Практычны па Хр. Бых.


 ПРА АТЫЛУ, ЗВАНАГА БІЧАМ БОЖЫМ
 У год ад Божага нараджэння1 401 прыйшоў Атыла2, званы Бічам Божым, ад ракі Югры3, або Юры4, а яна і цяпер у зямлі Івакі-цара5; бацьку ягонага звалі Мандазіг. Выйшаў ён адтуль з трыма братамі сваімі - Ачарам, Рогасам і Бледам - і морам-акіянам прыплыў у Міжземнае мора, якое ляжыць паміж Францыяй ды Гішпаніяй. І калі ён увайшоў у тое мора, якраз тады везлі з Брытаніі каралеўну іменем Урсула, каб выдаць замуж за сына ангельскага караля; а пры той каралеўне было адзінаццаць тысяч паненак. Атыла саму каралеўну і ўсіх тых адзінаццаць тысяч паненак, што былі пры ёй, забіў, і яны ў імя Хрыста сталі пакутніцамі. Гэта першае зверства, учыненае ім над народам хрысціянскім. Потым ён абышоў Французскую і Валоскую землі* і паплыў морам да Харвацкае зямлі, там ён сышоў на бераг і ўзяў сілаю Харвацкую зямлю.А князі ды сенатары, якія былі ў тым месце, бачачы такую вялікую сілу ягоную, былі вялікім страхам апанаваныя і разбегліся з места, а каторыя ўцяклі да сваіх рыбароў і там, на востраве, пачалі будаваць места, якое стала называцца Венецыя.
---------------------------------------------------------------
ПРА КНЯЗЯ ПАЛЕМОНА10
 А князь іменем Палемон, які таксама ў тым месце быў, усё сабраўшы, уцёк з імі. І з ім было пяцьсот сем'яў рымскае шляхты, а між імі на востраве аказалася чатыры роды рымскае шляхты: з герба Кітаўраса11 - Даўспрунк, з герба Калюмнаў - Прэшпар Цэзарынус, з герба Ўрсінаў12 - Юліянус, з герба Ружы - Гектар. І паплыў Палемон морам Міжземным і ўзяў з сабою аднаго звездара, які знаўся на зорках. І паплылі яны
І на некаторых рэках - на Дубісе, на Нёмне, на Юры - пасяліліся яны і пачалі размнажацца. Тое іх пасяленне на тых рэках вельмі ім спадабалася, і назвалі яны тую зямлю Жамойцкаю16
-----------------------------------------------------------------
Мы ж вернемся назад.
Але вернемся назад.
----------------------------------------------
А ў той час, калі Кунас панаваў на Завельскай старане, людзі ягоныя за Вяллёю аселі і гралі на трубах дубасных28. І празваў Кернус бераг той, дзе людзі множыліся, моваю сваёй валоскаю, на лаціне, - Літус, а трубы, на якіх яны гралі, - туба, і даў найменне тым людзям на лаціне, склаўшы назву берага са словам «туба», - Лістубанія. Але простыя людзі не ўмелі называць на лаціне і пачалі называць проста Літвою29. І ад таго часу пачало называцца гаспадарства - Літоўскае і шырыцца ад Жамойці.
-------------------------------------------------------
. І зайшлі яны за раку Вяллю, потым перайшлі раку Нёман і знайшлі за чатыры мілі ад Нёмана гару красную. І спадабалася яна ім, і паставілі яны на ёй горад, і назвалі яго Новагарадком. І ўчыніў князь вялікі Эрдзівіл тут сталіцу і назваўся вялікім князем новагарадскім.
------------------------------------------------------
. І ад Грумпія нарадзіўся Гаштольт, а ад Эйкшыса - Давоін, а ад Граўжыса - Монвід. Але вернемся назад.
---------------------------------------------------
А потым той балван згніў, і на тым месцы ліпы выраслі, і людзі тыя ліпы шануюць і за бога маюць ажно й да сёння.
----------------------------------------------------
Калі даведаўся Міндоўг, што хочуць дапамагаць яму Божыя дваране*, і біскуп, і ўсе воі рыжскія, і збаяўся ён, і паслаў таемна да Андрэя, магістра рыжскага, і адарыў яго дарамі незлічонымі, і тым яму дагадзіў. Бо паслаў яму багата золата і срэбра, ды срэбнае і залатое начынне, ды шмат прыгожых коней, і казаў: «Калі заб'еш або выганіш Таўцівіла, яшчэ больш атрымаеш». А магістр рыжскі адказаў яму: «Не будзеш збаўлены і не пераможаш ворагаў, калі не пашлеш да папы і не прымеш хросту. Але прыязнасць маю да цябе і хочу асляпіць вочы свае золатам, якое цяпер ад цябе атрымаў, таму табе і спрыяю». І Міндоўг паслаў да папы, прыняў хрост, але хрост яго фальшывы быў: ён заўсёды ахвяры складаў патаемна багам сваім - найперш Нонадаю, Тэлявелю, Дзіверыку, заечаму богу, і Медзіну. І як выедзе ён на поле, а перад ім пабяжыць заяц з поля ў гай, то ён у той лес не ўваходзіць, і людзям забараняў, каб туды хадзілі і каб нават дубца там не выламалі. І багам сваім служыў, і целы мёртвых спальваў, і паганства сваё яўна вызнаваў.
-------------------------------------------------
Было гэта так.
-------------------------------------------------------------
Пасля гэтага ўвайшоў страх Божы ў сэрца ягонае, і ён, падумаўшы, вырашыў хрысціцца, і прыняў святы хрост у Новагарадку, і стаў хрысціянінам. Потым падаўся Войшалк у Галіч52 да Данілы, да князя Васількі, бо хацеў пастрыгчыся ў манахі.
-------------------------------------
У год 6771 [1263]
----------------------------------
сам Войшалк крыўды чынілі землям рускім і яму самому, і тут, у манастыры святога Міхаіла, забіў яго, і ў тым жа манастыры Васілька пахаваў яго. Так скончыўся род князёў рымскага князя Палемона.
--------------------------------------
А чацвёрты брат Гольша перайшоў раку Вяллю і сярод гор знайшоў гару прыгожую над ракою Вільняю, і за мілю ад месца, дзе Вільня ўпадае ў Вяллю, насупраць Раканцішак62, збудаваў горад, і назваў яго іменем сваім - Гальшаны. Нядоўга прабыў ён там і, едучы адтуль на ловы ў пушчу за дзесяць міляў ад свайго горада, знайшоў гару прыгожую, раўнінамі вялікімі аблеглую ды багаццем поўную.
