ПРАГРАМА МУЗЕЙНАЯ АРХІТЭКТУРА


Установа адукацыі
“Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў”
ЗАЦВЯРДЖАЮ
Першы прарэктар
УА “Беларускі дзяржаўны
ўніверсітэт культуры і мастацтваў”
______________Ю.П.Бондар
“____”_____________2012 г.
Рэгістрацыйны № ВД-__/вуч.
МУЗЕЙНАЯ АРХІТЭКТУРА
Праграма курса для студэнтаў спецыяльнасці
1-23 01 12“музейная справа і ахова гісторыка-культурнай спадчыны”
(па напрамках)
Мінск 2012
Праграму распрацаваў:
А. А. Трусаў, дацэнт кафедры гісторыі Беларусі і музеязнаўства ўстановы адукацыі “Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў”, дацэнт, кандыдат гістарычных навук.
Рэцэнзент:
Смолік А.А., загадчык кафедры культуралогіі ўстановы адукацыі “Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў”, доктар культуралогіі, прафесар.
Рэкамендавана да зацвярджэння
кафедрай гісторыі Беларусі і музеязнаўства ўстановы адукацыі “Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў” (пратакол №1 ад 30.08.2012 г.);
прэзідыумам навукова-метадычнага савета ўстановы адукацыі “Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў” (пратакол № ад г.)
ТЛУМАЧАЛЬНАЯ ЗАПІСКА
Музейная архітэктура – агульнаадукацыйная дысцыпліна, выкладанне якой вядзецца ў паглыбленым аб'ёме ў форме лекцый, семінарскіх заняткаў і самастойнай работы. У гэтым курсе паслядоўна разглядаюцца праблемы прыстасавання і музеефікацыі помнікаў архітэктуры XI – XX стст. Асобна вызначаны тэмы, звязаныя з музейнымі будынкамі, якія, пачынаючы з XVIII ст. спецыяльна будаваліся як музейныя памяшканні.
Месца вучэбнай дысцыпліны "Музейная архітэктура" вызначаецца прадметам яе вывучэння, асабліва тэмы па гісторыі архітэктуры тых краін і народаў, якія не вывучаюцца ў курсе сусветнай гісторыі. Асаблівая ўвага надаецца вывучэнню гісторыі архітэктуры Беларусі на розных этапах яе развіцця. Упершыню разглядаецца гісторыя будаўніцтва музейных будынкаў у нашай краіне ў другой палове ХХ – пачатку ХХІ стст.
Праграма ўлічвае атрыманыя веды па гуманітарных дысцыплінах: «Гісторыя Беларусі», «Сусветная гісторыя», «Археалогія», “Музеі Беларусі”.
У працэсе навучання прадугледжана актуалізацыя міжпрадметных сувязей па дысцыплінах: «Этнаграфія», «Гісторыя і тэорыя культуры», «Асновы кансервацыі і рэстаўрацыі помнікаў гісторыі і культуры».
Дысцыпліна «Музейная архітэктура» ўзаемазвязана з такімі дысцыплінамі, як «Гісторыя Беларусі», «Сусветная гісторыя», «Археалогія», “Музеі Беларусі”. “Музеі замежных краін”.
Праграма прадугледжвае сістэматызаванае вывучэнне тэарэтычна-практычнага матэрыялу, які неабходны студэнтам для лепшага засваення імі асноўных дысцыплін спецыялізацыі.
Мэта дысцыпліны – фарміраванне сацыяльнай і адукацыйнай кампетэнцыі студэнтаў.
Важнейшымі задачамі дысцыпліны з’яўляюцца:
вызначэнне месца беларускай архітэктуры ў гісторыі архітэктуры народаў Цэнтральнай і Усходняй Еўропы;
асэнсаванне ролі музеефікацыі і прыстасавання помнікаў гісторыі і культуры пры стварэнні сучаснага музея;
раскрыццё сутнасці і паслядоўнасці гістарычнага развіцця беларускай архітэктуры ад ХІ ст. да сучаснасці.
