Пытанні па ГБЛ


Пытанні да экзамену “Гісторыя беларускай літаратуры ХХ стагоддзя”
для спецыяльнасці 1-02 03 05 “Беларуская мова і літаратура.
Журналістыка” (402 гр.)
Агульная характарыстыка літаратуры 1950-60-х гг. “Другое прачытанне” падзей Вялікай Айчыннай вайны, “Хатынская” тэма ў беларускай літаратуры.
Літаратурны працэс 1970-х – сярэдзіны 1980-х гг. Выявы застойнага часу ў літаратуры. Асэнсаванне далёкай гісторыі беларускага народа. Пошукі драматургіяй новых тэм, канфліктаў.
Тэматыка ранніх твораў Івана Мележа. Гісторыя напісання, праца над раманам “Мінскі напрамак”. Месца твора ў літаратуры 1950-х гг.
Майстэрства псіхалагічнага аналізу Івана Мележа ў раманах “Палескай хронікі”.
Шматгалоссе народнага жыцця ў раманах “Людзі на балоце”, “Подых навальніцы”, “Завеі, снежань” І. Мележа.
Вобраз Палесся ў “Палескай хроніцы” І. Мележа і класічная літаратурная традыцыя ў паказе гэтага краю. Панарама побыту палешукоў.
Вобраз Апейкі і Башлыкова ў “Палескай хроніцы” І. Мележа (параўнальны аналіз).
Выкарыстанне сродкаў тэатральнай умоўнасці, элементаў фантастыкі, падтэксту ў п’есах Андрэя Макаёнка “Зацюканы апостал”, “Кашмар”, “Дыхайце эканомна!..”.
Агульначалавечая скіраванасць твораў Андрэя Макаёнка. Сучаснае прачытанне п’ес “Трыбунал”, “Зацюканы апостал”.
“Партызанскія” аповесці Васіля Быкава (аналіз аповесцей на выбар).
“Франтавыя” аповесці Васіля Быкава (аналіз аповесцей на выбар).
Лёс чалавека і лёс народа ў творах Васіля Быкава апошніх дзесяцігодзяў. Жанравая адметнасць аповесцей пісьменніка.
Праблематыка ранніх зборнікаў прозы Івана Навуменкі “Сямнадцатай вясной”, “Хлопцы-равеснікі”. Адметнасць асобы героя.
Аўтабіяграфізм Івана Навуменкі ў раманах “Сасна пры дарозе”, “Вецер у соснах”, “Сорак трэці”, “Смутак белых начэй”.
Вызначальныя рысы стылю Івана Навуменкі ў раманах “Летуценнік”, “Асеннія мелодыі”, аповесцях “Развітанне ў Кавальцах”, “Апошняя восень” і інш.
Праблематыка, мастацкая адметнасць “ваенных” твораў Алеся Адамовіча.
Месца аповесці “Карнікі” Алеся Адамовіча сярод твораў пра мінулую вайну. Дакументальная аснова твора.
Алесь Адамовіч – адзін з аўтараў дакументальных кніг “Я з вогненай вёскі…”, “Блакадная кніга”.
Камедыя А. Макаёнка “Выбачайце, калі ласка!”: надзённасць праблематыкі, адметнасць чалавечых характараў, разнастайнасць мастацкіх прыёмаў і сродкаў. Месца твора ў літаратуры 1950-х гг.
Жыццё калгаснай вёскі ў п’есах А. Макаёнка “Каб людзі не журыліся”, “Лявоніха на арбіце”, “Таблетку пад язык”. Змена танальнасці ў творах.
Тэматыка і праблематыка аповесцей Янкі Брыля “У Забалоцці днее”, “На Быстранцы”, “Ніжнія Байдуны”.
Месца рамана І. Шамякіна “Крыніцы” ў літаратурным працэсе свайго часу. Вобразы Бародкі і Лемяшэвіча.
Аносіны І. Шамякіна да постсавецкай рэчаіснасці ў аповесцях “Драма”, “Адна на падмостках”, “Сатанінскі тур”, “Падзенне”, рамане “Злая зорка”.
Тэма Вялікай Айчынная вайны ў творчасці Алеся Адамовіча (“Вайна пад стрэхамі”, “Сыны ідуць у бой”, “Хатынская аповесць”, “Нямко” і інш.).
Лёс хлопцаў-равеснікаў у “ваенных” творах Івана Навуменкі.
Месца аповесці “Муштук і папка” ў творчасці Янкі Брыля.
Творчасць Івана Мележа ў ацэнках крытыкаў і літаратуразнаўцаў.
Праблема чытабельнасці беларускай літаратуры і проза Івана Шамякіна.
Творчасць Аляксея Кулакоўскага: героі, канфлікты. Ацэнка афіцыйнай крытыкай аповесці “Дабрасельцы”.