-------------------------------------------------
Гедзімін
ПАЧАТАК КНЯЖАННЯ ВЯЛІКАГА КНЯЗЯ ГЕДЗІМІНА Ў ВЯЛІКІМ КНЯСТВЕ ЛІТОЎСКІМ, ЖАМОЙЦКІМ І РУСКІМ
 Калі Гедзімін стаў вялікім князем пасля смерці свайго бацькі Віценя ў Вялікім Княстве Літоўскім, Жамойцкім і Рускім, сядзеў на пасадзе бацькавым у Кернаве і панаваў нядоўга пасля тае смерці, паўсталі супраць яго немцы, прусы71 і ліфляндцы і прыйшлі з вялікім мноствам людзей сваіх у зямлю Жамойцкую, хочучы яе сабе забраць. Не паспеў Гедзімін хутка сабраць войска сваё супраць іх і паслаў найстарэйшага гетмана свайго з малою сілаю на горад Кунасаў, каб умацаваць яго ад немцаў. А тым гетманам быў Гаштольт з роду Калюмнаў. Але немцы таго гетмана перагналі, і горад Кунасаў аблажылі, і з парокаў вялікіх увесь збілі, і гетмана Гедзімінавага з таго горада звялі, і ў палон павялі, і Жамойцкую зямлю захапілі. Вялікі князь Гедзімін выкупіў у немцаў свайго гетмана за трыццаць тысяч залатых.
І на другі год, сабраўшы ўсе свае сілы літоўскія і рускія, пайшоў Гедзімін на немцаў. А немцы, ліфлянты і прусы, жамойць з сабою ўзяўшы, спаткалі вялікага князя Гедзіміна на рацэ Атмене72, на гэтым баку, за дзве мілі ад Жэймаў. І дапамог Бог вялікаму князю Гедзіміну: усіх немцаў ён нагалаву разбіў, а Жамойць ад немцаў адступілася і прыйшла да гаспадара свайго прыроджанага Гедзіміна, бо ён немцаў усіх нагалаву разбіў і пабіў усё войска нямецкае. І тут жа, перамогу над немцамі атрымаўшы, Жамойць сабе вярнуў, і пайшоў тады ж са сваймі сіламі і з жамойцю ў зямлю Нямецкую, і ўзяў гарады Тыльжу73, Рагнету74 ды шмат іншых гарадоў, і зямлю ўсю спустошыў, і палонных вывеў, і, невымоўнае кровапраліцце ў Немцах учыніўшы і перамогу атрымаўшы, з вялікаю радасцю да сябе адышоў.
 ПРА ВЯЛІКАГА КНЯЗЯ ГЕДЗІМІНА І ПРА ЯГО ВАЙНУ З РУСКІМІ КНЯЗЯМІ
 І, вызваліўшы зямлю Жамойцкую ад немцаў, пайшоў Гедзімін на князёў рускіх. Прыйшоў ён спачатку да горада Ўладзіміра. І князь уnладзімірскі Ўладзімір, сабраўшы людзей сваіх, учыніў бой люты з князем вялікім Гедзімінам. І дапамог Бог вялікаму князю Гедзіміну: ён самога князя ўладзімірскага Ўладзіміра забіў, і раць ягоную ўсю пабіў, і горад Уладзімір узяў. А потым пайшоў Гедзімін на князя Льва луцкага.
Князь жа Леў, пачуўшы, што літва князя Ўладзіміра забіла і горад Уладзімір узяла, не асмеліўся супраць Гедзіміна стаць і пабег да князя Рамана, да зяця свайго, у Бранск. А князь ды баяры валынскія білі чалом вялікаму князю Гедзіміну, каб у іх панаваў і гаспадаром быў, а зямлі іхняе не пустошыў. І князь вялікі Гедзімін, умацаваўшы іх прысягаю і пакінуўшы ў іх намеснікаў сваіх, пачаў там княжыць, а потым на зіму пайшоў да Берасця. Усе войскі свае ён распусціў, а сам у Берасці зімаваў.
Хутка Вялікдзень мінуў, і ён, сабраўшы ўсе свае сілы літоўскія, жамойцкія і рускія, на другім тыдні па Вялікадні пайшоў на князя кіеўскага Станіслава і, прыйшоўшы, узяў ён гарады Оўруч75 ды Жытомір. А князь Станіслаў абмяняўся пасламі з князем пераяслаўскім76 Алегам, і з князем бранскім Раманам, і з князем валынскім Львом, якога князь вялікі Гедзімін выгнаў з Луцка. І сабраліся ўсе з вялікім мноствам людзей сваіх рускіх, і спаткаліся з князем вялікім Гедзімінам на рацэ Рпені77 пад Белгарадам78, за шэсць міляў ад Кіева, і ўчынілі бой ды сечу вялікую. І дапамог Бог вялікаму князю Гедзіміну: разбіў ён усіх князёў рускіх нагалаву, і войска іхняе ўсё пабітае на полі засталося, і князёў Льва луцкага ды Алега пераяслаўскага забіў, а Станіслаў кіеўскі з малою дружынаю ды Раман бранскі ўцяклі ў Бранск. Князь жа вялікі Гедзімін аступіў горад Белгарад. І, бачачы, што гаспадар іхні з войска ўцёк, а самое войска ўсё нагалаву разбіта, і, не хочучы ісці супраць такому войску вялікаму, як літоўскае, здалі горад князю Гедзіміну і прысягнулі служыць Вялікаму Княству Літоўскаму.
Затым князь Гедзімін пайшоў з усімі сіламі сваімі да Кіева, аблажыў горад Кіеў, і кіяне пачалі ад яго бараніцца. І стаяў князь вялікі Гедзімін пад Кіевам месяц. І вырашылі мяшчане кіеўскія, што не могуць больш трываць моцы вялікага князя без гаспадара свайго, вялікага князя Станіслава кіеўскага. Але пачулі яны пра тое, што гаспадар іхні, князь Станіслаў, уцёк ад Гедзіміна і войска ягонае пабіта, і ніякіх заставаў не пакінуў, і, змовіўшыся аднадушна, здаліся вялікаму князю Гедзіміну. І, выходзячы з горада з крыжамі, ігумены, папы і дыяканы вароты гарадскія адчынілі, і сустрэлі вялікага князя Гедзіміна з пашанаю, і ўдарылі яму чалом, і падаліся служыць яму, і прысягу сваю на тым далі вялікаму князю, і білі чалом, каб ад іх удзелаў іхніх не адымаў. І князь Гедзімін на тым іх пакінуў, а сам з пашанаю ў горад Кіеў уехаў.