У выніку засваення дысцыпліны студэнты павінны ведаць:
метадалагічныя пазіцыі, прынцыпы і метады музейнай архітэктуры як складовай часткі музеязнаўства;
вызначэнне архітэктурных стыляў і іх спалучэнне з музеефікацыяй і прыстасаваннем музейнага будынка;
асноўныя этапы развіцця беларускага дойлідства ў сувязі з еўрапейскай і сусветнай гісторыяй архітэктуры.
Студэнты павінны ўмець:
ацэньваць стан, тэндэнцыі і перспектывы развіцця сучаснай гісторыі архітэктуры;
аналізаваць помнік архітэктуры як музейны экспанат;
аналізаваць архітэктурныя артэфакты, у тым ліку і будаўнічыя матэрыялы з семіятычнага, аксіялагічнага і цывілізацыйнага пунктаў гледжання;
выкарыстоўваць атрыманыя веды пры апрацоўцы музейных фондаў і фарміраванні адпаведных музейных экспазіцый.
Да эфектыўных педагагічных методык і тэхналогій, якія садзейнічаюць далучэнню студэнтаў да пошуку і выкарыстання ведаў, набыццю вопыту самастойнага вырашэння задач, адносяцца:
– гісторыка-тэматычны падыход;
– тэхналогіі праблемна-модульнага навучання;
– тэхналогіі вучэбна-даследчай дзейнасці;
–метад аналізу канкрэтных сітуацый.
Для кіравання вучэбным працэсам і арганізацыі кантрольна-ацэначнай дзейнасці выкладчыкам рэкамендуецца выкарыстоўваць рэйтынгавыя, крэдытна-модульныя сістэмы ацэнкі вучэбнай і даследчай дзейнасці студэнтаў, варыятыўныя мадэлі кіруемай самастойнай працы, вучэбна-метадычныя комплексы.
У адпаведнасці з вучэбным планам на вывучэнне дысцыпліны «Музейная архітэктура» прадугледжана 102 гадзіны, з іх 40 – аўдыторных (30 – лекцыйных, 10 – семінарскіх). Рэкамендаваная форма кантролю – залік.
ПРЫКЛАДНЫ ТЭМАТЫЧНЫ ПЛАН
Колькасць аўдыторных гадзін
Назвы раздзелаў і тэм усяго лекцыі сем.
зан.
Уводзіны 2 2 Раздзел І. Музеефікацыя помнікаў архітэктуры
Тэма 1. Музеефікацыя помнікаў беларускай архітэктуры ХІ – ХІІ стст. 2 2 Тэма 2. Музеефікацыя помнікаў беларускай архітэктуры ХІІІ – XV стст. 4 2 2
Тэма 3. Музеефікацыя Мірскага Замка 2 2 Тэма 4. Музеефікацыя Нясвіжскага палацава-паркавага ансамбля 2 2 Тэма 5. Праблемы музеефікацыі Старога замка ў Гродна 2 2 Тэма 6. Музеефікацыя помнікаў архітэктуры XV – . XVІІІ стст. 4 2 2
Тэма 7. Музеефікацыя помнікаў архітэктуры XІХ – . пачатку ХХ стст. 2 2 Тэма 8. Музеефікацыя помнікаў народнай архітэктуры XVІІІ – ХХстст. 2 2 Раздзел ІІ.Музейныя будынкі
Тэма 9. Музейныя будынкі XVІІІ – пачатку ХХ стст. 4 2 2
Тэма 10. Музеефікацыя помнікаў архітэктуры ў БССР 2 2 Тэма 11. Музейныя будынкі Беларусі ў другой палове ХХ ст. 4 2 2
Тэма 12. Мемарыяльныя музейныя будынкі ў другой палове ХХ ст. 2 2 Тэма 13. Музеефікацыя малых архітэктурных формаў 2 2 Тэма 14. Сучасныя музейныя будынкі Беларусі 4 2 2
Разам ... 40 30 10

ЗМЕСТ ДЫСЦЫПЛІНЫ
Уводзіны
Прадмет, мэты і задачы дысцыпліны “Музейная архітэктура”. Змест асноўных раздзелаў тэматычнага плана. Сувязь прадмета з іншымі дысцыплінамі гуманітарнага цыкла. Формы навучання і кантролю. Агляд літаратуры па дысцыпліне.
