Дапамагчы птушкам зi мой можа кожны. Васiль Хомчанка Галка.


Тэма: Дапамагчы птушкам зi мой можа кожны. Васiль Хомчанка Галка.Мэта: Пазнаёмiць з апавяданнем В. Хомчанка Галка; пашырыць веды пра птушак i выхоуваць беражлiвыя адносiны да iх; развiваць мову i абагачаць слоунiкавы запас вучняу; выпрацоуваць навыкi свядомага, выразнага, iнтанацыйнага, правiльгнага чытання.
Абсталяванне: падручнiк, выявы зiмуючых птушак.
Ход урока.
1.Арганiзацыйны момант.
На вулiцы зiма, снег паблicквае на сонцы, i таму у нас павiнен быць добры настрой. Давайце пастараемся правесцiурок у такiм настроi.
2.Праверка хатняга задання.
Чытанне 1 i 2-ой часткi апавядання З. Вераса па ролях.
-Як хлопчыкi дапамаглi птушкам?
-Якiя птушкi прыляталi пачаставацца да елкi&
- Чым цудоуная елка частавала птушак?
3.Паведамленне тэмы урока.
-Сення мы будзем вывучаць вельмi цiкавае апавяданне, але спачатку адгадайце загадку.
Лятае, а не мяч,
Спявае, а не чалавек. (Птушка)
-А якую карысць прыносяць птушкi? (Знiшчаюць шкодных насякомых, садовых слiмакоу, вусеняу, разносяць насенне раслiн.)
-Вучоныя падлiчылi, што адна сям я шпакоу (дзве дарослыя птушкi i пяць птушанят) з ядае каля 360 розных лiчынак i шкодных насякомых.
Шпакi здольныя да гукапераймання. Яны могуць шчабятаць, цыркаць, кракаць. Шпакi пераймаюць i iмiтуюць вiскат пiлы, гудок машыны, насвiстваюць мелодыi i нават выгаворвакюць асобныя словы.
-А што здарыцца, калi птушак не стане?
-Якi ж наш абавязак? (Шкадаваць i ахоуваць птушак, не разбураць гнезды.)
- А якую дапамогу мы можам аказаць птушкам зiмой?
4.Вывучэнне новай тэмы.
-Аб гэтым мы прачытаем у творы В. Хомчанкi Галка.
Слухайце уважлiва i адкажыце на пытанне: Якiм чынам аутар дапамагае птушкам?
А.Чытанне тэксту настаунiкам.
-Якiя новыя словы вам сустрэлiся?
-Як вы iх разумееце?
Скрыначка – каробкаВучнi самастойна чытаюць апавяданне.
-Што у творы падалося вам смешным? Чаму? Зачытайце.
-Чаму Галка так сябе паводзiла?
-Падумайце, чым падобныя тэксты «Птушыная ёлка» Зоськi Вераса i «Галка» Васiля Хомчанкi?
-Пра якiх птушак нам расказвае В. Хомчанка?
Б.Пауторнае чытанне тэксту услых.
-Якая птушка падляцела да кармушкi першай?
-Чаму Дзед мароз застауся без носа?
В. Выбарачнае чытанне.
-Прачытайце, як паводзiлi сябе птушкi у кармушцы.
Г.Давайце яшчэ раз прачытаем тэкст, i падумаем, колькi частак можна вылучыць?
Складанне плана тэксту, пераказ тэксту па плану.
Дзед МарозЧаставанне птушакГалка зауважыла кармушкуДзед Мароз застауся без носа
5.Падвядзенне вынiкау.
-Чаму вы навучылiся на уроку?
-Што вам спадабалася больш за усе?
-З якiм настроем мы скончым урок?
6.Дамашняе заданне.
Падрыхтавацца да падрабязнага пераказу тэксту Васiля Хомчанкi «Галка».

Приложенные файлы

  • docx 3986610
    Размер файла: 20 kB Загрузок: 0

Добавить комментарий