Пачулі пра тое прыгарадкі кіеўскія: Вышгарад79, Чаркасы, Канеў80, Пуціўль81, Слепаўрод82, што кіяне здаліся разам з горадам, а пра гаспадара свайго чулі, што ўцёк ён у Бранск, а сілу ягоную ўсю пабілі. І прыйшлі яны да вялікага князя Гедзіміна і з тымі вышэйназванымі прыгарадкамі кіеўскімі падаліся служыць яму, і прысягу вялікаму князю Гедзіміну на тым далі. І пераяслаўляне чулі, што Кіеў з прыгарадкамі здаліся князю Гедзіміну, а гаспадар іхні, князь пераяслаўскі Алег, забіты вялікім князем. І яны, прыехаўшы да Гедзіміна, падаліся разам з горадам служыць яму і прысягу на тым далі. Князь жа Гедзімін, узяўшы Кіеў, Пераяслаўль і ўсе вышэйназваныя прыгарадкі, пасадзіў на іх Міндоўгавага сына, князя Альгімонта, вялікага князя Гальшанскага, а сам з вялікаю радасцю ў Літву вярнуўся.
 ----------------------------------------------
Князь жа вялікі Гедзімін, прагнаўшы князёў рускіх і ад немцаў краіну вызваліўшы, панаваў шмат гадоў у спакоі.
 -----------------------------------------------
ПРА ТОЕ, ЯК ВЯЛІКІ КНЯЗЬ ГЕДЗІМІН ТРОКІ І ВІЛЬНЮ ЗАСНАВАЎ
 Неяк паехаў князь вялікі Гедзімін са стальца* свайго, з Кернава, у ловы за раку Вяллю і за пяць міляў ад горада знайшоў у пушчы гару прыгожую, дубровамі ды раўнінамі аблеглую, і спадабалася там яму вельмі, і ён там пасяліўся, і заснаваў горад, і назваў яго Трокі (гэта там, дзе зараз Старыя Трокі), і з Кернава перанёс сталец свой у Трокі.
* Сталец - сталіца
Па малым часе пасля таго паехаў князь вялікі Гедзімін у ловы і за чатыры мілі ад Трокаў знайшоў гару прыгожую над ракою Вільняю, і на той гары ўбачыў звера вялікага - тура, і забіў яго на той гары, якую і цяпер завуць Турава гара. І вельмі ўжо позна было да Трокаў вяртацца, таму спыніўся ён на луцэ Швінтарога, дзе першых вялікіх князёў спальвалі, і заначаваў. І калі ён там спаў, то пабачыў сон, што на гары, якую называлі Крывая, а цяпер завуць Лысая, стаіць вялікі жалезны воўк83, а ў яго ўнутры раве так, нібы сто ваўкоў вые. Прачнуўся Гедзімін ды кажа варажбіту свайму і найвышэйшаму папу паганскаму Ляздзейку, які быў знойдзены ў арліным гняздзе: «Бачыў, - кажа, - я сон дзіўны», і распавёў усё, што ў сне бачыў. І той Ляздзейка-варажбіт кажа гаспадару: «Княжа вялікі, воўк жалезны азначае, што горад сталечны тут будзе, а тое, што ў яго ўнутры раве, гэта значыць, што слава яго будзе слынуць на ўсім свеце». І князь вялікі Гедзімін назаўтра ж, не ад'язджаючы, паслаў па людзей і залажыў два гарады - адзін на Швінтарозе, Ніжні, а другі на Крывой гары, якую цяпер завуць Лысаю, і даў імя таму гораду - Вільня. І, збудаваўшы гарады, перанёс Гедзімін пасад свой з Трокаў у Вільню і зрабіў першым ваяводам у Вільні гетмана свайго Гаштольта з герба Калюмнаў, з роду Грумпія, які быў выкуплены ў немцаў пры аблозе Кунасава.
Альгерд, Кейстут
Князь Яўнут панаваў у Вільні і на вялікім княжанні літоўскім. Але князю вялікаму Альгерду, іх старэйшаму брату, і князю вялікаму Кейстуту не спадабалася, што Яўнут княжыць у Вільні і ў Княстве Літоўскім, бо княгіня Еўна памерла. І, не хочучы таго, каб ён на тым месцы галоўным сядзеў, змыслілі між сабою князі вялікія Альгерд і Кейстут брата свайго, князя вялікага Яўнута, з Вільні і з Вялікага Княства выгнаць і аднаму з іх на гаспадарстве сесці.
І змовіліся між сабою ў які дзень, прагнаўшы брата, вялікага князя Яўнута, Вільню-горад ад яго адбяруць. Але князь вялікі Альгерд з Віцебска да Вільні не паспеў к таму часу, а князь вялікі Кейстут, хутка прымчаўся да Вільні, горад заняў. Князь жа вялікі Яўнут, пачуўшы пра тое, уцёк у Тур'і горы і там уночы азяб, і яго ўзялі ды прывезлі да брата ягонага, князя вялікага Кейстута. А той, чакаючы брата старэйшага, вялікага князя Альгерда, пасадзіў Яўнута пад варту, а насустрач Альгерду паслаў ганца распавесці, што ён Вільню заняў, а брата, князя Яўнута, паланіў. Сустрэў ганец Альгерда ў Крэве, і вялікі князь Альгерд паспяшаўся і хутка прыехаў да брата свайго Кейстута. І князь вялікі Кейстут сказаў брату свайму Альгерду: «Ты варты быць вялікім князем у Вільні, ты наш старэйшы брат, а я з табою ў згодзе жыву».
І пасадзіў Кейстут князя Альгерда на вялікім княжанні ў Вільні, а Яўнуту далі Заслаўе. І вырашылі яны між сабою, што ўсе браты маюць слухацца вялікага князя Альгерда, а воласці ды селішчы між сабою раздзялілі, а яшчэ ўмовіліся: што сабе прыдбаюць, гарады ці воласці, тое будуць дзяліць пароўну і быць ім да канца жыцця ў вялікай згодзе ды любові братэрскай. І на тым між сабою прысягу ўчынілі, што адзін на аднаго ліхога замысляць не будуць. Так і жылі яны да смерці сваёй, не парушаючы тае прысягі.
------------------------------------------------------------
ПРА ВАЙНУ ВЯЛІКАГА КНЯЗЯ АЛЬГЕРДА З КНЯЗЕМ МАСКОЎСКІМ ДЗІМІТРЫЕМ ІВАНАВІЧАМ
 У тыя часы князь вялікі літоўскі і рускі Альгерд Гедзімінавіч, справуючы ўмела гаспадарства сваё, немалы час панаваў у Вялікім Княстве Літоўскім. І быў ён у міры і ў добрай прыязні з вялікім князем маскоўскім Дзімітрыем Іванавічам100, які без усякае прычыны, пераступіўшы дагавор і прыязнасць, прыслаў да вялікага князя Альгерда пасла свайго з агнём ды шабляю, даючы яму зразумець, што «буду ў зямлі тваёй па краснай вясне, па ціхім леце».
