Установа адукацыі


Установа адукацыі
“Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў”
Зацвярджаю
Рэктар
УА “ Беларускі дзяржаўны
ўніверсітэт культуры і мастацтваў”
-------------------------- Ю.П.Бондар

“------“------------------ 20--------г.


РЭЖЫСУРА СВЯТ
Праграма дзяржаўнага экзамена па спецыяльнасці 1-17 01 05-01
“ Рэжысура свят” ( па напрамках ) Напрамак спецыяльнасці
1-17 01 05-01 Рэжысура свят ( народныя ).
Мінск
БДУКМ
2014.
Праграму распрацавалі:
П.А. Гуд, прафесар, кандыдат гістарычных навук
А.Г. Фядотаў, дацэнт
Рэкамендавана прэзідыумам вучэбна-метадычнай рады УА “ Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры і мастацтваў” ( пратакол № ад )
Адказны за рэдакцыю -
Адказны за выпуск – П.А.Гуд
ТЛУМАЧАЛЬНАЯ ЗАПІСКА.

Сучасныя працэсы станаўлення і развіцця духоўнай культуры беларускага грамадства вылучаюць у якасці адной з важнейшых задач стварэнне аптымальнай сістэмы падрыхтоўкі высакакласных спецыялістаў.
Дзейнасць будучых рэжысёраў, якіх рыхтуюць на кафедры рэжысуры абрадаў і свят Беларускага дзяржаўнага універсітэта культуры і мастацтваў для работы у галіне святочнай культуры, патрабуе ад іх дасканалых ведаў, уменняў і навыкаў у розных аспектах распрацоўкі і ўвасаблення свята, глыбокай тэарэтычнай і практычнай падрыхтоўкі.
Высокія патрабаванні, якія дэтэрмініраваны практыкай сучаснага развіцця асобы і грамадства, ставяць перад праграмай дзяржаўнага экзамена па рэжысуры свят задачу высвятлення сістэмы творчых і арганізацыйных ведаў студэнтаў як базавай асновы іх далейшай практычнай дзейнасці, выяўлення здольнацей выпускнікоў інтэграваць веды, назапашаныя на працягу пяці гадоў навучання па спецыяльных дыцыплінах.Змест праграмы распрацаваны на аснове дзяржаўных адукацыйных стандартаў вышэйшай адукацыі, у адпаведнасці з дзеючымі вучэбнымі праграмамі дысцыплін вучэбных планаў.
Менавіта таму ў змест дзяржаўнага іспыту ўключаны пытанні па шэрагу прадметаў спецыяльнасці, неабходных для эфектыўнай дзейнасці ў галіне свят: рэжысуры свят,беларускім народным гульням, рэжысуры традыцыйнага абрада, асновам режысуры і майстэрства акцёра, асновам драматургіі і сцэнарнага майстэртва, традыцыйнай святочнай культуры беларусаў, мастацка-дэкаратыўнаму вырашэнню свята, музычна-шумавому вырашэнню свята, пластыка-харэаграфічнаму вырашэнню свята, тэхналогіі стварэння свята.
Дзяржаўны экзамен па рэжысуры свят праводзіцца ў форме вуснага адказа студэнта на пытанні білетаў па творчаму, матэрыяльна-тэхнічнаму, арганізацыйнаму і фінансаваму забеспячэнню святочных дзей рознай тэматычнай і жанравай накіраванасці. Студэнт можа адказваць на пытанні білетаў, грунтуючыся на аснове распрацаванага ім асабіста рэжыёрскага праэкта дыпломнага свята.
На здачу дзяржаўнага экзамена кожнаму студэнту адводзіцца да 30 хвілін. Для ўдакладнення экзаменацыйнай адзнакі студэнту членамі ДЭК могуць задавацца адпавядаючые праграме дадатковыя пытанні. Вынікі здачы дзяржаўнага экзамена агалошваюцца ў той жа дзень пасля афармлення адпаведных пратаколаў.
ЗМЕСТ.
Раздзел I “ Асновы драматуріі і сцэнарнае майстэрства”
Тэма 1. Драма як род літаратуры.
Паняцце “ драма”. Прадмет драмы. Драма як род літаратуры. Спосабы адлюстравання сацыяльных праблем і вырашэння канфліктных сітуацый. Тэма як праблема. Ідэя як філасофскае асэнсаванне і вобразнае бачанне твора. Жанры і паджанры драматургіі..
Тэма 2. Канфлікт у драматургічным творы.
Паняцце “ канфлікт” і канфліктная аснова . Канфлікт знешні і ўнутраны. Вызначэнне ідэй двух супрацілеглых груп дзеючых асоб як аснова для вырашэння знешняга канфлікта п”есы, інсцэніроўкі. Вызначэнне лініі дзеі і лініі супрацьдзеі Расстаноўка дзеючых сіл па канфлікту. Канфлікт як спосаб выражэння асабістых адносін, распрацаваных рэжысёрам у сістэме вобразаў.

