаўства,у службовай перапісцы ўстаноў,грамадзян з установамі.Для гэтага стылю харак-ны строгасць у адборы слоў і выразаў, сцісласць(акт,вынеслі прысуд, абавязалі, даведка).Публіцыстычны стыль- разнавіднасць літаратурнай мовы,якая выкарыстоўваецца ў грамадска-палітычнай літаратуры,мітынгах,па радыё і тэлебачанні з мэтай перадачы інфармацыі.Для гэтага стылю харак-ны эмацыянальнасць, вобразнасць ацэнак,дзейнасць,пабуджальнасць да дзеяння. Мастацкі стыль - разнавіднасць літаратурнай мовы,якая выкарыстоўваецца ў прозе,паэзіі,драматургіі змэтай эстэтычнага ўздзеяння на людзей,з мэтай задавальнення духоўных патрэб грамадства. Гэты стыльвызначаецца вобразнасцю, эмацыянальнасцю, здольнасцю выклікаць розныя пачуцці. Для мастацкага стылю характэрны народна-паэтычныя словы-матуля, дачушка, зямелька, сэцайка. Гутарковы-гэта стыль штодзённых зносін людзей,якія рэалізуецца без папярэдняй падрыхтоўкі ў вуснай дыялагічнай форме ў неафіцыйных умовах.
40.Фразеалогія як раздзел мовазнаўства.Яе аб’ем, адносна прыказак,крылатых слоў,састаўных тэрмінаў.Раздел мовазнаўств,які вывучае зн-не фразеалагізмаў,іх структуру,адносіны да слова і словазлучэння,іх паходжанне і ўжыванне ў мове,наз-ца фразеалогіяй.Аб’ект вывучэнняфразеалогіі-фразеалагізмы,або фразеалагічныя адзінкі.У вузкім плане да фразеалогіі адносяць толькі ўласна фразеалагізмы тыпу абое рабое,ні рыба ні мяса,з лузду з’ехаць,вочы мазоліліць.У шырокім плане ў аб’ёме фразеалогіі ўключаюць, прыказкі, крылатыя выразы,афарызмы.Агульнае падабенства гэтых выслоўяў з фразеалагізмамі ў тым,што яны таксама ўжываюцца як гатовыя моўныя комплексы, а не ствараюццца ў час маўлення,маюць агульнавядомае,замацаванае за імі зн-нне.Аднак фраземы істотна адрозніваюцца ад гэтых устойлівых выразаў.Па-першае,яны сінтаксічна непадзельныя,па-другое,словы ў іх страцілі сваё самастойнае лексічнае значэнне.
41.Фразеалагізм і яго сутнасць.Крыніцы узнікнення фразеалагізмаў.Фразеалагізм-устойлівая,узнаўляльная,не менш як двухкампанентная сінтаксічная адзінка з цэласным зн-нем.Фразеалагічны склад сучаснай беларусккай мовы фарміраваўся і ўзбагачаўся на працягу многіх стагоддзяў.Фразеалагічныя адзінкі ўтвараюцца шляхам перасэнсавання свабодных словазлучэнняў,у выніку чаго апошнія набываюць цэласнае вобразна-пераноснае зн-не,а словы,што ўваходзяць у іх склад,страчваюць сваё першаснае зн-не(зубы скаліць, вешаць галаву,гнуць спіну).Большую частку фразеалагічнага запасу белюмовы складаюць спрадвечна беларускія фразеалагізмы,сярод якіх вылучаюцца:агульнаславянскія фразеалагічныя адзінкі(з галавы да ног);усходнеславянскія(лезці на ражон).У бел.мове шмат запазычаных фразеалагізмаў(ні рыба ні мяса, з вышыні птушынага палёта)Фразеалагічны склад бел.мовы рухомы:ён пастаянна папаўняецца,узбагачаецца як за кошт фразеалагізмаў з народна-гутарковай мовы, так і за кошт запазычанняў.