І князь вялікі Альгерд выняў крэсіва, губку і крэмень, і, запаліўшы губку, даў паслу, і сказаў так: «Дай гэта гаспадару і паведамі яму, што ў нас у Літве агонь ёсць, бо ён кажа мне, што хоча быць у маёй зямлі па краснай вясне ды па ціхім леце. А я, дасць Бог, буду ў яго на Вялікдзень, ды пацалую яго чырвоным яйкам цераз шчыт суліцаю, ды з Божаю дапамогаю к гораду ягонаму Маскве дзіду сваю прысланю; бо не той ваяр, хто чакае часу зручнага, каб ваяваць, але той, хто і ў нязручны час над сваім непрыяцелем зверхнасць даводзіць». І, адпусціўшы пасла і сабраўшы ўсе свае войскі літоўскія і рускія, пайшоў з Віцебска проста на Маскву. І на самы Вялікдзень ранкам князь вялікі Дзімітры Іванавіч ішоў з баярамі і з князямі з царквы з ютрані, а князь вялікі Альгерд з усімі сваімі сіламі, разгарнуўшы харугвы свае, з'явіўся на Паклоннай гары101.
 Вялікі князь маскоўскі вельмі спалохаўся і жахнуўся, убачыўшы вялікага князя Альгерда, што прыйшоў паводле слова свайго з такою вялікаю сілаю. І не мог вялікі князь маскоўскі ніякага адпору яму ўчыніць, і паслаў да вялікага князя Альгерда, просячы яго ды вялікія дары яму абяцаючы, каб яго з бацькаўшчыны ягонае, з Масквы, не выганяў, а гнеў свой пакінуў бы і ўзяў бы ў яго, што хацеў.
І князь вялікі Альгерд злітаваўся, і ласку сваю ўчыніў, і з Масквы князя Дзімітрыя Іванавіча не выганяў, і мір з ім заключыў. А потым, дамову ўчыніўшы, сам вялікі князь маскоўскі да Альгерда выехаў, і з ім бачыўся, і дарамі незлічонымі, золатам, срэбрам, і дарагімі перламі, і сабалямі ды іншым футрам, дарагім ды дзіўным, князя вялікага Альгерда адарыў, і выдаткі, якія Альгерд меў, у зямлю ягоную ідучы, яму пакрыў. Потым князь вялікі Альгерд сказаў вялікаму князю маскоўскаму: «Хоць я з табою замірыўся, але мне іначай учыніць не выпадае, бо мушу да горада твайго Масквы дзіду сваю прысланіць ды тую славу ўчыніць, што вялікі князь літоўскі, рускі і жамойцкі Альгерд дзіду тут сваю прысланіў». І сам на каня сеўшы, дзіду ўзяўшы ў рукі і прыехаўшы да горада, дзіду тую да мура прысланіў і, едучы назад, сказаў голасна: «Княжа вялікі маскоўскі! Памятай пра тое, што дзіда літоўская стаяла пад Масквою».
Пасля таго князь вялікі Альгерд з усімі сваімі войскамі, і з вялікаю пашанаю, і з вялікім палонам, і з невымоўным здабыткам, зваяваўшы ды пабраўшы шмат гарадоў, багата людзей папаланіўшы, мяжу ўчыніў па Мажайск і Каломну102 і з усімі людзьмі сваімі, у цэласці да сябе адышоў.-----------------------------------------------------
А потым Пётр Гаштольт прывёў іншых мніхаў-францішканаў і не насмеліўся ўжо на тым самым месцы кляштар будаваць, дзе першых панішчылі, і паставіў кляштар там, дзе быў збудаваў сабе дом, на пясках над Вінкерам, дзе цяпер стаіць кляштар Маткі Божае. І ад тых часоў стаіць першы ў Вільні кляштар хрысціянскі рымскага закону Маткі Божае.
-----------------------------------
Першаму сыну, Вітаўту, калі стаў ён русінам, далі імя Юры, а калі ахрысціўся ў ляшскую веру, тады далі яму імя Аляксандар.
-----------------------------------
звалі яго Вайдыла
І князь вялікі Вітаўт адказаў бацьку свайму: «Не вер гэтаму, не думаю, каб гэта было так, бо Ягайла са мною ў згодзе жыве, ён сказаў бы мне пра гэта».
І як у Вільню прыехалі, князь вялікі Ягайла дзядзьку свайго, князя вялікага Кейстута, у ланцугі закаваўшы, да Крэва паслаў і пасадзіў у вежу, а Вітаўта яшчэ пакінуў у Вільні. Там, у Крэве, на пятую ноч князя Кейстута задушылі каморнікі Ягайлавы. Аднаго з іх звалі Прокша, ён ваду Ягайлу падаваў, а астатнія былі: Мосцер брат, ды Кучук, ды Лісіца Жыбянцяй. Такі быў канец вялікага князя Кейстута.
--------------------------------
І віленцы, паводле старога паганскага звычаю, спаткалі князя вялікага Ягайлу з жонкамі і дзецьмі перад местам, песні пеючы і ў далоні б'ючы, хвалячы вялікага князя за тое, што такую перамогу здабыў. І вялікая ціжба* была на вуліцах у месце Віленскім. І калі які-кольвек паганін датыкаўся да тых таболаў, дзе было дрэва святога крыжа, то раптоўна паміраў. Дзівіўся князь вялікі Ягайла, што пры тым спатканні так багата людзей раптоўна памерла, і пытаўся між сваімі людзьмі, што ж гэта за дзіва было. Прыйшоў той пан з Давойнаў, які ўзяў святы крыж, і стаў распавядаць пра тое дзіва паланёнай панне з Габданка. І яна расказала: «Я бачыла ў сне анёла Божага, які мовіў, што Бог свой гнеў наслаў на паганства, бо дрэва святога крыжа, якое маюць у сябе, захоўваюць непачціва». І той пан з Давойнаў пераказаў дзявочы сон вялікаму князю Ягайлу.
* Ціжба - мітусня
 Князь вялікі Ягайла загадаў таму пану прынесці той крыж, у якім захоўваецца Божае дрэва, і прывесці тую панну, якую паланіў. І, пабачыўшы дрэва святога крыжа і панну з герба Габданк, князь Ягайла перадаў святы крыж той панне і загадаў пану з Давойнаў, каб адпусціў яе на волю. І сам князь Ягайла тую панну, адарыўшы шчодра, адпусціў і наказаў ёй, каб той крыж пачэсна адвезла і паставіла на тым месцы, дзе дагэтуль быў. Панна ж, бачачы, што пан з Давойнаў, у якога яна была ў палоне, так годна яе ў сябе трымаў і пашану ёй вялікую выказваў, паведала яму, што адзіная дачка ў бацькі свайго, і прасіла таго пана, каб з ёю да бацькі паехаў і там, у бацькі, ёй за мужа стаў. Паехалі яны да яе бацькі і дрэва святога крыжа пачэсна адвезлі і паставілі ў касцёле Святога Крыжа. А потым пан з Давойнаў тую панну за сябе замуж узяў, і тады ж да герба Габданк даданы быў крыж, і назвалі той герб Дубня. Так адбылося паланенне Літвою святога крыжа ў Польшчы. Але вернемся назад.