Тэма 3. Сцэнарна-рэжысёрскі ход, яго функцыі ў сцэнарыі свята
Сцэнарна-рэжысёрскі ход як прыём, які аб”ядноўвае разрозненыя часткі сцэнарыя ў адзінае драматургічнае цэлае. Віды сцэнарна – рэжысёрскага хода. Носьбіты сцэнарна-рэжысёрскага хода.
Тэма 4. Элементы драматургічнай кампазіцыі сцэнічнага твору.
Архітэктоніка як спосаб кампазіцыйнай пабудовы тэмы, канфлікта. Паняцці “ экспазіцыя”, “ пралог”,“ развіццё дзеі”, “ кульмінацыя”, “ спад дзеі”, “ апафеоз”, “ фінал”, “ эпілог” і іх задачы ў кампазіцыйнай пабудове твора.
Тэма № 5. Пераклад празаічнага твору, вершаванай формы, дакументальнага матэрыялу н а мову сцэнічнага дзеяння.
Рэжысерская трактоўка літаратурнага твору. Увасабленне канфлікту ў выглядзе дыялогу дзеючых асоб і рэмарак аўтара. Межы рэжысёрскай свабоды падчас работы над аўтарскім тэкстам. Захаванне аўтарскай задумы пры неабходнасці стварэння новай кампазіцыйай пабудовы твора. Трансфармацыя апісальнай прозы ў дзеянне. Выкарыстанне вобразнасці замест ілюстрацыі. Вызначэнне тэмы, ідэі, звышзадачы, падзейнага раду. Характарыстыка персанажаў. Вызначэнне кола прапанаваных абставін твору і кожнага персанажа. Пабудова ланцужка падзей (скразная дзея).
Тэма № 6. Галоўныя этапы стварэння сцэнарыя святочнага мерапрыемства
Этап 1. Распрацоўка тэмы. Фарміраванне задумы сцэнарыя. Вызначэнне ідэйна-тэматычнага накірунку. Першапачатков вызначыныя тэма і ідэя – гэта не догма, гэта рухомыя субстанцыі (гэта гепотэзы, якія могуць змяніцца ў працэсе работы). Тэма і контртэмы, іх узаемасувязь. Вызначэнне скразнога дзеяння.
Этап 2. Збор матэрыяла. Фальклорнага (казкі, легенды, паданні, песні), этнаграфічнага (навуковая, гістарычная літаратура, першакрыніцы, этнаграфічныя апісанні); паэтычнага, празаічнага, вакальнага, музычнага, харэаграфічнага, тэатральнага
фота-, кіна- , відэаматэрыялаў дакументальнага, архіўнага. Канчатковае бачанне сцэнарна-рэжысёрскага хода сцэнарыя.
Этап 3. Напісанне сцэнарыя. Першы накід сцэнарнага плана (асобных нумароў), аўтарскае бачынне драматургічнага твора. Літаратурнае апісанне асобных сцэн, эпізодаў. Вызначэнне архітэктонікі Вызначэнне арыгінальнага (непадобны на іншыя, адпаведнага тэме) сцэнарна-рэжысёрскага хода. Вызначэнне яго носьбітаў, іх роля, задачы (персаніфікацыя). Літаратурнае афармленне эпізодаў у блокі.
Раздзел II “Асновы рэжысуры і майстэрства акцёра”
Тэма 1. Этычныя нормы сцэнічнага мастацтва – галоўны падмурак работы творчага калектыву.
Узаемадзеянне тэатральнай этыкі і тэхналогіі сцэнічнага мастацтва. Грамадзянская пазіцыя рэжысёра. Этычныя нормы калектыўнай творчасці. Дысцыпліна і “студыйнасць”- неад’емныя элементы калектыўнай творчасці. Глядач – галоўны творчы кампанент відовішча.
Тэма 2. Трыадзінства асобы рэжысёра ў арганізацыі творчага працэса па вызначэнні У.І. Неміровіча- Данчанкі.
Сутнасць вызначэнняў У.І. Неміровіча- Данчанкі “рэжысёр-інтэрпрэтатар”, “рэжысёр-арганізатар”, “рэжысёр-люстэрка”. Рэжысёр свята як рэжысёр-драматург.
Тэма 3. Дзеянне – галоўны выразны сродак сцэнічнага мастацтва.
Падзея і яе роля ў развіцці сцэнічнага дзеяння. Прычыны, якія абуджаюць дзеянне. Канфлікт як абуджальнік дзеяння. Дзеянне як сукупнасць мэты і валявога пасылу. Фізічнае і псіхічнае дзеянні. Падпарадкаванне псіхічных задач фізічным. Непарыўная лінія дзеяння. Барацьба і пераадолванне перашкод - неабходная ўмова актывізацыі дзеяння. Складнікі дзеяння: ацэнка, прыстасаванне, выбар спосаба дзеяння, непасрэднае дзеянне. Рэжысёрская задача - рухавік сцэнічнага дзеяння.
Раздзел III “ Рэжысура свят”
Тэма 1. Гульня ў структуры народнага свята. Абрадавыя гульні
народнага каляндара.
Месца гульні ў народным свяце. Функцыі гульні.Узаемасувязь гульні і мастацтва. Гульня як сродак актывізацыі ўдзельнікаў свята, форма стварэння перадсвяточнай і святочнай атмасферы. Абрадавыя гульні Каляд, Масленіцы, Гукання вясны, Вялікадня, Юр”я, Сёмухі, Купалля, Дажынак. Методыка падрыхтоўкі сцэнарыяў гульнявых праграм.
Тэма 2. Стварэнне нумара на аснове песні, літаратурнай крыніцы, твора вусна-паэтычнай творчасці.
Нумар як самастойная форма сцэнічнай дзеі. Месца і роля нумара ў драматургіі прадстаўленняў розных тыпаў. Задума і рашэнне нумара. Рапрацоўка яго ў адпаведнасці з ідэйна-тэматычным планам сцэнарыя. Падрыхтоўка нумара абранага жанру ( харэаграфія, пантаміма, цыркавое мастацтва, вакал, моўны жанр і інш.). Сінтэтычны нумар і яго выкарыстанне ў драматургіі прадстаўлення. Рашэнне сінтэтычнага нумара на аснове: песні; музычнага твора ці яго фрагмента; прытчы, байкі нарыса, верша і іншага матэрыяла. Вызначэнне канфлікту праз сімволіку каляровых супрацілегласцей, музычна-платычнага кантрапункту ( метафару дзеяння), супрацьстаянне алегарычных фігур і інш.
Тэма 3. Спецыфічныя рысы шэсцяў Арганізацыя святочнага шэсця.
Два галоўных віда шэсцяў: шэсце-свята, шэсце – эпізод святочнага дзеяння. Шэсця-трыумфы старажытнай Грэцыі і Рыму. Шэсце - дамінуючая форма першых савецкіх свят. Шэсце індустрыяльнае, спартыўнае, ваеннае, паліткарнавал, дэманстрацыя працоўных. Выразныя сродкі шэсцяў у розны я часы. Факельныя шэсці (шэсце скаутаў у Белградзе 1935г., шэсце нацыстаў 3-га рэйху, шэсце на дзень піянерыі, шэсці з нагоды дня пачатка ВАВ, шэсце на Дзень Перамогіі ў Расіі і інш). Шэсце як свята (карнавалы лацінскай Амерыкі, школы самбы і інш.). Шэсці ў народных святах. Сімволіка факела ў розныя гістарычныя перыяды. Кампазіцыйная пабудова і выразныя сродкі шэсця. Мэтавая накіраванасць шэсця. Сцэнарый святочнага шэсця. Арганізацыйна-творчыя мерапрыемствы пабудовы і руху святочнага шэсця.
Тэма 4. Рэжысёрскі праэкт свята ( агульная характарыстыка).
Рэжысёрскі праэкт як праграма ініцыіравання, задумы, творчай распрацоўкі святочных дзей і вырашэння матэрыяльна-тэхнічных, аргангізацыйных і фінансавых аспектаў іх увасаблення. Змест разделаў рэжысёрскага праэкта : творчая заяўка, задума і яе кампаненты, навуковае даследаванне, сцэнарна-рэжысёрская распрацоўка, рэжысёрскае ўвасабленне, арганізацыйна-вытворчы план.