42.Тыпы фразеалагізмаў паводле семантычнай залежнасці кампанентаў.Фразеалагізмы Вінаградавым падзелены на 3 тыпы:фразеалагічныя зрашчэнні; фразеалагічныя адзінствы; фразеалагічныя спалучэнні.Фразеалагічныя зрашчэнні харак-ца,як абсалютна непадзельныяякія не магчыма вывесці са зн-м слоў кампанентаў якія ўваходзяцьу яго склад(як піць даць;з боку прыпеку).Фразеалагічнае адзінствы-семантычна непадзельныя з уласным зн-нем,але ў іх гэтае зн-не матываванае і састаўныя часткі ўспрымаюцца,як асобныя словы кожнае са сваім лексічным зн-нем і выраразна відаць іх пераноснае значэнне(намыліць шыю; паставіць на ногі).Фразеалагічныя спалучэнні-такія звароты, адзіны сэнс якіх складаецца са слоў кампаненіаў якія уваходзяць у яго склад.Існуюць яшчэ фразеалагічныя звароты, яны падобныя да свабодных словазлучэнняў, але адроз-ца ад іх тым,што не ствараюцца у час гутаркі,а выкарыстоўваюца,як гатовыя моўныя адзінкі са сваім зн-нем(ліквідаваць запазычаннасць).
43.Мнагазначнасць, аманімічнасць, сінанімічнасць і антанімічнасць фразеалагізмаў. З’ява мнагазначнасці уласціва як славам так і фразеалагізмам.Прыкладна 4-я частка лексікі мнагазначныя словы.Вельмі часта адны і ты я ж выразы у адных назвах мнагазначныя у другіх аманімічныя.Фразеалагічныя сінонімы абозначаюць адно і тоя паняцце маюць тоеснае зн-не належыць да однаго сімантычыка граматычнаго тыпу,але звычайна адрозніваюцца адзін ад другога стылістычнай афарбоўкай.Антанімія у фразеалогіі значна радзейшая,чым сінанімія.Фразеалагічныя антонімы-выразы з супрацьлеглым зн-нем(за вочы-у вочы)
44.Тыпы фразеалагічнай варыянтнасці. У галіне фразеалогіі часта назіраецца з’ява,як варыятнасць або здольнасць аднаго і того фразелагізма выступают у 2-х і больш разнавідных узаемазамяняльных у любым кантексте.У залежнасці ад того, што змяняецца ў фразеалагізме увесь кампанент ці только яго фармальны бок выдзяляюць 5 тыпаў варыятнасці:лексічная;марфалагічная; словаўтваральная;фанетычная;акцэтная.Найбольш пашыраны тып-лексічная варыятнасць гэта зн-ць у фразеалагізме мяняецца адзін кампанент; марфалагічная-разнавіднасць склонавых,лікавых і інш.формаў аднаго з лексічных кампанентаў (вачамі-вачымі); словаўтваральная-адрозніваюцца адзін од другога словаўтваральнай структурай(косці-костачкі);фанетычныя-адроз-ца паміж сабой зычным ці галосным гукам; акцынтная адроз-ца паміж сабой пастаноўкай націскам.
45. Тыпы фразеалагізмаў па структуры,па суадносці з часцінамі мовы. У бел.мове адроз-ца разнастайныя структурна-граматычныя тыпы фразеалагизмаў. Найбольш тыповымі з’яўляюцца звароты,якія з’яўляюцца словазлучэннямі:прыметніка і назоўніка;друх назоўнікаў;дзеяслова і назоўніка і г.д.У залежнасці ад семантыкі і сінтаксічнай функцыіі фразеалагічныя адзінкі могуць быць суаднесены з той ці іншай часцінай мовы.На аснове адпаведнай часціны мовы фразеалагізмы дзеляцца на 4 групы:субстантыўныя,як і назоўнікі з якім суадносіцца называе асобу ці прадмет(свой брат, апошнія словы); дзеяслоўныя-шматлікія фразеалагізмы,аб’яднаныя уласцівасцю наз-ць дзеянне,або стан(развесіць вушы); абвербіярныя-па прыметах суадносіцца с прыслоўям(як след); аб’ктыўныя-суадносяцца с прыметнікаі і аб’ядноўваецца зн-м якаснай хар-кі прадмета ці асобы(адзін у адзін).
