Публіцыстычны стыль і яго асноўныя асаблівасці…


Паняцце функцыянальнага стылю. Класіфікацыя функцыянальных стыляў
Мова чалавека з’яўляецца асноўным сродкам зносін, які можа здзяйсняцца ў дзвюх формах – вуснай і пісьмовай. Акрамя таго, калі разглядаць мову таго ці іншага народа (напрыклад, беларускага), то важна адзначыць, што любая нацыянальная мова ўяўляе сабою складаную структуру, паколькі ўключае некалькі падсістэм. У прыватнасці, у любой развітай мове можна вылучыць літаратурную і дыялектную формы яе існавання. Літаратурная мова – гістарычна складзеная, узорная форма нацыянальнай мовы. Літаратурная мова валодае багатым лексічным фондам, упарадкаванай граматычнай структурай і разгалінаванай сістэмай функцыянальных стыляў.
Адной з рысаў літаратурнай мовы з’яўляецца разгалінаваная сістэма функцыянальных стыляў.
Моўны стыль – гэта гістарычна складзеная разнавіднасць літаратурнай мовы, якая абслугоўвае пэўную сферу грамадскай дзейнасці: навуку, адміністрацыйна-справавыя адносіны, грамадска-палітычную дзейнасць, бытавыя зносіны, мастацкую творчасць. Адпаведна вылучаюцца пяць функцыянальных стыляў: навуковы, афіцыйна-справавы, публіцыстычны, размоўны (гутарковы), мастацкі.
Стылі называюцца функцыянальнымі таму, што іх асаблівасці вызначаюцца асаблівасцямі функцый мовы ў дадзенай сферы зносін. Напрыклад, функцыя афіцыйна-справавога стылю – дакладна, аб’ектыўна і адназначна паведаміць інфармацыю, а функцыя публіцыстычнага – уздзейнічаць на волю і пачуцці слухача або чытача. Функцыя навуковага стылю заключаецца ў тым, каб перадаваць інтэлектуальную інфармацыю. Навуковы, афіцыйна-справавы, публіцыстычны і мастацкі стылі маўлення рэалізуюцца пераважна ў пісьмовай форме, а размоўны – у вуснай.
Кожны стыль рэалізуе спецыфічную мэту зносін, мае свае моўныя асаблівасці (лексічныя, марфалагічныя, сінтаксічныя), стылявыя рысы, сістэму падстыляў [1, с.27]:
Стылі Сфера выкарыс-тання Мэты зносін Стылявыя рысы Моўныя сродкі Падстылі
Размоўны Быт, сямейныя і сяброўскія зносіны Абмен думкамі, інфармацыяй з блізкімі, знаёмымі людзьмі Натуральнасць маўлення, эмацыяналь-насць, ацэначны характар, адсутнасць строгай лагічнасці Бытавая лексіка, фразеалагізмы, экспрэсіўна-эмацыянальная лексіка; няпоўныя, пытальныя, пытальна-пабуджальныя і клічныя сказы Размоўна-бытавы, размоўна-афіцыйны
Навуковы Навука і тэхніка, вучэбны працэс Паведаміць агульныя ці прыватныя істотныя прыкметы прадметаў, растлумачыць сутнасць з’явы, яе прычыны і інш. Абстрактнасць, дакладнасць, аб’ектыўнасць і аргументава-насць Агульнанавуко-выя і вузкаспе-цыяльныя тэрміны; аддзеяслоўныя і адпрыметнікавыя назоўнікі, наніз-ванне форм роднага склону, развітыя апавя-дальныя сказы, злучнікавая падпарадкаваль-ная сувязь Уласна навуковы, навукова-вучэбны, навукова-папулярны
Афіцыйна-справавы Афіцыйныя дакументы, канцылярская, юрыдычная і дыпламатыч-ная сферы Інфармацый-ная, пабуджальная, рэгуляцыя афіцыйных зносін Паслядоў-насць і дакладнасць выкладу, аб’ектыўнасць ацэнак, стандартыза-цыя, адсутнасць эмацыяналь-насці Абстрактная, тэрміналагічная, спецыяльная лексіка, канцылярскія штампы, складаныя сказы Уласна заканадаўчы, дыпламатыч-ны, адміністрацый-на-канцылярскі
Публіцыстычны Палітыка-ідэалагічныя, грамадска-эканамічныя, культурныя, спартыўныя ды іншыя грамадскія зносіны Інфармаваць, уздзейнічаць, фарміраваць грамадскую думку Даходлівасць, эмацыяналь-насць, ацэначнасць і агульназразу-меласць Ацэначная лексіка, грамадска-палітычная лексіка, метафарычнасць тэрмінаў, загадны лад дзеяслова Газетна-пуб-ліцыстычны, радыё-журналісцкі, прамоўніцкі (агітацыйны)
Мастацкі Духоўная сфера жыцця Паведаміць і ўздзейнічаць на думкі і пачуцці чытача, эстэтычныя ўяўленні Эмацыяналь-насць, экспрэсіў-насць, вобразнасць, стылістычная незамкнё-насць, індывідуаль-насць аўтара Разнастайныя вобразна-выяўленчыя сродкі Проза, паэзія, драматургія
Публіцыстычны стыль і яго асноўныя асаблівасці
Публіцыстычны стыль маўлення ўяўляе сабой функцыянальную разнавіднасць літаратурнай мовы і шырока выкарыстоўваецца ў разнастайных сферах грамадскага жыцця: у газетах і часопісах, на тэлебачанні і радыё, у публічных палітычных выступленнях і г. д.
Характэрнымі асаблівасцямі публіцыстычных твораў з’яўляецца актуальнасць праблематыкі, вобразнасць, вастрыня і яркасць выкладу.