Тэма 5. Творчая заяўка на правядзеннне свята
Творчая заява як форма адлюстравання сацыяльнага заказа або новай аўтарскай ідэі ўвасаблення свята. Актуальнасць і сацыяльная значнасць падзеі. Мэта і задачы пастаноўкі. Навізна свята, альбо пераемнасць у адлюстраванні адзначаемай падзеі. Колькасць удзельнікаў або зацікаўленых арганізацый. Месца правядзення свяга. Праграма свята. Каштарыс. Аргкамітэт. Рабочы плак падрыхтоўкі свята.
Тэма 6. Задума свята і яе кампаненты
Задума як спосаб адлюстравання аўтарскай идэі. ГІадзея, якую адзначае свята. Тэма як сацыяльная праблема, сувязь яе з асэнаваннем мастацкага, дакументальнага ці этнаграфічнага матэрыяла. Адрас свята. Форма ўвасаблення. Месца правядзення, яго архітэктурна-ландшафтныя асаблівасці;
Тэма 7. Сцэнарна – рэжысёрская распрацоўка свята.
Сцэнарна-рэжысёрская распрацоўка як мастацкая аснова ўвасаблення свята. Вывучэнне народных традыцый арганізацыі і правядзення свята. Збор дакументальнага і мастацкага матэрыялаў. Абгрунтаванне выбару тэмы сцэнарыя. Вызначэнне структуры, жанравых і стылістычных асаблівасцей святочных дзей. Вобразнае вырашэнне свята ў мастацка-дэкаратыўным, музычным і пластычным вырашэннях як спосаб адлюстравання аўтарскай ідэі. Вырашэнне сцэнарна-рэжысёрскага хода і вобразнага ладу святочнай дзеі. Мантаж эпізодаў дзеяння ў свяце. Патрабаванні да распрацоўкі плана размяшчэння зон дзеяння свята. Патрабаванні да напісання сцэнарнага плана і літаратурнага сцэнарыя.
Тэма 8. Работа рэжысёра над музычна-шумавым вырашэннем святочных дзей.
Гук як выразны сродак свята. Разгрупаваныя сістэмы агучвання. Комплексныя сістэмы агучвання і гукаўзмацнення. Аптымальныя ўзроўні гукавога ціску на вольным паветры, ва ўмовах стадыёна, плошчы, для атрымання музычнага фону на ўсёй агульнай тэрыторыі парка, зоны адпачынку. Вызначэнне музычнага вобраза свята. Адбор і сладанне паслядоўнасці гучання музычных нумарў, шумоў і тэкстаў дыктараў. . Партытура музыкі і шумоў. Рэпетыцыя пастновачнай групы пад фанаграму. Матэрыльная справаздача гукааператара пасля завяршэння свята.
Тэма 9. Мастацкі вобраз і яго адлюстраванне ў музычным, пластычным і архітэктурна-дэкаратыўным вырашэнні свята.
Мастацкі вобраз як аўтарская ідэя, увасобленая ў свяце. Прасторавае вырашэнне свята. Сімвал свята ў розных элементах мастацкага дэкора ( дэкарацыях, касцюмах, грыме). Мелодыя-лейтматыў як спосаб адлюстравання музычнага мастацкага вобраза. Мізансцэна як выразны сродак пластычнай мастацкай вобразнасці ( віды мізанцэн, спосабы запісу).
Тэма 10. Арганізацыя рэпетыцыйнага працэса святочных дзей.
Графік правядзення рэпетыцый. Задачы і змест правядзення рэпетыцый застольнага перыяду, планіровачных, мантажных, зводных, генеральных і карэктыровачнай рэпетыцый.
Тэма 11. Асаблівасці рэжысуры тэатралізаванага канцэрта
Konzert < ит. concerto <лат. concertare спаборнічаць. У старажытнасці музычны твор для сола-інструмента, голаса альбо групы ў суправаджэнні аркестра. Тэатралізацыя як спосаб мастацкага асэенсавання сацыяльна значных падзей сродкамі тэатральнай вобразнасці. Стварэнне адзінага мастацкага вобраза тэатралізаванага канцэрта. Выкарыстанне разнастайных сродкаў мастацтва тэатра: сюжэтны ход, ралявая персаніфікацыя вядучых, сценавграфія, тэатральный касцюм, грым, аўдыя-візуальныя і светлавыя эфекты. Стварэнне сцэнічнай атмасферы. Прынцыпы зносін з глядзельнай залай.
Тэма 12. Традыцыі і навацыі ў сучаснай вясельнай абраднасці беларусаў.
Вяселле - выпрацаваны стагоддзямі абрад, дзе кожны ўдзельнік выконвае пэўную ролю: свата, дружкі, каравайніцы. Вяселле у савецкія часы. Вяртанне да старажытных вясельных традыцый у поствсавецкі час. Элементы вяселля ў сучасных урачыстасцях шлюбаўтварэння: агледзіны, сватанне, заручыны, “зборная субота”, ад’езд маладога па нявесту, вянчанне, урачыстае  застолле ў нявесты, а пасля – у жаніха, пасад нявесты, расплятанне касы, “ злучэнне” маладых, пярэзвы, або госці. Каравайны абрад.
Тэма 13. Асаблівасці рэжысуры тэматычнага і зводнага канцэртаў.
Умоўнасць адрознення тэатралізаванага і тэматычнага канцэртаў. Тэма як дамінуючы кампанент тэматычнага канцэрта. Галоўная задача выразных сродкаў дадзенага канцэрта – найбольш поўнае раскрыццё яго тэмы. Падбор нумароў тэматычнага канцэрта. Кампазіцыйная пабудова тэматычнага канцэрта. Суадносіны выяўленчыз сродкай тэматычнага і тэатралізаванага канцэртаў.
Тэма 14. Работа рэжысёра з рознымі катэгорыямі выканаўцаў у масавы тэатралізаваным прадстаўленні і свяце.
Праца з выканаўцамі розных узростаў, адукацыі, прафесійнага ўзроўню – спецыфіка пастановачнай работы рэжысёра свят. Псіхалагічны аспект праблемы. Праца з прафесіянальнымі і аматарскімі выканаўцамі і калектывамі. Праца з выканаўцамі розных катэгорый: студэнтамі, выхаванцамі школ, вайскоўцамі і інш. Спецыфічныя асаблівасці работы рэжысёра свят з вялікай выканальныцкай аўдыторыяй. Прагляд і адбор нумароў. Правядзенне, планіровачных і зводных рэпетыцый з вялікай колькасцю выканаўцаў. Арганізацыя, дысцыпліна, тэмпарытм і наяўнасць прафесійных асістэнтаў – залог поспеху ў падрыхтоўцы і правядзенні святочнага мерапрыемства.
Тэма 15. Спецыфіка рэжысуры святочных дзей для дзяцей.
Дзіцячае свята як важная частка дзіцячага жыцця. Дзіцячае свята як сродак раскрыцця духоўных якасцей і жаданняў дзіцяці. Улік узроставых асаблівасце дзіцячай аўдыторыі пры пастаноўцы свята. Свята для дзяцей з асаблівасцямі псіхічнага развіцця. “Парад кульмінацый” і спада дзеяння на дзіцячым свяце. Формы падрыхтоўкі да дзіцячага свята (стварэнне выстаў дзіцячай творчасці, пашырэнне ведаў аб тэматыцы свята). Абавязковы прынцып дзіцячага свята – стварэнне цеплый, творчай атмасферы.
Тэма 16. Асаблівасці рэжысуры свят фестывальнага тыпу.
Галоўныя асаблівасці свят фестывальнага тыпу: больш працяглы тэрмін правядзення, шчыльная насычанасць канцэртнымі і відовішчнымі элементамі, наяўнасць вялікай колькасці гасцей з іншых рэгіёнаў і краін. Падрыхтоўка святочных эпізодаў (урачыстага адкрыцця, прэзентацыі калектываў) пры адсутнасці на рэпетыцыях выканаўцаў. Паняцце прэс-рэліз на калектывы гасцей фестывалю. Стварэнне дакладнай праграмы знаходжання калектываў на свяце (выступленне, харчаванне, пражыванне). Планаванне культурнай праграмы для кожнага калектыву-удзельніка свята.
Куратары на святах фестывальнага тыпу.
Тэма 17. Пастаноўка свята ў асяроддзі гісторыка-культурных комплексаў: шляхецкіх маёнтках, замках, ля помнікаў, у старажытных інтэр’ерах.
Важная роля свят культурна-гістарычнай накіраванасці ў папулярызацыі культурных здабыткаў мінуўшчыны. Падрыхтоўчы перыяд (знаёмства з месцам правядзення свята, вывучэнне гістарычнага, этнаграфічнага, рэгіянальнага і інш. матэрыялаў, стварэнне сцэнарыя). Прасторавае вырашэнне свята. Спецыфічныя асаблівасці мясцін і пабудоў, якія з’яўляюцца гістарычна-культурнай каштоўнасцю і знаходзяцца пад аховай дзяржавы. Старажытныя пабудовы і тэматыка святочных урачыстасцей каля іх муроў. Масавасць свята і мемарыяльны характар комплекса – паняцця антаганісты ці не?
Тэма 18. Выкарыстанне новых тэхналогій у святочнай кампазіцыі сучасных свят.
Выразныя сродкі сучаснага свята і новыя мультымедыйныя тэхналогіі (лазерныя, светла-музычныя шоу, технологія 3D графіка, галлаграмы). Эфектныя і выразныя элементы афармлення свят. Народнае свята і новыя гукавыя і светлавыя тэхналогіі. Прыклады: спалучэнне сучасных музычных, светлавых, водных і піратэхнічных тэхналогій падчас адкрыцця гатэлю “Парус” у Дубаі; выкарыстанні 3D тэхналогій на ўрачыстым адкрыцці чемпіяната свету па хакеі ў Мінску 2014г.
Тэма 19. Выразныя сродкі рэжысуры масавага відовішча
Мізаснсэна, атмасфера, тэмпарытм – галоўныя выразныя сродкі рэжысёра . Мысленне пластычнымі вобразамі. Мізансцэна як кампазіцыйная арганізацыя прасторы. Вобразная мізансцэна – увасабленне аўтарскай задумы. Выразнасць масавай мізансцены (статычнай і дынамічнай). Асаблівасці мізансцэніравання стадыённых відовішчаў, калі мізансцэна бачна з усіх бакоў. Роля света, гука пластыкі мастацкага афармлення (гульня дынамічных колераў) і выканаўцаў дзеяння ў стварэнні неабходнай святочнай атмасферы. Знаходжанне вернага тэмпа-рытма дзеяння.
Тэма 20. Старажытныя конныя каруселі як падмурак стварэння сучаснага спартыўнага свята.
Карусель як тэатралізаванае касцюміраванае конна-спартыўнае спаборніцтва, якое прыйшло на змену рыцарскім турнірам у XVII – XVIII cт.ст. Гісторыя з’яўлення і распаўсюджвання каруселяў на тэрыторыі Беларусі. Асаблівасці традыцыйнага архітэктурнага і мастацка-дэкаратыўнага афамлення конных каруселяў. Раскрыццё зместу эпізодаў дзейснай структуры каруселяў : фігурная верхавая язда групамі, змаганне ў валоданні зброяй, дэманстрацыя выездкі і дрэсуры коней, камічныя конныя гульні, рытуальнае ўзнагароджванне пераможцаў прызамі, карусельнае святочнае застолле. Карусель як асобная самастойная дзея і як частка цэлага святочнага комплексу дзей ў гонар пэўнай падзеі. Уплыў каруселі на цыркавыя конныя прадстаўленні, сучасныя рыцарскія турніры і сучасныя конна-спартыўныя святы.
Раздзел IV. “ Традыцыйная святочная культура беларусаў”.
Тэма № 1. Язычніцкая аснова, хрысціянскія і свецкія напластаванні ў структуры калядных абрадаў.
Генезіс свята зімовага сонцастаяння і паходжанне назвы “каляды”. Абрадава-рытуальныя дзеі сельскагаспадарчай накіраванасці. Варожбы магічнай і шлюбнай накіраванасці. Змест, сімволіка і семантыка дзей каляднага абраду ў дахрысціянскі перыяд. Хрысціянскія наслаенні ў структуры каляднага свята. Змены ў канструкцыі каляднай зоркі і рэпертуары каляднага абрада пад уплывам хрыціянскай царквы. Змест абрадава-рытуальных дзей Хрыстовага нараджэння, , Васілля і Вадохрышча. Свецкія тэатралізаваныя дзеі калядных свят 19-20 стагоддзяў і на сучасным этапе.
Тэма № 2. Змест і семантыка абрадаў завяршэння каляд на вольным паветры.
Генезіс і этымалогія назваў дахрысціянскіх абрадаў завяршэння каляд на вольным паветры ( “ Цягнуць каляду на дуб”, “ Кола”, “ Конікі”).
Структура і сімволіка рытуальных і масава - гульнёвых дзей. Традыцыі і навацыі правядзення абрадаў на сучасным этапе.