46.Фразеаграфія. Хар-ка фразеалагічных слоўнікаў. Фразеалагізмы,як моўныя адзінкі апісваюцца ў даведніках-фразеалагічных слоўніках.Раздзел мовазнаўства,які займаецца тэорыяй і практыкай складання гэтых слоўнікаў і іх апісанне наз-ца фразеаграфіяй. Паміж фразеалогіяй і фразеаграфіяй існуюць цесныя сувязі,фразеалагічныя слоўнікі складаюцца на аснове тых дасягненняў якія мае сучасная фразеалогія і ў сваю чаргу даюць правераны матэрыял для дальнейшага даследавання.Фразеалагічныя слоўнікі:аднамоўныя(тлумачальны слоўнік, слоўнік сінонімаў,антонімаў,слоўнік мовы пісменніка); двухмоўныя;шматмоўныя. Фразеалагізмы вынесеныя ў загаловак тлумачаццца, мае граматычную, стылістычную хар-ку.Найбольш поўны бел.фразеалогія наўшла сваё адлюстраванне Федароўскага “Люд Беларускі на Русі”(1935).У гэты слоўнік слоўнік увайшлі фразеалагічмы, прыказкі, словы з пераносным зн-нем.Увесь змешчаны матэрыялнумеруецца і падаецца ў алфавітным парадку і суправаджаецца паметай.Фразеалагічныя слоўнікі складзеныя на матэрыяле літ.мовы не аднатыпныя паводле свайго прызначэння.Тут ёсць тлумачальныя,этымалагічныя і асобнае месца займаюць слоўнікі мовы пісменніка.Прыкладам такіх слоўнікаў з’яўляецца Лепешаў,Янкоўскі “Фразеалагічны слоўнік для сярэдняй школы”(1973).Асобнае месца сярод фразеаагічных слоўнікаў займаюць мавы пісменніка.У 1993 выйшаў першы такі слоўнік “Фразеалагічны слоўнік мовы твораў Я.Коласа”.Гэта 1-шы у бел.лексікаграфіі слоўнік,які ўключае поўную функцыянальнасемантычную і лексікаграматычную хар-ку аднаго аўтара, крыніцай слоўніка стаў 12 томны збор твораў Я.Коласа.
47.Перакладныя,тлумачальныя,дыялектныя слоўнікі. У дыялектным слоўніку адлюстроўваецца лексіка адной гаворкі або группы гаворак(слоўнік Сцяцко”Народная лексіка”). У тлумачальным-адрюстроўваецца лексіка мовы канкрэтнага гістарычнага перыяду, у іх тлумачыцца зн-не слова,даецца яго апісанне, указваецца месца націску(“Тлумачальны слоўнік у пяці тамах”).Перакладна-словы адной мовы тлумачацца словамі іншай обо некалькіх іншых моў(“Беларуска-рускі слоўнік”).
48.Арфаграічныя слоўнікі,слоўнікі сінонімаў,марфемныя і інш.Будова слоўнікавага артыкула розных слоўнікаў. Арфаграфічны-у словах пазначаецца націск,прыводзяцца некаторыя граматычныя формы,даюцца граматычныя паметы,калі правапі залежыць ад лексічнага зн0ня слова, то у дужках даюцца кароткія тлумачэнні. Сінонімаў-сіннімічныя рады размешчаны у алфавітным парадку,першым у радзе ідзе асноўнае слова,якое ужываецца ва усіх стылях мовы, пасля ідуць стылістычна нейтральныя, а за тым стылістычна афарбаваныя.У марфемным-паказана ад якой асновы,якім спосабам утварылася слова.

Приложенные файлы

  • docx 1525942
    Размер файла: 58 kB Загрузок: 0

Добавить комментарий