----------------------------------------------------
. І дапамог Бог вялікаму князю Вітаўту, і разбіў ён нагалаву войска літоўскае, а астатнія воі разбегліся, і забіта было іх вялікае мноства
-----------------------------------
І сустрэлі вялікую князёўну Сафію з вялікаю пашанаю. Тады ж быў там свяшчэнны мітрапаліт Кіпрыян з архіепіскапамі ды епіскапамі, з архімандрытамі, з ігуменамі і з усім святарствам, і сустрэў яе ўрачыста з крыжамі перад горадам Масквою, і ўчыніў шлюб годны, і павянчаў вялікага князя Васілія Дзімітрыевіча з вялікаю князёўнаю Сафіяй. І было вяселле вялікае ды знакамітае, пашаны вартае немалы час. Мы ж да папярэдняга вернемся.
---------------------------------------------------
Князь жа вялікі Вітаўт сеў у Вільні і Княстве Літоўскім, і пры ім былі князі Юры Нарымонтавіч Бельскі ды Іван Альгімонтавіч. І калі сеў Вітаўт на пасадзе дзядзькі свайго Альгерда і бацькі свайго Кейстута, радая яму была ўся зямля Літоўская і Руская.
-----------------------------------------------
Пасля гэтага да папярэдняга вернемся
-------------------------------------------
ЯК КНЯЗЬ ВІТАЎТ КАРАЛЮ ЯГАЙЛУ ЖОНКУ САСВАТАЎ
 Едучы назад, вялікі князь Вітаўт і кароль Ягайла заехалі ў Друцак і былі на абедзе ў князя друцкага Сямёна Дзімітравіча. У караля Ягайлы ўжо трэцяя жонка была памерла без плода, ды ён пабачыў у князя Сямёна дзвюх яго прыгожых пляменніц, старэйшая Васіліса, празваная Бялухаю, а малодшая Соф'я. І прасіў Ягайла Вітаўта, кажучы так: «Было ў мяне тры жонкі, дзве ляхавіцы, а трэцяя нямкіня, але плода з імі не меў. А цяпер прашу цябе, з'яднай мне ў князя Сямёна сястрычну яго меншую Соф'ю, я за сябе замуж яе ўзяў бы, можа, хоць з роду рускага мне Бог дзяцей даў бы». І калі князь Вітаўт пачаў гаварыць пра тое князю Сямёну, той адказаў: «Гаспадару вялікі княжа Вітаўце! Кароль Ягайла - брат твой каранаваны і гаспадар вялікі. Не магло б быць маёй пляменніцы лепей, як за яго міласць замуж пайсці, але ж не хачу я рабіць ганьбу і сорам яе старэйшай сястры тым, што малодшая раней за старэйшую замуж пайшла б. Дык няхай бы яго міласць старэйшую ўзяў». І калі князь вялікі Вітаўт пра гэта каралю Ягайлу паведаў, той яму адказаў: «Я і сам ведаю, што старэйшая сястра цудоўнейшая, але мае вусы, а гэта азначае, што дзеўка яна моцная, я ж чалавек стары - не смею на яе спакусіцца».
Потым князь вялікі Вітаўт з князем Сямёнам, памысліўшы, выклікалі да сябе князя Івана Ўладзімеравіча Бельскага, братаніча* свайго, і ўгаварылі яго ажаніцца са старэйшаю сястрою Васілісаю Бялухаю, а Соф'ю заручылі з каралём Ягайлам. А тыя сястрычны князя Сямёна былі дочкі князя Андрэя Альгімонтавіча Гальшанскага. Потым кароль Ягайла прыслаў паноў знакамітых з Ляхаў, і тыя, узяўшы княжну Соф'ю, адвезлі да яго ў Кракаў. Ён жа, знакамітае вяселле зладзіўшы, узяў яе замуж, і каранавалі яе. І меў Ягайла з ёю двух сыноў: аднаго - Уладзіслава, які потым стаў каралём вугорскім і польскім, а другога - Казіміра, які пазней стаў каралём польскім і вялікім князем літоўскім.
* Братаніч - пляменнік, сын брата
---------------------------------------------------
ПРА СЕЧУ ПАД ДУБРОЎНАМ
 У год ад пачатку свету 6921, а ад Божага нараджэння 1412136 пачалася вайна караля польскага Ўладзіслава Ягайлы і брата ягонага, вялікага князя літоўскага Вітаўта з немцамі прускімі. І сабралі яны разам войскі вялікія з абодвух бакоў: з аднаго боку кароль Ягайла з усёю моцаю Кароны Польскае, а князь вялікі Вітаўт з усімі сіламі літоўскімі і рускімі і са шматлікімі татарамі ардынскімі, а з другога боку магістар прускі са сваімі сіламі і з усёю сілаю нямецкаю. І калі войскі з абодвух бакоў былі гатовыя, кароль Ягайла і вялікі князь Вітаўт пайшлі на бітву ўсё благімі ляснымі дарогамі, а поля роўнага ды шырокага, дзе маглі б для бітвы спыніцца, не знаходзілі, бо палі роўныя ды вялікія былі толькі пад местам нямецкім Дуброўнам. І бачылі немцы, што ляхі ды літва з такімі вялікімі войскамі не маглі нідзе больш спыніцца, толькі на тых палях, і таму пакапалі яміны і прыкрылі іх, каб туды коні ды людзі пападалі.
Калі кароль Ягайла і князь вялікі Вітаўт з войскамі сваімі мінулі лясы і прыйшлі на тыя Дубровенскія палі, тады найвышэйшым гетманам у войску Ягайлавым быў пан Сокал Чэх, а дворным гетманам - пан Спытка Спыткавіч, а ў Вітаўтавым войску старшым гетманам быў князь Іван Жэдзівід, брат Ягайлаў ды Вітаўтаў, а дворным гетманам - пан Ян Гаштольт. І пачалі тыя вышэйназваныя гетманы людзей шыхтаваць, а пра тыя яміны, што на іх немцы пакапалі, нічога не ведалі, і, шыхтуючы войска, гетманы князь Іван Жэдзівід ды пан Сокал у яміны пападалі, і ногі сабе паламалі, і вельмі абразіліся*, ад чаго і памерлі. І не адным гетманам, але і многім людзям ад тых ямаў шкода вялікая сталася. Кароль жа Ягайла і вялікі князь Вітаўт, бачачы, што гетманы іхнія найвышэйшыя ў такую прыгоду трапілі, на дзве пасады гетманскія іншых абралі: кароль прызначыў на Сокалава месца пана Спытку, а Вітаўт паставіў Яна Гаштольта. Абралі і загадалі войскі рыхтаваць ды харугвы да бітвы ставіць, а тых ямін здрадлівых асцерагацца.