Тэма 3. Зімовыя ігрышчы і забавы Беларусаў.
Генезіс ігрышчаў, іх паходжанне, функцыянальная накіраванасць і спосаб арганізацыі. Структура ігрышчаў. Магічныя варожбы і варожбы- вытлумаченні. Гульні. Танцы. Абрадавыя і пазаабрадавыя зімовыя гульнёвыя дзеі каляд і масленіцы ў закрытым памяшканні і на вольным паветры
Тэма “ 4. Масленіца ( агульная характарыстыка).
Генезіс свята, паходжанне назвы. Адрозненні беларускага абрадава-рытуальнага комплексу ад традыцый рускай масленіцы і заходнееўрапейскага карнавалу. Функцыянальная накіраванасць і сімволіка абрадавых дзей . Гульні і забавы на ўзвышшах. Масленічныя сямейна-радавыя абрады і абрады шлюбнай накіраванасці. Шляхецкія традыцыі святкавання масленіцы.
Тэма 5. Беларускае Купалле : змест, сімволіка, семантыка дзей.
Этымалогія назвы “ Купалле”. Генезіс купальскіх звычаяў і абрадаў. Купальскія павер”і, казкі, легенды, паданні. Экспазіцыйная частка свята. Віды канструкцый вогнішча. Вогненыя дзеі Купалля. Рэгіянальная і тэрытарыяльная спецыфіка Купалля на Беларусі. Купальскія гульні. Абрадавыя дзеі сустрэчы сонца. Хрысціянская царква ў барацьбе з купальскай абраднасцю. Агульнанародныя купальскія кірмашы. Хрысціянскія кірмашы і фэсты. Адметныя гульнявыя дзеі купальскіх кантрактовых кірмашоў.
Тэма 6. Гандлёва-гульнёвыя дзеі кірмаша як спосаб актывізацыі удзельнікаў свята.
Кірмаш як форма задавальнення матэрыяльных, эстэтычных і фізічных запатрабавянняў насельніцтва. Гандль як форма куплі-продажу. Рэклама тавару на беларускіх кірмашах як спосаб актывізацыі ўдзельнікаў. Традыцыйныя і сучасныя кірмашовыя сельскагаспадарчыя выстаўкі і латарэі на як гульнёвая форма. Добраахвотныя і прымусовыя аукцыёны. Канструктыўныя асаблівасці і змест дзеі кірмашовых гандлёвых дзей ( рэгіянальныя віды рыбалак, атракцыёны , камерцыйныя гульні, забаў).
Тэма № 7. Свята дажынак ( змест, семантыка, сімволіка дзей).
Традыцыі і абрады напрярэдадні завяршальнага этапа уборкі хлеба, іх змест і семантыка. Дажынкі малыя і вялікія. Сельскагаспадарчыя рытуальна-абрадавыя дзеі ў поле на дажынках, іх структура і сімволіка дзей. Традыцыі дажыначнага шэсця да хаты гаспадара. Дажыначнае застолле ( абрадавыя і святочныя стравы, традыцыі правядзення).Завяршальны этап дажыначнага святкавання.