Раздзел І. Музеефікацыя помнікаў архітэктуры
Тэма 1. Музеефікацыя помнікаў беларускай архітэктуры
ХІ – ХІІ стст.
Археалагічнае вывучэнне Полацкай Сафіі ў ХІХ – ХХ стст. Праект музеефікацыі помніка распрацаваны архітэктарам В.Слюнчанкам. Праблема прыстасавання храма. Праблемы вывучэння, рэстаўрацыі і музеефікацыі Бельчыцкага манастыра ў Полацку. Спаса-Ефрасінеўскі манастыр-цэнтр міжнароднага і рэспубліканскага турызма.. Музеефікацыя беларускіх храмаў ХІІ ст. у Віцебску, Гродна і Тураве.
Тэма 2. Музеефікацыя помнікаў беларускай архітэктуры
ХІІІ – XV стст.
Рэстаўрацыя і музеефікацыя Камянецкай вежы ХІІІ ст. Кансервацыя, прыстасаванне і музеефікацыя Лідскага замка. Праект архітэктара С.Багласава. Рыцарскія фэсты ў лідскім замку. Праблема музеефікацыі і лёс Крэўскага Замка. Замак у Навагрудку. Кансервацыя і музеефікацыя замкавых руін.
Тэма 3. Музеефікацыя Мірскага Замка
Асноўныя этапы будаўніцтва Мірскага замка. Першая спроба яго рэстаўрацыі ў першай палове ХХ ст. Археалагічнае вывучэнне і кансервацыя Мірскага замка ў 80 – 90 гады ХХ ст. Праекты архітэктараў В.Калініна і С.Верамейчыка. Музеефікацыя і прыстасаванне Мірскага замка ў пачатку ХХІ ст. Праект архітэктара Д.Бубноўскага. Аднаўленне “італьянскага парка”і храма-спачывальні князёў Спвятаполк - Мірскіх .
Тэма 4. Музеефікацыя Нясвіжскага палацава-паркавага ансамбля
Асноўныя этапы будаўніцтва Нясвіжскага замка. Замак і яго ўладальнікі ў XVI – першай палове ХХ стст. Выкарыстанне замка ў савецкі час. Аднаўленне і музеефікацыя палацава-паркавага ансамбля ў пачатку ХХІ ст. Праект архітэктара У.Бачкова. Сённяшні стан аб’екта. Нясвіж – культурная сталіца Беларусі ў 2012 годзе.
Тэма 5. Праблемы музеефікацыі Старога замка ў Гродна
Асноўныя этапы будаўніцтва архітэктурнага ансамбля ХІІ – XVIІІ ст. – Старога замка ў Гродне.Археалагічныя і кансерватарскія працы польскіх археоогаў і кансерватараў ў 30-я гады ХХ ст. Праект аднаўлення і музеефікацыі замка архітэктара У.Бачкова. Перадача Гродзенскаму абласному музею будынка Новага замка і яго музеефікацыя.
Тэма 6. Музеефікацыя помнікаў архітэктуры XV – XVІІІ стст.
Аднаўленне, рэстаўрацыя і музеефікацыя будынкаў беларускіх ратуш XVI – XVIII стст. Аднаўленне і прыстасаванне замка ў м.Любча Навагрудскага р-на і рэзідэнцыі Сапегаў у м.Ружаны Пружанскага раёна. Стварэнне Заслаўскага музея-запаведніка і музеефікацыя помнікаў архітэктуры Заслаўя.
