Пытанні да экзамену па гісторыі Беларусі на 2017


Пытанні да экзамену па гісторыі Беларусі на 2017/18 навучальны год.
(студэнты 1 курса факультэтаў ТАР і ПіМ)
Прынцыпы і метады вывучэння гісторыі. Гістарычная перыядызацыя.
Цывілізацыя як стадыя развіцця грамадства і яе тыпы.
Гістарыяграфія і крыніцы па гісторыі Беларусі.
Першабытнае насельніцтва на тэрыторыі Беларусі, яго матэрыяльная і духоўная культура.
Рассяденне славян і славянізацыя балтаў (VI-VIII стст.). Усходнеславянская супольнасць.
Духоўная культура ўсходніх славян у перыяд ранняга сярэднявечча. Прыняцце хрысціянства і распаўсюджванне пісьменнасці.
Эканамічныя і палітычныя фактары кансалідацыі беларускага этнасу. Утварэнне беларускай народнасці,
Асноўныя канцэпцыі паходжання беларускага народа і назвы “Белая Русь”.Трансфармацыя ідэнтычнасці і саманазвы беларускага этнасу.
Беларускі нацыянальны рух і фармаванне нацыі ў ХІХ-пачатку XX ст.
Станаўленне раннефеадальных дзяржаўных утварэнняў усходніх славян на тэрыторыі Беларусі. Кіеўская Русь. Полацкае і Тураўскае княствы, іх узаемаадносіны з Кіевам і Ноўгарадам.
Сацыяльна-эканамічныя і палітычныя перадумовы фарміравання ВКЛ. Роля ўсходнеславянскіх зямель у працэсе дзяржаўнага будаўніцтва ў ВКЛ.
Цэнтралізатарская палітыка і ўмацаванне ўлады вялікіх князёў. Уніі з Польшчай.
Арганізацыя дзяржаўнага кіравання BKJI у XIII-XVI стст. Заканадаўства і судовая сістэма.
Сацыяльна-эканамічнае развіццё BKJI: сельская гаспадарка, рамяство і гандаль. Магдэбургскае права.
Знешняя палітыка ВКЛ: збліжэнне з Польшчай, барацьба з крыжакамі і татарамі, саперніцтва з Маскоўскай дзяржавай.
Асаблівасці развіцця культуры ВКЛ у XIII-XVI ст. Ідэі еўрапейскага Рэнесансу ў творчасці беларускіх дзеячаў. Кнігадрукаванне, мастацтва і архітэктура.
Эканамічныя і палітычныя перамены ў Еўропе ў XVI-XVII стст. Люблінская унія 1569г. і ўтварэнне Рэчы Паспалітай. Эвалюцыя форм дзяржаўнага і сацыяльна-палітычнага ладу на беларускіх землях пасля утварэння Рэчы Паспалітай.
Асаблівасці канфесійных адносін на Беларусі ў XVI-XVII стст. Рэфармацыя і контррэфармацыя. Брэсцкая царкоўная унія 1596 г. і яе значэнне.
Рэч Паспалітая ў еўрапейскай геапалітыцы ў XVII-XVIII стст. Войны XVII-пачатку ХVІІІ ст. і іх наступствы для беларускіх зямель,
Паглыбленне крызісу Рэчы Паспалітай і тры яе падзелы. Уключэнне беларускіх зямель у склад Расійскай імперыі.
Асноўныя напрамкі палітыкі расійскага самаўладдзя на Беларусі пасля яе ўключэння ў склад Расійскай імперыі.
Месца беларускіх зямель у геапалітычнай прасторы Еўропы ў канцы XVIII - пачатку XIX ст. Беларусь у ванне 1812 г. Рашэнні Венскага кангрэсу.
Грамадскі рух на Беларусі ў першай палове XIX ст. Паўстанне 1830-1831 гг. і яго наступствы для Беларусі. Узмацненне вялікадзяржаўнай палітыкі царызму.
Крызіс прыгоніцкай сістэмы ў сярэдзіне XIX ст. Скасаванне прыгоннага права і рэформы 60-70 гг. XIX ст.; асаблівасці іх здзяйснення на Беларусі.
Паўстанне 1863-1864 гг. і яго ўплыў на палітыку самаўладзя ў беларускіх губернях.
Народніцтва, сацыял-дэмакратычны рух і ідэалогія лібералізму на Беларусі ў 70-90 гг. XIX ст. Фарміраванне агульнарасійскіх і беларускіх партый.
Сістэма асветы і адукацыі, мастацтва і архітэктура на Беларусі ў складзе Расійскай імперыі (канец XVIII пачатак XX ст.).
Нараджэнне і развіццё беларусазнаўства. Фарміраванне беларускай літаратурнай мовы. Беларуская літаратура XIX - пачатку XX ст.