Тэма 8. Восеньскія святы беларускага народнага каляндара.
Восеньскі перыяд народнага каляндара ( народныя прыкметы, назіранні). Змест і семантыка абрадавых дзей святаў калектыўнага ўжывання першых пладоў зямлі ( Спас). Структура і сімволіка рытуалістыкі свята завяршэння ўборкі зерневых культур “Багач”. Свецкія і хрысціянскія традыцыі святкавання “Пакроваў”. Абрадавыя і святочныя стравы святаў восеньскага цыкла.
Тэма № 9. Сямейна-бытавыя абрады беларусаў, іх змест і вобразнасць ( на прыкладзе вяселля, радзін).
Структура і семантычнае значэнне традыцыйнай абраднасці радзін. Абрадавыя дзеянні і павер”і, звязаныя з цяжарнасцю жанчыны і нараджэннем дзіцяці. Абрады ачышчэння нованароджанага і парадзіхі. Абраднасць, звязаная з прыняццем нованароджанага ў сям”ю, грамадства. Традыцыі і навацыі ў сучаснай радзіннай абраднаці. Народна-бытавыя этапы вяселля і іх трансфармацыя ў пачатку 20 стагоддзя. Традыцыйныя і новыя персанажы сучаснага вяселля. Вопыт правядзення новых фрагментаў вясельнай абраднасці.
Тэма № 10. Абрадавыя і святочныя стравы беларусаў.
Месца і роля страў беларускай народнай кухні ў святочнай культуры. Захаванне і аднаўленне культурна-бытавых традыцый беларусаў як адна з праблем сучаснага народнага свята. Абрадавыя стравы як адлюстраванне сімволікі рытуальнызх і абрадавых дзей, спецыфічнага культурна-бытавога комплексу канкрэтнага свята каляндарнага цыкла.
Сімволіка і рэцэпты прыгатавання абрадавых і святочных страў беларускіх народных свят каляндарнага цыкла. Абрадавыя і святочныя стравы сямейна-бытовых абрадаў беларусаў. Уплывы заходнееўрапейскай кухні на святочныя традыцыі шляхецкага застолля. Сучасныя святочныя кулінарныя традыцыі беларусаў.
Тэма 11. Святочны каляндар сучаснай Беларусі.
Свята як спосаб адлюстравання падзеі ў жыцці грамадства, калектыва , асобы. Масавае свята як комплек палітычных, мастацкіх, спартыўных, абрадава-рытуальных і масава-гульнёвых формаў.Адлюстраванне ў святах гістарычных, эканамічных, матэрыяльных і маральных каштоўнасцей соцыуму, народа. Асноўныя тыпы свят і іх характэрныя асаблівасці: 1) дзяржаўныя святы; 2) грамадска-палітычныя; 3) міжнародныя святы; 3) прафесійныя святы; 4) рэлігійныя святы; ; 5) маладзёжныя і дзіцячыя святы; 5) беларускія народныя святы каляндарнага цыкла; :6) сямейна-бытавыя святы і абрады.
Тэма 12. Фальклорна-этнаграфічная распрацоўка свята.
“ Рэстаўрацыя”, “ рэканструкцыя” і “ транфсфармацыя” як формы існавання сучаснага народнага свята. Адпаведнасць трактоўкі фальклорна-этнаграфічнай распрацоўкі свята форме яго ўвасаблення. Спосабы збору і сістэматызацыі дакументальнага і мастацкага матэрыялаў на аснове агульнанацыянальных, рэгіянальных і мясцовых традыцый. Кампазіцыйная пабудова свята, тлумачэнне сімволікі і семантыкі абрадава-рытуальных і гульнёвых дзей згодна тэрытарыяльных традыцый. Мастацка-дэкаратыўнае, музычнае і пластычнае рашэнне дзеі як адлюстраванне традыцый мясцовасці, дзе ўвасабляецца свята. Патрабаванні да літаратурнага сцэнарыя, створанага на аснове фальклорна-этнаграфічнай рапрацоўкі свята.
Раздзел V. “ Тэхналогія стварэння свята”
Тэма № 1 Схема аргкамітэта
Аркамітэт як часовае аб’яднанне, створанае па загадзе органаў дзяржаўнай улады ці іншай установы для вырашэння разнастайных пытанняў творчага, матэрыяльна-тэхнічнага, арганізацыйнага і фінансавага забеспячэння свята. Склад аргкамітэта. Склад структурных падраздзяленняў аргкамітэта. Рабочы план падрыхтоўкі свята як асноўны дакумент, які адл Аргкамітэт як часовае адмністрацыйна-творчае аб'яднанне, створанае па юстроўвае вытворчыя пытанні працы аргкамітэта. Агульныя звесткі аб рабоце аргкамітэта
Тэма№ 2. Арганізацыя работы штаба свята.
Штаб як ініцыятыўная група стварэння знешняй формы свята. Структура штаба свята і функцыянальныя абавязкі яго супрацоўнікаў. Змест асноўных этапаў работы штаба над увасабленнем свята: 1) рабочы план падрыхтоўкі свята; 2) вытворчы працэс падрыхтоўкі свята; 3) арганізацыя работы дапаможных службаў свята. Арганізацыя бягучай работы штаба свята ў час яго падрыхтоўкі і правядзення. Выніковае пасяджэнне штаба і аргкамітэта свята.
Тэма № 3. Арганізацыйна-вытворчы план свята.
Распрацоўка “ Палажэння аб правядзенні свята “. Схема аргкамітэта. План творчага і матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння свята. Рабочы план падрыхтоўкі свята”. Расклад рэпетыцый. Рэжысёрская дакументацыія. Выраб эскізаў мастацка-дэкаратыўнага афармлення, рабочых чарцяжоў і апісанне тэхналогіі вырабу дэкаратыўных аб”ёмаў. Змест плана і графіка работы дапаможных службаў свята. Папярэдни і канчатковы каштарыс свята.
Тэма 4. Арганізацыя стварэння перадсвяточнай і святочнай атмасферы.
Работа аркамітэта па распрацоўцы шэрага мерапрыемстваў, якія далучаюць да падрыхтоўкі ў свяце людзей розных узроставых і сацыяльных катэгорый. Мерапрыемствы інфармацыйнага характару. Мерапрыемствы агульнаарганізацыйнага характару. Мерапрыемствы вытворча-конкурснага характару. Мерапрыемствы конкурснага характару
Тэма № 5. Арганізацыя святочнага кірмаша.
Кірмаш як састаўная частка свята і яго задачы. Утварэнне кірмашовай дырэкцыі, яе склад і функцыянальныя абавязкі яе членаў. Арганізацыя нацыянальных гандлёва-культурных зон. Праверка харчовых прадуктаў у адпаведнасці з вызначанымі правіламі ветерынарна-санітарнай экспертызы. Санітарнае абследаванне аб’ектаў дробнарознічнага гандлю. Гандлёва-гульнёвыя дзеянні як адметная асаблівасць беларускага кірмашу. Культурная праграма кірмашу і яе падзел на відовішчную і масава-гульнёвую часткі. Наладжванне работы гульнёвага поля з комплексам народных забаў і атракцыёнаў. Вылучэнне тэрыторыі для дзіцячай зоны дзеяння кірмашу са спецыфічным гандлёва-гульнёвым комплексам
Тэма № 6. Арганізацыя размяшчэння і харчавання ўдзельнікаў свята.
Работа адміністратара свята па зборы папярэдняй інфармацыі вызначэння шляхоў размяшчэння і харчавання ўдзельнікаў свята. Арганізацыя “ дзён культуры на вёсцы” як форма размяшчэння і харчавання удзельнікаў запрошаных творчых калектываў. Патрабаванні да засялення удзельнікаў свята ў месцы пражывання. Забеспячэнне кожнай зоны дзеяння свята пунктам харчавання. Спосабы арганізацыі харчавання творчых калектываў. Асаблівасці арганізацыі харчавання замежных гасцей. Арганізацыя харчавання членаў пастановачнай групы. Работа куратараў творчых калектываў па арганізацыі і размяшчэнні ўдзельнікаў свята.
Тэма 7. Арганізацыйна-вытворчы аналіз сцэнарыя.
Арганізацыйна-вытворчы аналіз сцэнарыя, зацверджанага аргкамітэтам свята. Рэжысёрскія выпіскі на: неабходныя калектывы і асобных выканаўцаў, сцэнічныя пляцоўкі, элементы мастацкага афармлення, гукаапаратуру, светлавыя прыборы, сцэнічныя касцюмы, грым, парыкі, рэквізіт. Арганізацыйна-вытворчы аналіз сцэнарыя – аснова для стварэння рабочага плана падрыхтоўкі і правядзення свята.
Тэма № 8. Рабочы план падрыхтоўкі свята.
Рабочы план падрыхтоўкі свята як каардынацыя працэса выканання разнастайных відаў работ супрацоўнікамі структурных падраздзяленняў аргкамітэта. Юрыдычная аснова на ўвасабленне святочных дзей. Работа ініцыятыўнай групы па папярэдняму размеркаванні сярод арганізацый, прадпрыемстваў, устаноў розных відаў работ і вызначэнне тэрмінаў і адказных за іх выкананне. Вытворчы аналіз сцэнарыяў разнастайных святочных дзей з пункту гледжання іх творчага, матэрыяльна-тэхнічнага, арганізацыйнага і фінансавага забеспячэння. Структура канчатковага варыянта рабочага плана падрыхтоўкі свята.
Тэма № 9 Каштарыс свята.
Бухгалтэрыя свята, яе структура і функцыянальныя абавязкі супрацоўнікаў.Агульная структура папярэдняга ( запланаванага, праэктнага) каштарыса свята. Арганізацыйна-вытворчы аналіз сцэнарыя з пункту гледжання фінансавання разнастайных відаў работ. Удакладненне фінансавання розных відаў работ. Шляхі памяншэння кошта запланаваных відаў работ ( выдзяленне дадатковых сродкаў з іншых дзяржаўных праграм, памяншенне каштарыса іншых запланаваных свят, правядзенне добрачыннага суботніка ў фонд свята, поўнае або частковае спонсарства пэўных відаў работ). Складанне і зацвярджэнне каштарыса свята.