* Абразіцца - знявечыцца, параніцца
 А потым гетманы, войска падрыхтаваўшы, рушылі на бітву, а немцы, пабачыўшы тое, таксама пачалі з імі сутычкі, і з парання пачалася бітва між немцамі і войскамі літоўскімі, і вялікае мноства вояў з абодвух бакоў, літоўскага і нямецкага, палегла. Вялікі князь Вітаўт, бачачы, што войскі ягоныя моцна вельмі пабітыя, а ляхі ніякае дапамогі ім чыніць не хочуць, прымчаў да свайго брата караля Ягайлы, а той імшу слухае. І сказаў яму Вітаўт: «Ты імшу слухаеш, а князі ды паны, браты мае, ледзьве не ўсе забітыя ляжаць, а твае людзі ніяк дапамагчы ім не хочуць». А той адказаў яму: «Мілы браце, ніяк іначай учыніць не магу, толькі імшу даслухаць мушу», і загадаў свайму каморнаму* гуфу ісці на паратунак.
* Каморны - ахоўны
І той гуф рушыў з войскам літоўскім на немцаў, і дашчэнту іх разбілі; і самога магістра і комтураў ягоных да смерці забілі і незлічонае мноства немцаў паланілі ды пабілі. А іншыя войскі ляшскія ім не дапамагалі, толькі на тое глядзелі. Потым войска польскае і літоўскае, немцаў разбіўшы, шмат гарадоў ды зямель іхніх пабраўшы, а астатнія дашчэнту зруйнаваўшы ды выпаліўшы і ўсю зямлю спустошыўшы, з вялікаю пашанаю і з невымоўным звыцяжствам, на ўвесь свет выдатную славу здабыўшы, у свае землі вярнуліся. Харугвы ж нямецкія і бароды магістраву ды ўсіх комтураў ягоных, з мёртвых абадраўшы, палову ўзялі ў Польшчу, а палову ў Літву. Тыя бароды і харугвы ў замку Кракаўскім, у касцёле святога Станіслава, і ў Вільні, таксама ў касцёле святога Станіслава, вывешаныя былі.
-----------------------------------
Давай так між сабою дамовімся і прысягнем, што калі я буду мець дзяцей, а ты не будзеш мець, няхай мае дзеці будуць у Кароне і Вялікім Княстве панаваць пасля нас, а як у мяне дзяцей не будзе, а ў цябе будуць, тады няхай твае дзеці ўсім будуць валодаць». І князь вялікі Вітаўт на тое згадзіўся
-------------------------------------
ЯК ЦЭСАР І ВАЛАДАРЫ ХРЫСЦІЯНСКІЯ ДАЗВОЛІЛІ КНЯЗЮ ВІТАЎТУ КАРАЛЁМ СТАЦЬ
 Потым, на пачатку зімы, князь вялікі Вітаўт запрасіў караля Ягайлу да сябе ў Белавежу139 на пацеху - у ловы на зуброў. Кароль Ягайла прыехаў да яго з каралеваю Сафіяй. І пасля тых ловаў прасіў князь Вітаўт караля Ягайлу, каб паехаў з ім да Вільні і ўсю зіму з ім там супольна перазімаваў у пацехах ды забавах.
Калі кароль быў у Вітаўта ў Вільні, пачаў казаць ён брату свайму, вялікаму князю Вітаўту: «Мілы браце, узяў я жонку маладую, а сам чалавек летны*, не спадзяюся ўжо дзяцей мець, а ты дужэйшы за мяне і можаш яшчэ дзяцей мець ад сваёй жонкі, таму раю табе, каб ты звярнуўся да цэсара** з такою справаю, каб ты мог каралём стаць, і я табе хочу дапамагчы перад цэсарам і перад папам». І князь вялікі Вітаўт адказаў: «Як жа я магу да цэсара звярнуцца, калі ані я цэсара не ведаю, ані ён мяне, аднак жа хочу наладзіць вялікую ўрачыстасць і цэсара і іншых гаспадароў-хрысціянаў да сябе ў Луцк запрасіць». Каралю Ягайлу гэта спадабалася, і раіў ён, каб Вітаўт так і ўчыніў. І, адарыўшы вельмі каштоўнымі дарамі караля Ягайлу, вялікі князь Вітаўт яго ў Польшчу з пашанаю адпусціў, а сам пачаў да таго рыхтавацца, каб цэсара і гаспадароў хрысціянскіх у сябе прыняць.
* Пажылы
** Цэсар - тут:імператар
 На другую зіму паслаў князь Вітаўт сваіх паслоў да цэсара хрысціянскага, да караля дацкага, да князёў паморскіх, да князёў сілезскіх140 і нямецкіх, да зяця свайго, вялікага князя маскоўскага, да вялікага князя цверскага, да вялікага князя разанскага, да цара перакопскага141, да ваяводы валашскага і да іншых валадароў хрысціянскіх, жадаючы, каб яны прыехалі да яго. І прыехалі да Вітаўта цэсар хрысціянскі, які ў той час быў яшчэ і каралём вугорскім і чэшскім, - Зыгмунт, і кароль польскі Ягайла, Вітаўтаў брат, і кароль дацкі, і цар перакопскі, і вялікі князь разанскі, і вялікі князь маскоўскі, Вітаўтаў зяць, і вялікі князь цверскі Барыс Аляксандравіч, і магістар прускі і ліфлянцкі, і князь адоеўскі142, і князь перамышльскі, і князі навасільскія143, і ваявода валашскі, і вялікія паслы ад цара грэцкага Іаана Палеалога144, і князь мазавецкі, і шмат іншых князёў ды валадароў хрысціянскіх ды розных гасцей.