Ваенная “адысея” Івана Мележа і яе дакументальнае адлюстраванне ў яго дзённіках. Першыя спробы пяра і літаратурныя настаўнікі.
Творчасць І. Шамякіна 1980-2000-х гг. Адносіны пісьменніка да сучаснай рэчаіснасці (на прыкладзе аповесцей апошніх гадоў).
“Палеская хроніка” Івана Мележа ў кантэксце літаратуры пра калектывізацыю. Новае ў падыходзе да паказу селяніна.
Своеасаблівасць мастацкага свету Янкі Брыля. “Малыя” жанры ў творчасці пісьменніка. Майстэрства Брыля-апавядальніка.
Драматургічная спадчына Андрэя Макаёнка. Жанравае і тэматычнае наватарства твораў пісьменніка.
Перыпетыі лёсу Васіля Быкава. Своеасаблівасць распрацоўкі “ваеннай” тэмы. Творчасць Быкава і прозы “суровых лейтэнантаў”.
Раман Янкі Брыля “Птушкі і гнёзды”. Вобразнае адлюстраванне нацыянальнага характару беларуса ў творы.
Антычалавечае аблічча фашызму ў рамане Янкі Брыля “Птушкі і гнёзды”. Своеасаблівасць кампазіцыі твора.
“Ваенная тэма” ў творах Івана Шамякіна (аналіз рамана ці аповесці на выбар).
Беларуская проза пра падзеі Вялікай Айчыннай вайны. Этапы творчасці Васіля Быкава.
Сучаснасць ацэнак і вывадаў у літаратуразнаўчых даследаваннях і кнігах крытыкі Алеся Адамовіча (“Шлях да майстэрства”, “Беларускі раман”, “Здалёк і зблізку”, “Браму скарбаў сваіх адчыняю” ).
Жанравыя асаблівасці твораў Івана Шамякіна. Сувязь праблематыкі твораў з надзённай сучаснасцю (на прыкладзе раманаў “Сэрца на далоні”, “атланты і карыятыды”, “Вазьму твой боль” – на выбар).
Іван Навуменка – літаратуразнаўца і крытык.
Жанрава-стылявы дыяпазон творчасці Аляксея Карпюка.
Асэнсаванне падзей надаўняй гісторыі і сучаснасці ў творах Васіля Быкава “Знак бяды”, “Аблава”, “Жоўты пясочак”, “На чорных лядах”, “Ваўчыная яма” і інш.
Паэзія Аляксея Пысіна ў кантэксце паэзіі “франтавога пакалення”.
Паэтычны дыяпазон твораў Сяргея Дзяргая.
Тэматыка і праблематыка твораў Анатоля Вялюгіна.
Узмацненне трагедыйнага пафасу ў апошніх творах “Палескай хронікі” І. Мележа. Сюжэтныя лініі Халімона Глушака, Васіля Дзятла ў накідах да няскончаных раманаў.
Жанр мініяцюры ў творчасці Янкі Брыля. Аналіз кніг “Жменя сонечных промняў”, “Ты жывеш”, “Сёння і памяць”, “Вячэрняе” (на выбар).
Маральна-этычныя пошукі герояў пенталогіі Івана Шамякіна “Трывожнае шчасце”.
Іван Мележ – апавядальнік. Мастацкія асаблівасці твораў са зборнікаў “У завіруху”, “Гарачы жнівень”.
Імкненне А. Адамовіча да аналітызму, філасофскага асэнсавання падзей нядаўняй гісторыі і сучаснага жыцця народа. Аўтабіяграфічная аповесць “Vixi”.
Аналіз кніг В. Быкава “Праўдай адзінай”, “На крыжы”, “Доўгая дарога дадому” (на выбар).
Тэматыка і праблематыка твораў Алеся Асіпенкі.
Паказ трагедыі нямецкага народа ў рамане Янкі Брыля “Птушкі і гнёзды”.
Літаратуразнаўцы і крытыкі пра творчасць Васіля Быкава.
Агульначалавечае і часовае ў творчасці А. Макаёнка. Асаблівасці канфлікту ў п’есах. Прыёмы стварэння камедыйных сітуацый і характараў.
Беларуская проза пра падзеі Вялікай Айчыннай вайны. Паварот ад ілюстрацыйнага паказу рэчаіснасці да ўзнаўлення трагічных старонак мінулага.
Сцвярджэнне самакаштоўнасці чалавечай асобы ў “ваеннай” прозе Васіля Быкава. Праблема маральнага выбару.
Сялянскія асновы жыцця і агульначалавечы пачатак у творчасці Янкі Брыля.

Приложенные файлы

  • docx 1525507
    Размер файла: 20 kB Загрузок: 0

Добавить комментарий