Тэма № 10. Арганізацыя работы дапаможных служб свята.
Дапаможныя службы свята, іх структура і функцыянальныя абавязкі работнікаў.
1. Пажарная служба свята.
Правядзенне прафілактычных супрацьпажарных мер. Супрацьпажарныя меры пры рабоце з пылаючымі паходнямі, свечкамі, каскамі з агнём, тэрмічным анём. упрацьпажарныя меры і правілы арганізацыі піратэхнічнай дзеі. Супрацьпажарныя меры пры арганізацыі навагодніх свят. Раскладанне кастроў на народных святах каляндарнага цыкла.
2. Медыцынская служба свята.
Работа аргкамітэта па арганізацыі медыцынскай дапамогі на свяце. Вызначэнне медперсаналу пры штабе свята, медыцынскага пункта і яго абсталявання, а таксама лекавых сродкаў. Прызначэнне для аказання тэрміновай хуткай дапамогі на свяце многапрофільнай спецыялізаванай лінейнай брыгады. Месца знаходжання машыны хуткай дапамогі і дзеянні ўрачоў у выпадках, звязаных з падзеямі злачыннага характару.
3. Служба бяспекі дарожнага руху на свяце.
Работа дзяржаўнай аўтаінспекцыі на свяце. Задачы службы.
4. Служба аховы парадку
Работы па забеспячэнні грамадскага парадку і бяспекі пры правядзенні масавага мерапрыемства. Стварэнне плана па ахове грамадскага парадку.
Ствараэнне аператыўнага штаба, якім кіруе начальнік АУС .
Выканаўчы этап у арганізацыі ўзаемадзеяння службаў і падраздзяленняў тэрытарыяльных аддзяленняў унутраных спраў. Заключны этап арганізацыі ўзаемадзеяння службаў і падраздзяленняў АУС і АУСТ у ахове грамадскага парадку.
Тэма 11. Работа куратараў і валанцёраў на свяце.
Вызначэнне задач куратараў валанцёраў у перыяд падрыхтоўкі і правядзення святочнага мерапрыемства. Складанне плана работы куратараў і валанцёраў на свяце і зацвярджэнне яго на пасяджэнні аргкамітэта. План сустрэч з куратарамі свята для правядзення неабходнага інструктажа. Арганізацыйныя і творчыя абавязкі куратараў свята. Правядзенне рэпетыцый з куратарамі калектываў. Конкурсны адбор валанцёраў свята, інструктаж, навучанне і вырабатка неабходных навыкаў (веданне праграмы свята, геаграфіі задзейнічаных аб’ектаў і жылля ўдзельнікаў, веданне замежнай мовы (пры неабходнасці), этыкету і інш. Правядзенне “штабных гульняў” і рэпетыцый з валанцёрамі свята.
Тэма № 12. Піратэхнічныя вырабы наземнай, вадзяной
і паветранай дзеі.
Піратэхнічныя вырабы, іх месца і роля ў святочных дзеяннях. Вогнена-светлавыя, дымавыя і выбуховыя спецэфекты. Стацыянарныя і рухомыя піравырабы. Падабенства і адрозненні дукераў і квакераў. Выразныя магчымасці форса-фантанных вырабаў. Роля Казіміра Семяновіча ў стварэнні ракет розных тыпаў.
Тэма 13. Арганізацыя святочнага феерверка.
Піратэхнічная дзея як выразны сродак свята. Тэхналогія арганізацыі феерверка. Пагадненне аб правядзенні дзеі.Спосабы дастаўкі і захавання піратэхнічных вырабаў. Асаблівасці пардрыхтоўкі фанаграмы піратэхнічнага прадстаўлення. Арганізацыйныя аспекты правядзення піратэхнічнай дзеі. Задачы работы ДАІ, міліцыі, пажарнай і медыцынскай службаў у час падрыхтоўкі і правядзення феерверка. Завяршальны этап арганізацыі феерверку.
Тэма № 14. Рэклама свята.
Рэклама свята як комплекс мерапрыемстваў інфармацыйнай і творчай накіраванасці. Формы рэкламы святаў. Тэатралізаваная рэклама. Арганізацыя работы прэс-цэнтра. Акрэдытацыя прадстаўнікоў сродкаў масавай інфармацыі, падрыхтоўка прэс-рэліза свята. Абсталяванне памяшкання прэс-цэнтра. Арганізацыя конкурсу рэпартажаў аб свяце.