І даваў князь вялікі Вітаўт гасцям сваім утрыманне вялікае: выходзіла на іх аброкаў штодня: мёду сычонага па семсот бочак, апрача мушкатэлю*, мальмазіі** ды іншых напояў і він размаітых; ялавіц, бараноў, вепрукоў таксама па семсот, зуброў па шэсцьдзесят, ласёў па сто, апрача іншай рознай зверыны, многіх мясных ды іншых хатніх страў. І прымаў вялікі князь Вітаўт у сябе тых гасцей сем тыдняў. Цэсар, бачачы, што Вітаўт ім такую вялікую пашану ўчыніў і так гасцінна іх частаваў, і да таго ж бачачы багацце яго вялікае, сам сказаў яму: «Княжа вялікі Вітаўце, бачым, што ты князь багаты ды вялікі, а да таго яшчэ і новы хрысціянін, і годна б табе быць уладаром каранаваным і між намі, каралямі хрысціянскімі, быць братам». І князь вялікі, пачуўшы гэта ад цэсара, зразумеў волю цэсарскую і тады ж разам з братам сваім, каралём Ягайлам, прасіў цэсара, каб ён на тое пагадзіўся і карону яму дазволіў мець і каб паслаў да святога айца папы, і той, пасвяціўшы карону, даў яе князю вялікаму Вітаўту. Цэсар на тое пагадзіўся і тады ж адправіў паслоў сваіх да папы, жадаючы, каб айцец святы даў карону Вітаўту паводле звычаю хрысціянскага. І князь вялікі Вітаўт адправіў у Рым да папы разам з тым паслом цэсарскім сваіх паслоў - пана Сямёна Дзедыголдавіча ды пана Шэдзібора, брата Кезгайлавага, - з лістамі каралёў хрысціянскіх.
------------------------------------------
ПРА ЗАДЗІНОЧАННЕ ШЛЯХТЫ ЛІТОЎСКАЕ З ПОЛЬСКІМІ ПАНАМІ, А ТАКСАМА ПРА СМЕРЦЬ ВЯЛІКАГА КНЯЗЯ ВІТАЎТАПотым цэсар выклікаў да сябе караля Ягайлу і пачаў яму казаць: «Бачу сам, што вы з Вітаўтам па-братэрску жывяце, але паны літоўскія вельмі ваяўнічыя, і таму трэба, каб яны гаспадара свайго, вялікага князя Вітаўта, не намовілі ваяваць супраць цябе і каб табе вайною прыкрасцяў не ўчынілі, а таму раю табе: схіляй князя Вітаўта да таго, каб ён паноў сваіх угаварыў задзіночыцца з панамі Кароны Польскае, каб парадніліся між сабою, і гербы падавалі адзін аднаму, і праз тое запрыязніліся і пабраталіся. Калі ж яны парадняцца, то панам літоўскім ужо нельга будзе ісці вайною на цябе і на зямлю Польскую». І Ягайла папрасіў цэсара, каб тымі ж словамі намаўляў Вітаўта.
Калі Вітаўт быў у цэсара, той вялікаму князю тыя словы сказаў. Вітаўт жа яму адказаў: «Я такога не магу ўчыніць без волі сваіх паноў-рады» і прасіў цэсара, каб той прысутнічаў, калі ён будзе гаварыць тыя словы панам сваім; што яго міласць цэсар, гаспадары хрысціянскія і брат мой, кароль Ягайла, хочуць, каб між нашымі гаспадарствамі мір быў, а паміж вамі братэрства і прыязнь была і каб вы з панамі ляшскімі пабраталіся і гербы ў іх узялі.
Цэсар таксама пачаў панам літоўскім казаць, што паны ляшскія ніяк не маглі мір устанавіць паміж Чэшскім і Польскім каралеўствамі і заўсёды паміж гэтымі дзяржавамі войны былі, а як толькі паны ляшскія з панамі чэшскімі праз тое пабраталіся, што ляхі пабралі сабе гербы ў паноў чэшскіх, і такім чынам парадніліся, і з тых часоў варажнеча між імі знікла, і цяпер яны ў міры жывуць.
Паны ж літоўскія і цэсару і князю вялікаму Вітаўту так сказалі: «Міласцівы цэсару і гаспадару наш, вялікі княжа Вітаўце! Ляхі не былі шляхтаю, а былі людзьмі простымі і не мелі гербаў сваіх, і за вялікія дары дамагліся іх у чэхаў. Атрымаўшы такія вялікія скарбы ад ляхаў, чэхі і гербы свае ім перадалі, і шляхтаю іх зрабілі, і ў свае гербы іх прынялі. Але мы - шляхта старая, рымская, продкі нашыя са сваімі гербамі прыйшлі ў гэтае гаспадарства і іх ужывалі, так і мы цяпер іх маем і ўжываем, а таму нам не трэба ніякіх новых гербаў, бо трымаемся сваіх старых, што нам продкі пакінулі». І цэсар адказаў панам літоўскім: «Мы пра тое і самі ведаем, што вы старая рымская шляхта, але гербы прыміце ў ляхаў не дзеля шляхецтва, бо вы - шляхта старэйшая і даўнейшая, чым ляхі, а гербы ў іх прыміце дзеля еднасці і братэрства паміж вамі, бо калі гербы адзін у аднаго возьмеце, то братамі станеце і павінны будзеце адзін аднаму спрыяць».
І потым Вітаўт схіліў да замірэння паноў сваіх, каб з ляхамі пабраталіся, і гербы ад іх пабралі дзеля таго, каб варажнечаю не ўчынілі перашкодаў яго каранаванню, ды мовіў ім так: «Калі карону прывязуць, вы можаце лісты іхнія ім назад адаслаць і іхніх гербаў не браць, а свае старыя ўжываць». І паны літоўскія, чуючы тыя словы ад гаспадара ды зычачы яму кароны, на тое прызволілі*.
* Прызволіць - згадзіцца
Потым князь вялікі Вітаўт цэсараў і ўсіх гасцей, якія на тым з'ездзе былі, адарыўшы знакамітымі і вельмі каштоўнымі дарамі, адпусціў. Між іншымі дарамі вялікі князь Вітаўт адарыў цэсара вялікім туравым рогам, рогам таго самага тура, што князь вялікі Гедзімін забіў на гары ў Вільні, якую цяпер завуць Туравай.
Пасля таго вялікі князь Вітаўт жыў тры гады. І аднаго разу запрасіў ён да сябе караля Ягайлу на ловы. І калі Ягайла прыехаў да Вітаўта, той занямог і памёр. Адбылося гэта ў год 6901 ад пачатку свету, а ад Божага нараджэння 1430 месяца кастрычніка 23 дня.
А тым часам пан Сенька з панам Шэдзіборам, братам пана Кезгайлы, ехалі з каронаю з Рыма, ад папы. Да гэтага жылі яны ў Рыме тры гады, бо ў Валохах* была вайна і яны не асмельваліся ехаць з каронаю. Вестка аб смерці вялікага князя Вітаўта застала іх у Львове. А ляхі, не хочучы, каб Літва стала каралеўствам, аднялі ў іх тую карону і, рассекшы яе на паловы, прыклалі паловы да кароны біскупа кракаўскага, якая і зараз захоўваецца ў Кракаўскім замку, у касцёле святога Станіслава.