Жанры публіцыстычнага стылю:
1. Газетныя: артыкул, фельетон, рэпартаж.
2. Тэлевезійныя: аналітычная праграма, інфармацыйнае паведамленне, дыялог у прамым эфіры.
3. Аратарскія: выступленне на мітынгу, дэбаты.
4. Камунікатыўныя: прэс-канферэнцыя, тэлемасты.
5. Рэкламныя: аб’ява, плакат, лозунг.
Функцыі стылю:
1. Інфармацыйная функцыя. Сутнасць яе заключаецца ў тым, што аўтары маюць на мэце інфармаваць шырокае кола чытачоў, гледачоў, слухачоў пра значымыя для грамадства праблемы і пра погляды аўтара на іх.
Спецыфіка інфармацыйнай функцыі ў публіцыстычным стылі заключаецца ў характары інфармацыі, яе крыніцах і адрасатах. Інфармацыя ў публіцыстычных тэкстах не толькі апісвае факты, але і адлюстроўвае меркаванне настроі, змяшчае каментарыі і разважанні аўтараў. Гэта адрознівае яе ад навуковай інфармацыі.
Перад публіцыстычнымі творамі не ставіцца задача поўнага ўсебаковага апісання той ці іншай з’явы, публіцыст імкнецца пісаць пра тое, што выклікае цікавасць у пэўных грамадскіх груп.
2. Функцыя ўздзеяння: мэта публіцыста заключаецца не толькі ў тым, каб расказаць пра стан спраў у грамадстве, але і ў тым, каб пераканаць аўдыторыю ў неабходнасці пэўных адносін да выкладаемых фактаў і ў неабходнасці пэўных паводзін.
Публіцыстычнаму стылю характэрна адкрытая тэндэнцыйнасць, палемічнасць, эмацыянальнасць, што якраз і выклікана імкненнем публіцыста даказаць правільнасць сваёй пазіцыі.
Функцыя ўздзеяння з’яўляецца для публіцыстычнага стылю сістэмаўтвараючай, менавіта яна выдзяляе гэты стыль сярод другіх разнавіднасцей літаратурнай мовы.
3. Камунікатыўная функцыя: камунікатыўнасць публіцыстычнага стылю заключаецца ў тым, што яго тэксты ствараюцца не для ўнутранага выкрастання, не для адзінага адрасата, а для максімальна шырокай аўдыторыі. Камунікацыя мае на мэце і адваротную сувязь – адказ адрасата.
4. Экспрэсіўная функцыя дазваляе выразіць свае пачуцці. Публіцыстычны тэкст звычайна ярка адлюстроўвае асобу аўтара, адрозніваецца ярка выражанымі і эмацыянальна афарбаванымі адносінамі аўтара да выкладаемых фактаў.
5. Эстэтычная функцыя публіцыстычнага тэксту – гэта ўстаноўка аўтара на тое, каб паведамленне сваёй формай у адзінстве са зместам задавальняла эстэтычным пачуццям адрасата.
Лексічныя асаблівасці публіцыстычнага стылю:
1. Выкарыстанне гатовых стандартных формаў (моўныя клішэ), якія носяць не індывідуальна-аўтарскі, а сацыяльны характар: гарачая падтрымка, рэзкая крытыка, жывы водгук, радыкальныя рэформы і інш.
2. Эмацыянальна-ацэначная лексіка. Гэта ацэнка носіць не індывідуальны, а сацыяльны характар: актыў, міласэрнасць, сабатаж, расізм, абывацельскі і інш.
3. Лексіка ўрачыстая, грамадзянска-патэтычная, з рытарычнай афарбоўкай: самаахвяраванне, айчына, дзяржава, страж, здзяйсненне і інш.
4. Ваенная тэрміналогія, якая выкарыстоўваецца не ў прамым, а ў пераносным значэнні: стратэгія, мабілізацыя рэзерваў, гвардыя, пярэдні край.
5. Выкарыстанне слоў пасіўнага слоўнікавага запасу (архаізмаў і гістарызмаў): Долар і яго лекары.
Да марфалагічных асаблівасцей публіцыстычнага стылю адносяць частотнае выкарыстанне тых ці іншых граматычных форм часцін мовы:
1. Адзіночны лік назоўнікаў у значэнні множнага: Выкладчык заўсёды ведае студэнта.
2. Родны склон назоўнікаў: час перамен, рэформа цэн, выхад з крызіса і інш.
3. Цяперашні час дзеясловаў: у Мінску адкрываецца, 3 красавіка пачынаецца.
4. Вытворныя прыназоўнікі: у галіне, на шляху, з улікам, у імя і інш.
Сінтаксічныя асаблівасці публіцыстычнага стылю:
1. Рытарычныя пытанні: Хто не любіць нашу Беларусь?
2. Клічныя сказы: Усе на выбары!
3. Сказы з адваротным парадкам слоў: Выключэнне складалі прадпрыемствы лёгкай прамысловасці (параўн.: Прадпрыемствы лёгкай прамысловасці складалі выключэнне).
4. Загалоўкі артыкулаў, якія выконваюць рэкламную функцыю: Вясна – пара гарачая.
Такім чынам, публіцыстычны стыль – гэта маўленчая дзейнасць у галіне палітыкі ва ўсёй разнастайнасці яе значэння. Асноўныя сродкі публіцыстычнага стылю разлічаны не толькі на паведамленне, інфармацыю, лагічную доказнасць, але і на эмацыянальнае ўздзеянне на слухача (аўдыторыю).

Приложенные файлы

  • docx 8048240
    Размер файла: 31 kB Загрузок: 0

Добавить комментарий