Раздзел V “Моўнае дзеянне ў свяце”
Тэма 1. Работа рэжысёра над словам і мовай у свяце.
К.С.Станіслаўскі аб выразных сродках мовы. Мова ў жыцці і на сцэне. Логіка ў моўным дзеянні. Законы перспектывы ў моўным дзеянні. “Кінастужка бачання”. Паняцце “сцэнічная скарагаворка”. Каардынацыя мовы і руху. Імправізацыйная мова. Методыка выпраўлення індывідуальных моўных недахопаў.
Тэма 2. Прынцыпы стварэння літаратурнай кампазіцыі.
Спосабы стварэння кампазіцыі ( гістарычны, храналагічны, геаграфічны, індуктыўны, дэдуктыўны, канстрасту, паўтору). Стварэнне кампазіцыі шляхам выдзялення асобных герояў, або асобнай тэмы. Патрабаванні да мантажу: наяўнасць асноўнай тэмы і ідэі, якія аб’ядноўваюць літаратурны матэр’ял, арганічныя спалучэнні розных жанраў. Падпарадкаванне ідэі – вядучы прынцып як складання, так і ўвасаблення кампазіцыі. Раздзел VI “ Мастацка-дэкаратыўнае вырашэнне свята”
Тэма 1. Прасторавае вырашэнне свята .
Выбар месца правядзення з пункту гледжання ідэйна-тэматычнай накіраванасці свята. Крытэрыі ацэнкі прыродных ці архітэктурна-ланшафтных вартасцей прапанаванага месца дзеяння. Аргументацыя правядзення абрадаў, рытуалаў і пазаабрадавых фрагментаў свята на традыцыйным або прапанаваным месцы дзеяння. Асаблівасці мастацка-дэкаратыўнага афармлення свята ва ўмовах ланшафту або сінтэзаванага асяроддзя горада.Кампазіцыйная пабудова свята ў мастацка-дэкаратыўным афармленні. Візуальнае стылізаванае адлюстраванне тэмы і ідэі свята. Арганізацыя прасторы свята па гарызанталі і вертыкалі, архітэктурна-мастацкае вырашэнне малых архітэктурных формаў. Генеральны план дэкарыравання свята. План размяшчэння пляцовак дзеяння на тэрыторыі свята і месц іх тэхнічнага і арганізацыйнага забеспячэння. Карта-схема свята. Эскізная і выканаўчая стадыі рэалізацыі праторавага вырашэння свята.
Тэма 2. Работа рэжысёра з мастаком па стварэнні мастацка-дэкаратыўнага вырашэння свята, абрада.
Творчая група сцэнаграфіі свята і галоўныя прынцыпы яе работы. Складанне праэкта комплекснай сцэнаграфіі свята. Рэкламна-інфармацыйны матэрыял свята. Асноўныя прынцыпы пабудовы сімволікі свята. Каларыстыка свята. Спецыфіка выразных сродкаў мастацка-дэкаратыўнага вырашэння свята на адкрытай прасторы і ў закрытым памяшканні. Арганізацыя перад-, святочнай і постсвяточнай атмасферы свята мастацка-дэкаратыўнымі сродкамі.