Тэма 7. Музеефікацыя помнікаў архітэктуры
XІХ – пачатку ХХ стст.
Музеефікацыя помнікаў сакральнай архітэктуры ХІХ – пачатку ХХ ст. Полацкая лютэранская кірха, Касцёл у Раўбічах, Капліца Паскевічаў у Гомелі. Музеефікацыя помнікаў палацава-паркавай архітэктуры ў Гомелі, Мінску, Паставах, Гродна, Віцебску. Сядзіба Агінскіх у в.Залессе Смаргонскага раёна. Музеефікацыя банкаўскіх будынкаў у Мінску і Магілёве.
Тэма 8. Музеефікацыя помнікаў народнай архітэктуры
XVІІІ – ХХ стст.
першыя спробы стварэння музея-скансена на Беларусі ў першай палове ХХ ст. Дзейнасць Ф.Рушчыца. Гісторыя стварэння і развіцця Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і побыту. Структурная пабудова музея. Музей “Дудуткі” – музей старажытных народных промыслаў і тэхналогій. Музеефікацыя помнікаў архітэктуры ў г.Оршы і Браславе. Стварэнне турыстычных аграсядзіб на Беларусі.
Раздзел ІІ.Музейныя будынкі
Тэма 9. Музейныя будынкі XVІІІ – пачатку ХХ стст.
Будаўніцтва і лёс музейных будынкаў у XVІІІ ст. пры Полацкім езуіцкім калегіуме. Музей сельскагачпадарчай прамысловасці ў Горы-Горацкім сельскагаспадарчым інстытуце. Прыватныя музеі і іх будынкі ў в.Дабраўляны Віленскай губерні і ў в.Станькава Мінскай губерні. Аднаўленне сядзібы Тадэвуша Касцюшкі ў 1857 годзе. Музейны будынак мінскага царкоўна-археалагічнага музея.
Тэма 10. Музеефікацыя помнікаў архітэктуры ў БССР
Нацыяналізацыя ў прыватных уласнікаў і рэлігійных арганізацый помнікаў архітэктуры. Народны камісарыят асветы БССР і яго музейная палітыка. Палітыка “ваяўнічага атэізму” у СССР і БССР.Знішчэнне помнікаў архітэктуры ў савецкі перыяд. Стварэнне музеяў атэізма і гісторыі рэлігіі ў СССР і БССР. Музеефікацыя помнікаў сакральнай архітэктуры і іх вяртанне вернікам пасля 1988 года. Роля “Таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Беларусі” у музеефікацыі помнікаў архітэктуры.
Тэма 11. Музейныя будынкі Беларусі ў другой палове ХХ ст.
Будаўніцтва будынкаў мастацкага музея (1957 г.) і літаратурнага музея Янкі Купалы (1959 г.). Будаўніцтва Дзяржаўнага гістарычнага музея БССР і перадача яго Дзяржаўнаму музею гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Школьны музей у г.Клецку і музей народнай архітэктуры ў в.Моталь Іванаўскага раёна. Стварэнне археалагічнага музея “Бярэсце” на тэрыторыі Брэсцкай крэпасці.
Тэма 12. Мемарыяльныя музейныя будынкі ў другой палове ХХ ст.
Мемарыяльныя музеі на тэрыторыі Заходняй Беларусі ў другой палове ХХ ст. Аднаўленне ў Мінску мемарыяльнага музея І з’езда РСДРП. Будынкі літаратурна-мемарыяльных музеяў і іх філіялаў. Аднаўленне сядзібы Тадэвуша Касцюшкі і Адама Міцкевіча. Кансервацыя, рэстаўрацыя і прыстасаванне Брэсцкай крэпасці.
Тэма 13. Музеефікацыя малых архітэктурных формаў
Малыя архітэктурныя формы як музейныя аб’екты. Мемарыяльны комплекс “Хатынь” і “Буйнічскае поле”. Помнікі вайны 1812 года, іх аднаўленне і музеефікацыя. Праблема музеефікацыі беларускіх могілак. Садова-паркавая скульптура. Прыдарожныя крыжы і капліцы.