Рэвалюцыя 1905-1907 гг. у Расійскай Імперыі. Падзеі на Беларусі. Беларускі нацыянальны рух пад час рэвалюцыі. Сталыпінская аграрная рэформа і асаблівасці яе правядзення на Беларусі.
Прычыны і пачатак Першай сусветнай вайны. Палітыка германскіх улад на акупаванай тэрыторыі Беларусі.
Палітычнае становішча на Беларусі пасля Лютаўскай рэвалюцыі. Органы Часовага ўрада і Саветы, Беларускі нацыянальны рух пасля Лютаўскай рэвалюцыі.
Перамога Кастрычніцкай рэвалюцыі ў Петраградзе. Устанаўленне Савецкай улады на Беларусі.
Скліканне і вынікі працы Першага Ўсебеларускага з’езду ў снежні 1917 г.
Абвяшчэнне БНР — спроба ўтварэння беларускай дзяржаўнасці.
Утварэнне беларускай дзяржаўнаеці на савецкай аснове. Абвяяшчэнне ССРБ, Утварэнне Літбел, Другое абвяшчэнне БССР.
Эканамічная палітыка бальшавікоў. Увядзенне “ваеннага камунізму’’, Сутнасць НЭП і асаблівасці яе ажыццяўлення на Беларусі
Утварэнне СССР. Месца і роля БССР у гэтым працэсе . Фарміраванне тэрыторыі БССР.
Станаўленне і развіццё беларускай савецкай культуры. Палітыка беларусізацыі.
Шляхі і метады будаўніцтва індустрыяльнага грамадства ў савецкай Беларусі.
Калектывізацыя сельскай гаспадаркі ў БССР і яе наступствы.
Грамадска-палітычнае жыццё ў БССР у 20-х гг. Усталяванне і ўмацаванне аднапартыйнай сістэмы.
Палітычныя рэпрэсіі 30-х гт у БССР. Адносіны камуністычнай партыі да рэлігіі і царквы.
Беларускае пытанне пры афармленні Версальска-Вашынгтонскай сістэмы. Савецка-польская вайна 1919 - 1920 гг. Рыжская мірная дамова 1921 г.
Становішча Заходняй Беларусі ў складзе Польшчы (1921-1939).
Абвастрэнне супярэчнасцей паміж еўрапейскімі дзяржавамі ў канцы 1930-х гадоў. Пачатак Другой Сусветнай вайны. Уз’яднанне Заходняй Беларусі з БССР.
Пачатак Вялікай Айчыннай вайны. Прычыны няўдач Чырванай арміі на першым этапе вайны.
Фашысцкі акупацыйны рэжым на тэрыторыі Беларусі. Палітыка генацыду.
Усенародная барацьба беларускага народа супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Вызваленне Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Уклад беларускага народа ў Перамогу над фашызмам.
Геапалітычныя змены пасля II Сусветнай вайны. Міжнароднае становішча СССР і БССР пасля Другой сусветнай вайны. Пачатак аднаўлення эканомікі.
Грамадска-палітычнае жыццё ў СССР і БССР у паеляваенны перыяд. Хрушчоуская “Адліга”, Нарастание застойных з'яў у жыцці савецкага грамадства.
Эканамічнае развіццё БССР у перыяд 1953-1985 гг. Ад спробы рэформ да эканамічнай стагнацыі.
Развіцце адукацыі і навукі ў БССР у 1950-1980-я гг. Дасягненні і негатыўныя з’явы.
Літаратура, архітэктура, выяўленчае мастацтва і музыка ў БССР у 1950-1980-я гг.
Крызісныя з’явы ў СССР. Палітыка перабудовы. Пачатак працэсу дэмакратызацыі ў БССР,
Абвяшчэнне Рэспублікі Беларусь. Распад СССР і ўтварэнне СНД.
Фарміраванне палітьічнай сістэмы Беларусі. Канстытуцыйны працэс і прыяццде Канстытуцыі 1994 г. Грамадска-палітычнае жыццё у РБ у к. XX - п. XXI ст
Сацыяльна-эканамічнае развіццё РБ ў к. XX - п. XXI ст. Станаўленне і рэалізацыя беларускай мадэлі сацыяльна-арыентаванай эканомікі.
Суверэнная Рэспубліка Беларусь ва ўмовах глабалізацыі. Знешняя палітыка Беларусі.
Адукацыя. навука, культура і рэлігійнае жыццё ў Рэспубліцы Беларусь.

Приложенные файлы

  • docx 1485225
    Размер файла: 19 kB Загрузок: 0

Добавить комментарий