Раздзел VII. “ Пластыка-харэаграфічнае вырашэнне свята.
Тэма 1. “ Пластычная культура свята”
Беларускі народны танец як частка пластычнай культуры. Асаблівасці ўвасаблення беларускіх народных танцаў ва ўмовах відовішча, масавага дзеяння на вольным паветры і ў закрытым памяшканні. Карагод як частка народных свят каляндарнага цыклу. Веснавыя, летнія, восеньскія, зімовыя карагоды, іх змест, вобразнасць, выразныя сродкі пластыкі, прасторавы малюнак, формы пабудовы. Народныя і кірмашовыя віды адзінаборстваў (барацьба з ражаным “мядзведзем”, турнір асілкаў, змаганні на конях, бег, конныя “ каруселі” і інш. Змест і правілы турніраў асілкаў.
Тэма № 2. Рэжысура спартыўнага свята.
Спартыўнае свята як жанр відовішчнага мастацтва. Мантажная масавая дзея як адна з асаблівасцей рэжысуры масавых спартыўна-мастацкіх свят і прадстаўленняў. Сцэнарна-рэжысёрская задума свята, прадстаўлення і яго асобных эпізодаў. Асаблівасці камплектавання галоўнай рэжысёрска-пастановачнай групы. Асаблівасці мастацкага рашэння масавага мастацка-спартыўнага прадстаўлення на стадыёне. Распрацоўка масавых практыкаванняў. Падрыхтоўка мастацкага фона. Арганізацыя рэпетыцыйнай работы. Тэатралізацыя як творчы метад стварэння масавых спартыўна-мастацкіх прадстаўленняў.
ЛІТАРАТУРА:
Асноўная
Аляхновіч А.М. Зімовыя святы / А.М. Аляхновіч. – Мн.; Ураджай, 1998 – 160 с.
2. Гуд П.А., Гуд Н.І. Беларускі кірмаш. / П.А. Гуд, Н.І. Гуд – Мн.: Полымя, 1996.- 270 с.: іл.
3. Гуд П.А. Беларускае Купалле: кампазіцыя і семантыка абрадавых дзей. / П.А. Гуд– Мін.: БДУ культуры, 1999. – 136 с.
4. Гуд П.А. Тэхналогія стварэння свята. / П.А. Гуд - Мн.: БДУ культуры, 2004. – 224 с.
5. Гуд П.А. Мастацтва феерверкаў. / П.А. Гуд. – Мн.: Красіко-Прінт, 2007. – 105 с.
6.Гульні, ігрышчы, забавы / рэдкал.: А.Фядосік і інш. – Мн.: Бел. Навука, 1996. – 532 с.
7. Камінскі А.Я. Рэжысура традыцыйнага абрада / А.Я. Камінскі – Мн.: БДУ культуры і мастацтваў, 2010 – 123 с.
8. Крук Я. Сімволіка беларускай народнай культуры / Я. Крук. – Мн.: Ураджай, 2001. – 350 с.: іл
9. Мочалов Ю. Композиция сценического пространства / Ю Мочалов.- М.: Просвещение, 1981.- 239 с.
10. Немиро О.В. В город пришел праздник. Из истории художественного оформления советских массовых празднеств / О.В Немиро. – Л.: Искусство, 1974. – 121 с.
11.Силин А.Д. От замысла к воплощению / А.Д. Силин. – М., 1999. – с. 69 – 96.

12. Черняк Ю.М. Режисура праздников и зрелищ / Ю.М. Черняк. – Мн.: Театра Системс, 2004. – 220 с.


Дадатковая
Глан Б.Н. Праздник всегда нами / Б.Н. Глан.- М.: СТД РСФСР, 1988. – С. 66 – 150.
2.Земляробчы каляндар: абрады, звычаі / рэдкал: А.С. Фядосік і інш. – Мн.: Наавука і тэхніка, 2003. – 405 .
3.Петров Б.Н. Масовые спортивно-художественные представления / Б.Н. Петров. – М.: Академ Пресс, 2001. – С. 92-129; 337 – 351.
4.Рубб А.А. Тайна режиссёрского замысла / А.А. Рубб. – М., 1999. – С. 3-68.
5.Туманов И.М. Режисура массового праздника и театрализованного концерта / И.М. Туманов. – М., 1976. – 230 с.
6.Художник и город: Сб. ст. – М.: Искусство, 1988. – 134 с.
7.Художник и зрелище: Сб. ст. – М.: Искуство, 1990. – 99 с
8.Черняк Ю.М. Образный строй праздника и зрелища / Ю.М. Черняк. – Мн.: Технопринт, 2003. – 211 .
9.Шамшур В.В. Празднества революции / В.В. Шамшур. – Мн.: Наука и техника, 1989. – 156 с.
10. Шароев И.Г. Режиссура эстрады и массовых представлений / И.Г. Шароев. – М.: Просвещение, 1986. – С. 105 – 212.

Приложенные файлы

  • docx 8390820
    Размер файла: 56 kB Загрузок: 0

Добавить комментарий