Тэма 14. Сучасныя музейныя будынкі Беларусі
Будынак Мінскага абласнога краязнаўчага музея ў Маладзечне. Музейна-выставачны комплекс у Заслаўі. Новыя музейныя будынкі ў Любані і Старых Дарогах. Будаўніцтва новага памяшкання Дзяржаўнага музея Вялікай Айчыннай вайны ў г.Мінску. Сутнасць праекта архітэктуры В.Крамарэнкі. Неабходнасць распрацоўкі тыпавых праектаў рэгіянальных музейных будынкаў.
ІНФАРМАЦЫЙНАЯ ЧАСТКА
Літаратура
Агеяў, А.Р., Трусаў, А.А. Магілёўская ратуша. Гістарычны лёс і адраджэнне. – 2-е выданне папраўленае і дапоўненае – Магілёў: Магілёўскі абласны ўзбуйнены друк 2010 г. – 160 с.
Археалогія Беларусі: энцыклапедыя. У 2 т. – Мінск: Беларуская энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2009 – 2011.
Берасцень, С. Вяртанне ў вераснёвы Тураў / С.Берасцень. – Мінск: Літаратура і мастацтва, №34, 25 жніўня 2006 г.
Бугаёва, Г.У. Археалагічнаму музею “Бярэсце” – 25 гадоў. / Г.У.Бугаёва // Наша слова – №16, 16 красавіка 2008 г.
Габрусь, Т.В. Паэзія архітэктуры / Т.В.Габрусь. – Мінск: Беларуская навука, 2012. 279 с.
Гужалоўскі, А.А. Музеі Беларусі (1918–1941 гг.) / А.А. Гужалоўскі. – Мінск : НАРБ, 2002. – 176 с.
Гужалоўскі, А.А. Музеі Беларусі (1941–1991 гг.) / А.А. Гужалоўскі. – Мінск : НАРБ, 2004. – 218 с.
Гужалоўскі, А.А. Нараджэнне беларускага музея / А.А. Гужалоўскі. – Мінск : НАРБ, 2001. – 124 с.
Ешин, С.З. Развитие культуры в БССР за годы советской власти / С.З.Ешин. – Минск: Полымя, 1970.
Лянкевіч, Т. Мінскі абласны краязнаўчы музей / Т.Лянкевіч. – Мінск: Беларускі гістарычны часопіс, №6, 2001.
мануйлаў, К. Заўсёдныя папялушкі Мінфіна / К.Мануйлаў // Свабода. – 20 чэрвеня 2000 г.
Музеі Беларусі: давед.выд. – Мінск: Беларус.энцыкл.імя Пятруся Броўкі, 2008..
Полацкі музейны фотаальбом. – Мінск: Беларусь, 2006.
Слюнченко, В.Г. Полоцкий Софийский собор. Историко-архитектурный очерк. / В.Г. Слюнченко. – Мн.: Полымя, 1987. – 48 с.
Трусаў, А.А. 5. Эстэтыка архітэктуры рэгіянальных музеяў / А.А.Трусаў // Веснік БДУКМ. – 2012. – № 17., С. 142 148.
Трусаў, А.А. Манументальнае дойлідства Беларусі ХІ XVІІІ стст. Гісторыя будаўнічай тэхнікі./ А.А.Трусаў // – Мінск: ТАА “Лекцыя”, 2001. – 204 с.
Трусаў, А.А. Старонкі мураванай кнігі: Манументальная архітэктура эпохі феадалізму і капіталізму. / А.А.Трусаў // – Мінск: Навука і тэхніка, 1990. – 191 с.
Чугунова, А.В. Музейная архитектура в контексте современной культуры / А.В.Чугунова // Вопросы музеологии, №1, 2010.

Приложенные файлы

  • docx 5945200
    Размер файла: 38 kB Загрузок: 0

Добавить комментарий