* Валохі - тут: Італія
Кароль Ягайла брата свайго, вялікага князя Вітаўта, шкадаваў і плакаў па ім, як адзіны брат па любімым браце. Так з вялікім плачам і пахаваў яго; і былі там усе слугі ягоныя і ўсе біскупы, і песні звычаёвыя над ім спявалі. Паклалі ягонае цела ў Вільні, у замку, у касцёле святога Станіслава, з левага боку ад алтара, каля дзвярэй у закрыстыю.
------------------------------------------
ЯК ВЯЛІКАГА КНЯЗЯ ЖЫГІМОНТА Ў ТРОКАХ ПАГУБІЛІ
 У год 6948 [1440], калі вялікі князь Жыгімонт панаваў у Вільні і Троках, і на ўсіх Рускіх, Літоўскіх і Жамойцкіх землях, ён страшныя зверствы ўчыняў над падданымі сваімі, а асабліва над родам шляхецкім, бязлітасна хапаў іх і страшныя здзекі над імі чыніў, іх, бязвінных, караў і расправы ўчыняў такія, якія толькі вымысліць мог, над усімі княжатамі ды панятамі і над родам шляхецкім усіх земляў Літоўскіх, Рускіх і Жамойцкіх. І быў да таго роду шляхецкага вельмі бязлітасны і за ўсе свае злыя ўчынкі быў прыраўняны да Антыёха сірыйскага ды Ірада ерусалімскага, а таксама да продка ягонага, вялікага князя літоўскага Тройдзена, які страшныя зверствы ўчыняў над землямі Ляшскімі ды Рускімі.
А падданыя Жыгімонтавы, уся шляхта цярпелі гэта, як верныя рабы ад пана свайго, і нічога благога яму не рабілі, нават і не задумвалі. Але князь Жыгімонт, акаяннік, не насыціўся злосцю сваёй і па д'яблавым навучэнні задумляў у сэрцы сваім, як бы ўвесь род шляхецкі пагубіць і кроў іхнюю праліць, а ўзняць род халопскі, сабачую кроў. Спачатку ён двух князёў сваіх блізкіх і радавітых схапіў, князя Юрыя Лінгвенавіча ды князя Алельку Ўладзімеравіча, хочучы іх са свету звесці. І пасадзіў князя Юрыя Лінгвенавіча ў Троках, у меншым замку, князя Алельку ў Кернаве, а княгіню ягоную з двума сынамі, Сямёнам ды Міхайлам, ва Уцене. Яшчэ і гэтага яму было мала, і нарэшце ён тое злое задумаў, каб сойм вялікі склікаць і на тым сойме ўсю шляхту вынішчыць ды выкараніць, а халопскі род узнесці. І рассылаў акаяннік граматы па ўсіх землях сваіх - уладам Вялікага Княства, князям ды панам і ўсёй шляхце, загадваючы, каб усе на сойм ехалі для вырашэння земскае справы, а злосць сваю ўтаіў, што супраць іх задумаў.
А ў той час ваяводам віленскім быў Доўгерд, а ваяводам троцкім - Лелюшы. І тыя два паны даведаліся пэўна, што гэты сойм замыслены на пагубу ўсяму роду шляхецкаму і ім самім; і паклікалі яны да сябе на раду князя Чартарыйскага. І яны ўтрох, параіўшыся, задумалі князя Жыгімонта забіць, а іншых князёў ды паноў, апроч іх саміх, на той час пры Жыгімонце не было. Так і вырашылі на той радзе: самім ім гарады Вільню і Трокі заняць ды трымаць іх для князя Свідрыгайлы, які пасля пабойскае паразы ад Міхайлушкі Жыгімонтавіча ўцёк да валахаў. І паслалі змоўшчыкі шляхціца-кіяніна на імя Скабейка, і далі яму трыста вазоў сена, а на кожны воз улажылі пад сена па пяць чалавек са зброяй, і па чалавеку пасадзілі коньмі правіць, і адправілі таго Скабейку да Трокаў, нібы з сенам дзякольным*. Адправіўшы Скабейку ў Трокі, паслалі яны людзей у Валахію шукаць князя Свідрыгайлу. І ў Вербную Нядзелю князь Аляксандар Чартарыйскі са Скабейкам уехалі ў Троцкі замак. У той час сын князя Жыгімонта, Міхайлушка, выйшаў з замка да касцёла, а сам князь слухаў імшу ў замку ў спачывальні. І, уехаўшы з вазамі ў горад, князь Чартарыйскі са Скабейкам вароты зачынілі, усе людзі з вазоў вылезлі і падаліся проста да спачывальні князя Жыгімонта, дзе ён імшу слухаў.
* Дзякольны - ад слова «дзякло» (падатак збожжам і сенам)
А быў у князя Жыгімонта мядзведзь, якога ён вельмі любіў, і заўжды, калі той мядзведзь прыходзіў да спачывальні і лапаю дзверы драпаў, туды яго пускалі. Так і князь Чартарыйскі, прыйшоўшы са Скабейкам і з усімі тымі людзьмі, драпнуў рукою па дзвярах. Князь Жыгімонт падумаў, што гэта мядзведзь, і загадаў дзверы адчыніць, і ў тое імгненне кінуліся Чартарыйскі са Скабейкам у спачывальню, і пачаў Чартарыйскі выказваць Жыгімонту ўсе яго злыя ўчынкі, якія ён рабіў над усёю шляхтаю Вялікага Княства, а да таго ж яшчэ замысліў быў на сойме ўсіх князёў ды паноў і ўвесь род шляхецкі выкараніць і кроў іхнюю праліць, а сабачую кроў халопскую ўзнесці. І, тыя словы вымавіўшы, сказаў нарэшце: «Што ты прызначыў быў князям ды панам і ўсім нам піць, тое цяпер пі адзін», і кінуліся да яго, хочучы забіць. Але не было чым тое зрабіць, і Скабейка ўхапіў з каміна вілкі, якімі агонь папраўляюць, і тымі вілкамі ўдарыў Жыгімонта якраз тады, калі каплан прычасце падносіў. І кроў пырснула з галавы на сцяну, яна і да сёння відна на сцяне ў спачывальні ў вежы большага Троцкага замка. І ў той момант кінуўся на Скабейку ўлюбёнец Жыгімонтаў, званы Слаўкам, не хочучы бачыць смерці гаспадара свайго, бо вельмі быў любы вялікаму князю. А яны таго Слаўку ўзялі ды скінулі з вежы праз акно, і ён шыю зламаў. Князь жа Жыгімонт у той час скончыў жыццё паводле волі ваяводы віленскага Доўгерда, ваяводы троцкага Лелюшы ды князя Чартарыйскага і ад рукі Скабейкі-кіяніна забіты быў у Вербную Нядзелю.

Приложенные файлы

  • docx 1525775
    Размер файла: 56 kB Загрузок: 0

Добавить комментарий